БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » Беларуская мова » Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

Як пазнаць, з якой мовы слова прыйшло ў беларускую мову?
Амаль усе запазычаныя словы нясуць прыметы моў-крыніц, таму мы можам пазнаць, з якой мовы запазычана тое ці іншае слова.
Асноўныя прыметы запазычанняў з неславянскіх моў (паводле В.М. Сіўковіч):

грэцызмаў – пачатковыя гукі [а], [э]: акіян, этап, эпоха;
– гук [ф] у пачатку слова: філасофія, фантазія, фаза, фаланга;
– спалучэнні зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова: дыск, эліпс, сімптом, лампада;
– прыстаўкі а-, ан- (ана-), анты-, л-: алагізм, анархія, антыдот, эўфілін;
– суфіксы -ад-, -ід-, -ік- (-ык-), -іск-, -ос- (-ас-): лампада, піраміда, рыторыка, абеліск, тэрмас;
– пачатковыя часткі складаных слоў бія- (біё-), геа- (гео-), філа- (філо-)
лацінізмаў – суфіксы -ум, -ус, -тар, -ент, -энт, -ур, -цы(я), -ат: акварыум, радыус, аратар, агент, дыктатура, інструкцыя, агітацыя, адвакат;
германізмаў – спалучэнні [шт], [шп] у пачатку ці ў сярэдзіне слова: штаб, шпіль, муштра;
– спалучэнне [хт]: шахта, вахта;
– частка -майстар у канцы слова: гросмайстар, балетмайстар;
запазычанняў з французскай мовы (галіцызмаў) – канцавыя спалучэнні анс, ёр, аж/яж: сеанс, баланс, суфлёр, багаж, камуфляж;
– спалучэнні бю, вю, пю, фю: бюро, бюлетэнь, гравюра, капюшон, фюзеляж (корпус лятальнага апарата);
– спалучэнні уа, уэ: буржуа, гуаш, дуэль;
– спалучэнні лье, нье, цье, сье: барэльеф (скульптурны відарыс), віньетка (арнамент, малюнак на загаловачным лісце кнігі), ранцье (чалавек, які жыве на рэнту, даход у форме працэнтаў), дасье;
– канцавыя націскныя галосныя: кашнэ (вузкі шалік на шыі), трыко, пано, філе;
запазычанняў з англійскай мовы (англіцызмаў) – пачатковае спалучэнне дж: джаз, джын, джынсы;
– канцавыя спалучэнні ёр/ер/эр/ар: баксёр, катэр, дыспетчар;
– канцавыя спалучэнні інг-/ынг-: брыфінг (кароткая прэс-канферэнцыя), ма́ркетынг, спінінг (рыбалоўная снасць);
– канцавая частка складанага слова -мен: спартсмен, джэнтэльмен

Ці можна пазнаць словы, якія прыйшлі ў беларускую мову са славянскіх моў?
Запазычваюцца словы найчасцей з самых блізкіх моў (для беларускай мовы гэта руская і ўкраінская, а таксама польская). І усё ж іх можна пазнаць (праўда, не ўсе).

Якія асноўныя прыметы паланізмаў (запазычанняў з польскай мовы)?
Паланізмы маюць наступныя элементы польскай мовы:
– спалучэнні ен (эн), ён (он), енк: маёнтак, парэ́нча (поручань);
– спалучэнне дл: рыдлёўка, кавадла, ядловец;
– спалучэнне лу: тлусты, слуп, тлумачыць, тлум;
– гук [ц] на месцы ўсходнеславянскага [ч]: цудоўны, абяцаць, цотны;
– суфікс -унак: кірунак, падарунак, рахунак.

кавадла – цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу.
ядловец – хваёвы куст, радзей дрэва сямейства кіпарысавых.
тлум – адурэнне, замарачэнне; шум, гоман, сумятня.
рахунак – падлік даходаў і расходаў.

Чым характарызуюцца русізмы ў беларускай мове?
На запазычаннях з рускай мовы трэба спыніцца асобна: па-першае, таму, што яны складаюць самую вялікую па колькасці групу запазычанняў. Па-другое, трэба памятаць, што, амаль усе запазычанні з галін навукі і культуры, якога б паходжання яны ні былі, прыйшлі ў беларускую мову праз рускую. Як жа засвойваліся рускія словы беларускай мовай:
1 група — словы, узятыя без змен марфалагічнай будовы. Адрозненне можа назірацца толькі ў вымаўленні ці напісанні: подзвіг, вопыт, дваранін, дагавор, рашэнне, распараджэнне.
2 група — словы, узятыя з рускай мовы, пры засваенні якіх змянялася марфалагічная будова (да рускіх каранёў дадаваліся беларускія суфіксы і прыстаўкі): адсутнасць, выключны, неабходны, прадпрыемства, плошча, узровень, уздзеянне.
3 група — словы, пабудаваныя з беларускага лексічнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх слоў (калькі): ажыццяўленне (осуществление), мовазнаўца (языковед), жыццяздольны, працаздольнасць.

Які ў мовазнаўцаў існуе падыход да запазычанняў з украінскай мовы?
Што да сувязяў беларускай мовы з украінскай, то вельмі цяжка вызначыць узаемаўплыў адной мовы на другую: настолькі вялікая блізкасць паміж іх лексічным складам.
У беларускай і ўкраінскай мовах вельмі шмат слоў, аднолькавых паводле значэння і гукавога складу (пры гэтым яны адрозніваюцца ад слоў рускай мовы).

Параўнайце:
беларускія словы украінскія словы рускія словы
асабовы особовий личный
выклад виклад изложение
кропка крапка точка
дужка дужка скобка
напрыклад наприклад например
сучасны сучасний современный
склад склад слог, состав
якасны якісний качественный

Даследчыкі прытрымліваюцца думкі, што правільным будзе лічыць гэтыя словы не запазычанымі, а пабудаванымі з аднолькавага ўсходнеславянскага матэрыялу на адзін узор у абедзвюх мовах. Да ўкраінізмаў у бел. мове адносяцца словы: бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік і інш.

Што такое інтэрнацыяналізмы?
Інтэрнацыяналізмы — словы, аднолькавыя ці блізкія па гучанні і значэнні, пашыраныя не менш, чым у 3 няроднасных мовах:
бел. тэатр
англ. theatre
ням. theater
ісп. teatro
балг. театър

Існуе цэлая група міжнародных элементаў (слоў, прыставак, суфіксаў, каранёў), якія ўвайшлі ў многія сучасныя мовы ў працэсе іх гістарычнага ўзаемадзеяння. Некаторыя з такіх элементаў прадстаўлены ў табліцы:

Міжнародныя элементы З якой мовы Значэнне Вытворныя словы ў беларускай мове
а- (ан-) грэч. без, не алагічны,
амаральны
ант- (анты-) грэч. супраць антыдэмакратычны
архі- грэч. звышгалоўны архіважны
архімандрыт
(тытул святара-манаха)
аква- лац. вада акваторыя
(паверхня вадаёма, водны ўчастак)
акваланг
акт- лац. дзеянне антракт
акт
археа- грэч. старажытны археалогія
археаграфія
аэра- лац. паветра аэразоль
бія- грэч. жыццё біялогія
ген- грэч. род, паходжанне генэтыка,
генатып
контр- лац. супраць контратака
рэ- лац. назад,
зноў рэканструкцыя
полі- (палі-) грэч. многа полівітаміны,
паліклініка
тэле- грэч. далёка тэлеаб’ектыў
філ- грэч. прыхільнік бібліяфіл
фота- грэч. святло фотаапарат
хрона- (храна-) грэч. час хронаметраж,
храналогія
аван- франц. перад авангард
(частка войск або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл)

2. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
Мал. 4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка паводле сферы ўжывання

Агульнаўжывальныя словы
Словы абмежаванага ўжывання

Спецыяльная лексіка Дыялектная лексіка

Жаргонная лексіка
Аргатычная лексіка

Тэрміны

Наменклатура
Прафесіяналізмы

У чым асаблівасці агульнаўжывальнай лексікі?
Словы таму і называюцца агульнаўжывальнымі, што з’яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы. Іх ужыванне нічым не абмежавана: ні месцам жыхарства людзей, ні іх прафесіяй ці сацыяльным становішчам, ні моўнай сітуацыяй.
Агульнаўжывальнымі з’яўляюцца словы ўсіх часцін мовы: назоўнікі (кніга, горад, жыта, шчасце), прыметнікі (новы, шчаслівы), дзеясловы (чытаць, есці), займеннікі (мы, наш, свой), прыслоўі (добра, смела, паволі), лічэбнікі (пяць, сто, тысяча), прыназоўнікі (на, да, пры), злучнікі (і, а, ці–ці), часціцы (не, аж, нават), выклічнікі (о, ох, эх).

Лексіка абмежаванага ўжывання
Да лексікі абмежаванага выкарыстання адносяцца словы, уласцівыя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна абмежаванай групы людзей. У залежнасці ад таго, якія словы выкарыстоўваюцца пэўнымі групамі насельніцтва, і ад таго, як яны выкарыстоўваюцца, у рамках лексікі абмежаванага выкарыстання можна вылучыць наступныя групы:
спецыяльная лексіка – гэта лексіка, якой карыстаюцца галоўным чынам толькі прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Сярод спецыяльнай лексікі выдзяляюцца тэрміналагічныя і прафесійныя словы і наменклатура.
наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер “Дыполь”, Стрымер-499, супер-камп’ютэр “Скіф” ).
прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад:
 бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы;
 майна, віра – у будаўнікоў і г.д.);
 елачкі (« »), лапкі (“ ”) – у друкароў “двукоссе”.
Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.
У адрозненні ад тэрмінаў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі паняццяў, прафесіяналізмы распаўсюджаны пераважна ў гутарковай мове.
тэрміны (лац. terminus – мяжа) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць спецыяльнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры:
 інтэграл, сінус – у матэматыцы,
 марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.).

дыялектызмы – гэта прастамоўныя словы або выразы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д., быдта, адылі, було, ыгы, глядзь, скапыціцца, мянціць языком, перці пехадралам, чаркавацца, ганараваць, усмерціць, дзяньгуб (гультай, лодар)).
жарганізмы (фр. jargon – умоўная гаворка) – слова жаргон першапачаткова абазначала ў французкай мове сапсаваную мову — сацыяльная разнавіднасць мовы, якой карыстаюцца прафесійныя групы і сацыяльныя праслойкі людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча. (“дзед” – салдат апошняга году службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г.д.).
Існуюць, напрыклад, жаргоны ваенных і маракоў, акцёраў, фізікаў, моладзі і інш.
Пісьменнікам неабходна жаргонная лексіка для паказу розных сацыяльных груп і катэгорый людзей.

арго, аргатызмы (франц. argot. – замкнуты, нядзейны) – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал). Часцей за ўсё гэта мова нізоў грамадства, дэкласавых груп і крымінальнага асяроддзя: стукач — даносчык, вышка — вышэйшая мера пакарання, сціркі — ігральныя карты.
У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне ХІХ ст.

3. Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
Мал. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы

Гiстарызмы (ад грэч. historikos – гiстарычны) – гэта назвы тых прадметаў, з’яў, паняццяў, якiя знiклi з сучаснай рэчаiснасцi, «сталi гiсторыяй», напрыклад:
 назвы грамадска-палiтычных паняццяў, характэрных для мiнулых эпох (баярын, аброк, войт, найміт, парабак, земства, соцкі);
 назвы прылад працы (саха, пралка, ступа, цернiца);
 назвы зброi (дзiда, арбалет, шабля);
 назвы адзення, абутку (андарак, аблавуха, пасталы, лапці, каптур, чапец, сярмяга, кабат).
Архаiзмы (ад грэч. – archaios – старадаўнi, устарэлы) - гэта словы, якiя з’яўляюцца ўстарэлымi назвамi тых прадметаў i паняццяў, што iснуюць у сучаснай рэчаiснасцi, але называюцца новымі словамi:
раць – войска, рамёны – плечы, аэраплан – самалёт, лемантар – буквар, тлумач – перакладчык, тартак – лесапiльня, гута – шклозавод.
Устарэлыя словы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў творах мастацкай літаратуры, у падручнiках i навуковых працах па гiстарычнай праблематыцы. 
Неалагiзмы (ад грэч. neos – новы, logos – слова) – гэта новыя славы цi новыя значэннi вядомых слоў, якiя называюць новыя прадметы, з’явы сучаснай рэчаiснасцi i не страцiлi адцення навiзны: аквамабiл (прыстасаванне для перамяшчэння вадалазаў пад вадой); галаграфiя (метад атрымання аб’ёмнага малюнка) і інш. Як толькi такiя словы становяцца агульнавядомымi i страчваюць адценне незвычайнасцi, навiзны, яны з паciўнaгa слоўнiка перахадзяць у актыўны i перастаюць лiчыцца неалагiзмамi.
Савецкая эпоха прынесла ў бел. мову словы калгас, калектывізацыя, піянерважаты, сельсавет.
У перыяд складвання сучаснай беларускай літаратурнай мовы амаль кожны пісьменнік для запаўнення лексічных прагалаў прапаноўваў свае словы, многія з якіх з цягам часу сталі агульнаўжывальнымі.
Так, Я. Купала ўвёў словы святлісты, скурганіць, адвечністы, розгалас.
В. Ластоўскі — носьбіт, нашчадак, прамоўца.
У. Дубоўка — мэтазгодны, ажыццяўленне, дабрабыт.
Я. Брыль — культурыць, графаманіць.
Сёння ўжо ўсім вядомы словы, якія ўзніклі ў 60-70-я гг. 20 ст.: галаграфія, наркалогія, генацыд, джынсы, таршэр, універсам, стрэс, канцэраген.
На сёння ў бел. мове неалагізмамі лічацца: гострайтар – асоба, якая піша тэксты прамоў для іншага моўцы; бакалаўр – асоба, якая здала экзамен за першую ступень універсітэта.
Аказіяналізмы (ад лац. occasia – выпадак) — гэта індывідуальна-аўтарскія словы, індывідуальна-стылістычныя неалагізмы, якія створаны часта супраць законаў словаўтварэння, зразумелыя толькі ў аўтарскім кантэксце і з цягам часу не страчваюць свежасці і навізны: прагледзіста, адвечністы, святлісты, снегавір, снегавейна, мурашна. Яны з’яўляюцца ў маўленні пісьменнікаў з мэтай стварэння спецыфічнага мастацкага эфекту: светазнаўства, словапад.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии