БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » Беларуская мова » Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы

Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы

Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Напрыклад, у сказе дзейнікі і выказнікі каардыніруюцца (суадносяцца п/ж сабой), прыметнікі ў словазлучэннях звычайна дапасуюцца да назоўнікаў, дзеясловы кіруюць назоўнікамі, а прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.
Найбольш пашырана ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях дапасавання і кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх.
Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. У словазлучэннях з дапасаваннем галоўны і залежны кампаненты звязаны граматычна, і пры змене формы галоўнага кампанента змяняецца і форма залежнага кампанента.
Галоўны кампанент у словазлучэннях з дапасаваннем можа быць выражаны назоўнікам (новы дом, першая сустрэча), субстантываваным прыметнікам (акуратны дзяжурны), займеннікам (усё самае дарагое), лічэбнікам (кожны чацвёрты).
У якасці залежнага кампанента ўжываюцца поўныя прыметнікі (цікавы фільм), займеннікі (увесь дзень), лічэбнікі (двух братоў), дзеепрыметнікі (забыты ключ), назоўнікі-прыдаткі (матылёк-прыгажун).
Часцей за ўсё дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.
Кіраванне — такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны кампанент патрабуе пастаноўкі залежнага кампанента ў пэўнай склонавай форме з прыназоўнікам або без яго, прычым змена формы галоўнага кампанента не выклікае змены залежнага кампанента: любіць Радзіму, дапамагчы чалавеку, аддаць дзіця на выхаванне. У такіх словазлучэннях кампаненты звязаны і граматычна, і па сэнсе.
Галоўны кампанент у словазлучэннях з кіраваннем звычайна выражаны дзеясловам (чытаць газету, займацца музыкай), назоўнікам (распараджэнне дырэктара), прыметнікам (поўны радасці).
Кіраванне бывае прыназоўнікавае (знаёмы з дзяцінства, уважлівы да людзей) і беспрыназоўнікавае (служыць народу).

2. Каардынацыя (суадносіны паміж імі) дзейніка і выказніка ў сказе
У двухсастаўным сказе дзейнік звычайна прадвызначае граматычныя формы простага дзеяслоўнага выказніка. Так, у сказе Снег пацерушыў трохі і перастаў назоўнік-дзейнік снег мае формы адз.л. м.р. і адпаведна патрабуе такіх жа граматычных формаў ад дзеясловаў-выказнікаў прошлага часу пацерушыў і перастаў.
А ў сказе Лёгкія каласы гамоняць пад ціхімі павевамі ветру дзейнік каласы выражаны назоўнікам мн.л., прадвызначае форму 3-й асобы мн.л. ц. ч. дзеяслова-выказніка гамоняць.
Сустракаюцца выпадкі, калі выбар граматычных формаў выказніка залежыць не толькі ад таго, чым выражаны дзейнік, але і ад яго семантыкі. Так, у сказе Студэнцтва актыўна удзельнічаюць у грамадскім жыцці каардынацыя (фармальнае прыпадабненне) у формах ліку парушана, паколькі няправільна вызначана семантыка назоўніка: студэнцтва абазначае не проста многа розных навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, а як цэлае, сукупнасць і мае формы толькі адз.л. н.р. Значыць, і дзеяслоў-выказнік павінен выступаць у форме адз.л.: студэнцтва удзельнічае.

У якіх выпадках выказнік ужываецца ў адзіночным ліку?
Выказнік ставіцца толькі ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:
1) колькасна-іменным спалучэннем, у склад якога ўваходзяць словы ўсяго, толькі: Усяго трое падарожнікаў дайшло да станцыі. Толькі тры экзамены было ў гэтым годзе; ці займеннікі нас, вас, іх: Было іх пяцёра.
2) колькасна-іменным спалучэннем, якое абазначае адрэзак часу: Прайшло дзве гадзіны.
3) спалучэннем назоўнікаў, першы з якіх мае значэнне пэўнай колькасці (дзясятак, сотня, пара, двойка, тройка і г.д.): Сотня турыстаў стаяла ля крэпасці.
4) спалучэннем адмоўнага або няпэўнага займенніка з назоўнікам (займеннікам) у форме ўскоснага склона: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае. Хтосьці з хлопцаў ступіў крок наперад…
5) спалучэннем лічэбніка з назоўнікам, якое абазначае прыблізную колькасць: Чалавек з дзесяць прыехала музыкантаў.
6) спалучэннем слоў, у складзе якога ёсць слова тысяча, мільён, мільярд: Тысяча чалавек сабралася на плошчы.
7) спалучэннем лічэбнікаў са словамі гадоў, месяцаў, тыдняў, дзён, гадзін, мінут, зім і г.д.: Дваццаць гадоў прайшло з тага часу. Пяць мінула заснежаных зім, столькі сама і сонечных летаў.

У якіх выпадках выказнік ужываецца ў множным ліку?
1. Калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка Н.скл. з назоўнікам у форме Т.скл.: Тата з Толем едуць ззаду, на другім возе. Заслонаў з Міронам Іванавічам правялі кароткую нараду.
2. Пры аднародных дзейніках, калі знаходзіцца пасля іх: Цішыня і спакой ляжалі на полі; калі выказнік стаіць перад аднароднымі дзейнікамі, ён дапасуецца ў ліку да бліжэйшага з іх: 3-за ўзгорка паказаўся горад і рачны вакзал. Даўно павыгаралі кветкі, трава, дрэвы.
3. Калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка і назоўніка са значэннем асобы: Праз хвіліну на дарогу выйшлі два чалавекі; калі ў такім спалучэнні неадушаўлёны назоўнік стаіць перад выказнікам: Пяць дубоў шырока раскінулі свае кроны.
4. Калі дзейнік, выражаны колькасна-іменным спалучэннем, або толькі назоўнік у ім мае пры сабе азначэнне ці словы ўсе, гэтыя: Чарнеюць тры вялізныя разгалістыя дубы. Усе трое спазніліся тады.

У якіх выпадках дапускаюцца варыянтныя формы ліку выказніка?
Запомніце:
1. а) калі дзейнік выражаны складаным назоўнікам з часткай паў-, выказнік ужываецца ў адз.л.: Засталося паўгода (паўшклянкі, паўпірага).
б) у мн.л. выказнік можа ўжывацца, калі дзейнік называе групу асоб: Паўгрупы не прыйшлі на заняткі; або калі дзейнік мае пры сабе дапасаванае азначэнне (Прайшлі самыя цяжкія паўгода.)
2. а) звычайна выказнік мае форму адз.л. пры дзейніку, які выражаны спалучэннямі:
– зборны лічэбнік + назоўнік (займеннік): На другой фурманцы сядзела двое мужчын;
– назоўнік з няпэўна-колькасным значэннем (мноства, безліч, шэраг, большасць, меншасць, большая частка, рад) + назоўнік у форме Р.скл. мн.л. пры абазначэнні прадметаў: Большасць экспанатаў было прывезена з краязнаўчага музея. Мноства чутак пайшло па свеце.
– няпэўна-колькаснае слова (мала, нямала, многа, нямнога, шмат, няшмат, колькі, некалькі, столькі) + назоўнік (займеннік) у форме Р.скл. мн.л.: У яго было ў запасе шмат гісторый… Там стаяла некалькі хат. З маленства ў сэрца мне запала нямала мудрых слоў…
б) выказнікі могуць ужывацца таксама ў форме мн.л. пры ўмове, што дзейнік абазначае асобу або пры неабходнасці падкрэсліць актыўнасць дзейнасці: Сядзяць каля вогнішча некалькі рыбакоў. Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць, што ідуць двое людзей. Некалькі жанчын завіхаліся ў дзедавай хаце. Большасць людзей ішлі нехаця і панура.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии