БарГУ.by » Учебные материалы » КСРы » История государства и права Беларуси » Стварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне ў яго склад беларускіх зямель

Стварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне ў яго склад беларускіх зямель

Стварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўключэнне ў яго склад беларускіх зямель

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера


Паўночна-заходнімі суседзямі беларускіх зямель былі балцкія плямёны: аўкшайты (Літва), якія пражывалі на ўсходняй частцы сучаснай Літвы; жэмайты (Жмудзь) на заходняй. У пачатку XIIIст. яны знаходзіліся ў праддзяржаўнай стадыі развіцця. На чале саюзаў плямён стаялі дынастыі князёў (кунігасаў), існавала дзяленне на знаць і просты люд, на бедных і багатых. Узмацненне ўлады племянной знаці, неабходнасць аховы ад нападзення рускіх і польскіх князёў, а потым і нямецкіх рыцараў, патрабавалі аб’яднання літоўскіх зямель пад уладай аднаго князя. У сярэдзіне 30-х гг. XIIIст. пачынае стварацца адносна адзіная раннефеадальная манархія, якая з цягам часу пераўтварылася ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель.
У заходніх княствах Русі феадальная раздробленасць у XIIIст станавілася перашкодай для развіцця прадукцыйных сіл. З фарміра-ваннем феадальных адносін узмацняліся класавыя супярэчнасці паміж феадаламі, удзельнымі князямі і залежным ад іх насельніцтвам. Для ўзмацнення свайго панавання ўдзельныя князі мелі патрэбу ў вярхоўнай уладзе. Гэту патрэбу адчувалі і гарады, якія пакутавалі ад феадальных усобіц.
Стварэнне ВКЛ і ўключэнне ў яго склад заходнерускіх зямель было паскорана неабходнасцю сумеснай барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і нашэсцем мангола-татараў. Шляхі ўключэння заходніх зямель Русі ў склад ВКЛ былі рознымі: ваенная сіла літоўскіх князёў, добраахвотныя пагадненні, дынастычныя шлюбы.

У цяперашні час разглядаюцца тры розныя канцэпцыі па пытанню стварэння ВКЛ. Першая канцэпцыя адлюстравана ў савецкай навуковай і вучэбнай літаратуры. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што стварэнне ВКЛ падавалася як вынік захопу літоўцамі заходніх зямель і насільнага далучэння іх да Літоўскай дзяржавы. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай захапіла рускія землі, паслабленыя барацьбой з мангола-татарамі.
Другая канцэпцыя — новая, ці беларуская — вылучана ў працах М. Ермаловіча. Асноўная яе ідэя ў тым, што не літоўскія феадалы захапілі рускія землі, а,наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ. Гэта тэорыя была асабліва папулярнай у асяроддзі літаратурнай інтэлігенцыі, некаторых палітыкаў у перыяд абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Але большасць вучоных-гісторыкаў яе не падтрымліваюць.
Традыцыйная (літоўская) і новая (беларуская) канцэпцыі стварэння ВКЛ — дзве крайнія канцэпцыі, якія выключаюць адна другую. Трэцяя канцэпцыя — цэнтрысцкая — зводзіцца да наступнага. ВКЛ узнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяда: XIIIст. — 70-я гады XIVст., а не ў сярэдзіне XIIIст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Толькі ў дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIVст. магчыма разглядзець працэс стварэння ВКЛ.

Вядучай сілай у стварэнні ВКЛ былі беларускія і літоўскія князі. Але літоўскія феадалы да сярэдзіны XVст. ігралі рашаючую ролю ў жыцці краіны. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання называлі сябе русінамі. Да Крэўскай уніі 1385 г. яны былі паганцамі, а славяне — праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569 г. літоўскія феадалы мелі перавагу над беларускімі: з 13 магнацкіх родаў дзве трэці былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў ніколі не пускалі ў раду. Усё гэта абвяргае думкі гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ было беларускай дзяржавай. Трэба адзначыць, што ў гэтых канцэпцыях не хапіла месца рускім і ўкраінцам. А ВКЛ было палітычнай дзяржавай чатырох народаў: літоўскага, беларускага, рускага
і ўкраінскага. Усе яны маюць роўныя правы на гістарычную спадчыннасць ВКЛ. Пагэтаму і называць яго трэба так, як яно называлася ў гісторыі — Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель.
Працэс стварэння ВКЛ быў доўгім. Пачынаўся ён з Навагародскай (Навагрудскай) зямлі, куды на княжанне мясцовымі феа-даламі быў запрошаны літоўскі князь Міндоўг (сярэдзіна 30-х гг. XIIIст. — 1263 г.).

З дапамогай беларускіх феадалаў ён падпарадкаваў сваёй уладзе князёў Аўкштайціі і часткова Жамойціі. Адначасова Міндоўг уключыў у склад ВКЛ «Чорную Русь» (басейн верхняга цячэння Нёмана з гарадамі Гродна, Слонім, Ваўкавыск). Акрамя «Чорнай Русі» была далучана паўночна-заходняя частка полацкай зямлі.
Пасля Міндоўга літоўскія князі (Войшалк (1263—1268), Трайдэн (1279—1282), Віцень (1293—1316), Гедымін (1316—1341), Альгерд (1345—1377) працягвалі актыўную дзейнасць па делейшаму завяршэнню аб’яднання літоўскіх зямель і ўключэнню ў склад ВКЛ іншых беларускіх зямель.
Адной з першых у склад ВКЛ была ўключана Полацкая зямля, якая непасрэдна прымыкала да Літвы, была моцна злучана з ёй гістарычна і геаграфічна. Полацк быў буйным, эканамічна развітым горадам, важным апорным пунктам у гандлёвых сувязях з Рыгай. Яму заўсёды пагражалі нямецкія рыцары. Княжацкая ўлада ў Полацку была слабая: абмяжоўвалася вечам. У гэтых умовах полацкія феадалы пайшлі на пагадненне з літоўскімі князямі.. Запрошаны ў 1307 г палачанамі вялікі князь літоўскі Віцень выгнаў з горада нямецкіх рыцараў і далучыў полацкую зямлю да ВКЛ.
Гісторыя Віцебскай зямлі цесна звязана з Полацкім княствам. У 1318 г. віцебскі князь Яраслаў выдаў сваю дачку Марыю за літоўскага князя Альгерда Гедымінавіча, які пасля смерці Яраслава стаў віцебскім князем. З гэтага часу Віцебская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ.
У пачатку XIVст. да ВКЛ далучана Турава-Пінскае княства, якое да нашэсця мангола-татараў яны знаходзілася пад уплывам ваюючых паміж сабой галіцка-валынскіх і літоўскіх князёў. У сярэдзіне XIIIст. мангола-татары захапілі Галіцка-Валынскае княства і турава-пінскія князі, не жадаючы трапіць у залежнасць ад Залатой арды, перайшлі на бок ВКЛ.
Берасцейская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ у канцы ХІІІ — першай палове XIVст. пасля доўгай барацьбы за яе літоўскіх князёў і польскіх каралёў. Барацьба закончылася дагаворам 1366 г. паміж вялікім князем літоўскім Кейстутам Гедымінавічам (1345—1382) і польскім каралём Казімірам. Паводле гэтага дагавора Берасцейская зямля была канчаткова падпарадкавана ВКЛ.
Беларускія землі на ўсход ад Дняпра, а таксама Мозырская і Брагінская вобласці былі ўключаны ў склад ВКЛ у час сумеснага княжання сыноў Гедыміна — Альгерда і Кейстута. Пры Альгердзе і Кейстуце працэс уключэння заходніх зямель Русі ў склад ВКЛ быў завершаны. На гэтых землях усталявалася ўлада літоўскіх князёў. Сталіцай ВКЛ з 1323 г. стаў горад Вільня.
Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ за кошт беларускіх зямель не абмяжоўвалася. Акрамя іх, у другой палове XIV — пачатку XVст. у сладзе ВКЛ апынуліся паўднёварускія, Чарнігава-Северская і Смаленская землі.
Аб’яднанне славянскіх зямель вакол Літвы праходзіла ў асноўным мірным шляхам праз заключэнне дагавораў, шлюбных саюзаў і не ўспрымалася слявянскім насельніцтвам як агрэсія. Але ваенная сіла літоўскіх князёў у гэтым працэсе мела важнае значэнне.
Літоўскія князі ў адносінах да далучаных зямель праводзілі асцярожную, умераную палітыку. Яны спачатку стараліся «не рушыць старыны», «не ўводзіць навізны», паважальна адносіцца да хрысціянскай рэлігіі і насельніцтва. Мясцовыя феадалы захоўвалі манапольныя правы на свае землі, не адбывалася перараз-меркавання формаў уласнасці на карысць літоўскім князям, заставалася былым становішча сялян.

Уключэнне ў склад ВКЛ значнай часткі беларускіх, украінскіх і рускіх зямель з’яўлялася, па сутнасці, аднаўленнем страчанага адзінства ўсходніх славян на гэтых землях, садзейнічала іх эканамічнаму і культурнаму развіццю.
Вялікую ролю іграла ВКЛ у адбіванні знешняй агрэсіі: народы ВКЛ выстаялі ў барацьбе з нямецкімі феадаламі і мангола-татарамі.
Аб’яднанне заходніх зямель Русі ў межах ВКЛ, агульнасць іх гаспадарчага і культурнага развіцця былі перадумовай стварэння беларускай народнасці.
Славянскія землі складалі 9/10 тэрыторыі ВКЛ і знаходзіліся ў эканамічных і культурных адносінах на больш высокім узроўні, чым Літва, і гэта адбілася на ўсёй гісторыі ВКЛ. Беларускія і ўкраінскія землі з’яўляліся асновай эканамічнага развіцця і ваеннай сілы ВКЛ. Літоўскія вялікія князі выкарыстоўвалі найбольш развітыя формы дзяржаўнага праўлення і юрыдычныя нормы старажытнай Русі, усходнеславянскую пісьменасць.
Такім чынам, на працягу ХІІІ—XIVстст. ва Усходняй Еўропе была створана буйнейшая дзяржава Сярэднявечча — Вялікае Княства Літоўскае.

Гістарычныя асобы

Альгерд (1296—1377) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345—1377). Далучыў да ВКЛ Бранскае княства, а пасля перамогі над татарамі на р. Сінія Воды — большую частку ўкраінскіх зямель. Зрабіў тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372). Імкнуўся падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая. У сярэдзіне другой паловы XVIст. у склад княства ўвайшлі Беларускае Падняпроўе, Кіеўская зямля, Мазырская і Брагінская воласці, Чарнігава-Северская, Падольская і Валынская землі, Смаленскае княства, Жамойцкія землі.
Аляксандр (146—1506) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага з 1492 г., кароль польскі з 1501 г. Даў феадалам прывілей 1492 г., у якім абяцаў не прымаць важных рашэнняў без згоды рады. У 1505 г. сейм прыняў збор законаў, вядомы ад назваю Радамская канстытуцыя, якая пашырыла правы шляхты.
Андрэй Полацкі (132—1399) — сын Альгерда, князь полацкі, пскоўскі і трубчэўскі. Пасля 1377 г. распачаў барацьбу за вялікакняжацкі пасад, але пацярпеў паражэнне і вымушаны пайсці ў Пскоў, дзе стаў князем. У саюзе з маскоўскім вялікім князем Дзмітрыем Данскім удзельнічаў у разгроме татарскага войска на Куліковым полі ў 1380 г., у 1386 г. зноў выступіў супраць Ягайлы, але быў разбіты. Загінуў у 1399 г. у бітве на Ворскле.
Астрожскі Канстанцін (1460—1530) — князь, гетман ВКЛ з 1497 г., кашталян Віленскі з 1511 г., ваявода трокскі з 1522 г.. Выдатны палкаводзец. Атрымаў перамогу ў 60 бітвах. У бітве з маскоўскімі войскамі на р. Ведрашы (14.07.1500) быў узяты ў палон, адкуль збег у 1507 г. У бітве пад Оршай (1514 г.) разграміў маскоўскія войскі. Спрыяў распаўсюджванню ідэй Адраджэння і пашырэнню кнігадрукавання.
Будны Сымон (1530—1593) — беларускі гуманіст і асветнік, рэлігійны рэфарматар, ідэолаг умеранага накірунку ў арыя-нстве, філосаф, гісторык, філолаг, паэт ВКЛ. З 1558 г. выкладаў на беларускай мове катэхізіс у пратэстанскай школе Вільні. З 1560 г. — на Беларусі, у Клецку, выконваў абавязкі пратэстанскага прапаведніка. Адзін з заснавальнікаў друкарні ў Нясвіжы. Прадаўжальнік традыцый Ф. Скарыны, ён пісаў пра неабходнасць засваення беларускай культуры, створанай на розных мовах.
Валовіч Астафій (каля 1520—1587) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, найвышэйшы пісар, маршалак дворны, земскі падскарбій (1561—1566), падканцлер (1566—1579), канцлер (1579—1584), віленскі ваявода (1584—1587). Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні Другога Статута ВКЛ 1566 г. Удзельнічаў у Лівонскай вайне.
Вітаўт (1350—1436) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1392—1430). Пры ім ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці. Падтрымліваў цверскіх і разанскіх князёў у барацьбе супраць Масквы. У 1404 г. заваяваў Смаленск. У 1408 г. мяжа з Маскоўскай дзяржавай праходзіла па рэках Угра і Ака. У 1399 г. пацярпеў паражэнне ад татараў на р. Ворскле. У Грунвальдскай бітве 1410 г. узначальваў войскі ВКЛ. Рабіў захады прыняць каралеўскі тытул, але гэтаму перашкаджалі магнаты Польшчы.
Віцень (?—1316 г.) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1293—1316). Умацоўваў адзінства дзяржавы, абапіра-ючыся на славянскія княствы. Заключыў мірны дагавор з Рыгаю (1298). Адбіў паход крыжакоў на Жамойцію (1298, 1305).
Войшалк (1223—1268) – вялікі князь ВКЛ (1264—1267). Сын Міндоўга. Каля 1254 г. заключыў мір з Данілам Галіцкім, аддаў яго сыну Раману Навагародскую зямлю, а сам пастрыгся ў манахі. Пасля забойства Міндоўга, а пазней і Траняты, стаў вялі-кім літоўскім князем. Пашырыў тэрыторыю княства за кошт Наль-шан і Дзяволтвы. Жорстка распраўляўся з феадаламі заваяваных літоўскіх зямель. У 1267 г. перадаў уладу галіцкаму князю Шварну.
Гедымін (1270—1341) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1316—1341). Заснавальнік дынастыі Гедымінаў. У склад ВКЛ у час яго княжання ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Мінская і Тураўская землі. У 1323 г. сталіцай ВКЛ зрабіў Вільню.
Глінскі Міхаіл (1470—1534) — князь, маршалак дворны літоўскі з 1500 г., кіраўнік віленскага манетнага двара з 1501 г. На чале войска ВКЛ (5.08.1506) разбіў пад Клецкам крымскіх татараў. Меў уплыў на вялікага князя Аляксандра. Жыгімонт І Стары пазбавіў М. Глінскага ранейшага становішча ў ВКЛ. У 1508 г. Глінскі ўзняў паўстанне, але няўдала.
Гусоўскі Мікола (1470—1533) — беларускі паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратуры, дзеяч славянскай культуры. Пісаў на лацінскай мове. Лічыцца заснавальнікам мастацкай рэнесансавай рэалістычнай традыцыі ў паэзіі Беларусі, Украіны і Польшчы. Аўтар паэтычнага зборніка «Песнь о Зубре».
Даўмонт (?—1299 г.) — нальшанскі і пскоўскі князь (1266—1299). Удзельнічаў у забойтсве Міндоўга. Войшалк выгнаў яго з Нальшанаў. Кананізаваны рускай праваслаўнай царквою за заслугі перад Пскоўскай зямлёй у абароне рускіх зямель ад іншаземных захопнікаў.
Жыгімонт І Стары (1467—1548) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы (1506—1548). Ваеннымі і фінансавымі рэформамі ўмацоўваў дзяржаўную ўладу. Пры ім шляхта дамаглася роўных правоў з магнатамі, выбарнасці ў сейм. Быў увведзены Статут ВКЛ 1529 г.
Жыгімонт ІІ Аўгуст (1520—1572) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы (1548—1572). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Каранаваны пры жыцці бацькі Жыгімонта І Старога ў 1530 г. У час яго праўлення ўведзены Статут ВКЛ 1566 г., заключана Люблінская унія 1569 г.
Жыгімонт Кейстутавіч (?—1440 г.) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1432—1440). Вялікім князем стаў пры падтрымцы феадалаў-католікаў. У 1434 г. гарантаваў правас-лаўным феадалам недатыкальнасць асобы і вызваліў ад павін-насцей і плацяжоў з маёнткаў. У 1440 г. забіты ў выніку змовы.
Казімір Ягелончык (1427—1492) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага з 1440 г., кароль Польшчы з 1447 г. Выдаў прывілей 1447 г., які паклаў пачатак юрыдычнага афармлення залежнасці сялян ад феадалаў. Выдаў Судзебнік 1468 г. Пры ім узрасла роля дарадчага органа — паной-рады і яго ўплыў на вялікага князя.
Кейстут (?—1382 г.) — князь, брат Альгерда. З 1345 г. падзяліў уладу ў ВКЛ з Альгердам. Змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна. У 1384 г. выгнаў з вялікага княжання Ягайлу, які быў у саюзе з Тэўтонскім ордэнам. У 1382 г. задушаны па загаду Ягайлы ў Крэўскім замку.
Міндоўг (1200—1263) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага. З 1246 г. князь навагародскі. У 1253 г. прыняў тытул караля. Вёў барацьбу з Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. Забіты ў выніку змовы.
Радзівіл Мікалай Чорны (1515—1565) — бела-рускі князь-асветнік. Актыўна садзейнічаў развіццю і ўмацаванню рэфармацыйнага руху на Беларусі і ў Літве, асабліва распаўсю-джванню кальвінізму. Пры ім Нясвіж стаў цэнтрам кальвінізму ў ВКЛ.
Сапега Леў (1557—1633)— выдатны дзяржаўны дзеяч сярэднявечнай Беларусі, юрыст, пісьменнік-публіцыст, канцлер ВКЛ, удзельнік стварэння «Статута 1588 г.» — поўнага кодэкса законаў ВКЛ.
Свідрыгайла (1370—1452) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1430—1432). Праціўнік уніі з Польшчай. У сваёй дзейнасці апіраўся на праваслаўных феадалаў. З 1432 г. вёў барацьбу з Жыгімонтам Кейстутавічам. Потым княжыў на Валыні.
Скарына Францыск (1490—1551) — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель і гуманіст, вучоны, пісьменнік эпохі Адраджэння. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і Вільні. Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1504—1511), дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507—1511 гг. вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. у Падуанскім універсітэце атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара свабод-ных навук. Стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. У 1521 г. стварыў у Вільні новае выдавецтва. Выдавецкая і літаратурна-мастацкая дзейнасць Ф. Скарыны вызначыла нацыя-нальную спецыфіку беларускай эпохі Адраджэння.
Таўцівіл (?—пасля 1263 г.) — князь літоўскі і полацкі. Разам з Данілам Галіцкім удзельнічаў у паходах супраць Навагародка. Дапамог Войшалку вызваліць Навагародак з-пад улады галіцка-валынскіх князёў.
Трайдэн (?—1282 г.) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1270—1282). Праводзіў палітыку ўмацавання дзяр-жавы. У 1277 г. каля Гародні і Слоніма разбіў войскі татараў рускіх князёў. У 1278 г. разбіў лівонскіх рыцараў.
Транята (?—1264 г.) — вялікі князь Літоўскі (1263—1264). Пасля забойства Міндоўга стаў княжыць у Літоўскім княстве. У асобе полацкага князя Таўцівіла бачыў саперніка, забіў яго, але і сам быў забіты.
Цяпінскі Васіль (1530—1603) — беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік, выдавец, дзеяч рэфармацыйнага руху. У 1570 г. на свае сродкі заснаваў друкарню, што знаходзілася ў маёнтку Цяпіне.
Ягайла (1348—1434) — вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1377—1392), кароль Польшчы (1386—1434). У час яго княжання ён заключыў з Польшчай Крэўскую унію ў 1385 г., якая замацавана яго каранацыяй як польскага караля пад імем Уладзіслаў. Садзейнічаў агрэсіі каталіцкай царквы ў ВКЛ. У 1392 г. заключыў пагадненне з Вітаўтам.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии

  • GENAJag
    Написал(а): GENAJag
  • Jacog
    Написал(а): Jacog
  • Maxvel
    Написал(а): Maxvel
    В новости: Маршрут №27
  • cbetlana
    Написал(а): cbetlana
    В новости: Маршрут №27
  • Maxvel
    Написал(а): Maxvel
    В новости: Маршрут № 30
  • Maxvel
    Написал(а): Maxvel
    В новости: Маршрут №15
  • RonnieUncen
    Написал(а): RonnieUncen
  • loram
    Написал(а): loram
  • Inna2200111
    Написал(а): Inna2200111
  • Shishkinrom
    Написал(а): Shishkinrom