БарГУ.by » Учебные материалы » КСРы » История государства и права Беларуси » Палітыка царызму ў Беларусі пасля ўключэння яе ў склад Расіі

Палітыка царызму ў Беларусі пасля ўключэння яе ў склад Расіі

Палітыка царызму ў Беларусі пасля ўключэння яе ў склад Расіі

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера


У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) Беларусь была далучана да Расійскай імперыі. Гэта падзея паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі.
На працягу наступных дзесяцігоддзяў царскі ўрад шляхам палітыка-адміністрацыйных рэфармаванняў імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Галоўнай мэтай адміністрацыйных рэформ было распаўсюджванне агульных расійскіх прынцыпаў дзяржаўнага кіравання. Па выніках рэформы 1796 г. у Беларусі з’явіліся Беларуская губерня з губернскім г. Віцебскам, Мінская з губернскім г. Мінскам і Літоўская з Вільняй.
У 1801 г. адбыўся новы адміністрацыйны падзел, у выніку якога на Беларусі ўтварыліся два генерал-губернатарствы — Беларускае і Літоўскае на чале з генерал-губернатарам і губернатарам. Улада знайшла апору ў ваенных і безадказна выконвала волю імператара. Паступова ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы, царскія суды і інш.

Царскі ўрад быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча, які вызначыў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і які быў адменены 25. 06. 1840 г. Таму губерні падзяляліся на паветы на чале са старастамі. Захаваны былі таксама сістэма мясцовага кіравання і судовыя органы. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі.
Царскі ўрад значную ўвагу ўдзяляў сацыяльнай палітыцы. За шляхтай захоўваліся маёнткі з сялянамі, пры ўмове прынясення імі прысягі на вернасць Расіі,. Разам з тым актыўна праводзілася палітыка насаджэння землеўладання рускага дваранства, якое павінна было стаць апорай самадзяржаўя. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне і землі былых гаспадароў, якія былі па тых ці іншых прычынах канфіскаваны.

Усяго ў канцы XVIII — пачатку ХІХст. урадам было падаравана ў прыватную спадчыну больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Так паступова на Беларусі фарміраваўся інстытут прыгоннага права. Гэта прывяло да жорсткай эксплуатацыі і паз-баўлення правоў, узрастанню колькасці падаткаў і павіннасцей.

У канцы XVIII — пачатку ХІХст. у сувязі з пашырэннем панскай гаспадаркі і прадпрымальніцтва пачала хутка расці эксплуатацыя прыгонных сялян. Галоўнай павіннасцю сялян стала паншчына. Шырока практыкавалася здача прыгонных у наём падрадчыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы.
Пагаршалася жыццё гараджан. Паступова страціла сваю ролю магдэбурскае права. Згодна з граматай 1785 г. уводзіліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання, але не ўсе мястэчкі такія правы атрымалі. Таму іх жыхары прыраўноўваліся да сялян. У 1794 г. указам урада была вызначана мяжа яўрэйскай аселасці, у якую ўвайшлі беларускія, літоўскія і частка ўкраінскіх губерняў.
У пачатку ХІХст. падчас царавання Аляксандра І, было выдадзена шэраг указаў (1809—1810), на падстваве якіх узмацніўся кантроль за паводзінамі і маёмасцю буйных землеўладальнікаў з мэтай вяртання іх ў Расійскую імперыю, але ўжо на ўмовах пазбаўлення магнатаў права трымаць сваё войска і крэпасці, а шляхце — ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Такія абставіны спрыялі росту незадаволенасці з боку шляхты расійскай палітыкай.
Адным з напрамкаў царызму адносна ўмацавання сваёй улады на Беларусі была канфесіянальная палітыка. Асноўны яе змест заключаўся у тым, каб увесці праваслаўе і стварыць адзіную рускую народнасць. Такая палітыка патрабавала часу і асцярожнасці, таму што яна закранала практычна ўсіх беларускіх магнатаў і значную частку шляхты, якія былі католікамі.

Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыі падлягалі манастыры, канфіскоўваліся маёнткі духавенства. Да сярэдзіны 40-х гадоў секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.

У 30-я гады ХІХст. улада пачынае мяняць палітыку адносна царквы, каб знайсці падтрымку з яе боку. Яна робіць сваім прыхільнікам вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямяшкам. 12. 02. 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Ліквідацыя ўніяцкай канфесіі супра-ваджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцей, спальваннем богаслужэбнай літаратуры.
Такая палітыка ў сукупнасці з іншымі яе напрамкамі вяла да ўзрастання апазіцыйных настрояў, якія пазней выліліся ў стварэнне супраць-урадавых арганізацый і рознабаковых форм барацьбы на Беларусі.


Гістарычныя асобы

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт (1808—1884). — нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета, у сям’і арандатара. Паэт, драматург, першы класік беларускай літаратуры ХІХст. Лічыцца, што ў 1824 г. скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, працягваў вучобу ў Пецярбургу. Творчую дзейнасць пачаў у 1840-я гады. У 1852 г. паставіў оперу на мінскай сцэне на беларускай мове. Гэта быў першы крок да стварэння беларускага прафесійнага тэатра. Аўтар рамантычных вершаваных аповесцей і апавяданняў («Вечарніцы», «Гапон», «Купала», «Шчураўскія дажынкі» і інш.). Яго творчасць завяршала рамантычна-этнаграфічны перыяд белараускай літаратуры першай паловы ХІХст, адначасова знамянуючы зараджэнне ў ёй рэалістычных тэндэнцый.


Ельскі Казімір(1782—1867) — першы прафесійны скульптар у Беларусі. Стварыў цэлую галерэю (больш за 50 партрэтаў) знакамітых асоб Беларусі, працаваў над аздабленнем культавых і грамадскіх будынкаў.


Зан Тамаш(1796—1855) — нарадзіўся ў в. Мясата Вілейскага павета. Скончыў Віленскі універсітэт. Адзін з арганізатараў таварыства патрыятычнай моладзі. У 1823 г. арыштаваны і высланы ў г. Аранбург, дзе даследаваў флору і мінералы Урала. Цікавіўся беларускім фальклорам. Аўтар балад «Бекіш», «Свіцязь-возера» і інш.


Кісялёў Павел Дзмітрыевіч (1788—1872) — прыхільнік ліберальных пераўтварэнняў ў Расійскай імперыі, міністр дзяржаўнай маёмасці. У 40—50-х гг. ХІХст. быў ініцыятарам правядзення рэформы ў дзяржаўнай вёсцы, якая прадуг-леджвала тры асноўныя моманты: 1) рэфармаванне сістэмы кіра-вання дзяржаўнымі сялянамі; 2) так званую «люстрацыю» дзяржаўнай маёмасці; 3) палітыку «апякунства» ў адносінах да сялян.


Міцкевіч Адам (1798—1855) — паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху. Заснавальнік польскага рамантызму. Пасля 1824 г. жыў у Расіі, дзе зблізіўся з дзекабрыстамі і А. С. Пушкіным. Напісаў паэмы «Гражына», «Конрад Валленрод», «Пан Тадэуш». З 1849 г. рэдактар дэмакратычнай газеты «Трыбуна народаў», выступаў з артыкуламі рэвалюцыйна-дэмакратычнага характару.


Насовіч Іван Іванавіч — беларускі мовазнаўца, фалькларыст і этнограф. Працаваў настаўнікам, інспектарам, загадчыкам духоўных і дваранскіх вучылішчаў ў Магілёўскай, Віленскай і Мінскай губернях. Аўтар прац «Беларускія прыказы і прымаўкі» (1852), «Беларускія песні» (1873), «Слоўнік беларускай мовы» (1870).


Савіч Франц. (каля 1815 — каля 1845) — нарадзіўся ў в. Вяліцічы Пінскага павета Мінскай губерні. Беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, паэт, публіцыст. У 1833—1838 гг. вучыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе арганізаваў нелегальнае рэвалюцыйнае «Дэмакратычнае таварыства». Аўтар статута «Прынцыпы дэмакратызму», пракламацыі «Заўвагі пра маральную вайну народа з дэспатызмам» (адзін з першых палітычных памфлетаў у гісторыі вызваленчага руху Беларусі). Яго вершы на беларускай мове распаўсюджваліся ў рукапісах на Беларусі і Украіне, некаторыя з іх сталі народнымі песнямі.


Тышкевіч Канстанцін Піевіч (1806—1869) — нарадзіўся ў Лагойску, з роду Тышкевічаў, брат Яўстафія Тышкевіча. У 1836 г. жыў у Лагойску. Член навуковых таварыстваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лондане. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасці. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губерні. Паклаў пачатак вывучэнню старажытных гарадоў — Лагойска, Заслаўя і інш.


Тышкевіч Яўстафій Піевіч (1814—1873) — беларускі гісторык, археолаг, краязнаўца, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. У 1861 г. скончыў Мінскую гімназію. Заснавальнік і старшыня Віленскай археалагічнай камісіі. У 1863—1864 гг. удзельнічаў у паўстанні, за што звольнены з усіх пасад. Вывучаў гарадзішчы у Гальшанах, Друцку, Заслаўі, Крэве, Лідзе, Мінску і інш. Аўтар навуковых прац: «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або Апісанне некаторых помнікаў старажытнасцей у Заходніх губернях Расійскай дзяржавы» (1842); «Апісанне Барысаўскага павета» (1847) і інш.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии