БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » Беларуская мова » Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця

1. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы (перыядызацыя беларускай мовы)

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

Даследчыкі вылучаюць наступныя этапы:

3 тыс. да н. э. – II палова 1 тыс. н. э. — агульнаславянскае адзінства
3 тыс. да н. э. – распад уяўнага індаеўрапейскага адзінства на дробныя моўныя групы (балтыйскую, германскую, раманскую, іранскую, кельцкую, індыйскую (індаарыйскую)), сярод якіх і славянская.
– існаванне агульнаславянскай (праславянскай мовы-асновы) мовы, якой першапачаткова карысталіся ўсе славяне.
з 7 – 8 стст. да 13 ст. — агульнаўсходнеславянскі перыяд
6 ст. – 7 ст. н.э. – завяршылася рассяленне славян на большую тэрыторыю, аслабленне сувязей п/ж імі, распад праславянскага моўнага адзінства, утварэнне трох груп славянскіх плямён — а) усходнеславянскай; б) заходнеславянскай; в) паўднёваславянскай.
9 ст. – усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь.
канец 10 ст. – на нашы землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўна-славянскай) мове — першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян;
– кнігадрукавання яшчэ не было, таму ўсе помнікі рукапісныя (буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр);
– культурна-асветніцкая дзейнасць К. Тураўскага, Златавуста, Клімента Смаляціча, Аўраама Смаленскага, Ефрасінні Полацкай;
– дзяржаўная мова Кіеўскай Русі – старажытнаўсходнеславянская (старажытнаруская), утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян;
– “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова мітрапаліта Іларыёна”, творы Уладзіміра Манамаха.
канец 12 ст. – пачатак 13 ст. – распад Кіеўскай Русі, чаму спрыялі міжусобныя войны феадалаў;
– фарміраванне асобных народнасцей — беларускай, рускай, украінскай; беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы.
14 ст. – 18 ст. — перыяд фарміравання беларускай народнасці
сярэдзіна 13 ст. – канец 16 ст.утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.
– беларуская мова — дзяржаўная мова ВКЛ.
– высокая ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.
– усталяванне ўсіх адметных моўных асаблівасцей беларускай мовы:
а) прыстаўныя галосныя і зычныя: іржавы, аржаны, восень;
б) зацвярдзелыя шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц]: чый, іншы, крык;
в) у нескладовае на месцы былых в, л: воўк, уздумаў;
г) змяненне роду ў назоўніках тыпу пыл, стэп, насып, і інш.
канец 16 ст. – пачатак 17 ст. – 1569 г. — ВКЛ паступова страціла палітычную і эканамічную самастойнасць і падпадала пад уладу Польшчы — аб’яднанне ВКЛ і Польшча (Рэч Паспалітая).
– звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы пад уплывам польскай у афіцыйным справаводстве, у іншых сферах культурнага жыцця.
II палова 17 ст. – усё 18 ст. – заняпад беларускай мовы праз панаванне польска-лацінскай кніжнасці.
19 ст. – пачатак 21 ст. — перыяд фарміравання беларускай нацыі
канец 18 ст. – 19 ст. – 1795 г. — пасля 3 падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі поўнасцю далучыліся да Расійскай імперыі.
– афіцыйная мова — руская (паланізацыя заменена гвалтоўнай русіфікацыяй).
– 1830-1831 гг. — разгортваецца нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі; нацыянальна-вызваленчае паўстанне.
– 1840 г. — указам Мікалая I ад 18 ліпеня было забаронена ў афіцыйных дакументах ужываць назву “Беларусь”; спынена дзеянне на Беларусі Стату́та ВКЛ 1588 г.
– 1863 г. — нацыянальна-вызваленчае паўстанне К. Каліноўскага (першая нелегальная газета “Мужыцкая праўда” (1862 г.)).
– 1867 г. — царскі ўрад забараніў забараніў друкаваць кнігі на беларускай мове (на тэрыторыі Беларусі на працягу 30 гадоў не было надрукавана ніводнай беларускай кнігі).
– з канца 19 ст. — паступовае адраджэнне беларускага пісьменства і складванне новай беларускай літаратурна-пісьмовай мовай (вялікая роля ў гэтым працэсе належыць пісьменнікам 19 ст.; сярод пачынальнікаў адраджэння беларускай мовы А. Рыпінскі, Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі, пазней да іх далучыліся — Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, А. Пашкевіч (Цётка)).
пачатак 20 ст. – 1905-1907 гг. — рэвалюцыя, у выніку якой царскі ўрад пайшоў на ўступкі ў нацыянальным пытанні (1905 г. — уступае ў дзеянне закон аб свабодным друку, шырокае разгортванне кнігавыдавецкай справы).
У пач. 20 ст. выйшла каля 250 выданняў на бел. мове, у той час як за ўсё 19-ае ст. толькі 75 выданняў.
– верасень 1906 г. — пачала выдавацца беларуская газета “Наша доля” (выйшла 6 нумароў);
– восені 1906 г.-1915 г. — выходзіла газета “Наша ніва”, у якой друкуюцца выдатныя бел. пісьменнікі, будучыя класікі бел. літ-ры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.; іншыя перыядычныя выданні: “Наша хата”, “Саха”, “Лучынка”, “Беларус”.
– 1917 г. — першыя спробы кадыфікацыі арфаграфічных і граматычных норм бел.мовы, зробленыя братамі Антонам і Язэпам Лёсікамі, якія апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;
– 1918 г. — “Беларускі правапіс”;
– 1918 г. — найбольш аўтарытэтнае выданне “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча (першая граматыка сучаснай беларускай мовы).
20-я гг. 20 ст. – 1919 г. — новы этап дзяржаўнасці — утварэнне БССР — абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).
– 1920 г. — беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай.
– гады нацыянальнага Адраджэння (у гэты час прафесія мовазнаўцы была самай запатрабаванай і папулярнай у рэспубліцы, а праблемы, звязаныя з развіццём і ўдасканаленнем мовы, — у цэнтры ўсяго грамадства).
– бел. літ. мова становіцца мовай усёй сістэмы адукацыі, навукі і дзяржаўнага кіравання.
– асноўная задача — стварэнне, выпрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.
– 1921 г. — створана Навукова-тэрміналагічная камісія.
– 1922-1930 гг. — вданы 24 тэрміналагічныя галіновыя слоўнікі.
– 15 ліпеня 1924 г. — на II сесіі ЦВК БССР прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”; быў пакладзены пачатак беларусізацыі ў краіне.
канец 30-х гг. 20 ст. – звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы (склалася становішча вымушанага двухмоўя, у афіцыйным ужытку замацоўваецца толькі руская мова).
канец 80-х – пачатак 90-х гг. 20 ст. – набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту.
26 студзеня 1990 г. — “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова становіцца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі.
14 мая 1995 г. – рэспубліканскі рэферэндум, які змяніў моўную сітуацыю ў краіне: руская мова набыла статус другой дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку.
Беларуская мова сёння зноў трапіла ў цяжкае становішча; яна практычна не выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах жыцця краіны і фактычна не з’яўляецца рэальным сродкам зносін народа.
пачатак 21 ст. – 23 ліпеня 2008 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які ўступіў у дзеянне з 1 верасня 2010 г.
Увядзенне ў дзеянне закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” павінна садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай мовы і ліквідацыі арфаграфічнага разнабою на старонках беларускамоўных выданняў.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии