БарГУ.by » Учебные материалы » КСРы » История государства и права Беларуси » Дзяржава і права Беларускай ССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х гг. XX. Праватворчая дзейнасць рэспублікі 50-80 гг.

Дзяржава і права Беларускай ССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х гг. XX. Праватворчая дзейнасць рэспублікі 50-80 гг.

Дзяржава і права Беларускай ССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х гг. XX. Праватворчая дзейнасць рэспублікі 50-80 гг.

1. Асноўныя накірункі развіцця крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права 50-80 гг.
2. Асноўныя накірункі развіцця грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права 50-80 гг.
3. Асноўныя накірункі развіцця іншых галін права ў 50-80 гг.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

Накірункі і развіццё права ў 50-80 гг.
У сярэдзіне - другой палове XX ст. права Беларускай ССР развівалася ў рэчышчы агульнасаюзных тэндэнцый. На першым этапе, у канцы 40-х - 50-я гг., заканадаўчая дзейнасць рэспублікі была накіравана на ўзнаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі, а ў наступныя гады, як адзначалася ў рашэннях КПСС на «ўсебаковае разгортванне і ўдасканаленне сацыялістычнай дэмакратыі, актыўны ўдзел усіх грамадзян у кіраванні дзяржавай, кіраўніцтве гаспадарчым і культурным будаўніцтвам, паляпшэнне працы дзяржаўнага апарата». Вельмі характэрнымі нарматыўнымі актамі, якія адлюстроўваюць сутнасць дадзенага этапу развіцця савецкай дзяржаўнасці, з'яўляліся сумесныя пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР, а таксама пастановы ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР і УЦСПС - вышэйшага кіраўніцтва прафсаюзамі СССР. Гэтыя акты пашыраліся не толькі ў сувязі з вырашэннем агульнасаюзных пытанняў, але і непасрэдна закраналі пытанні дзейнасці рэспублікі. Напрыклад, па пастанове ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 21 лютага 1957 г. «Аб мерах уздыму сельскай гаспадаркі Беларускай ССР» былі спісаны дзяржаўныя даўгі калгасаў, павышаны нарыхтоўчыя і закупныя цэны на бульбу і інш.
Заканадаўства Беларускай ССР гэтага перыяду развівалася ў асноўным па трох галоўных напрамках:
1) на тэрыторыі БССР працягвалі дзейнічаць прынятыя раней агульнасаюзныя нарматыўныя акты;
2) у сувязі з размежаваннем кампетэнцыі СССР і саюзных рэспублік, рэгламентаванай канстытуцыйным законам, у сферы заканадаўства пачалі прымацца Саюзам ССР важныя нарматыўныя акты - Асновы заканадаўства, якія ўсталёўвалі асноўныя прававыя прынцыпы, паняцці і палажэнні адпаведных галінаў права, а паводле гэтых законаў саюзныя рэспублікі прымалі новыя і пераглядалі дзеючыя кодэксы і законы;
3) у межах сваёй кампетэнцыі рэспублікай прымаліся ўласныя нарматыўныя акты.
Актывізацыі нарматворчай дзейнасці савецкіх рэспублік у значнай ступені паспрыялі рашэшнні ХХ з'езду КПСС, накіраваныя на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у гэтай сферы. Так, унесеныя ў 1957г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў згодна з арт. 13 Канстытуцыі БССР аднеслі да кампетэнцыі рэспублікі прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, а таксама грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства. За агульнасаюзнымі заканадаўчымі органамі захоўвалася права на прыняцце Асноў заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік у гэтых сферах.
Аб росце заканадаўчай актыўнасці сведчыць вялікая колькасць прынятых Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР нарматыўных актаў. 3 1959 па 1967 гг. Вярхоўным Саветам БССР былі прыняты 124 заканадаўчыя акты. Раней выдаваліся толькі законы аб народна-гаспадарчых планах, дзяржаўных бюджэтах і зацвярджаліся ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У гэты ж перыяд прымаюцца законы аб ахове прыроды, аб статусе і парадку адклікання дэпутатаў Вярхоўнага Савета, абласнога, раённага, гарадскога, пасялковага і сельскага саветаў, аб судаўладкаванні, адвакатуры, парадку адклікання суддзяў і народных засядацеляў, аб зменах у сістэме органаў кіравання. Былі падрыхтаваны і потым уведзены ў дзеянне новыя кодэксы па асноўных галінах права і інш. Такім чынам, сфера самастойнай праватворчасці Беларускай ССР істотна пашыралася.
У адпаведнасці з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад ЗО мая 1959 г. быў вызначаны парадак апублікавання і ўступлення ў дзеянне законаў БССР, пастаноў Вярхоўнага Савета БССР, указаў і пастаноў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У сувязі з гэтым страціла сілу пастанова ЦВК і СНК БССР ад 14 мая 1927 г. «Аб апублікаванні і часе ўступлення ў сілу законаў і распараджэнняў Урада БССР, а таксама распараджэнняў Народных Камісарыятаў БССР».
У мэтах належнага ўладкавання справы апублікавання законаў БССР і ўказаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і ўдакладнення тэрмінаў уваходжання іх у сілу Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР указам ад ЗО мая 1959 г. пастанавіў, што ўсе нарматыўныя акты БССР належаць апублікаванню ў «Собранние законов, указов Презнднума Верховного Совета Белорусской ССР, постановленнй н распоряженнй Совета Мннястров Белорусской ССР» не пазней двухтыднёвага тэрміну пасля іх прыняцця. Важнейшыя з іх належылі таксама шырокаму і тэрміноваму абнародаванню шляхам публікацыі ў газетах «Звязда» і «Советская Белоруссня». У неабходных выпадках нарматыўныя акты маглі быць абнародаваны па радыё або тэлеграфе. Указы і пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, якія не мелі агульнага значэння або не насілі нарматыўнага характару, па рашэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР маглі не публікавацца.
Законы БССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета БССР, указы і пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР агульна-нарматыўнага характару ўваходзілі ў сілу на ўсёй тэрыторыі рэспублікі адначасова па сканчэнні дзесяці дзён пасля іх апублікавання, калі ў саміх актах не быў указаны іншы тэрмін. Усе іншыя акты, якія не мелі агульнанарматыўнага характару, уваходзілі ў сілу адразу з моманту іх прыняцця, калі ў саміх актах не быў указаны іншы тэрмін увядзення ў дзеянне.
Асноўныя накірункі развіцця крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права 50-80 гг.
Першым падвергнулася істотным зменам у пасляваенны перыяд крымінальнае права. Канстытуцыя СССР 1936 г. у першапачатковай рэдакцыі прадугледжвала, што крымінальны кодэкс павінен быць адзіным для ўсяго Саюза ССР. У сувязі з гэтым пасля 1936 г. практычна спынілася прыняцце новых крымінальна-прававых нормаў заканадаўчымі органамі саюзных рэспублік. Змяненні і дапаўненні ў крымінальныя кодэксы ўносіліся на падставе агульнасаюзнага заканадаўства.
У першай палове 50-х гг. у СССР у сферы крымінальнага заканадаўства праявілася тэндэнцыя ўзмацнення жорсткасці крымінальнай адказнасці. Смяротная кара, скасаваная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 мая 1947 г., 12 студзеня 1950 г. была ізноў уведзеная ў дачыненні да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў. У 1954 г. ужыванне смяротнай кары было пашырана на асобаў, якія здзейснілі наўмысныя забойствы пры абцяжарваючых абставінах. У наступныя гады кола злачынных дзеянняў, за якія ў якасці меры пакарання была прадугледжана смяротная кара, пашыраецца.
12 сакавіка 1951 г. быў прыняты закон аб абароне міру, які паклаў пачатак міжнароднаму крымінальнаму заканадаўству ў СССР. Гэтым нарматыўным актам вызначалася крымінальная адказнасць за прапаганду вайны ў любой форме. Гэтаму садзейнічалі і навуковыя распрацоўкі савецкіх вучоных.
У СССР ужо ў 30-я гг., у сувязі з захопам нацыстамі ўлады ў Германіі, вяліся сур'ёзныя манаграфічныя даследаванні адносна адказнасці за міжнародныя злачынствы. Добра вядомы публікацыі па гэтай праблеме прафесара А.М. Трайніна, які потым быў кансультантам на Нюрнбергскім працэсе над галоўнымі ваеннымі злачынцамі. Увогуле тэарэтычныя напрацоўкі савецкіх вучоных намнога апярэдзілі заканадаўства. Только ў 1996 г. у Крымінальны кодэкс БССР быў уведзены раздзел «Злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтіва».
У 50-я гг. праяўляецца і такая тэндэнцыя ў развіцці крымінальнага заканадаўства, як звужэнне сферы крымінальнай адказнасці. У 1955 г. у СССР была скасавана крымінальная адказнасць за самавольны праезд у таварных цягніках, адмяняецца крымінальная адказнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый за продаж, абмен і водпуск на бок абсталявання і матэрыялаў, а ў 1956 г. - крымінальная адказнасць працоўных і служачых за самавольнае пакіданне прадпрыемства і ўстановы, за прагул бёз уважлівай прычыны і інш.
Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. у СССР пачаўся перыяд пэўнай лібералізацыі грамадскіх адносінаў. Гэтая тэндэнцыя назіраецца і адносна крымінальнага заканадаўства. Вярхоўны Суд СССР прыступіў да перагляду спраў аб асуджэнні за контррэвалюцыйныя злачынствы. Толькі за перыяд з 1954 па 1956 гг. ён рэабілітаваў 7679 неабгрунтавана асуджаных грамадзян.
Асноўныя накірункі развіцця крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права 50-80 гг.
У 1957 г. у БССР была створана спецыяльная ўрадавая камісія, якая кіравала распрацоўкай крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага, грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага кодэксаў. Галоўнымі крыніцамі, на базе якіх распрацоўваліся дадзеныя кодэксы БССР, з'яўляліся Асновы крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік, Асновы крымінальнага судаводства СССР і саюзных рэспублік, прынятыя ў 1958 г. Асновы грамадзянскага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік і Асновы грамадзянскага судаводства СССР і саюзных рэспублік, прынятыя ў 1961 г. На падставе іх потым былі распрацаваны адпаведныя кодэксы Беларускай ССР.
25 снежня 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Асновы крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік. Гэта з'явілася значным крокам наперад у напрамку дэмакратызацыі крымінальнай палітыкі і крымінальнага заканадаўства. Умацаванне прынцыпа законнасці праявілася перш за ўсё ў дакладнай канструкцыі нормы ад падставах крымінальнай адказнасці. Артыкул 3 Асноў вызначаў: «Крымінальнай адказнасці і пакаранню належаць толькі асобы, вінаватыя ў здзяйсненні злачынства, гэта значыць наўмысна або па неасцярожнасці здзейсніўшыя прадугледжанае крымінальным законам грамадска небяспечнае дзеянне».
Адпаведна гэтаму палажэнню прынцыповая навела ўвайшла ў паняцце злачынства. Сацыяльная характарыстыка злачынстваў як грамадска небяспечных дзеянняў дапоўнілася прававой - прадугледжаннем дзеянняў крымінальным законам. Менавіта на падставе гэтага назаўсёды была адменена норма аб ужыванні крымінальнага закона па аналогіі, якая супярэчыла агульнапрынятаму прававому прынцыпу «няма злачынства без указання аб тым у законе».
Юрыдычна больш дасканалымі сталі фармулёўкі нормаў аб саўдзеле ў злачынстве, формах віны, бессвядомасці, неабходнай абароне, крайняй неабходнасці і інш.
У Асновах крымінальнага заканадаўства 1958 г. атрымаў значнае развіццё прынцып гуманізму. Прыкладам таму з'явілася паніжэнне максімальнага тэрміна пазбаўлення волі (з 25 гадоў зняволення ў папраўча-працоўным лагеры да 10 гадоў па агульнаму правілу, а ў "выключных выпадках да 15 гадоў), павышэннеўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, а таксама пашырэнне ўжывання ўмоў на датэрміновага вызвалення ад пакарання і інш.
Смяротная кара, ссылка і высылка не прымяняліся да цяжарных жанчын. Ссылка і высылка таксама не прымяняліся да жанчын, якія мелі непаўналетніх дзяцей. 3 сістэмы пакаранняў былі выключаны такія пакаранні, як пазбаўленне правоў, выгнанне з СССР, аб'яўленне ворагам народа. Было значна скарочана прымяненне такой цяжкай меры пакарання, якой злоўжывалі ў сталінскі перыяд, як канфіскацыя маёмасці. У духу справядлівасці і гуманнасці былі выкладзены нормы аб даўнасных тэрмінах, па заканчэнні якіх асобы, што здзейснілі злачынства, не прыцягваліся да адказнасці, а абвінаваўчы прыгавор не прыводзіўся ў выкананне.
Смяротная кара прадугледжвалася толькі за здзяйсненне дзяржаўных злачынстваў і за наўмыснае забойства пры абцяжарваючых абставінах і вызначалася як выключная і часовая мера да яе адмены. Аднак палажэнне аб тым, што яна можа быць прадугледжана ў асобных выпадках і за некаторыя іншыя асабліва цяжкія злачынствы (арт. 22), было яўна няўдалым, бо давала легальную магчымасць пашырэння сферы прымянення гэтай выключнай меры пакарання. Менавіта таму амаль адразу пасля прыняцця рэспубліканскіх кодэксаў (пачынаючы з 1962 г.) паследавала серыя крымінальных законаў аб узмацненні адказнасці за хабарніцтва, супраціўленне работніку міліцыі і народнаму дружынніку, за асабліва буйны памер крадзяжу дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, дзе прадугледжвалася і прымя-ненне смяротнай кары.
У чатырох раздзелах Асноў крымінальнага заканадаўства (Агульныя палажэнні; Аб злачынстве; Аб пакаранні; Аб прызначэнні пакаранняў і аб вызваленні ад пакарання) былі рэгламентаваны найважнейшыя пытанні Агульнай часткі савецкага крымінальнага заканадаўства. На базе Асноў 1958 г. і Закона СССР аб крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя злачынствы і Закона аб крымінальнай адказнасці за воінскія злачынствы (прынятыя 25 снежня 1958 г.) ва ўсіх саюзных рэспубліках былі прыняты на працягу 1959-1961 гг. крымінальныя кодэксы.
Новы Крымінальны кодэкс Беларускай ССР быў прыняты Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. і ўведзены ў дзеянне з і красавіка І961 г. Ён складаўся з Агульнай і Асаблівай частак.
Агульная частка складалася з пяці раздзелаў:
1. Агульныя палажэнні.
2. Аб злачынстве.
3. Аб пакаранні.
4. Аб прызначэнні пакарання і аб вызваленні ад пакарання.
5. Аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару.
Агульная частка ўключала палажэнлі Асноў крымінальнага заканадаўства і такія важныя паняцці, як злачынства, саўдзел, пакаранне, вызначэнне ўзросту крымінальнай адказнасці, сфера крымінальнай адказнасці, абмежаванне ўжывання пакарання і інш.
Асобны раздзел уключаў новыя палажэнні аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару. КК БССР прадугледжваў мажлівасць вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў выпадку, калі да часу разгляду справы ў судзе здзейсненае злачынства страціла характар грамадска небяспечнага або сам вінаваты перастаў быць грамадска небяспечным.
Новы Крымінальны кодэкс захаваў такія інстытуты вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання, як заканчэнне тэрмінаў даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці або прысуду, умоўна-датэрміновае вызваленне ад адказнасці, амністыя або памілаванне. Упершыню былі ўведзены інстытуты вызвалення ад крымінальнай адказнасці з перадачай справы ў таварыскі суд і ў сувязі з перадачай вінаватага на парукі.
Крымінальны кодэкс БССР прадугледжваў наступныя віды пакарання:
1) пазбаўленне волі;
2) ссылка;
3) высылка;
4) выпраўленчыя працы без пазбаўлення волі;
5) пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю;
6) штраф;
7) звальненне з пасады;
8) грамадскае ганьбаванне;
9) накіраванне ў дысцыплінарны батальён вайскоўцаў тэрміновай службы;
10) канфіскацыя маёмасці;
11) пазбаўленне воінскага або спецыяльнага звання.
У выглядзе часовай выключнай меры пакарання рэгламентавалася прымяненне смяротнай кары.
3 25 да 15 тадоў скарачаўся тэрмін пазбаўлення волі, з 10 да 5 гадоў - максімальны тэрмін ссылкі. Памяншаўся з 25 да 20 % памер утрымання з заробку пры прызначэнні выпраўленчых працаў. Быў канкрэтызаваны інстытут умоўнага асуджэння з выпрабавальным тэрмінам у 5 гадоў (замест 10 гадоў па КК БССР 1928 г.). Упершыню ў Крымінальным кодэксе было дадзена паняцце асабліва небяспечнага рэцыдывіста і пазначана, што да такіх асобаў не можа быць ужыта ўмоўна-датэрміновае вызваленне, амністыя і іншыя паслабленні адказнасці.
Асаблівая частка кодэкса ўтрымлівала раздзелы, прысвечаныя відам злачынстваў:
1) дзяржаўныя злачынствы;
2) злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці;
3) злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і годнасці асобы;
4) злачынствы супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян;
5) злачынствы супраць асабістай уласнасці грамадзян;
6) гаспадарчыя злачынствы;
7) службовыя злачынствы;
8) злачынствы супраць правасуддзя;
9) злачынствы супраць парадку кіравання;
10) злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва;
11) воінскія злачынствы.
У параўнанні з КК БССР 1928 г. была істотна перабудавана сістэма Асаблівай часткі. Так, маёмасныя злачынствы былі падзелены на злачынныя дзеянні супраць сацыялістычнай уласнасці і супраць асабістай уласнасці, з'явіліся новыя раздзелы аб злачынствах супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян, супраць правасуддзя і інш.
3 КК БССР быў выключаны шэраг складаў злачынстваў (дыскрэдытацыя ўлады, правакацыя хабару, прымус да аборту, парушэнне правілаў гандлю), шэраг дзеянняў прызнаваўся злачынствамі ў выпадку іх здзяйснення пасля ўжывання мераў грамадскага, дысцыплінарнага або адміністрацыйнага ўздзеяння (напрыклад, самагона-варэнне), звужаўся шэраг складаў злачынстваў (напрыклад, выпуск недабраякаснай прадукцыі прызнаваўся злачынным дзеяннем толькі ў выпадку неаднаразовасці або буйных памераў).
Класіфікацыя злачынстваў, патрэба ў якой існавала пастаянна, толькі пачалася ўвядзеннем паняцця «цяжкае злачынства» (арт.71). Аднак інстытут катэгарызацыі (класіфікацыі) злачынстваў па характару і ступені грамадскай небяспекі не атрымаў на той час яшчэ поўнага завяршэння.
3 пазіцыі ўзроўня развіцця тагачаснай савецкай дактрыны крымінальнага права КК БССР1960 г. утрымліваў нормы, якія не адказвалі патрабаванням агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права ў вобласці аховы правоў чалавека. Напрыклад, нормы аб парушэнні пашпартных правілаў (арт. 194), сістэматычным занятку бадзяжніцтвам або жабраваннем (арт. 204), прыватна-прадпрымальніцкай дзейнасцю і камерцыйным пасрэдніцтвам (арт. 150). Істотна абмяжоўвала палітычныя правы чалавека норма аб адказнасці за антысавецкую агітацыю і прапаганду (арт. 67).
У цэлым Крымінальны кодэкс 1960 г. у параўнанні з папярэднім крымінальным заканадаўствам быў больш гуманным і прагрэсіўным. Аднак сур'ёзна паўплываць на злачыннасць ён не мог. 3 сярэдіны 60-х гг. у СССР пачалі праяўляцца застойныя з'явы ў грамадска-палітычным і зканамічным жыцці дзяржавы. У сувязі з гэтым злачыннасць усё больш прафесіяналізавалася, а арганізаваная злачыннасць зрошчвалася з карумпіраванымі элементамі, часам на самых высокіх узроўнях партыйнай і дзяржаўнай улады, сведчаннем чаму сталі судовыя працэсы па «рыбнай» і «гандлёвай» справах у РСФСР, «хлопкавай справе» ва Узбекістане і інш.
За працяглы перыяд свайго дзеяння Крымінальны кодэкс 1960 г. падвяргаўся істотным змяненням і дапаўненням, выкліканым, у першую чаргу, неабходнасцю ліквідацыі выяўленых у ходзе правапрымяняльнай практыкі прабелаў у крымінальным законе. Напрыклад, у 1956 г. у КК быў уведзены артыкул, які прадугледжваў адказнасць за ўтон аўтамотатранспартных сродкаў без мэты іх крадзяжу. Значная частка дапаўненняў была звязаназ усталяваннем крымінальнай адказнасці за дзеянні, якія раней не стваралі складу злачынства: здзейсненае ўпершыню самагонаварэнне; загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва; атрыманне хабару пры абцяжарваючых абставінах; нядбайнае карыстанне сельскагаспадарчай тэхнікай; супраціўленне работніку міліцыі або народнаму дружынніку, не спалучанае з гвалтам або пагрозай яго прымянення; скармліванне быдлу і птушцы хлебапрадуктаў; самавольны без патрэбы прыпынак цягніка; уцягванне непаўналетніх у п'янства і інш.
Пазней удакладняюцца і дапаўняюцца не толькі тыя артыкулы, якія раней не падвяргаліся змяненням, але і дапоўненыя, перапрацаваныя артыкулы, або ўводзяцца новыя, звязаныя з папярэднімі. У 1973-1975 гг. усталёўваецца крымінальная адказнасць за давядзенне непаўналетняй асобы да стану ап’янення, за ўгон паветранага судна; за дзеянні, якія спрыяюць наркаманіі, а таксама ўдакладняецца і павышаецца адказнасць за выраб і збыт моцных спіртных напояў і інш.
Значную частку складаюць змяненні і дапаўненні, звязаныя з узмацненнем адказнасці за шэраг цяжкіх злачынстваў (напрыклад, пашыраецца ўжыванне смяротнай кары). Змяненні адначасова сведчаць і аб змякчэнні пакарання за здзяйсненне некаторых злачынстваў. Варта мець на ўвазе, што КК 1960 г. быў прыняты ў перыяд шырокага распаўсюджання суб'ектывісцкай тэндэнцыі ў крымінальнай палітыцы - у самы кароткі тэрмін пакончьпдь са злачыннасцю ў СССР, таму шматлікія наступныя змяненні ў кодэксе былі звязаны з выпраўленнем наступстваў уплыву гэтай тэндэнцыі.
Асабліва інтэнсіўнымі сталі змяненні палажэнняў і нормаў Крымінальнага кодэкса пасля абвяшчэння ў 1990 г. дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. 3 верасня 1991 г. КК БССР стаў афіцыйна звацца Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Распачалася падрыхтоўка праекта новага КК Беларусі.
Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дадзенага перыяду ішло ў напрамку ліквідацыі тых негатыўных з'яў у дзейнасці органаў расследавання, пракуратуры і суда, якія былі дапушчаны раней. Ліквідацыяй у 1953 г. Асобай нарады пры МУС СССР як неканстытуцыйнага органа правасуддзя быў адноўлены прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом.
Паступова ліквідавалася празмерная цэнтралізацыя судовага нагляду, пашыраліся правы пракурорскага нагляду, адмяняяіся працэсуальныя нормы, якія абмяжоўвалі права абвінавачанага на абарону і інш. У сувязі з гэтым важнае значэнне мела Палажзнне аб пракурорскім наглядзе ў СССР, зацверджанае 24мая 1955 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР. Палажэнне вызначыла ў ліку самых важных задач органаў пракуратуры нагляд за прытрымліваннем органамі дазнання і папярэдняга следства ўсталяванага законам парадку расследавання злачынстваў, а таксама нагляд за вынясеннем судовымі органамі законных і абгрунтаваных прысудаў і пастаноў. 3 адменай у 1956 г. спрошчанага парадку судаводства па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных арганізацыях, шкодніцтве і дыверсіях усталёўваўся адзіны парадак судаводства па крымінальных справах.
Пасля прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Асноў крымінальнага судаводства Саюза ССР і саюзных рэспублік быў распрацаваны і прыняты Вярхоўным Саветам Беларускай ССР новы Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР. Як і КК, КПК уступіў у дзеянне 1 красавіка 1961 г.
Паўтараючы палажэнні Асноў крымінальнага судаводства СССР і адначасова развіваючы і канкрэтызуючы іх, КПК БССР заканадаўча замацаваў больш дэмакратычныя асновы дзейнасці органаў дазнання, следства, пракуратуры па разгляду крымінальных спраў, значна пашырыў правы і гарантыі правоў удзельнікаў судовага працэсу. У кодэксе быў рэгламентаваны адзіны працэсуальны парадак разгляду крымінальных спраў, выключалася якое бы то ні было спрашчэнне пры расследаванні і разглядзе крымінальных спраў, надавалася ўвага прыцягненню грамадскасці да працы па барацьбе са злачыннасцю, гаварылася нетолькі аб забеспячэнні непазбежнасці пакарання, але і аб неабходнасці выяўлення прычынаў і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню злачынстваў, а таксама аб прафілактыцы злачыннай дзейнасці.
КПК складаўся з сямі частак, аб'яднаных у 34 раздзелы, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні крымінальнага працэсу, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу, крыніцы доказаў, парадак узбуджэння крымінальнай справы, парадак дзейнасці органаў дазнання і папярэдняга следства, парадак судаводства, парадак выканання судовых прысудаў і інш.
Пазней КПК быў дапоўнены новымі палажэннямі і нормамі, прычым павялічылася не толькі колькасць артыкулаў, але і з'явіліся дзве новыя часткі і новыя раздзелы. У 1966 г. КПК быў дапоўнены новай восьмай часткай «Правядзенне спраў аб хуліганстве», у 1977 г. дзевятай часткай «Парадак ужывання мераў адміністрацыйнага спагнання да асобаў, вызваленых ад крымінальнай адказнасці».
Для КПК 1960 г. характэрным было замацаванне адзінай сістэмы важнейшых дэмакратычных прынцыпаў савецкага крымінальнага працэсу. Кодэкс уключаў нормы аб прэзумпцыі невінаватасці, прытрымліванні законнасці і ўсталяванні ісціны па кожнай крымінальнай справе, у сувязі з чым суд, пракурор, следчы і асоба, якая праводзіла дазнанне, абавязаныя былі прыняць усе прадугледжаныя законам меры для ўсебаковага, поўнага і аб'ектыўнага дасследавання абставінаў справы, а таксама выяўляць як абвінаваўчыя, так і апраўдваючыя, як абцяжарваючыя, так і змякчаючыя віну акалічнасці. Упершыню ў КПК быў замацаваны прынцып ажыццяўлення правасуддзя па крымінальных справах толькі судом. Ніхто не мог быць прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства і падвергнуты пакаранню інакш, як па судоваму рашэнню.
Былі замацаваны таксама такія важныя прынцыпы крымінальнага працэсу, як ажыццяўленне правасуддзя на пачатках роўнасці грамадзян перад законам і судом, абавязковы ўдзел у судовым разглядзе народных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў, незалежнасць суддзяў і падначаленне іх толькі закону, вядзенне судаводства на беларускай ці рускай мове або мове большасці мясцовага насельніцтва, галоснасць судовага разгляду, непасрэднасць, вуснасць і бесперапын-насць судовагаразгляду, забеспячэнне абвінавачанаму права на абарону і інш.
Практыка прымянення новага крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, увядзенне ў Крымінальны кодэкс БССР новых складаў злачынстваў, упарадкаванне і ўдасканаленне дзейнасці органаў пракуратуры, следства, дазнання, а таксама неабходнасць большага забеспячэння правоў грамадзян запатрабавалі ўнясення зменаў і дапаўненняў у КПК БССР 1960 г.
У 1966 г. у КПК былі ўведзены новыя артыкулы, якія рэгламентавалі парадак прыцягнення спецыяліста да ўдзелу ў разглядзе справы, умовы і парадак ужывання гукапісу, кіназдымкаў і іншых тэхнічных сродкаў пры здзяйсненні следчых дзеянняў. У 1970 г. кодэкс быў дапоўнены артыкуламі аб парадку ўтрымання пад вартай як меры стрымання, аб абавязковым удзеле абаронцы на папярэднім следстве з моманту аб'яўлення абвінавачанаму аб заканчэнні папярэдняга следства і па справах асобаў, якія не валодаюць мовай судаводства, а таксама абвінавачаных у злачынствах, за якія магла быць прызначана смяротная кара.
У наступныя гады ўносіліся новыя змяненні і дапаўненні ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства. Аб істотных зменах у ім сведчыць тое, што з моманту прыняцця КПК БССР да 1992 г. колькасць яго артыкулаў павялічылася з 399 да 411.

Асноўныя накірункі развіцця грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права 50-80 гг.
Прыняты ў 1923 г. Грамадзянскі кодэкс БССР не адпавядаў новым умовам развіцця дзяржавы і грамадскіх адносінаў у пасляваенны перыяд. Узнікла настойлівая патрэба кардынальнага ўдасканалення заканадаўства ў сферы грамадзянскага права. Тым больш што ў даваенны і пасляваенны перыяды была прынята значная колькасць асобных грамадзянска-прававых нарматыўных актаў, што выклікала неабходнасць правядзення новай сістэматызацыі грамадзянскага заканадаўства.
У 1961 г. прымаюцца Асновы грамадзянскага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік - першая агульнасаюзная кадыфікацыя нормаў савецкага грамадзянскага права. Асновы складаліся з 8 раздзелаў, якія ўключалі ў сябе агульныя палажэнні грамадзянскага права (задачы савецкага грамадзянскага заканадаўства, падставы для ўзнікнення грамадзянскіх правоў і абавязкаў, аб асобах, пагадненнях, прадстаўніцтве, іскавай даўнасці); нормы аб праве ўласнасці і абавязацельствах, якія змяшчаюць самыя агульныя правілы аб відах абавязацельстваў; а таксама асноўныя нормы аб аўтарскім, вынаходніцкім праве і праве на адкрыццё, якія ўпершыню былі замацаваны ў адзіным нарматыўным акце.
Сфера грамадзянска-прававогарэгулявання пашыралася шляхам уключэння ў Асновы маёмасных адносінаў, не рэгламентаваных раней дзеючым заканадаўствам, а таксама некаторых асабістых немаёмасных адносінаў (абарона гонару і годнасці асобы і інш.). Па-новаму рэгламентаваліся і іншыя важныя пытанні грамадзянскага права.
Услед за ўвядзеннем у дзеянне Асноў грамадзянскага заканадаўства саюзныя рэспублікі пачалі распрацоўку праектаў новых кодэксаў. Новы Грамадзянскі кодэкс у рэспубліцы быў зацверджаны Вярхоўным Саветам рэспублікі 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне ў БССР з 1 студзеня 1965 г. Паўтараючы амаль поўнасцю сістэму і нормы Асноў, ГК БССР у межах кампетэнцыі, дадзенай рэспубліцы ў вобласці грамадзянска-прававога рэгулявання, канкрэтызаваў рэгламентацыю грамадзянска-прававых адносінаў. Грамадзянскі кодэкс складаўся з 8 частак і 43 раздзелаў, у якіх разглядаліся агульныя палажэнні грамадзянскага права, права ўласнасці, абавязацельнае права, аўтарскае права, права на адкрыццё, вынаходства, рацыяналізатарскую прапанову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асобаў без грамадзянства, ужыванне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародных дамоваў і пагадненняў.
Агульныя палажэнні ГК ўключалі правілы аб прыпыненні дзейнасці юрыдычных асобаў, аб умоўных здзелках, даверанасці і інш. Дакладна былі вызначаны змест і аб'екты кожнай з формаў сацыялістычнай уласнасці і прававыя формы яе захавання. Прававое рэгуляванне адносінаў асабістай уласнасці было накіравана на недапушчэнне яе перарастання ў прыватную ўласнасць. Ў вобласці маёмасных адносінаў забяспечвалася ажыццяўленне правоў і выкананне абавязкаў як арганізацыямі, так і грамадзянамі ў адпаведнасці з прынцыпамі сацыялістычнага грамадства. Не дапускалася ажыццяўленне правоў у супярэчнасць гэтым прынцыпам. Прававое рэгуляванне адносінаў паміж юрыдычнымі асобамі ішло ў накірунку ўмацавання гаспадарчай планавай і дагаворнай дысцыпліны, а таксама павелічэння значэння гаспадарчага разліку. У ГК БССР утрымліваліся таксама нормы, не прадугледжаныя Асновамі грамадзянскага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік: дагаворы мены, дарэння, захоўвання маёмасці, бязвыплатнага карыстання маёмасцю, даручэння, адчужэння жылога дома з умовай пажыццёвага ўтрымання ўладальніка і інш. У параўнанні з папярэднім кодэксам ГК 1964 г. больш поўна і дакладна рэгуляваў маёмасныя адносіны. Ён утрымліваў раздзелы, якіх не было ў кодэксе 1923 г.: аб дагаворах пастаўкі, перавозу, падраду на капітальнае будаўніцтва, дзяржаўных закупак сельскагаспадарчай прадукцыі, аб крэдытна-разліковых адносінах паміж арганізацыямі і інш. Аднак фактычна гэтыя адносіны рэгуляваліся дэталёва агульнасаюзнымі заканадаўчымі актамі, таму ў ГК толькі паўтараліся адпаведныя артыкулы Асноў грамадзянскага заканадаўства СаюзаССР.
У новым ГК былі спецыяльныя раздзелы аб аўтарскім, вынаходніцкім праве і праве на адкрыццё, якія раней рэгламентаваліся іншымі заканадаўчымі актамі.
У далейшым шэраг інстытутаў грамадзянскага права паступова падвяргаўся змяненням і дапаўненням. Прынятае Саветам Міністраў СССР 4 кастрычніка 1965 г. Палажэнне аб сацыялістычным дзяржаўным вытворчым прадпрыемстве пашырыла правы юрыдычных асобаў, у прыватнасці ў вобласці аператыўнага кіравання маёмасцю і перш за ўсё адносна кіравання абарачальнымі сродкамі. Пашырэнне эканамічных метадаў гаспадарання павысіла ролю гаспадарчага дагавору як асноўнага дакумента, які вызначаў правы і абавязкі бакоў. Гэта суправаджалася з'яўленнем і ўзмацненнем сродкаў, што забяспечвалі выкананне заснаваных на дагаворы абавязацельстваў, у тым ліку і ўзмацненнем грамадзянска-прававой адказнасці прадпрыемстваў і арганізацый.
Вялікае значэнне набывае стымулюючая функцыя маёмаснай адказнасці. Пачынаючы з 1967 г., прымаецца шэраг нарматыўных актаў, якія прадугледжваюць павелічэнне памераў няўстойкі за невыкананне або неналежнае выкананне планавых і планава-дагаворных абавязацельстваў. Арбітражу прадастаўляецца права пры грубым парушэнні ўмоў дагавара павышаць дамер маёмаснай адказнасці да 50 % і перадаваць гэтую частку спагнаных сум у прыбытак бюджэта СССР.
У 1967-1969 гг. прымаюцца пастановы па паляпшэнні планіравання і арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння народнай гаспадаркі, распрацоўваюцца палажэнні аб пастаўках прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання. У 1970 г. зацвярджаюцца новыя правілы аб дагаворах падраду на капітальнае будаўніцтва, якія ўзмацняюць адказнасць бакоў па дагаворы, прымаюцца таксама Асноўныя палажэнні аб гадавым і квартальным планаванні перавозак і інш.
Пасля прыняцця ГК 1964 г. атрымоўвае далейшае развіццё грамадзянскае заканадаўства адносна правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі, абнаўляецца заканадаўства, якое рэгулюе дагавор куплі-продажу тавараў, жыллёвыя праваадносіны і інш. У 1965 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб ліквідацыі неабгрунтаваных абмежаванняў асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых».
У сувязі з рэканструкцыяй гарадоў і іншых населеных пунктаў у ГК БССР уносяцца дапаўненні аб пашырэнні правоў грамадзян пры зносе іх домаўладанняў у мэтах дзяржаўных і грамадскіх патрэб. У гэты перыяд дакладна рэгламентуецца парадак размеркавання жыллёвага фонду ў дамах мясцовых саветаў і ведамстваў, парадак абмену жылых памяшканняў, удакладняюцца падставы высялення грамадзян з адначасовым скарачэннем спіса прадпрыемстваў, якім было дадзена права высялення ў судовым парадку рабочых і служачых, што спынілі працоўныя адносіны. 1 ліпеня 1966 г. у БССР зацвярджаецца новы прыкладны Статут жыллёва-будаўнічага кааператыва, які значна паспрыяў далейшаму развіццю кааператыўна-жыллёвага будаўніцтва ў рэспубліцы. Абнаўляецца заканадаўства, якое рэгулявала дагавор куплі-продажу тавараў у крэдыт і інш.
Змяненні грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства гэтага перыяду тычыліся пытанняў падведамнасці, падсуднасці, перагляду рашэнняў і вызначэнняў судоў у парадку нагляду і інш. Так, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. вялікую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-завадскія камітэты прафсаюзаў. Працоўныя спрэчкі, як правіла, падлягалі разгляду ў народным судзе толькі пасля першапачатковага разгляду іх у камісіях ФЗМК.
Вялікае значэнне мела пастанова Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 7 мая 1954 г. «Аб судовай практыцы па справах аб усталяванні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян». Яна замацоўвала пераважны судовы разгляд такіх спраў, прыводзіўся прыкладны пералік падлягаючых усталяванню ў судзе фактаў: аб наяўнасці роднасных адносінаў, рэгістрацыі ўсынаўлення, разводу, нараджэнні, смерці; знаходжанні ў фактычных шлюбных адносінах, знаходжанні на ўтрыманні; прыналежнасці праваўстанаўліваючых дакументаў.
7 чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце. У ім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантораў, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў, парадак іх здзяйснення і інш. Сетка натарыяльных кантораў у рэспубліцы з 1954 г. зацвярджалася Міністэрствам юстыцыі БССР. 29 красавіка 1956 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце.
11 чэрвеня 1964г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон «Аб зацвярджэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса БССР». Новы Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР складаўся з 2 частак, 6 падчастак, падзеленых на 32раздзелы.
У першай частцы ГПК, якая падзялялася на дзве падчасткі, утрымліваліся нормы, якія тычыліся асноўных палажэнняў і прынцыпаў савецкага грамадзянскага працэсуальнага права, складу судоў, падведамнасці спрэчак, доказаў, судовых выдаткаў, працэсуальных тэрмінаў, судовых выклікаў і штрафаў. Нормы астатніх раздзелаў кодэкса рэгламентавалі парадак разгляду спраў у судзе першай інстанцыі і ў касацыйнай інстанцыі, разгляд спраў у парадку нагляду і па ізноў адкрытым акалічнасцям, а таксама парадак выканання судовых рашэнняў. Новы ГПК БССР прадугледжваў і рэгламентаваў парадак разгляду спраў асобай вытворчасці.
У адрозненне ад папярэдняга ГПК у новым кодэксе больш выразна размяжоўваліся правы і абавязкі бакоў і ўсіх асобаў, якія ўдзельнічалі ў працэсе, рэгламентаваўся новы працэсуальны парадак разгляду шэрагу пытанняў, спрошчваўся парадак перагляду спраў па нанава адкрытых акалічнасцях і інш.
Варта адзначыць, што ў параўнанні з кодэксамі іншых саюзных рэспублік ГПК БССР утрымліваў шэраг асаблівасцяў. Так, ён прадугледжваў некалькі іншыя працэсуальныя тэрміны; судовыя прадстаўнікі адносіліся да ліку асобаў, якія ўдзельнічаюць у справе; правамоцтвы адваката павінны былі пацвярджацца не толькі ордэрам, але і даверанасцю кліента; у арт. 239 ГПК БССР прадугледжвалася магчымасць узбуджэння па ініцыятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або памерлым і інш.
Пазней у ГПК былі ўнесены некаторыя дапаўненні і змяненні. Так, у 1966 г. быў зменены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу: канчатковае рашэнне аб скасаванні шлюбу было аднесена да кампетэнцыі раённых (гарадскіх) народных судоў, была ліквідавана абавязковая публікацыя паведамлення аб скасаванні шлюбу ў друку і інш.
Уступленне ў сілу ГК і ГПК БССР выклікала неабходнасць змянення прававога рэгулявання дзейнасці Дзяржарбітражу і натарыяту. У прыватнасці, у 1967 г. было прынята новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце БССР.
Пасля прыняцця ў 1974 г. агульнасаюзнага закона аб дзейнасці натарыята Вярхоўны Савет БССР прыняў закон Беларускай ССР «Аб дзяржаўным натарыяце» і ўвёў яго ў дзеянне з 1 кастрычніка 1974 г. У 1974 г. было зацверджана новае Палажэнне абДзяржаўным арбітражы пры Савеце Міністраў БССР і Палажэнне аб Дзяржарбітражы пры выканкаме абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Гэтыя нарматыўныя акты абумовілі ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у ГПК, якія тычыліся, у прыватнасці, пытанняў аб абскарджанні натарыяльных дзеянняў.

Асноўныя накірункі развіцця іншых галін права ў 50-80 гг.

Шлюбна-сямейнае права
Асноўныя тэндэнцыі развіцця савецкага шлюбна-сямейнага заканадаўства гэтага перыяду - гэта ахова сям'і і падтрыманне інстытута шлюбу. Юрыдычнай базай удасканалення шлюбна-сямейнага заканадаўства ў саюзных рэспубліках сталі прынятыя ў 1968г. Асновы заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб шлюбе і сям 'і.
У адпаведнасці з Асновамі быў распрацаваны і зацверджаны ў 1969 г. Вярхоўным Саветам БССР новы Кодэкс БССР аб шлюбе і сям’і, які ўнёс шматлікія змяненні ў рэгуляванне найважнейшых інстытутаў сямейнага права.
Кодэкс складаўся з 5 частак, якія падзяляліся на 23 раздзелы. Ён уключаў у сябе агульныя палажэнні шлюбна-сямейнага заканадаўства, пытанні шлюбных адносінаў (парадак і ўмовы заключэння шлюбу, правы і абавязкі мужа і жонкі, спыненне і несапраўднасць шлюбу), рэгулявання сямейных адносінаў (выяўленне паходжання дзяцей, правы і абавязкі бацькоў па выхаванні дзяцей, аліментныя абавязкі, парадак платы або спагнання аліментаў, пытанні ўсынаўлення, апекі і апякунства). Актам грамадзянскага стану і прававой працэдуры іх афармлення быў прысвечаны цэлы асобны раздзел.
Шматлікія новаўвядзенні былі ўнесены ў інстытуты заключэння і спынення шлюбу, аліментных абавязкаў, усынаўлення і апекі. Так, у якасці агульнага правіла быў захаваны судовы парадак скасавання шлюбу. Было вызначана, што дзеля інтарэсаў сям'і суд можа адкласці разгляд справы аб скасаванні шлюбу і прызначыць мужу і жонцы тэрмін да 6 месяцаў на прымірэнне. Калі на працягу гэтага тэрміну прымірэнне не адбудзецца і будзе ўсталявана, што «далейшае сумеснае жыццё мужа і жонкі супярэчыць прынцыпам камуністычнай ма-ралі, а захаванне сям'і не спрыяе правільнаму выхаванню дзяцей», суду прадастаўлялася права вынесці рашэнне аб скасаванні шлюбу.
Акрамя таго, у кодэксе былі вызначаны падставы разводу праз органы ЗАГСа: узаемная згода на развод мужа і жонкі, якія не мелі непаўналетніх дзяцей, адсутнасць без вестак або недзеяздольнасць мужа ці жонкі, асуджэнне за крымінальнае злачынства мужа ці жонкі да зняволення на тэрмін не меней трох гадоў.
Пры ўзнікненні спрэчкі аб дзецях, аб падзеле маёмасці, аб выплаце сродкаў на ўтрыманне мужа ці жонкі, якія жыву'ць у нястачы, шлюб абавязкова павінен быў касавацца ў судовым парадку. Навэлай кодэкса з'явілася норма, паводле якой муж без згоды жонкі не меў права ўзбуджаць справу аб скасаванні шлюбу падчас яе цяжарнасці і на працягу года пасля нараджэння дзіцяці. Шэраг нормаў быў накіраваны на ахову правоў дзіцяці.
У наступны перыяд у Кодэкс БССР аб шлюбе і сям'і ўносіліся некаторыя дапаўненні і змяненні. Напрыклад, быў павялічаны тэрмін (да 2 гадоў), на які ў выключных выпадках мог быць паніжаны рэгламентаваны кодэксам шлюбны ўзрост, і інш.

Працоўнае права
У сферы працоўнага права БССР найболей значным карэктывам падвергнуліся нормы, якія рэгулявалі пытанні працаўладкавання, рэжым працоўнага часу, працоўную дысцыпліну і аплату працы, формы прыцягнення да працы, пенсійнае забеспячэнне. Шматлікія нарматыўныя акты ў пасляваенны перыяд у значнай ступені былі накіраваны на ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, паляпшэнне ўмоў працы. Асаблівая ўвага заканадаўцы была звернута на ўдасканаленне заканадаўства аб павышэнні кваліфікацыі працаўнікоў 3 1960-х гг. прымаюцца меры па скарачэнні працягласці працоўнага дня і працоўнага тыдня. У 1960 г. Вярхоўны СаветСССР прыняў закон аб правядзенні мерапрыемстваў па пераводу асноўнай катэгорыі працоўных і служачых на сямігадзінны працоўны дзень. У 1967 г. у СССР быў уведзены пяцідзённы працоўны тыдзень.
У 1970 г. былі прыняты Асновы заканадаўства СССР і саюзных рэспублік аб працы, у якіх былі выкладзены галоўныя заканадаўчыя палажэнні адносна рэгулявання працы работнікаў. На іх падставе быў распрацаваны новы Кодэкс законаў аб працы Беларускай ССР (КЗаП), які ў 1972 г. быў зацверджаны і ўведзены ў дзеянне.
КЗаП складаўся з уводзінаў і 18 раздзелаў, якія ўключалі ў сябе 258 артыкулаў. Усе важнейшыя інстытуты працоўнага права знайшлі ў кодэксе юрыдычнае замацаванне. У першыя дзевяць раздзелаў кодэкса былі ўключаны нормы, якія тычыліся асноўных палажэнняў і прынцыпаў савецкага працоўнага права, калектыўнага дагавору, працоўнага дагавору, а таксама нормы, якія рэгулявалі працоўны час і час адпачынку, пытанні заработнай платы і працоўнай дысцыпліны. У астатніх раздзелах рэгламентаваліся пытанні аб працы і палёгках асобных катэгорый работнікаў, парадку разгляду працоўных спрэчак, дзейнасці прафсаюзаў работнікаў і інш.
Характэрнымі рысамі КЗаП стала замацаванне прававых гарантый належнага ўзроўню ўмоў працы і абвяшчэнне цэлага комппексу працоўных правоў работніка. Больш дэталёва былі выкладзены артыкулы, якія рэгламентавалі розныя аспекты скасавання працоўнага дагавору. У кодэксе было дадзена паняцце працоўнага дагавору, выкладзены асноўныя правы і абавязкі бакоў,замацаваны гарантыі прыёму на працу, падставы спынення і скасавання працоўнага дагавору. У прыватнасці, была рэгламентавана забарона на скасаванне працоўнага дагавору па ініцыятыве адміністрацыі без згоды на гэта прафсаюзнага камітэта прадпрыемства ці ўстановы.
КЗаП дэталёва рэгуляваў парадак разгляду працоўных спрэчак. Органамі, якія мелі права разглядаць працоўныя спрэчкі, з'яўляліся камісіі па працоўных спрэчках, мясцовыя камітэты прафесійных саюзаў, народныя суды.
У той перыяд права на працу, на гарантаваную дзяржавай заработную плату, матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці і іншыя правы ў сферы працоўных праваадносінаў былі аднесены да ліку канстытуцыйных правоў грамадзяніна. КЗаП адпавядаў існуючым рэаліям працоўных праваадносінаў і быў закліканы развіць механізмы прававога рэгулявання працы.

Зямельнае права
У 1955г. у СССРзямельным заканадаўствам былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і размеркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках і дзяржаўная рэгістрацыя ўсіх землекарыстальнікаў па адзінай агульнасаюзнай сістэме. Уліку падлягалі ўсе землі, якія знаходзіліся ў карыстанні калгасаў. саўгасаў, гарадоў і пасёлкаў, дзяржаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асобных грамадзян, а таксама землі дзяржаўнага зямельнага запасу і дзяржаўнага ляснога фонду.
Кіраўніцтва ўлікам земляў і рэгістрацыяй землекарыстання, кантроль за правільным выкарыстаннем земляў, у чыім бы падпарадкаванні яны не знаходзіліся, ускладаўся на Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, указанні якога з'яўляліся абавязковымі для ўсіх міністэрстваў, ведамстваў, устаноў, арганізацый. 3 1963 г. у гэты парадак былі ўнесены змяненні і функцыі ўліку і рэгістрацыі земляў былі ўскладзены на вытворчыя калгасна-саўгасныя ўпраўленні, а ў межах гарадоў абласнога і рэспубліканскага падначалення - на гарвыканкамы.
У 1965 г. Савет Міністраў БССР у адпаведнасці з агульнасаюзным законам прыняў пастанову, якой ліквідаваліся цвёрдыя абмежаванні памераў асабістай падсобнай гаспадаркі. Сем'ям працоўных, служачых і іншых грамадзян, не членаў калгасаў, што пражывалі ў сельскай мясцовасці, былі ўсталяваны дыферэнцыраваныя (ад 0,15 да 0,4 га) памеры прысядзібных участкаў.
У снежні 1968 г. Вярхоўны Савет Саюза ССР прыняў Асновы зямельнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік.
Вярхоўны Савет БССР 24снежня 1970 г. прымае Зямельны кодэкс БССР, якім асаблівае значэнне надавалася землям сельскагаспадарчага прызначэння. Нормы кодэкса прадугледжвалі гарантыі супраць неабгрунтаванага вынятку асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угоддзяў, усталеувалі правы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэнне зямельнага заканадаўства.
У 1975 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб выдачы ўсім землекарыстальнікам дзяржаўных актаў на права карыстання зямлёй і зацвердзіў адзіную форму гэтых актаў.

Іншыя сферы заканадаўства.
Неабходна адзначыць наступныя нарматыўныя прававыя акты, прынятыя ў гэты перыяд:
1969 г. — быў прыняты і зацверджаны ЦК КПСС і Саветам Міністраў СССР новы прыкладны Статут калгасаў,
1971 г. - Папраўча-працоўны кодэкс БССР,
1972 г. - Водны кодэкс БССР, 1979 г. - Лясны кодэкс БССР,
1983 г. - Жыллёвы кодэкс БССР,
1984 г. - першы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях БССР.
Усе кадыфікаваныя заканадаўчыя акты прымаліся ў адпаведнасці з агульнасаюзнымі Асновамі заканадаўства. Іх прыняцце стала падставай для далейшага развіцця адпаведных галінаў права і ўзмацнення пазіцыі дзяржавы ў рэгуляванні гэтых праваадносінаў.
Заканадаўца ў гэты перыяд галоўнай задачай ставіў ахову сацыялістычнага правапарадку, умацаванне і ахову дзяржаўнай уласнасці. У той жа час пашырэнне сферы прававога рэгулявання, кадыфікацыя заканадаўства, яго пэўная дэмакратызацыя з'явіліся характэрнымі тэндэнцыямі развіцця шматлікіх галінаў права Беларускай ССР другой паловы XX ст. Аднак вялікая колькасць нарматыўных прававых актаў, прынятых у гэты перыяд, востра паставіла пытанне аб сістэматызацыі дзеючага савецкага заканадаўства ў маштабах Саюза ССР у цэлым.
2 верасня 1976г. ЦК КПСС, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову «Аб падрыхтоўцы і выданні Зводу законаў СССР». Працы па фарміраванні Зводу законаў былі разгорнуты і ў Беларускай ССР. Аднак да канца ідэя стварэння Зводу законаў так і не была рэалізавана.

Пытанні для самакантроля:
Якія асноўныя тэндэнцыі назіраюцца ў развіцці права БССР у 50-80 гг.?
Назавіце навэллы КК БССР 1961 г.
Якія змены і дапаўненні былі ўнесены ў КК БССР 1961 г.?
Назавіце навэллы ГК БССР 1964 г.
Якія змены і дапаўненні былі ўнесены ў КК БССР 1964 г.?
Калі быў выдадзены першы кодэкс аб адміністраыйных правапарушэннях БССР?

Тэставыя заданні па тэме:

Актывізацыі нарматворчай дзейнасці БССР паспрыялі рашэшнні
1. ХХ з'езду КПСС
2. Сталіна І.В.
3. ХХ з'езда КПБ(б)
4. ХХ з'езда Вярхоўнага Савета БССР

Да кампетэнцыі БССР не адносілася заканадаўства
1. аб судовым ладзе і судаводстве
2. грамадзянскага
3. крымінальнага
4. аб Асновах заканадаўства ў гэтых сферах

Пачатак міжнароднаму крымінальнаму заканадаўству ў СССР паклаў
1. закон аб абароне міру 12 сакавіка 1951 г.
2. Асновы крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік 1958 г.
3. Асновы пачаткаў крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік 1924 г.
4. КК БССР 1960 г.

25 снежня 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў
1. Асновы крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік.
2. Асновы грамадзянскага судаводства СССР і саюзных рэспублік,
3. Асновы грамадзянскага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік
4. Асновы працоўнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік

Парадак апублікавання і ўступлення ў дзеянне законаў БССР быў вызначаны
1. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад ЗО мая 1959 г.
2. дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г. «Аб сіле для ССРБ дэкрэтаў і распараджэнняў РСФСР»
3. Канстытуцыяй СССР 1924 г.

Спрошчаны парадк судаводства па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных арганізацыях, шкодніцтве і дыверсіях быў адменены
1. у 1956 г.
2. 1955 г.
3. 1961 г.
4. 1938 г.

Колькасць артыкулаў гэтага кодэкса да 1992 г. павялічылася з 399 да 411, з'явіліся дзве новыя часткі і новыя раздзелы ў
1. КПК 1960 г.
2. КК 196
3. КПК 1927 г.
4. КК 1928 г.

Першая агульнасаюзная кадыфікацыя нормаў савецкага грамадзянскага права была праведзена
1. У 1961 г.
2. У 1923 г.
3. У 1922 г.
4. У 1964 г.

Павелічэнне памераў няўстойкі за невыкананне або неналежнае выкананне планавых і планава-дагаворных абавязацельстваў прадугледжвалі
1. палажэнне аб сацыялістычным дзяржаўным вытворчым прадпрыемстве 4 кастрычніка 1965 г.
2. нарматыўныя акты ад 1967 г.
3. пастановы ад 1967-1969 гг.
4. новыя правілы аб дагаворах падраду ад 1970 г.

Пастанова «Аб ліквідацыі неабгрунтаваных абмежаванняў асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых» была прынята Саветам Міністраў БССР
1. у 1965 г.
2. у 1967 г.
3. у 1970 г.
4. у 1964 г.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г.
1. працоўныя спрэчкі разглядаліся выключна народнымі судамі ў прысутнасці народных засядацеляў
2. працоўныя спрэчкі разглядаліся ў Дзяржарбітражы
3. вялікую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-завадскія камітэты прафсаюзаў

Пастанова Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 7 мая 1954 г. «Аб судовай практыцы па справах аб усталяванні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян».
1. замацоўвала пераважны судовы разгляд такіх спраў
2. прыводзіла прыкладны пералік падлягаючых усталяванню ў судзе фактаў.
3. перадала разгляд такіх спраў камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-завадскім камітэтам прафсаюзаў
4. устанаўлівала падставы для ўзнікнення грамадзянскіх правоў і абавязкаў, іскавую даўнасць.

Палажэнні аб Дзяржаўным натарыяце ў пасляваенны час зацвярджаліся ў
1. 1950 г., 1956 г., 1967 г., 1974 г.
2. 1950 г., 1956 г.,1954 г.,1967 г.
3. 1950 г., 1956 г., 1967 г., 1970 г.
4. 1950 г., 1954 г., 1967 г., 1970 г.

З … сетка натарыяльных кантораў у рэспубліцы зацвярджалася Міністэрствам юстыцыі БССР.
1. 1950 г.
2. 1956 г.
3. 1954 г.
4. 1967 г.

Неабходнасць змянення прававога рэгулявання дзейнасці Дзяржарбітражу і натарыяту у 1967 г. было выклікана
1. патрэбай удасканалення парадка арганізацыі натарыяльных кантораў, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці
2. уступленнем у сілу новых ГК і ГПК БССР
3. прыняццем агульнасаюзнага закона аб дзейнасці натарыята

Да асаблівасцей ГПК БССР 1964 г., якія адрознівалі яго ад кодэксаў іншых саюзных рэспублік адносіліся:
1. некалькі іншыя працэсуальныя тэрміны;
2. судовыя прадстаўнікі адносіліся да ліку асобаў, якія ўдзельнічаюць у справе;
3. правамоцтвы адваката павінны былі пацвярджацца не толькі ордэрам, але і даверанасцю кліента;
4. магчымасць узбуджэння па ініцыятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або памерлым;
5. усе пералічаныя палажэнні.

Канчатковае рашэнне аб скасаванні шлюбу было у 1966 г. аднесена да кампетэнцыі:
1. органаў ЗАГСА
2. раённых (гарадскіх) народных судоў
3. мясцовых Саветаў
4. Вярхоўнага суда БССР

Абавязковая публікацыя паведамлення аб скасаванні шлюбу ў друку была ліквідавана
1. у 1966 г.
2. у 1958 г.
3. 1964 г.
4. 1965 г.

Палажзнне аб пракурорскім наглядзе ў СССР, якое галоўнай задачай вызначыланагляд за прытрымліваннем органамі дазнання і папярэдняга следства ўсталяванага законам парадку расследавання злачынстваў, а таксама нагляд за вынясеннем судовымі органамі законных і абгрунтаваных прысудаў і пастаноў было:
зацверджана 24мая 1955 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР
зацверджана 24мая 1958 г. ЦК КПСС
зацверджана 24мая 1954 г. Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР
зацверджана 24мая 1955 г. Саветам міністраў СССР

Злачынства - грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае дзеяннем крымінальнага закона. Такое азначэнне паняцця давалася ў
5. Асновах крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік 1958 г.
6. Асновах пачаткаў крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік 1924 г.
7. Асновах грамадзянскага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік 1961 г.
8. Асновах крымінальнага судаводства Саюза ССР і саюзных рэспублік 1958 г.

Юрыдычна больш дасканалымі сталі фармулёўкі нормаў аб саўдзеле ў злачынстве, формах віны, бессвядомасці, неабходнай абароне, крайняй неабходнасці
1. Асновах крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік 1958 г.
2. Асновах крымінальнага судаводства Саюза ССР і саюзных рэспублік 1958 г.
3. Асновах пачаткаў крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік 1924 г.
4. КК БССР 1960 г.

Паняцце “асабліва небяспечнага рэцыдывіста” ўпершыню было дадзена ў:
1. КК БССР 1960 г.
2. КК БССР 1928 г.
3. КПК БССР 1960 г.
4. У дапаўненнях і змяненнях да КК БССР 1928 г.

КК БССР 1960 г. прадугледжваў
1. Скарачэнне з 25 да 15 тадоў тэрміна пазбаўлення волі
2. Скарачэнне максімальны тэрмін ссылкі з 10 да 5 гадоў
3. змяньшэнне з 25 да 20 % памера ўтрымання з заробку пры прызначэнні выпраўленчых працаў
4. усе пералічаныя нормы.

Упершыню ўводзілася паняцце «цяжкае злачынства», якое паклала пачатак новай класіфікацыя злачынстваў
1. КК БССР 1928 г.
2. КК БССР 1922 г.
3. КК БССР 1960 г.
4. КПК БССР 1960 г.

КК БССР 1960 г. прадугледжваў навэллы:
1. палажэнні аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару
2. мажлівасць вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў выпадку, калі да часу разгляду справы ў судзе здзейсненае злачынства страціла характар грамадска небяспечнага, або сам вінаваты перастаў быць грамадска небяспечным
3. ўведзены інстытуты вызвалення ад крымінальнай адказнасці з перадачай справы ў таварыскі суд і ў сувязі з перадачай вінаватага на парукі
4. усе пералічаныя нормы.

Да новых складаў злачынстваў па КК БССР 1960 г. былі аднесены:
1. здзейсненае ўпершыню самагонаварэнне;
2. загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва;
3. атрыманне хабару пры абцяжарваючых абставінах;
4. нядбайнае карыстанне сельскагаспадарчай тэхнікай;
5. супраціўленне работніку міліцыі або народнаму дружынніку, не спалучанае з гвалтам або пагрозай яго прымянення;
6. самавольны без патрэбы прыпынак цягніка;
7. уцягванне непаўналетніх у п'янства;
8. усе пералічаныя склады.

КК БССР 1960 г. утрымліваў нормы, якія не адказвалі патрабаванням агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права ў вобласці аховы правоў чалавека
1. нормы аб парушэнні пашпартных правілаў
2. нормы аб сістэматычным занятку бадзяжніцтвам або жабраваннем
3. прыватна-прадпрымальніцкай дзейнасцю і камерцыйным пасрэдніцтвам
4. норма аб адказнасці за антысавецкую агітацыю і прапаганду
5. усе пералічаныя склады.

Артыкул, які прадугледжваў адказнасць за ўтон аўтамотатранспартных сродкаў без мэты іх крадзяжу у КК быў уведзены
1. у 1965 г
2. у 1973 г.
3. 1975 г.
4. 1960 г.

У 1973-1975 гг. за давядзенне непаўналетняй асобы да стану ап’янення усталёўваецца
1. крымінальная адказнасць
2. адміністрацыйная адказнасць

КК БССР 1960 г. стаў афіцыйна звацца Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь
3 верасня 1991 г.
27 ліпеня 1990 г.
8 снежня 1990 г.
20 верасня 1991 г.

Літаратура:
1. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік для студэгтаў ВНУ / А.Ф. Вішнеўскі. –Мінск: Экаперспектыва, 2000. – 314 с.
2. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: некаторыя пытанні і адказы / А.Ф. Вішнеўскі, І.А. Саракавік. – Мінск: ЗА «Веды», 1997. - 108 с.
3. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т,І, Доўнар. – 2-е выданне. Мінск: Амалфея, 2008. – 400 с.
4. Юхо, І.А. Гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік Ч. 2 / І.А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2003. – 275 с.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии