БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » Беларуская мова » Функцыянальныя стылі маўлення

Функцыянальныя стылі маўлення

Функцыянальныя стылі маўлення

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

Усе стылі беларускай мовы падзяляюцца на падстылі:
 у навуковым стылі — у залежнасці ад спецыфікі разнастайных відаў навуковых зносін (характар адрасата, мэта);
 у публіцыстычным стылі — дыферэнцыяцыя падстыляў звязана са спецыфікай СМІ, якая істотна ўплывае на афармленне публіцыстычнага тэксту;
 у афіцыйна-справавым стылі — у залежнасці ад прызначэння навуковых тэкстаў;
 у гутарковым стылі — дыферэнцыяцыя падстыляў цесна звязана з умовамі і абставінамі камунікатыўных зносін;
 у мастацкім стылі — дыферэнцыяцыя падстыляў залежыць ад падзелу літаратуры на тры роды — лірыку, эпас і драму.

Функцыянальныя стылі

кніжныя гутарковы або размоўна-бытавы
– размоўна-афіцыйны (у афіц. маўленні)
– размоўна-бытавы (у неафіц. маўленні)

навуковы
уласна навуковы мастацкі афіцыйна-справавы публіцыстычны
(акадэмічны) паэтычны дыпламатычны газетна-публіцыстычны
навукова-папулярны мастацка- (у дыпламат., мова міжнар.дакум.) агітацыйны
празаічны уласна заканадаўчы масава-палітычны
навукова-вучэбны драматургічны (мова законаў, юрыдычны) афіцыйны палітыка-
(у галіне права і правазнаўства) ідэалагічны
адміністрацыйна- канцылярскі (у справаводстве, дзелавыя паперы)

Размоўна-бытавы стыль вызначаецца наяўнасцю суразмоўцы, непасрэднага кантакту паміж субяседнікамі, носіць вусны дыялагічны характар (х-р гутаркі) і разлічаны на слыхавое і зрокавае ўспрыманне. У ім вялікае значэнне набываюць інтанацыя, жэсты, міміка, эмоцыі і экспрэсія. На пісьме можа перадавацца ў прыватным лісце, у мастацкай літаратуры.
Кніжныя стылі выступаюць у форме маналога, што звычайна адрасуецца масаваму чытачу, і рэалізуецца пераважна ў пісьмовым маўленні (магчыма і вусная форма: лекцыя, даклад, мастацкае чытанне, спектакль), разлічаны на зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў. Характэрна адсутнасць субяседніка і непасрэднай сувязі п/ж аўтарам і чытачом.
У апошні час вылучаюць і канфесійны стыль (паводле У.В. Анічэнка: “канфесіянальны”) — стыль рэлігійнай літаратуры і набажэнства.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам спецыфічных моўных сродкаў. Аднак стылі мовы не з’яўляюцца замкну́тымі сістэмамі, адасобленымі, адмежаванымі пэўнымі рамкамі адзін ад аднаго. Наадварот, яны ўзаемадзейнічаюць, узаемапранікаюць, кожны з іх можа ўключаць элементы іншых стыляў пры ўмовах, што гэта выклікана мэтамі зносін і эстэтычнымі задачамі. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, найменш — афіцыйна-справавы.
Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць агульнага кампанента — стылістычна нейтральных моўных сродкаў (“нейтральная, міжстылёвая лексіка, якая можа выкарыстоўвацца ў любым стылі: дом, нож, стол, галава, раніца, навальніца, беларускі, ветлівы, рабіць, паважаць і інш.”).
Да міжстылёвай лексікі адносяцца ўсе лічэбнікі, значная частка займеннікаў, большасць прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц. Такія словы ў слоўніках не пазначаны спецыяльнымі паметамі.
Стылістычна афарбаванай лексіка —лексіка, якая не толькі называе прадметы, з’явы, падзеі, але адначасова выражае дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Такія словы звычайна абмежаваны пэўным стылем мовы і ў слоўніках адзначаюцца адпаведнымі стылістычнымі паметамі. Сярод такой лексікі вылучаюцца:
 кніжная лексіка — словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца звычайна ў афіцыйна-справавым (камюніке, ратыфікацыя, за справаздачны перыяд, даводзіць да ведама), навуковым (аналіз, сінтэз, класіфікацыя, рэзюмэ), публіцыстычным (эканамічная прастора, суверэнітэт, грамадскі, дэмакратыя) стылях і амаль не ўжываюцца ў штодзённай бытавой гутарцы; у слоўніках пазнач. як кніжн., спец., гал. навукі;
 гутарковая лексіка — лексіка, якая выкарыстоўваецца ў штодзённай неафіцыйнай мове двух і больш субяседнікаў (гэта прастамоўныя словы, грубаватыя словы, дыялектныя словы); у слоўніках пазнач. як разм., груб., пагард., абл.

НАВУКОВЫ СТЫЛЬ
Манаграфія навуковы твор, што даследуе адно якое-н. пытанне, асвятляе адну тэму.
Дысертацыя навуковая работа, якая публічна абараняецца яе аўтарам на пасяджэнні спецыяльнага вучонага савета для атрымання вучонай ступені. Доктарская д.
Анатацыя 1) кароткі выклад зместу кнігі, артыкула;
2) кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.
Рэферат 1) кароткі выклад якога-небудзь пытання, зместу кнігі;
2) даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг [Булыка].
Нарыс 1) невялікі літаратурны твор, кароткае апісанне рэальных жыццёвых фактаў, асоб, падзей. Біяграфічны н. Ваенны н.
2) агульны выклад якога-н. пытання. Нарысы па дыялекталогіі.
Канферэнцыя сход, нарада прадстаўнікоў якіх-н. дзяржаў, арганізацый. Міжнародная к. Навуковая к.
Сімпозіум нарада, канферэнцыя па якім-н. навуковым пытанні. Міжнародны с. фізіёлагаў.

ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ СТЫЛЬ
Фельетон газетны або часопісны артыкул на злабадзённую тэму, у якім выкарыстаны гумарыстычныя і сатырычныя прыёмы выкладання.
Нататка кароткі запіс або інфармацыя ў друку пра што-н. Нататкі журналіста.
Эсэ празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб’ектыўна і няпоўна. Філасофскае эсэ.
Хроніка 1) запіс падзей у храналагічнай паслядоўнасці, летапіс;
2) аддзел паведамленняў у газеце, а таксама фільм, прысвечаны бягучаму грамадскаму жыццю.
Карэспандэнцыя паведамленні пра падзеі, дасланае адкуль-н. у газету, часопіс.
Памфлет злабадзённы востры сатырычны твор (артыкул, брашура), звычайна палітычнага характару, накіраваны супраць каго-, чаго-н.
Адозва пісьмовы ці вусны зварот з заклікам да каго-н. Паставіць подпісы пад адозвай за мір.
Заклік зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг.
Лістоўка друкаваны або рукапісны лісток злабадзённага палітычнага зместу. Л. агітацыйнага характару.
Рэцэнзія крытычны водзыў пра што-н. напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад. Аддаць манаграфію на рэцэнзію.
Пракламацыі агітацыйны лісток палітычнага зместу.
Пастанова калектыўнае рашэнне або ўрадавае распараджэнне. П. педагагічнага савета.

АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
Урад вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады ў краіне.
Камюнікé афіцыйнае паведамленне (пераважна па пытаннях міжнароднага значэння).
Но́та афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой. Нота пратэсту.
Канвенцыя міжнародны дагавор па якім-н. пэўным пытанні.
Мемарандум дыпламатычны дакумент, у якім ўказваюцца погляды ўрада дадзенай дзяржавы па якому-н. пытанню, што ўручаецца прадстаўніку другой дзяржавы.
Акт дакумент, запіс аб якім-н. юрыдычным факце. Скласці а. аб праверцы. Абвінаваўчы а.
Аўтабіяграфія дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях, напісаныя ад першай асобы.
Даведка 1) звесткі аб чым-н., атрыманыя кім-н. пасля пошукаў;
2) дакумент з такімі звесткамі. Д. з месца работы.
Распіска дакумент, які пацвярджае факт атрымання установай альбо пэўнай асобай важных дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей (грошай, рэчаў, кніг і інш.).
Даверанасць дакумент, якім давяраецца каму-н. дзейнічаць ад імя таго, хто выдаў гэты дакумент. Д. на атрыманне пасылкі.

МАСТАЦКІ СТЫЛЬ
Паэма вялікі вершаванылірыка-эпічны твор. Гераічная п.
Балада невялікі вершаваны твор асобай формы, пераважна на легендарную ці гістарычную тэму.
Санет лірычны внрш з 14 радкоў — двух чатырохрадкаўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў.
Актава васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.
Трыялет верш з 8 радкоў, у якім 4-ты і 7-мы радкі аднолькавыя з першым, а 2-гі – з 8-ым; увесь верш мае дзве рыфмы.
П’еса драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.

Анафара – паўтарэнне аднаго і таго ж слова або гука ў пачатку некалькіх вершаваных радкоў: Хто спыніць раскутыя сілы? Хто праўды патушыць агні? (К-с)
Антытэза – супрацьпастаўленне, процілегласць кантрастных з’яў, паняццяў, вобразаў. Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца.
Аксюмарон – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць процілеглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці (салодкі сум, цёплы халадок, гарачы снег, страшная прыгажосць).
Гіпербала – мастацкі прыём, заснаваны на перабольшванні ўласцівасцей чалавечага характару, прадмета ці з’явы.
Гіпербала – вобразны выраз, які перабольшвае памеры.
Літота – вобразны выраз, які змяншае памеры, сілу. Ужываюцца як сродак сатыры і гумару, як выражэнне аўтарскай іроніі: На пачатку жэрабя было ростам з вераб'я (Лужанін).
Гіпербала і літота ўжываюцца ў народных выслоўях, прыказках, прымаўках (мора па калена). Бываюць моўныя (чакаць сто гадоў, выліць мора слёз) і індывідуальна-аўтарскія.
Увасабленне – перанос рыс жывых істот на нежывыя: мароз круціў за вушы раніцой (Р. Барадулін).
Неалагізмы (ад грэч. neos – новы, logos – слова) – новыя словы, словазлучэнні, якія адлюстроўваюць новыя паняцці ў галіне вытворчасці, палітыкі, навукі, культуры і г. д., якія не набылі яшчэ дастаткова шырокага выкарыстання (відэакліп, спонсар, рэйтынг, нанатэхналогіі).
Аказіяналізмы (ад лац. occasia – выпадак) – індывідуальна-аўтарскія неалагізмы або кантэкстуальныя новаўтварэнні, якія створаны часта супраць законаў словаўтварэння, зразумелыя толькі ў аўтарскім кантэксце і з цягам часу не страчваюць свежасці і навізны: прагледзіста, адвечністы, святлісты, снегавір, снегавейна, мурашна. (Плыўна-думны Нёман; На дварэ раптоўна заістужыла).
Штыль – 1. поўнае зацішша на моры. 2. востры стрыжань.
____________________________________________________________________________________________________

Бук — вялікае лісцевае дрэва з гладкай светла-шэрай карой і цвёрдай драўнінай.
Тэкстура — асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак.
Сурагат — замяняльнік натуральнага прадукту, прадмета, які толькі часткова мае яго некаторыя ўласцівасці.

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Стыль I. Гутарковы стыль
Сфера выкарыстання Сфера бытавых зносін (сямейных і сяброўскіх) і неафіцыйных пазаслужбовых зносін паміж людзьмі
Функцыя стылю Абмен думкамі, інфармацыяй: 1) функцыя зносін (камунікатыўныя сітуацыі: вітанне, запрашэнне, падзяка, роспыт пра жыццё); 2) функцыя паведамлення (расказ пра сябе)

Жанры
(падстылі) Пісьмовая форма Прыватнае ліставанне, неафіцыйныя запісы

Вусная форма Дыялогі
Падстылі:
1. Уласна размоўна-бытавы падстыль (у неафіцыйным маўленні)
2. Размоўна-афіцыйны падстыль (у афіцыйным маўленні)

Стылёвыя адзнакі На сэнсава-камунікатыўным узроўні Вызначальныя рысы: непадрыхтаванасць выказвання, спантаннасць размовы, неафіцыйнасць і нязмушанасць (непринужденность); адсутнасць строгай лагічнасці ў выказваннях; натуральнасць і прастата ў выражэнні думкі; адлюстраванне суб’ектыўных адносін да прадмета гутаркі; эмацыянальнасць, ацэначнасць, што падмацоўваецца інтанацыяй, мімікай і жэстамі
На лексіка-фразеалагічным узроўні Свабодны выбар слоў і выразаў; шырокае выкарыстанне нелітаратурнай лексікі (дыялектызмаў, жарганізмаў, прастамоўных слоў), слоў і выразаў з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, фразеалагізмаў; ужыванне стылістычна нейтральных слоў з пераносным значэннем
На марфалагічным узроўні Шырокае ўжыванне слоў з канкрэтным значэннем, выклічнікаў, часціц; рэдкае ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў

На сінтаксічным узроўні Для сінтаксісу ўласцівы спрошчанасць, недагаворанасць, фрагментарнасць; эліптычнасць мовы (разнастайнасць эліптычных сказаў); сінтаксічна непадзельныя сказы (нерасчлянёныя, нячленныя), або словы-сказы (так, не, хіба, няўжо, ну, эй, ай-ай, вон, эге, што ні кажы! нічога падобнага! ні ў якім разе!); перавага простых, складаназлучаных і складаных бяззлучнікавых сказаў; ужыванне пытальных і пабуджальных сказаў; інверсія (адваротны парадак слоў); паўтор слоў
Стыль II. Кніжныя стылі
1. Навуковы
Сфера выкарыстання Сфера навукі, тэхнікі, навучання (адукацыі, асветы). Гэта стыль навуковых прац, даследаванняў, дакладаў, падручнікаў і лекцый па навучальных дысцыплінах
Функцыя стылю 1) функцыя інфармацыйная (доказны выклад і тлумачэнне навуковай інфармацыі, ывнікаў навуковых даследаванняў; 2) функцыя актывізацыі лагічнага мы́слення чытача (слухача)

Жанры
(падстылі)

Пісьмовая форма Падстылі:
1. Уласна навуковы падстыль (акадэмічны), якому ўласцівы акадэмізм, сухасць падачы інфармацыі, значная інфармацыйная насычанасць, выкарыстанне тэрміналогіі і агульнанавуковай лексікі, ускладненых і складаных сінтаксічных канструкцый, адсутнасць вобразных сродкаў: манаграфіі, дысертацыі, навуковыя артыкулы, анатацыі, рэфераты, навуковыя даклады
2. Навукова-папулярны падстыль, мэта якога – паведаміць нейкія навуковыя звесткі і зацікавіць чытача; даступны, жывы, займальны выклад, таму вузкаспецыяльная тэрміналогія выкарыстоўваецца ў мінімальнай колькасці і абавязкова тлумачыцца; ацэначны спосаб падачы інфармацыі і з мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці (звароты да чытача, выражаных дзеясловамі б.ч. абвес. ладу (разгледзім прапорцыю, выкарыстаем уласцівасць, сфармулюем правіла, успомнім закон),што прыцягвае чытача да сумеснага разважання над пэўным пытаннем), эпітэты (магутныя сілы прыроды, каштоўныя паклады), параўнанні і асаблівыя ўступы (Помнікі сівой мінуўшчыны!): навукова-папулярны нарыс, публікацыі ў газетах і часопісах на навуковыя тэмы
3. Навукова-вучэбны падстыль, займае прамежкавае месца, ён не такі «строгі», як першы, але і не такі «займальны», як другі: падручнікі, навучальныя дапаможнікі, даведнікі.
Вусная форма Публічныя выступленні на навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, у аўдыторыях (лекцыі, даклады, навуковыя паведамленні)

Стылёвыя адзнакі На сэнсава-камунікатыўным узроўні Вызначальныя рысы: навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, строгай лагічнасцю і доказнасцю, яснасцю выказванняў, абагульненасцю і абстрактнасцю, інфармацыйнай насычанасцю
На лексіка-фразеалагічным узроўні Шырокае ўжыванне навуковых і тэхнічных тэрмінаў, адназначных, нявобразных слоў, агульнанавуковых слоў з абстрактным значэннем і іх шматкратны паўтор у тэксце; ужыванне слоў з канкрэтным значэннем для абазначэння агульных паняццяў; рэдкае ўжыванне эмацыянальных слоў і слоў з пераносным значэннем
На марфалагічным узроўні Шырокая ўжывальнасць назоўнікаў, частае нанізванне формаў роднага склону (у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі знаходзілася ўдакладненне стратэгіі рэалізацыі якасці адукацыі); абазначэнне множнасці праз назоўнік у адзіночным ліку; ужыванне прыметнікаў у састаўных тэрмінах; не выкарыстоўваюцца займеннік я і дзеясловы ў форме 1-й ас. адз.л.

На сінтаксічным узроўні Ускладненыя і складаныя сінтаксічныя канструкцыі (сказаў з аднароднымі членамі, абагульняльнымі словамі, з адасобленымі членамі сказа (дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі), з пабочнымі словамі і сказамі (паводле меркаванняў; як лічыць даследчык; агульнапрынята, што; па-першае; па-другое; як указвае; на думку; аўтар лічыць); ужыванне прыслоўяў тыпу спачатку, затым, пасля, потым, якія вызначаюць паслядоўнасць і лагічнасць выказвання, састаўных злучнікаў у складаназалежных сказах (з тым каб; дзеля таго каб; з прычыны таго; таму што; у сувязі з тым што; нягледзячы на тое, што); шырокае выкарыстанне спасылак на навуковыя крыніцы і цытат, схем, дыяграм табліц, графікаў, умоўных абазначэнняў; адсутнасць клічных і пытальных сказаў
Стыль II. Кніжныя стылі
2. Публіцыстычны (публіцыстыка — “летапіс сучаснасці”)

Сфера выкарыстання Абслугоўвае сферу грамадскіх адносін (выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах, на радыё і тэлебачанні); адрасуецца шырокім масам

Функцыя стылю 1) функцыя інфармацыйная (паведамленне навін штодзённага жыцця, культуры, навукі, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў); 2) функцыя ўздзеяння на чытачоў (слухачоў) з мэтай выклікаць у іх адпаведнае стаўленне да інфармацыі, уплыў на перакананні і паводзіны людзей

Жанры
(падстылі)

Пісьмовая форма Жанры: а) інфармацыйныя (заметка, рэпартаж, інтэрв’ю, справаздача, хроніка, агляд і інш.); б) аналітычныя (артыкул, карэспандэнцыя, рэцэнзія і інш.); в) мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет і інш.).
Падстылі:
1. Газетна-публіцыстычны падстыль (артыкулы, фельетоны, нататкі);
2. Агітацыйны падстыль (адозвы, заклікі, лістоўкі, пракламацыі);
3. Масава-палітычны падстыль (выступленні палітычнага характару);
4. Афіцыйны палітыка-ідэалагічны падстыль, некалькі набліжаны да афіцыйна-дзелавога стылю (партыйныя даклады, пастановы, выступленні).
Вусная форма Публічнае інфармацыйнае выступленне, прамова на сходзе (мітынгу) на грамадска-палітычныя тэмы

Стылёвыя адзнакі
На сэнсава-камунікатыўным узроўні Вызначальныя рысы: папулярнасць, грамадзянскасць; арганічнае спалучэнне лагічна-абстрактнай (навуковай) і эмацыянальна-вобразнай (мастацкай) формаў адлюстравання рэчаіснасці; аператыўнасць і дакладнасць інфармацыі; лагічнасць доказаў; эмацыянальнасць, выразнасць, ацэначнасць (выражэнне адносін аўтара да прадмета маўлення), даступнасць, вобразнасць, экспрэсіўнасць, пабуджальнасць; пафаснасць, узнёсласць, страснасць, палымянасць мовы

На лексіка-фразеалагічным узроўні Арганічнае спалучэнне абстрактнай лексікі, грамадска-палітычнай тэрміналогіі і моўных сродкаў для выказвання настрою, пачуццяў (эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі – эпітэтаў, метафар, перафразаў, гіпербал, фразеалагізмаў, вобразных параўнанняў і інш.); выкарыстанне гатовых стандартных формаў (моўныя клішэ) (гарачая падтрымка, рэзкая крытыка, жывы водгук, радыкальныя рэформы); шырокае выкарыстанне эмацыянальна-ацэначнай лексікі (актыў, міласэрнасць, сабатаж, расізм, абывацельскі); ужыванне ваеннай тэрміналогіі з пераносным значэннем (стратэгія, мабілізацыя рэзерваў, гвардыя, пярэдні край); лексіка ўрачыстая, грамадзянска, з рытарычнай афарбоўкай (самаахвяраванне, айчына, дзяржава, страж, здзяйсненне)

На марфалагічным узроўні Шырокае ўжыванне назоўнікаў у форме Р.скл. (час перамен, рэформа цэн, выхад з крызіса); ужыванне адзіночнага ліку назоўнікаў у значэнні множнага (Выкладчык заўсёды ведае студэнта); ужыванне інфінітываў у ролі галоўных членаў сказа; цяперашні час дзеясловаў (у Мінску адкрываецца, 3 красавіка пачынаецца); ужыванне дзеясловаў у форме загад.ладу (прыйдзі, палюбуйся, ляці, імчыся); выкарыстанне часціц (вось, вунь, але, не, ні, як, аж, нават, толькі, ледзь, хоць, амаль, іменна, якраз, хіба, няўжо, так, бы, б), выклічнікаў (ого, ах, эй, эх, о-го-го, гайда, ану, прэч, ша, цсс, кыш, добры дзень, прывітанне, калі ласка, выбачайце)

На сінтаксічным узроўні Выкарыстанне простых сінтаксічных канструкцый, пабуджальных і клічных сказаў (Усе на выбары!); чаргаванне поўных і няпоўных сказаў; шырокае выкарыстанне канструкцый для выражэння эмацыйнасці (сказаў з інверсіяй (Выключэнне складалі прадпрыемствы лёгкай прамысловасці // Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці складалі выключэнне), рытарычных пытанняў (Хто не любіць нашу Беларусь?), паўтораў, сказаў-зваротаў, заклікаў); наяўнасць падагульнення, высноваў
Стыль II. Кніжныя стылі

3. Афіцыйна-справавы (афіцыйна-дзелавы)
Сфера выкарыстання Афіцыйныя службовыя зносіны, адміністрацыйна-прававыя ўзаемаадносіны, дыпламатычныя зносіны; рэалізацыя ў мове міжнародных дакументаў, законаў, дзелавых папер і службовых дакументаў

Функцыя стылю Паведамленне інфармацыі і ўздзеянне праз канстатацыю бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў зносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай, у рэгламентацыі правоў, правілаў, дзеянняў; рэгуляванне і рэгламентаванне афіцыйных зносін (рэгламент - правілы, якія рэгулююць парадак я.-н. дзейнасці)

Жанры
(падстылі)

Пісьмовая форма Дзелавыя пісьмовыя запісы ў форме маналога
Падстылі:
1) дыпламатычны (у дыпламатыі, мова міжнародных дакументаў), які рэалізуецца ў тэкстах камюніке, ноты, канвенцыі, мемарандума, міжнароднага пагаднення;
2) уласна заканадаўчы, юрыдычны (у галіне права і правазнаўства, мова законаў), які прадстаўлены ў тэкстах закону, канстытуцыі, указа, статута, пастаноў, грамадзянскіх і крымінальных актаў;
3) адміністрацыйна-канцылярскі (у справаводстве, мова дзелавых папер), які выкарыстоўваецца ў канцылярскай перапісцы, у адміністрацыйных актах, дагаворах, рознай дакументацыі (заява, аўтабіяграфія, даведка, распіска, даверанасць, справаздача, пратакол, акт, характарыстыка).
Вусная форма Даклад, інструктаж, выступленне на судовым працэсе

Стылёвыя адзнакі
На сэнсава-камунікатыўным узроўні Вызначальныя рысы: высокая ступень стандартызацыі (аднатыпнасць і паўтаральнасць афіцыйна-справавых папер), афіцыйнасць, аб’ектыўнасць, падкрэслена строгая танальнасць, дакладнасць; адназначнасць фармулёвак; паслядоўнасць у перадачы фактаў, фармулёвак і рашэнняў; выклад адбываецца ў форме прадпісання, канстатацыі, сцвярджэння; неасабовы характар выказвання.

На лексіка-фразеалагічным узроўні Абстрактная, тэрміналагічная і спецыяльная лексіка (тэрміны для абазначэння розных юрыдычных паняццяў, дакументаў, назваў асоб); афіцыйна прынятыя складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры (Дзяржінспекцыя, гарвыканкам, ЗАГС, ЖЭК, Белдзяржуніверсітэт, ЖЭС); пашырана ўжыванне назваў асоб па іх функцыі ў афіцыйна-справавых дачыненнях (сведка, ісцец, арандатар, наймальнік, прадпрымальнік); канцылярызмы (сінтаксічныя канструкцыі тыпу з прычыны, мець дачыненне, згодна з пастановай, прыняць да ведама, пакласці ў аснову, вынясенне вымовы, прыняцце рашэння, вышэйадзначаны, ніжэйпамянёны); ужыванне дзеясловаў з загадным значэннем; адсутнасць слоў з пераносным значэннем і вобразных сродкаў мовы
На марфалагічным узроўні Шырокае выкарыстанне іменных часцін мовы (аддзеяслоўных назоўнікаў пакаранне, выкананне, апраўданне, памілаванне, прымяненне, асуджэнне, узбуджэнне, рэгуляванне, прыцягненне, абвінавачванне), складаных адыменных прыназоўнікаў (шляхам, за кошт, з мэтай, на чале, у выніку і інш.); пашыранасць інфінітываў; ужыванне пры інфінітыве слоў трэба, неабходна, абавязаны, забараняецца; ужыванне састаўных злучнікаў

На сінтаксічным узроўні Выкарыстанне словазлучэнняў стандартнай будовы; пашыранасць дзеяслоўных словазлучэнняў замест асобных дзеясловаў; выкарыстанне апавядальных простых сказаў з прамым парадкам слоў, развітых, ускладненых аднароднымі членамі сказа, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі; ужыванне складаназлучанных і складаназалежных сказаў для адлюстравання паслядоўнасці, прычынна-выніковых адносін; шырокае выкарыстанне безасабовых і інфінітыўных сказаў са значэннем загаду, прадпісання, неабходнасці (неабходна звярнуць увагу на дысцыпліну; дазволіць выкарыстаць дні адпачынку; перадаць на часовае карыстанне; прыцягнуць да крымінальнай адказнасці); амаль поўная адсутнасць пытальных і клічных сказаў
Стыль II. Кніжныя стылі
4. Мастацкі
Сфера выкарыстання Духоўная сфера жыцця грамадства

Функцыя стылю 1) камунікатыўная функцыя ̶ перадача пэўнага зместу; 2) эстэтычная функцыя ̶ эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чытача праз мастацкія вобразы

Жанры
(падстылі)
Пісьмовая форма Падстылі:
1) паэтычны (у паэзіі) – паэма, балада, верш, санет, актава, трыялет;
2) мастацка-празаічны (у мастацкай прозе) – аповесць, апавяданне, раман;
3) драматургічны (у драматургіі) – п’еса, камедыя, трагедыя.
Вусная форма Пастаноўкі ў тэатрах, мастацкія фільмы

Стылёвыя адзнакі На сэнсава-камунікатыўным узроўні Вызначальныя рысы: мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць мовы, ацэначнасць
Спалучэнне элементаў усіх стыляў, бо пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў для дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт; многагалоссе (спалучэнне мовы аўтара і мовы персанажаў)
На лексіка-фразеалагічным узроўні Лексіка ўсіх стыляў, а таксама паэтычныя і народна-паэтычныя словы; шырокае выкарыстанне сінтаксічна-стылістычных фігур (анафара, эпіфара, антытэза, аксюмарон); наяўнасць вобразных моўна-выяўленчых сродкаў, да якіх адносяцца тропы (метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота, увасабленне, адухаўленне), прыказкі, прымаўкі, пісьменніцкія неалагізмы і аказіяналізмы
На марфалагічным
узроўні Спалучэнне элементаў усіх стыляў
На сінтаксічным узроўні Спалучэнне элементаў усіх стыляў



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии