БарГУ.by » Учебные материалы » КСРы » История государства и права Беларуси » Тэндэцыі і асаблівасці ў развіцці заканадаўства Беларускай ССР у 20-30 я гг.

Тэндэцыі і асаблівасці ў развіцці заканадаўства Беларускай ССР у 20-30 я гг.

Тэндэцыі і асаблівасці ў развіцці заканадаўства Беларускай ССР у 20-30 я гг.

1. Асноўныя напрамкі ў развіцці права ў 20-30 гг. Зямельны кодэкс 1923 г. Лясны 1924 г.
2. ГК 1923. ГПК 1923 г.
3. Працоўнае права БССР.
4. КК БССР (1922 г.) 1924 г., 1928 г.
5. КПК БССР 1923., 1927 гг., змяненні.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

Асноўныя напрамкі ў развіцці права ў 20-30 гг. Зямельны кодэкс 1923 г. Лясны 1924 г.
Пасля ўзнаўлення Беларускай ССР права рэспублікі заставалася тыповым савецкім. У гэты перыяд яно было прызвана ўмацоўваць савецкую ўладу дзяржавы дыктатуры пралетарыяту.
У 1921-1925 гг. заканадаўства рэспублікі перш за ўсё было накіравана на аднаўленне разбуранай працяглымі войнамі народнай гаспадаркі, на ўмацаванне савецкіх органаў улады і стварэнне належнага савецкага дзяржаўнага апарата. Як і раней, на тэрыторыі Беларусі працягвалі дзейнічаць нарматыўныя акты РСФСР. Аднак па меры ўмацавання дзяржаўнага апарата рэспублікі ўсё актыўней пачынаюць працаваць заканадаўчыя органы БССР (з'езд Саветаў, ЦВК і СНК).
У гэты перыяд разам з прамым дзеяннем нарматыўных актаў РСФСР часам у некаторых з іх мелася агаворка, што іх дзеянне пашыраецца і на тэрыторыю іншых савецкіх рэспублік. Напрыклад, УЦВК РСФСР 30 кастрычніка 1922 г. прыняў новы Кодэкс законаў аб працы (КЗаП), у арт. 5 якога адзначалася, што гэты закон распаўсюджваецца на тэрыторыю ўсіх саюзных рэспублік без усялякага спецыяльнага пацверджання.
У адпаведнасці з гэтым новым законам аб працы асноўнай прававой формай прыцягнення працоўных і служачых да працы з'яўляўся індывідуальны працоўны дагавор. Толькі ў выключных выпадках магло мець месца прыцягненне да працоўнай павіннасці. Былі пацверджаны нормы аб 8-гадзінным працоўным дні, аб скарачэнні працоўнага дня на падземных работах, у галінах прамысловасці, шкод-ных для здароўя, на начных працах і адносна асобаў маладзей 18 гадоў. Былі прадугледжаны меры па ахове працы.
Пры гэтым агаворвалася, што працоўныя гарантыі, усталяваныя КЗаП. могуць быць пашыраны ў калектыўных дагаворах, заключаных паміж прафсаюзамі і адміністрацыяй дзяржаўных прадпрыемстваў або ўладальнікамі прыватных прадпрыемстваў.
У КЗаП была замацаваная сістэма абавязковага сацыяльнага страхавання працоўных і служачых за кошт унёскаў дзяржаўных прад-прыемстваў і прыватных наймальнікаў у фонд сацыяльнага страха-вання.
Асобны раздзел кодэкса быў прысвечаны прафесійным саюзам, перад якімі ў сувязі з пераходам дзяржаўных прадпрыемстваў на гас-падарчы разлік і дазволам дзейнасці прыватных прадпрыемстваў былі пастаўлены новыя задачы.
Увогуле заканадаўства рэспублікі развівалася па некалькіх накірунках. Выкарыстоўваючы галоўным чынам расійскі заканадаўчы вопыт, пастановамі вышэйшых органаў улады Беларускай ССР на яе тэрыторыі ўводзіліся ў дзеянне заканадаўчыя акты РСФСР. Так, пастановай Прэзідыума ЦВК БССР Крымінальны кодэкс РСФСР быў уведзены ў дзеянне на тэрыторыі рэспублікі з 1 ліпеня 1922 г. Амаль адначасова, з 15 ліпеня 1922 г., уводзіцца ў дзеянне Крымінальна-працэсуальны кодэкс РСФСР. 3 1 сакавіка 1923 г. на тэрыторыі Беларускай ССР афіцыйна быў уведзены Грамадзянскі кодэкс РСФСР, а 1 верасня 1923 г. ЦВК БССР распаўсюдзіў на Беларусі дзеянне Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса РСФСР. Такім чынам, на першых этапах развіцця беларускай савецкай дзяржаўнасці ключавыя галіновыя нарматыўныя прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі БССР, з'яўлялісязаканадаўчыміактаміРСФСР. Пры гэтым неабход-на адзначыць, што ўведзеныя ў дзеянне кодэксы РСФСР сталі лічыц-ца кодэксамі Беларускай ССР.
Дзейнасць іншых нарматыўна-прававых актаў РСФСР на тэрыторыі БССР рэгулявалася дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г. «Аб сіле для ССРБ дэкрэтаў і распараджэнняў РСФСР». 3 утварэннем Саюза ССР у Беларускай ССР пачынаюць дзейнічаць заканадаўчыя акты СССР. На падставе Канстытуцыі СССР 1924 г. Прэзідыум ЦВК БССР адмяніў дэкрэт ад 24 студзеня 1922 г. і ўсталяваў, што пастановы УЦВК РСФСР не маюць сілы на тэрыторыі Беларускай ССР і з гэтага часу ўступаюць у дзеянне толькі нарматыўныя акты СССР і БССР.
Аднак і ў далейшым заканадаўства РСФСР аказвала істотны ўплыў на развіццё заканадаўства рэспублікі. Заканадаўчая дзейнасць вышэйшых органаў улады БССР паступова актывізуецца. Прымаецца шмат уласных нарматыўных актаў, хоць у цэлым мела месца запазычанне прававых нормаў і інстытутаў з расійскага савецкага заканадаўства, як гэта было ўсталявана ў СССР. Акрамя таго, уласнага заканадаўчага вопыту ў Беларускай ССР было яшчэ мала.
У той жа час Усебеларускі з'езд Саветаў, ЦВК і СНК БССР з першых гадоў свайго функцыянавання надавалі ўвагу развіццю айчыннай законатворчасці, актыўна праводзілі работу па распрацоўцы і прыняццю ўласных нарматыўных актаў. У сувязі з новай эканамічнай палітыкай савецкай дзяржавы ЦВК БССР у красавіку 1921 г. прыняў пастанову аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку і аб дазволе вольнага абмену сельскагаспадарчай прадукцыяй у БССР.
У жніўні 1921 г. СНК БССР выдаў пастанову «Аб правядзеші гандлю», у адпаведнасці з якой грамадзянам рэспублікі, дасягнуўшым 16 гадоў, дазвалялася весці гандаль прадуктамі сельскай гаспадаркі, саматужнай і фабрычнай вытворчасці, за выключэннем прадметаў дзяржаўнай манаполіі, лік якіх быў зведзены да мінімуму.

Зямельны кодэкс 1923 г. Лясны 1924 г.
29 сакавіка 1923 г. на падставе расійскіх заканадаўчых актаў ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс БССР (ЗК), які быў уведзены ў дзеянне з 15 красавіка 1923 г. Разам з аб'яўленнем зямлі выключна дзяржаўнай уласнасцю і прадастаўленнем сялянам права карыстання ё'ю пры ўмове вядзення гаспадаркі ўласнай працай, у ЗК БССР замацоўвалася бестэрміновае карыстанне зямлёй і права сялян абіраць любую форму землекарыстання. У выключных выпадках закон дапушчаў наёмную дапаможную працу пры ўмове захавання сялянскай гаспадаркай свайго працоўнага характару.
У Кодэксе рэгуляваліся пытанні землеўладкавання і парадку разгляду зямельных спрэчак.
Зямельны кодэкс БССР некалькі адрозніваўся ад кодэкса РСФСР. Беларускі кодэкс замацаваў формы землекарыстання, не прадугледжваючы супольнага землекарыстання, таму не дапушчаліся ўраўняльныя перадзелы зямлі. Зямля замацоўвалася ў пастаяннае працоўнае карыстанне за сельскагаспадарчымі аб'яднаннямі, а пасля выдачы адпаведных дакументаў - за асобнымі землекарыстальнікамі. Землекарыстанне нармавалася, і камісарыяту земляробства БССР даручалася ўсталяванне гранічнай нормы сялянскага землекарыстання.
Вяртанне Беларускай ССР усходніх беларускіх тэрыторый запатрабавала ўніфікацыі зямельнага заканадаўства, бо на далучаных да БССР тэрыторыях працягваў дзейнічаць Зямельны кодэкс РСФСР. 3 1 красавіка 1925 г. Прэзідыум ЦВК БССР увёў у дзеянне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі новы Зямельны кодэ'кс БССР, які ў асноўным грунтаваўся на палажэннях ЗК 1923 г.
У 1924 г. у БССР усталёўваюцца адзіныя арганізацыйна-прававыя формы вядзення лясной гаспадаркі, якая адыгрывала важную ролю ў эканоміцы рэспублікі. Прыняты СНК БССР Лясны кодэкс БССР быў уведзены ў дзеянне з 1 жніўня 1924 г. У Кодэксе рэгламентаваўся адзіны лясны фонд БССР і адзначалася, што ўсе лясы і зямельныя плошчы, прызначаныя для гадоўлі драўніны, з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Закон замацаваў цэнтралізаванае кіраванне лясамі, маючымі рэспубліканскае значэнне, за ляснымі органамі Народнага камісарыята земляробства і вылучыў лясы мясцовага значэння, якія перадаваліся ў бестэрміновае карыстанне зямельным грамадскім сельскагаспадарчым камунам, таварыствам і іншым аб'яднанням працоўных землекарыстальнікаў.
Да канца 20-х гг. XX ст. Беларуская ССР мела ўжо пэўны заканадаўчы вопыт. У сувязі з хутка змяняючыміся ўмовамі сацыяльна-эканамічнага жыцця ў рэспубліцы абнаўляецца папярэдняе заканадаўства, прымаюцца новыя нарматыўныя акты:
- у 1926 г. прымаецца Папраўча-працоўны кодэкс БССР;
- у 1927 г. - Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і і апецы і Водна-меліярацыйны кодэкс;
- у 1928 г. - новы Крымінальны кодэкс;
- у 1929 г. - новы Кодэкс аб працы БССР і г.д.
Апроч таго, прымаюцца шматлікія дэкрэты і пастановы ЦВК і СНК БССР па ўсіх накірунках грамадскага і гаспадарчага жыцця рэспублікі.
Развіццё ўсіх галінаў права БССР гэтага перыяду ішло ў кантэксце цвёрдага дзяржаўнага кіраўніцтва рэгуляваннем прававых адносінаў з боку СССР.

ГК 1923. ГПК 1923 г.
У галіне грамадзянскага права рэгуляванне адносінаў уласнасці было накіравана перш за ўсё на развіццё і ўмацаванне дзяржаўнай формы ўласнасці. 3 мэтай умацавання сацыялістычнай сістэмы гаспадарання і формаў сацыялістычнай уласнасці нарматыўныя прававыя акты БССР на падставе агульнасаюзнага заканадаўства дапаўнялі і развівалі асноўныя палажэнні грамадзянскага заканадаўства, якія знайшлі адлюстраванне ў Грамадзянскім кодэксе 1923 г. (ГК).
Дзяржаўная ўласнасць атрымала абсалютную іскавую абарону. Яе можна было выпатрабаваць з любога пазапраўнага ўладання. Тэрмін іскавай даўнасці пры гэтым не ўсталёўваўся, ён быў неабмежаваным. Аб'яўляліся несапраўднымі здзелкі, якія маглі прынесці шкоду дзяржаве.
ГК 1923 г. замацаваў агульнае правіла неадчужальнасці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асобаў. Аднак у адпаведнасці з накірункамі НЭПу пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г. было дазволена адчужэнне нядзеючых прадпрыемстваў.
Захоўваючы за дзяржавай асноўныя пазіцыі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, ГК дазваляў развіццё кааператыўнай уласнасці і дапушчаў у вядомых межах прыватнагаспадарчую дзейнасць. Прыватным асобам было прадастаўлена права адчыняць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы з абавязковым прытрымліваннем нормаў, якія рэгулявалі прамысловую і гандлёвую дзейнасць. Усім грамадзянам Беларускай ССР прадастаўлялася права ўласнасці на немуніцыпалізіраваныя будынкі, прылады і сродкі вытворчасці.
Прадпрыемствы, якія знаходзіліся ў прыватным уладанні, мелі права перадаваць маёмасць па спадчыне ў вызначаным законам парадку, заключаць незабароненыя законам дагаворы. Законам усталёўвалася права прыватнай уласнасці на адзін жылы будынак плошчай не больш за 25 кв. сажняў. У гэта перыяд шырокае распаўсюджанне атрымалі дагаворы з прыватнымі асобамі на арэнду дзяржаўных прадпрыемстваў, машын і іншай маёмасці, на выкананне падрадных работ, продаж на камісійных пачатках прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў і інш.
У 1926 г. было ліквідавана абмежаванне памеру маёмасці, якая магла пераходзіць у парадку наследавання і дарэння.
3 канца 20-х гг. назіраецца тэндэнцыя ліквідацыі прыватных прамысловых і гандлёвых арганізацый. У гэтай сувязі ўносяцца значныя змяненні ў ГК БССР. Апроч дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай (уласнасці асобных калгасаў альбо кааператыўных аб'яднанняў) формаў уласнасці, грамадзянскае заканадаўства рэгламентавала асабістую ўласнасць грамадзян толькі на працоўныя прыбыткі, жылы дом, прадметы асабістага спажывання. Было заканадаўча замацавана права атрымання ў спадчыну асабістай уласнасці грамадзяніна.
Усталяваны Грамадзянскім працэсуальным кодэксам БССР 1923 г. (ГПК) парадак адпраўлення правасуддзя па грамадзянскіх справах вызначыў актыўны ўдзел органаў суда і пракуратуры ў разглядзе грамадзянска-прававых спрэчак. Аднак перш за ўсё закон абараняў інтарэсы дзяржавы, хоць клапаціўся і аб пэўных маёмасных інтарэсах грамадзян.
Значныя змяненні і дапаўненні былі ўнесены ў ГПК пастановай ЦВК і СНК БССР ад 2 лютага 1929 г. Так, быў замацаваны абавязак суддзі разглядаць грамадзянскія справы ў адпаведнасці з законамі Саюза ССР, БССР і пастановамі мясцовых органаў улады, якія былі выдадзены на падставе законаў. Суд не меў права адмовіць у разглядзе справы па прычыне адсутнасці або няпоўнасці закона. У працэсуальным законе ўсталёўвалася мажлівасць ужывання судом «аналогіі права» пры разглядзе грамадзянска-прававых спрэчак. Законам вызначаліся падставы, адносна якіх дапушчалася адступленне ад прынцыпу галоснасці правасуддзя. У пэўных выпадках суду давалася права разгляду судовай справы пры няяўцы аднаго з бакоў.

Працоўнае права БССР.
Працоўнае права БССР развівалася ў напрамку ўсё больш жорсткага рэгулявання правілаў працоўнай дысцыпліны, працоўнага часу, абмежавання ў шэрагу выпадкаў права на выбар месца працы і г.д.
Замацаванне працы як канстытуцыйнага абавязку ўсіх грамадзян рэспублікі знайшло адлюстраванне ў шматлікіх нарматыўных актах. У гэты перыяд вызначаюцца абавязковыя для работнікаў нормы выпрацоўкі прадукцыі, усталёўваецца абавязковая колькасць працадзён для калгаснікаў і інш.
Характэрнымі рысамі развіцця нарматыўнага рэгулявання працоўных адносінаў з'явілася ўзмацненне цэнтралізаванага рэгулявання і перавага нормаў агульнасаюзнага заканадаўства. У канцы 30-х гг. забараняецца, пад пагрозай крымінальнага пакарання, самавольны выхад з прадпрыемстваў і ўстаноў. Парушэнне працоўнай дысцыпліны цягнула крымінальнае пакаранне. Пастановай СНК СССР ад 19 кастрычніка 1940 г. народным камісарам давалася права пераводзіць работнікаў вызначаных катэгорый незалежна ад іх згоды на іншыя прадпрыемствы і нават у іншыя рэгіёны краіны.

КК БССР (1922 г.) 1924 г., 1928 г.
У сферы злачынства і пакарання на тэрыторыі Беларускай ССР у 20-я гады ужываліся розныя заканадаўчыя акты РСФСР: «Руководящие начала по утоловному праву РСФСР» 1919 г., дэкрэты СНК РСФСР.
3 1 ліпеня 1922 г. пастановай ЦВК БССР у БССР быў уведзены ў дзеянне Угалоўны кодэкс РСФСР. 3 1924 г. ён стаў афіцыйна звацца Крьшінальным кодэксам БССР (КК).
Кодэкс уключаў у сябе Агульную і Асаблівую часткі. Агульная частка рэгламентавала межы дзеяння КК, агульныя пачаткі ўжывання пакарання, вызначала меры, роды, віды пакаранняў і іншых мераў сацыяльнай абароны, атаксама парадак адбыцця пакарання.
Мэтай крымінальнага закона аб'яўлялася абарона працоўных ад злачынстваў і грамадска небяспечных элементаў. Закон меў зваротную сілу, бо распаўсюджваў сваё дзеянне на ўсе злачынствы, не разгледжаныя ў судовым парадку да ўвядзення ў дзеянне кодэкса. У ім дапушчалася магчымасць ужывання закона па аналогіі.
Асаблівая частка складалася з васьмі раздзелаў:
I. Дзяржаўныя злачынствы (контррэвалюцыйныя і супраць парадку кіравання).
II. Службовыя злачынствы.
III. Парушэнне правілаў аб адцзяленні царквы ад дзяржавы.
IV. Злачынствы гаспадарчыя.
V. Злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і гонару асобы.
VI. Маёмасныя злачынствы.
VII. Воінскія злачынствы.
VIII. Парушэнне правілаў, якія ахоўваюць народнае здароўе, гра-мадскую бяспеку і публічны парадак.
Узрост крымінальнай адказнасці ўсталёўваўся з 14 гадоў. За шэраг злачынстваў (контррэвалюцыйныя, бандытызм і інш.) прадугледжвалася вышэйшая мера пакарання - растрэл. Аднак, як адзначалася ў кодэксе, гэта была часовая мера пакарання. Значная частка злачынных дзеянняў (крадзеж сацыялістычнай уласнасці, большасць гаспадарчых і службовых злачынстваў і інш.) каралася пазбаўленнем волі. Новымі відамі пакарання за асобныя злачынствы з'явіліся адхіленне ад пасады і выгнанне з межаў рэспублікі на вызначаны тэрмін або бестэрмінова.
Далейшае развіццё крымінальнага заканадаўства БССР было звязана з прыняццем 31 кастрычніка 1924 г. агульнасаюзных «Основ начал уголовного законодательства Союза ССР ы союзных республык», у сувязі з чым пачалася распрацоўка новага Крымінальнага кодэкса БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15лістапада 1928 г.
У новым кодэксе адсутнічала дзяленне на Агульную і Асаблівую часткі і першыя чатыры раздзелы ў асноўным паўтаралі палажэнні асноў крымінальнага агульнасаюзнага заканадаўства.
Галоўнай задачай новы крымінальны закон лічыў судова-прававую абарону сацыялістычнай дзяржавы ад грамадска небяспечных дзеянняў шляхам ужывання да правапарушальнікаў мераў сацыяльнай абароны. Злачынствам з'яўлялася «усякае грамадска небяспечнае дзеянне або бяздзейнасць, накіраванае супраць асноў савецкага ладу або правапарадку, усталяваных рабоча-сялянскай уладай на пераходны да камунізму перыяд». Гэта азначэнне называе матэрыяльную прыкмету злачынства - грамадскую небяспеку дзеяння, але не паказвае на крымінальную супрацьпраўнасць дзеяння.
Такі падыход тлумачыцца зместам арт. 6 КК: «Калі злачынства не прадугледжана сапраўдным Кодэксам, то падставы і межы адказнасці, а таксама меры сацыяльнай абароны вызначаюцца судом на падставе тых артыкулаў Кодэкса, якія прадугледжваюць найбольш падобныя па родзе і важнасці злачынствы (аналогія)». Такім чынам, Крымінальны кодэкс прадугледжваў мажлівасць аналогіі закона, што з пазіцыі сённяшняга заканадаўства можна расцэньваць як прамое стварэнне перадумоў для каральнай крымінальнай палітыкі.
Варта адзначыць, што адмова ад прынцыпу «няма злачынства без указання аб тым у законе» быў агульным для крымінальных кодэксаў усіх саюзных рэспублік.
У арт. 5 КК БССР 1928 г. давалася класіфікацыя злачынстваў на падставе палітычных крытэрыяў. Злачынствы падзяляліся на дзве катэгорыі:
1) накіраваныя супраць асноў савецкага ладу;
2) усе астатнія.
За здзяйсненне злачынстваў першай катэгорыі ўсталёўвалася ніжэйшая (мінімальная) мяжа, ніжэй якой суд не мог прызначыць меру сацыяльнай абароны (меру пакарання). За злачынствы другой катэгорыі кодэкс прадугледжваў вышэйшую (максімальную) мяжу пакарання.
Мерамі сацыяльнай абароны з 'яўляліся:
1) аб'ява ворагам працоўных з пазбаўленнем грамадзянства БССР або іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадзянства СССР з выгнаннем назаўсёды з дзяржавы;
2) пазбаўленне волі са строгай ізаляцыяй;
3) пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі;
4) прымусовыя працы без пазбаўлення волі;
5) поўнае або частковае пазбаўленне правоў;
6) выдаленне з СССР на пэўны тэрмін;
7) ссылка і высылка;
8) звальненне з пасады з забаронай або без забароны займаць тую або іншую пасаду;
9) забарона займацца той ці іншай дзейнасцю або промыслам;
10) грамадскае ганьбаванне;
11) канфіскацыя ўсёй або часткі маёмасці;
12) штраф;
13) перасцярога.
За найболей цяжкія злачынствы, якія пагражалі асновам савецкага ладу, дапушчалася прымяненне растрэлу як вышэйшай меры пакарання.
Да недахопаў кодэкса можна аднесці палажэнне, перапісанае з «Основных начал уголовного законодательства Союза ССР і союзных республік», якім дазвалялася ўжываць меры крымінальнай адказнасці не толькі да асобаў, якія здзейснілі злачынствы, але і да асобаў, «якія з'яўляюцца небяспечнымі па сваёй сувязі са злачынным асяроддзем або па сваёй мінулай дзейнасці» (арт. 8 КК).
КК БССР 1928 г. утрымліваў шэраг нормаў, аналагу якім не было ў кодэксах іншых саюзных рэспублік. Паводле арт. 42 КК БССР грамадскае ганьбаванне абавязкова аб'яўлялася у друку. Больш строгая мера сацыяльнай абароны ў адпаведнасці з п. «г» арт. 49 вызначалася судом, калі злачынства было здзейснена асабой якая ўжо была асуджаная за якое-небудзь злачынства. Такім чынам, КК БССР рашаючае значэнне надаваў факту асуджэння, а не факту здзяйснення злачынства ў мінулым.
Адрозніваўся КК БССР 1928 г. ад кодэксаў іншых савецкіх рэспублік і па коле дзеянняў якія закон прызнаваў злачыннымі. Крымінальны кодэкс БССР, напрыклад, не ўтрымліваў некаторых складаў злачынстваў, вядомых КК РСФСР 1926 г.: давядзенне да самагубства (арт. 141); падгаворванне і садзейнічанне самагубству (арт. 141); паведамленне загадзя ілжывых звестак, пададзеных у дзяржаўныя ўстановы (арт. 187); пазапраўныя продаж і купля кватэраў і пакояў (арт. 98) і інш.
Аднак ў КК БССР былі і склады злачынстваў, якія не былі прадугледжаны КК РСФСР, напрыклад, выдумка і распаўсюджанне ілжывых чутак або неправераных звестак, якія могуць выклікаць грамадскую паніку (арт. 104); неаказанне дапамогі гінучаму старонняй асобай (арт. 230) і інш.
У 30-я гг. на падставе агульнасаюзных законаў у КК 1928 г. уносіліся шматлікія дапаўненні і змяненні, якія сведчылі аб павелічэнні рэпрэсіўнага характару крымінальнага закона ва ўмовах усё большага ўзмацнення таталітарнага рэжыму. Так, у студзені 1930 г. былі ўведзены ў дзеянне нормы, якія прадугледжвалі крымінальную адказнасць у форме пазбаўлення волі датрох гадоў з высяленнем або без высялення за злоснае невыкананне пастаноў і правілаў, што забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі, а таксама за агітацыю і прапаганду, якія ўтрымлівалі заклікі да здзяйснення злачынстваў, перашкаджаючых правядзенню калектывізацыі сель-скай гаспадаркі, і інш.
У 1932 г. быў прыняты Закон СССР «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці». У прэамбуле закона зацвярджалася, што «грамадская ўласнасць (дзяржаўная, калгасная, кааператыўная) з'яўляецца асновай савецкага ладу, яна святая і недатыкальная, і людзі, што пакушаюцца на грамадскую ўласнасць, павінны разглядацца як ворагі народа...». Па гэтаму закону крадзеж сацыялістычнай маёмасці нават пры змякчаючых віну акалічнасцях караўся пазбаўленнем волі на тэрмін не меней дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
У 1933 г. прымаецца Закон СССР «Аб адказнасці служачых у дзяржаўных установах і прадпрыемствах за шкодніцкія акты», які даў магчымасць за гэтыя «акты шкодніцтва» караць жорсткімі мерамі крымінальнай адказнасці.
У 1934 г. на падставе агульнасаюзнага Палажэння аб дзяржаўных злачынствах ад 29 чэрвеня 1934 г. пастановай ЦВК БССР у Крымінальны кодэкс БССР быў уведзены новы склад злачынства - здрада Радзіме (шпіянаж, выдача ваеннай або дзяржаўнай тайны, пераход на бок ворага, уцёкі або пералёт за мяжу), за што прадугледжваўся растрэл з канфіскацыяй маёмасці.
У 1934 г. на падставе агульнасаюзнага закона ў КК БССР уводзіцца артыкул, які прадугледжваў адказнасць сваякоў асобы, якая здзейсніла злачынства супраць дзяржавы. Паўналетнія сваякі злачынцы, якія ведалі аб намеры здрады, але не заявілі аб гэтым, або садзейнічалі здрадзе, караліся пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Іншыя паўналетнія асобы - сябры сям'і здрадніка, якія сумесна з ім пражывалі або знаходзіліся на яго ўтрыманні на момант здзяйснення злачынства, падлягалі пазбаўленню выбарчага права і высылцы ў аддаленыя раёны Сібіры на 5 гадоў.
7 красавіка 1935 г. ЦВК і СНК СССР усталёўваюць крымінальную адказнасць з 12-гадовага ўзросту за крадзеж маёмасці, забойства або спробу здзяйснення забойства, прычыненне цялесных паш-коджанняў, іншыя формы гвалту.
Пачынаючы з другой паловы 1930-х гг., выявілася тэндэнцыя да пашырэння кола злачынных дзеянняў. Была ўведзена крымінальная адказнасць за самавольны праезд у таварных цягніках, цяжарных жанчын за здзяйсненне аборту і інш.
У 1938-1940 гг. прымаецца шэраг пастаноў, якія рэгламентавалі ўжыванне крымінальнага пакарання за выпуск недабраякаснай прадукцыі. У супрацьлегласць раней зацверджаным нормам права ў гэты перыяд ўводзіцца таксама крымінальная адказнасць за парушэнне працоўнай дысцыпліны (прагулы, самавольнае пакіданне месца працы), у тым ліку і за парушэнне ў шэрагу выпадкаў навучальнай дысцыпліны навучэнцамі прафесійных вучылішчаў. У якасці меры пакарання за іх здзяйсненне прадугледжваліся папраўчыя работы і турэмнае зняволенне.
Крымінальнае заканадаўства дадзенага перыяду арыентавала судовую практыку на агульнае ўзмацненне рэпрэсій. 2 кастрычніка 1937 г. ЦВК СССР прымае пастанову аб павелічэнні тэрміна пазбаўлення волі з 10 да 25 гадоў за здзяйсненне небяспечных дзяржаўных злачынстваў. У 1939 г. быў ліквідаваны інстытут умоўна-датэрміновага вызвалення з месцаў зняволення.

КПК БССР 1923., 1927 гг., змяненні.
У адпаведнасці з тымі ж агульнымі прынцыпамі ўзмацнення крымінальнай рэпрэсіі развівалася і савецкае крымінальна-працэсуальнае заканадаўства. 30 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР зацвердзіў і з 15 красавіка ўвёў у дзеянне Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР (КПК). Ён падрабязна рэгламентаваў падсуднасць і парадак разгляду крымінальных спраў у Вышэйшым судзе рэспублікі, трыбуналах, удакладніў стадыі працэсу, пашырыў паўнамоцтвы органаў дазнання і інш.
У сувязі з прыняццем у 1924 г. Асноў крымінальнага судаводства СССР і саюзных рэспублік, а таксама ў адпаведнасці са змяненнямі ў судовай сістэме БССР у КПК у 1927 г. былі ўнесены такія значныя змяненні, што яго сталі разглядаць як КПК БССР1927г. Артыкулы кодэкса замацоўвалі павышэнне ролі пракуратуры, змяненне мераў стрымання (выключаўся заклад, асабістае і маёмаснае паручыцельства, уводзілася паручыцельства грамадскае) і г.д. Важным было палажэнне аб усталяванні крымінальнага судаводства на беларускай мове.
У 1928-1929 гг. у навуцы савецкага крымінальнага працэсу атрымалі пашырэнне ідэі «аб спрашчэнні і паскарэнні крымінальнага судаводства і вызваленні яго ад усякіх фармальнасцяў». У сувязі з гэтым былі ўнесены змяненні ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства:
- былі адменены распарадчыя пасяджэнні суда;
- адданне пад суд фактычна страціла значэнне самастойнай стадыі працэсу і злілося са стадыяй заканчэння папярэдняга следства;
- суду было прадстаўлена права скарачаць судовае следства;
- абвінаваўчае заключэнне ўручалася абвінавачаным за 24 гадзіны да разгляду справы ў судзе;
- судовая справа магла слухацца без удзелу пракурора і абаронцы;
- касацыйнае абскарджанне прысуду, як і падача хадайніцтва аб памілаванні, не дапушчалася;
- рашэнне суда аб ужыванні вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў выкананне неадкладна і інш.
Галоўным і вырашальным доказам віны стаў факт прызнання абвінавачаным сваёй віны. У 1937 г. з мэтай палягчэння і паскарэння атрымання асабістага прызнання віны з боку абвінавачаных следчыя органы афіцыйна атрымалі права на ўжыванне да арыштаваных фізічных мераў уздзеяння.

Пытанні для самакантроля:
Назавіце асноўныя тэндэнцыі развіцця грамадскага права ў 20-30 гг.
Чым Зямельны кодэкс 1923 г. адрозніваўся ад адпаведнага кодэкса РСФСР? Якую ролю адыграў Лясны коэкс 1924 г. у эканоміцы рэспублікі?
Якія мэты вызначаны ў КК БССР 1922 г. і 1928 г.? Як разумелася паняцце “злачынства”?
Што ўкладвалася ў паняцце “меры сацыяльнай абароны”?
Якія дапаўненні і змены былі ўнесены ў КК БССР 1928 г.?
Назавіце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Тэставыя заданні па тэме:
Грамадзянскі кодэкс РСФСР афіцыйна быў уведзены на тэрыторыі Беларускай ССР
1. 1 верасня 1923 г.
2. 15 ліпеня 1922 г.
3. 1 сакавіка 1923 г.
4. 1 ліпеня 1922 г.

Крымінальны кодэкс РСФСР быў уведзены ў дзеянне на тэрыторыі Беларускай ССР
1. 1 сакавіка 1923 г.
2. 1 верасня 1923 г.
3. 15 ліпеня 1922 г.
4. 1 ліпеня 1922 г.

Крымінальна-працэсуальны кодэкс РСФСР афіцыйна быў уведзены на тэрыторыі Беларускай ССР
1. 1 сакавіка 1923 г.
2. 1 верасня 1923 г.
3. 15 ліпеня 1922 г.
4. 1 ліпеня 1922 г.

Грамадзянска-працэсуальны кодэкс РСФСР афіцыйна быў уведзены на тэрыторыі Беларускай ССР
1. 1 сакавіка 1923 г.
2. 1 верасня 1923 г.
3. 15 ліпеня 1922 г.
4. 1 ліпеня 1922 г.

ГК 1923 г. замацаваў
1. абсалютную іскавую абарону дзяржаўнай уласнасці
2. адчужэнне нядзеючых дзяржпрадпрыемстваў
3. забарону кааператыўнай уласнасці
4. забарону прыватнагаспадарчай дзейнасці

Абмежаванне памеру маёмасці, якая магла пераходзіць у парадку наследавання і дарэння было ліквідавана
1. 1926 г.
2. 1929 г.
3. 1930 г.
4. 1937 г.

У працэсуальным законе ўсталёўвалася мажлівасць ужывання судом «аналогіі права» пры разглядзе грамадзянска-прававых спрэчак згодна з
1. ГПК БССР 1923 г.
2. змяненні і дапаўненні да ГПК БССР ад 2 лютага 1929 г.
3. КПК БССР 1923 г.
4. КПК БССР 1927 г.

Суду пры разглядзе грамадзянска-прававых спрэчак давалася права разгляду судовай справы пры няяўцы аднаго з бакоў згодна з
1. ГПК БССР 1923 г.
2. змяненні і дапаўненні да ГПК БССР ад 2 лютага 1929 г.
3. КПК БССР 1923 г.
4. ГПК БССР 1927 г.

Прыватным асобам было прадстаўлена права адчыняць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы з абавязковым прытрымліваннем нормаў, якія рэгулявалі прамысловую і гандлёвую дзейнасць адпаведна з
1. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г.
2. ГК БССР 1923 г.
3. Законамі ад 1926 г.
4. ГПК БССР 1923 г.

У абавязацельственным праве шырокае распаўсюджанне атрымалі дагаворы з прыватнымі асобамі на арэнду дзяржаўных прадпрыемстваў, машын і іншай маёмасці, на выкананне падрадных работ, продаж на камісійных пачатках прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў і інш.
1. У 20 –я гг.
2. У 30 –я гг.
3. У 60 –я гг.
4. У 40 –я гг.

Новы Крымінальны кодэкс БССР, які замяніў КК БССР 1922 г. быў прыняты
1. у 1928 г.
2. у 1929 г.
3. у 1927 г.
4. у 1926 г.

Цэнтралізаванае кіраванне лясамі, маючымі рэспубліканскае значэнне Закон замацаваў за
1. ляснымі органамі Народнага камісарыята земляробства
2. зямельным грамадскім сельскагаспадарчым камунам, таварыствам
3. мясцовымі Саветамі

Асноўнай прававой формай прыцягнення працоўных і служачых да працы па КЗаП 1922 г з'яўляўся
1. рэпрэсіі
2. калектыўны дагавор
3. прыцягненне да працоўнай павіннасці
4. індывідуальны працоўны дагавор

Зямельны кодэкс БССР 1923 г. некалькі адрозніваўся ад кодэкса РСФСР:
дапускаліся ўраўняльныя перадзелы зямлі
1. не дапушчаліся ўраўняльныя перадзелы зямлі
2. зямля замацоўвалася ў пастаяннае працоўнае карыстанне за сельскагаспадарчымі аб'яднаннямі, а пасля выдачы адпаведных дакументаў - за асобнымі землекарыстальнікамі.
3. не дапускаліся карыстанне зямлёй за асобнымі землекарыстальнікамі, зямля замацоўвалася ў пастаяннае працоўнае карыстанне за сельскагаспадарчымі аб'яднаннямі

Новы Кодэкс аб працы БССР быў прыняты:
1. у 1928 г.
2. у 1929 г.
3. у 1927 г.
4. у 1926 г.

Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і і апецы БССР і Водна-меліярацыйны кодэкс БССР былі прыняты:
1. у 1928 г.
2. у 1929 г.
3. у 1927 г.
4. у 1926 г.

Агульнае правіла неадчужальнасці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асобаў было замацавана ў
1. ГК 1923 г.
2. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г.
3. ГПК 1923 г.
4. ГК 1964 г

Усім грамадзянам Беларускай ССР прадастаўлялася права ўласнасці на немуніцыпалізіраваныя будынкі, прылады і сродкі вытворчасці, але законам усталёўвалася права прыватнай уласнасці на адзін жылы будынак плошчай не больш за 25 кв. сажняў згодна з:
1. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г.
2. ГК БССР 1923 г.
3. Законамі ад 1926 г.
4. ГПК БССР 1923 г.

Абмежаванне памеру маёмасці, якая магла пераходзіць у парадку наследавання і дарэння было ліквідавана:
1. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г.
2. ГК БССР 1923 г.
3. Законамі ад 1926 г.
4. ГПК БССР 1923 г.

У класіфікацыі злачынстваў у КК 1922 г. на першае месца ставіліся
1. Дзяржаўныя злачынствы
2. Маёмасныя злачынствы.
3. Службовыя злачынствы.
4. Злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і гонару асобы.

Новымі відамі пакарання па КК 1922 г. сталі
1. расстрэл
2. пазбаўленнем волі
3. адхіленне ад пасады і выгнанне з межаў рэспублікі на вызначаны тэрмін або бестэрмінова
4. ссылка

Меры крымінальнай адказнасці не толькі да асобаў, якія здзейснілі злачынствы, але і да асобаў, «якія з'яўляюцца небяспечнымі па сваёй сувязі са злачынным асяроддзем або па сваёй мінулай дзейнасці» (арт. 8 КК) дазвалялася ўжываць згодна з
1. КПК БССР 1960 г.
2. КК БССР 1928 г.
3. КК БССР 1922
4. КПК 1927

Палажэнне аб усталяванні крымінальнага судаводства на беларускай мове было замацавана ў КПК БССР
1. 1960 г.
2. 1923 г.
3. 1927 г.
4. 1928 г

Права на ўжыванне да арыштаваных фізічных мераў уздзеяння следчыя органы афіцыйна атрымалі ў
1. 1927 г.
2. 1937 г.
3. 1938 г.
4. 1932 г.

Павышэнне ролі пракуратуры, змяненне мераў стрымання (выключаўся заклад, асабістае і маёмаснае паручыцельства, уводзілася паручыцельства грамадскае
1. 1923 гг.
2. 1960 гг.
3. 1927 гг.
4. 1928 гг.

Класіфікацыя злачынстваў у гэтым кодэксе давалася на падставе палітычных крытэрыяў
КК БССР 1922 г.
КК БССР 1928 г.
КК БССР 1960 г.
КПК БССР 1927 г.

Нормы, якія прадугледжвалі крымінальную адказнасць за злоснае невыкананне пастаноў і правілаў, што забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі былі ўведзены ў дзеянне:
у студзені 1930 г.
У 1932 г.
У 1933 г.
У 1934 г.

Закон СССР «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці» быў прыняты
1. у студзені 1930 г.
2. У 1932 г.
3. У 1933 г.
4. У 1934 г.

Крадзеж сацыялістычнай маёмасці нават пры змякчаючых віну акалічнасцях караўся
1. смяротнай мерай наказання
2. пазбаўленнем волі на тэрмін не меней дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці
3. пазбаўленнем волі на тэрмін не меней дзесяці гадоў
4. канфіскацыяй маёмасці

Новы склад злачынства - здрада Радзіме быў уведзены пастановай ЦВК БССР у Крымінальны кодэкс БССР
1. у студзені 1930 г.
2. у 1932 г.
3. у 1933 г.
4. у 1934 г.

Адказнасць сваякоў асобы, якая здзейсніла злачынства супраць дзяржавы быў уведзены ў Крымінальны кодэкс БССР
1. у студзені 1930 г.
2. У 1932 г.
3. У 1933 г.
4. У 1934 г.

Паўналетнія сваякі злачынцы, якія ведалі аб намеры здрады, але не заявілі аб гэтым, або садзейнічалі здрадзе, караліся
1. пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці
2. смяротнай мерай наказання
3. пазбаўленнем волі на тэрмін не меней дзесяці гадоў
4. канфіскацыяй маёмасці

Крымінальную адказнасць з 12-гадовага ўзросту усталёўвалі пастановы ЦВК і СНК СССР у
1. 1935 г.
2. 1938 г.
3. 1937 г.
4. 1939 г.

Інстытут умоўна-датэрміновага вызвалення з месцаў зняволення быў ліквідаваны
1. 1935 г.
2. 1938 г.
3. 1937 г.
4. 1939 г.

За выпуск недабраякаснай прадукцыі, за парушэнне працоўнай дысцыпліны (прагулы, самавольнае пакіданне месца працы) прадугледжваліся
1. папраўчыя работы і турэмнае зняволенне
2. смяротнай мерай наказання
3. пазбаўленнем волі на тэрмін не меней дзесяці гадоў
4. канфіскацыяй маёмасці

Літаратура:
1. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік для студэгтаў ВНУ / А.Ф. Вішнеўскі. –Мінск: Экаперспектыва, 2000. – 314 с.
2. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: некаторыя пытанні і адказы / А.Ф. Вішнеўскі, І.А. Саракавік. – Мінск: ЗА «Веды», 1997. - 108 с.
3. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т,І, Доўнар. – 2-е выданне. Мінск: Амалфея, 2008. – 400 с.
4. Юхо, І.А. Гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэбны дапаможнік Ч. 2 / І.А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2003. – 275 с.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии