БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » История Беларуси » СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (100—35 тыс. гадоў назад — VIII ст. н. э.)

СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (100—35 тыс. гадоў назад — VIII ст. н. э.)

Автор: Maxvel 7-05-2013, 19:44

СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (100—35 тыс. гадоў назад — VIII ст. н. э.)

1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Умовы жыцця, прылады працы, асноўныя заняткі людзей.
2. Балцкі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё, разлажэнне першабытнага ладу ў балцкіх плямён.
3. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне. Узнікненне новых этнічных славянскіх супольнасцей.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Умовы жыцця, прылады працы, асноўныя заняткі людзей

Фарміраванне чалавека як біялагічнага віду адбывалася ва ўмовах прыкметнага пахаладання клімату, а яго распаўсюджванне ў Еўропе прыпала на ледавіковую эпоху. З наступленнем больш спрыяльнага клімату зацяжныя халады, што доўжыліся многія дзесяткі тысяч гадоў, змяняліся пацяпленнямі. Гэтыя кліматычныя ваганні аб’ектыўна спрыялі эвалюцыі чалавека, вучылі яго прыстасоўвацца да розных экалагічных умоў, развівалі інтэлект, прымушалі вынаходзіць спосабы захоўваць сваё жыццё. Апошняе паазёрскае зледзяненне наступіла прыкладна 100 тыс. гадоў назад. Нарэшце 18 тысячагоддзяў назад ледавік дасягнуў максімальнай мяжы, якая пралягала ад раёна Гродна, на поўнач ад Вілейкі, на ўсход у раён Оршы. Зямлю Беларусі ў гэты час скоўвала вечная мерзлата. Перад ледавіком існавала шырокая паласа прыледніковай пустэльні. На поўдзень прасціралася тундра і халодны стэп з чэзлай расліннасцю. Адпаведным клімату і расліннасці ў час паазерскага зледзянення быў і жывёльны свет: паўночныя алені, пясцы, бурыя мядзведзі, маманты і інш. У выніку прыкметнага пацяплення 15 тысячагоддзяў назад ледавік пачаў адступаць на поўнач, 
а да 14-га тысячагоддзя ён цалкам пакінуў тэрыторыю Беларусі. Наступіў познеледавіковы перыяд, калі ўсё мацнейшыя хвалі цяпла мянялі клімат, а адпаведна яму — раслінны і жывёльны свет.
10 тысячагоддзяў назад з канчатковым раставаннем ледавіковага покрыва заканчваецца і ледавіковая эпоха.
Першымі людзьмі, якія праніклі на тэрыторыю паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Беларусі ў сярэднім палеаліце (100—35 тыс. гадоў назад), былі, як мяркуць вучоныя, палеантрапы (неандэртальцы). Аб гэтым сведчаць некалькі крамянёвых вырабаў архаічнага выгляду, якія былі знойдзены каля вёсак Бердыж Чачэрскага, Абідавічы Быхаўскага, пас. Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў. У неандэртальцаў фарміравалася абстрактнае мысленне, зараджаліся мастацтва і грамадская свядомасць.
Асновы сучаснага грамадства заклалі першабытныя людзі, якіх называюць краманьёнцамі.
Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі падзяляецца вучонымі на тры перыяды, зыходзячы з таго, як чалавек удасканальваў прылады працы, з якога матэрыялу ён іх вырабляў. Вызначаюцца каменны, бронзавы і жалезны вякі. Граніцы гэтых перыядаў акрэсліваюцца вучонымі толькі прыкладна, па дадзеных археалагічных раскопак. Таму дадзеная перыядызацыя называецца археалагічнай. Таксама неабходна мець на ўвазе, што існуе і выка-рыстоўваецца пры вывучэнні першабытнага грамадства і агульна-гістарычная перыядызацыя, дзе за аснову бяруцца супольнасці (аб’яднанні, калектывы) першабытных людзей. Спачатку фарміруецца першабытны чалавечы статак і мацярынская абшчына, затым яна змяняецца бацькоўскай родавай абшчынай, якая, у сваю чаргу, уступае месца суседскай родавай абшчыне і племянным аб’яднанням родаў.
У Беларусі палеаліт датуецца 40—9-м тысячагоддзямі да н. э., мезаліт — 8—5-м тысячагоддзямі, неаліт — 4—3-м тысячагоддзямі. Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э.
Для ранняга палеаліту характэрна грубая апрацоўка прылад працы, адсутнасць падзелу працы, існаванне першабытнага чалавечага статку. Асноўнымі заняткамі першабытных людзей эпохі палеаліту былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва.
Важна звярнуць увагу на тое, што ў гэтую эпоху зарадзілася рэлігія і мастацтва. Прычыны ўзнікнення рэлігійных вераванняў, іх формы раскрываюцца ў гістарычнай літаратуры. У познім палеаліце ўсталяваўся мацярынска-родавы лад, росквіт якога прыпаў на неаліт.
Пераходзячы да вывучэння мезаліту, важна адзначыць, што з яго пачаткам скончыўся ледавіковы перыяд і пачалося значнае пацяпленне клімату, што змяніла ландшафт і жывёльны свет.
У 4 тысячагоддзі да н. э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку — неаліт. Пачынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваёй адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай, этнічную прыналежнасць якіх немагчыма вызначыць, таму што мова іх была невядомая, бо яна не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах.
У неаліце побач з традыцыйнымі заняткамі людзей з’явіліся новыя: ганчарства і ткацтва. Арнаментацыя посуду, яго форма дазволілі вучоным вызначыць тып культуры дадзенай эпохі. Аднак самым галоўным і адметным на гэтым этапе з’яўляецца зараджэнне і шырокае распаўсюджанне якасна новых, вытворчых форм гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўлі. У гісторыі гэта падзея называецца неалітычнай рэвалюцыяй. Пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай суправаджаўся хуткім ростам насельніцтва, якое аб’ядноўвалася ў плямёны з пэўнай тэрыторыяй пражывання.


2. Балцкі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Сацыяльна-эканамічнае развіццё, разлажэнне першабытнага ладу ў балцкіх плямён

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы. Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час і шляхі іх вялікай міграцыі ў гістарычнай літаратуры асвятляецца па-рознаму. Можна прывесці ў якасці прыкладу некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў, вылучыўшы балцкую. Менавіта балцкі этап этнічнай гісторыі супадае з гісто-рыяй металаў (3—2-е тысячагоддзі да н. э. — IV—Vстст. н. э.). Балтаў вучоныя лічаць галінай індаеўрапейскага насельніцтва.
Індаеўрапейцаў часам называюць арыйцамі (ад назвы «арыі», як звалі сябе некаторыя з гэтых плямён, што рассяліліся на тэрыторыі Ірана і дасягнулі Індыі).
У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовымі плямёнамі ўзніклі тры вялікія народы: германцы, славяне і балты.
Балцкія плямёны, якія былі продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, паступова асвойвалі і тэрыторыю Беларусі.
Аб існаванні балцкага этнасу на тэрыторыі Беларусі сведчыць той факт, што пераважная большасць назваў рэк на тэрыторыі Беларусі захавала карані, якія ёсць у літоўскай і латышскай мовах.
З прыходам балтаў на тэрыторыю Беларусі ўсё больш шырокае распаўсюджанне атрымалі новыя віды гаспадарання індаеўрапейцаў: жывёлагадоўля і земляробства. Балты ведалі метал. Асноўным тыпам пасялення балтаў былі ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы, якія з развіццём земляробства змяніліся адкрытымі селішчамі — вёскамі.
З пачатку 1-га тысячагоддзя да н. э. па IV—Vстст. у гісторыі Беларусі існавала апошняя археалагічная эпоха, якая характарызуецца пашырэннем металургіі, вырабам жалезных рэчаў. На пачатку гэтай эпохі ў жыцці насельніцтва Беларусі вызначыліся прыкметы разлажэння першабытнаабшчынных адносін.
У выніку развіцця прадукцыйных сіл (асабліва працы ў земляробстве, жывёлагадоўлі) шырокага выкарыстання жалезных вырабаў з’явілася магчымасць накопліваць унутры роду больш матэрыяльных каштоўнасцей: збожжа, жывёл, жалезных прылад працы і інш. Вынікам гэтага працэсу з’явілася маёмасная няроўнасць, узнікненне асобнай гаспадаркі малой сям’і і індывідуальнага жылля. Аб’яднаныя не кроўнымі сувязямі, а агульнасцю гаспадарчага жыцця, такія сем’і ўтварылі сельскую (агульную, земляробчую) гаспадарку.
Новы змест набываюць і грамадскія адносіны, якія абазначаюцца тэрмінам «ваенная дэмакратыя».
Працэс разлажэння першабытнаабшчыннага ладу пакінуў адбітак і на рэлігіі плямён: разам з пакланеннем заступнікам роду ўсё больш пашыраўся культ стыхій.


3. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі. Балты і славяне. Узнікненне новых этнічных славянскіх супольнасцей

Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі, супаў з засяленнем яе ўсходнімі славянамі. Новы, славянскі, этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы (IV—Vстст. н. э.).
Пытанне аб паходжанні славян вельмі складанае, заблытанае і навукай яшчэ канчаткова не вырашана.
Ва ўмовах шырокага рассялення славян пачалі фарміравацца новыя археалагічныя культуры: пражская, банцараўская, калочынская, доўгіх курганоў і інш.
На фоне агульнага рассялення славян неабходна прасачыць працэс засялення славянамі беларускіх зямель. Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў VIII—IXстст.
У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII—Xстст. узніклі новыя этнічныя аб’яднанні: дрыгавічы, крывічы, радзімічы.
Нельга ўяўляць славянізацыю балтаў прамалінейным працэсам. Мела месца і асіміляцыя балтамі славян і славянамі балтаў. Але перамагла славянская стыхія.
Грамадскі лад славян у VI—VIIIстст. характарызуецца як племянныя княжанні.
Наогул у гэты час насельніцтва Беларусі знаходзіцца на этапе зараджэння і развіцця феадальных адносін і пераходу да дзяржаўнага ладу.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии