БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » История Беларуси » ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1861)

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1861)

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795—1861)

1. Палітыка царызму ў Беларусі пасля ўключэння яе у склад Расіі.
2. Беларусь у вайне 1812 г.
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХст.
4. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове ХІХст.
5. Культура Беларусі ў першай палове ХІХст.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

1. Палітыка царызму ў Беларусі пасля ўключэння яе ў склад Расіі

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) Беларусь была далучана да Расійскай імперыі. Гэта падзея паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі.
На працягу наступных дзесяцігоддзяў царскі ўрад шляхам палітыка-адміністрацыйных рэфармаванняў імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Галоўнай мэтай адміністрацыйных рэформ было распаўсюджванне агульных расійскіх прынцыпаў дзяржаўнага кіравання. Па выніках рэформы 1796 г. у Беларусі з’явіліся Беларуская губерня з губернскім г. Віцебскам, Мінская з губер-нскім г. Мінскам і Літоўская з Вільняй.
У 1801 г. адбыўся новы адміністрацыйны падзел, у выніку якога на Беларусі ўтварыліся два генерал-губернатарствы — Беларускае і Літоўскае на чале з генерал-губернатарам і губер-натарам. Улада знайшла апору ў ваенных і безадказна выконвала волю імператара. Паступова ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы, царскія суды і інш.
Царскі ўрад быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча, які вызначыў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і які быў адменены 25. 06. 1840 г. Таму губерні падзяляліся на паветы на чале са старастамі. Захаваны былі таксама сістэма мясцовага кіравання і судовыя органы. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі.
Царскі ўрад значную ўвагу ўдзяляў сацыяльнай палітыцы.
За шляхтай захоўваліся маёнткі з сялянамі, пры ўмове прынясення імі прысягі на вернасць Расіі,. Разам з тым актыўна праводзілася палітыка насаджэння землеўладання рускага дваранства, якое павінна было стаць апорай самадзяржаўя. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне і землі былых гаспа-дароў, якія былі па тых ці іншых прычынах канфіскаваны.
Усяго ў канцы XVIII — пачатку ХІХст. урадам было падара-вана ў прыватную спадчыну больш за 200 тыс. рэвізскіх (муж-чынскіх) душ. Так паступова на Беларусі фарміраваўся інстытут прыгоннага права. Гэта прывяло да жорсткай эксплуатацыі і паз-баўлення правоў, узрастанню колькасці падаткаў і павіннасцей.
У канцы XVIII — пачатку ХІХст. у сувязі з пашырэннем панскай гаспадаркі і прадпрымальніцтва пачала хутка расці эксплуатацыя прыгонных сялян. Галоўнай павіннасцю сялян стала паншчына. Шырока практыкавалася здача прыгонных у наём падрад-чыкам на будаўнічыя, пераважна дарожныя работы.
Пагаршалася жыццё гараджан. Паступова страціла сваю ролю магдэбурскае права. Згодна з граматай 1785 г. уводзіліся прын-цыпы расійскага гарадскога самакіравання, але не ўсе мястэчкі такія правы атрымалі. Таму іх жыхары прыраўноўваліся да сялян. У 1794 г. указам урада была вызначана мяжа яўрэйскай аселасці, у якую ўвайшлі беларускія, літоўскія і частка ўкраінскіх губерняў.
У пачатку ХІХст. падчас царавання Аляксандра І, было выдадзена шэраг указаў (1809—1810), на падстваве якіх узмацніўся кантроль за паводзінамі і маёмасцю буйных землеўладальнікаў
з мэтай вяртання іх ў Расійскую імперыю, але ўжо на ўмовах пазбаўлення магнатаў права трымаць сваё войска і крэпасці, а шляхце — ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Такія абставіны спрыялі росту незадаволенасці з боку шляхты расійскай палітыкай.
Адным з напрамкаў царызму адносна ўмацавання сваёй улады на Беларусі была канфесіянальная палітыка. Асноўны яе змест заключаўся у тым, каб увесці праваслаўе і стварыць адзіную рускую народнасць. Такая палітыка патрабавала часу і асця-рожнасці, таму што яна закранала практычна ўсіх беларускіх магнатаў і значную частку шляхты, якія былі католікамі.
Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыі падлягалі манастыры, канфіскоўваліся маёнткі духавенства. Да сярэдзіны 40-х га-доў секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.
У 30-я гады ХІХст. улада пачынае мяняць палітыку адносна царквы, каб знайсці падтрымку з яе боку. Яна робіць сваім прыхільнікам вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямяшкам. 12. 02. 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Ліквідацыя ўніяцкай канфесіі супра-ваджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцей, спальваннем богаслужэбнай літаратуры.
Такая палітыка ў сукупнасці з іншымі яе напрамкамі вяла да ўзрастання апазіцыйных настрояў, якія пазней выліліся ў стварэнне супраць-урадавых арганізацый і рознабаковых форм барацьбы на Беларусі.


2. Беларусь у вайне 1812 г.

На завяршальным этапе французскай рэвалюцыі генерал Напалеон Банапарт праявіў сябе як буйны военачальнік. У 1799 г. ён стаў першым консулам, а ў 1804 г. — імператарам Францыі. Устанавілася дыктатура, змянілася як унутраная, так і знешняя палітыка, якая адлюстроўвала інтарэсы буйной буржуазіі і аба-піралася на армію, паліцыю і чыноўнікаў. Абарончыя войны часоў рэвалюцыі ператварыліся ў захопніцкія імперыялістычныя войны Французскай імперыі. Выспявалі планы еўрапейскага, а затым і сусветнага панавання.
12. 06. 1812 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман і без аб’явы вайны ўварвалася на тэрыторыю Расіі. Планы Напалеона заключаліся ў тым, каб разграміць разрозненыя ваенныя сілы Расіі і заключыць выгадны для сябе мір. Яны падмацоўваліся тым, што «вялікая армія» мела ў прыграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Акрамя французаў у яе ўваходзілі народы захопленых еўрапейскіх краін. Да таго ж на бок Напалеона перайшлі палкі, сфарміраваныя са шляхцічаў Літвы і Беларусі. Рускія войскі, адступаючы, аказвалі ўпартае супра-ціўленне французскай арміі.
22. 07. 1812 г. пад Смаленскам 1-я і 2-я расійскія арміі змаглі аб’яднацца. 2—5 жніўня адбылася генеральная бітва, у якой Напа-леон страціў каля 15 тыс. чалавек, але нават пасля гэтых страт ён прыняў рашэнне рухацца на Маскву. 26 жніўня адбылася бітва каля в. Барадзіно, а затым французская армія без бою заняла Маскву.
Такім чынам, да жніўня 1812 г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана французскімі войскамі. 1. 07. 1812 г. у Вільні была створана Камісія часовая ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ і старастам слонімскім Станіславам Солтанам.
Між тым стан арміі Напалеона пагаршаўся і ў ваенным, і ў ма-ральным плане. Рускі ўрад адмовіўся весці перамовы аб міры, нарошчваючы сваю вайсковую перавагу. У кастрычніку Напалеону прыйшлося адступаць па спустошанай смаленскай дарозе. Канчатковы разгром арміі Напалеона адбыўся на тэрыторыі Беларусі. Пры пераправе праз р. Беразіну каля в. Студзёнка (на поўнач ад Барысава) 14—16 лістапада Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. У канцы снежня астаткі калісьці вялікай арміі пакінулі межы Беларусі.
Пасля вайны стан сялян ні ў Расіі, ні ў Беларусі не змяніўся.
У царскім маніфесце 30. 08. 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: «Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду ад бога». Што датычыцца асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то ім былі дараваны ільготы і царская міласць.


3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХст.

Прамысловы пераварот стаў хутка распаўсюджвацца ў пачатку ХІХст. у мноствах дзяржаў еўрапейскага кантыненту.
На аснове гэтага параўнання пераканаемся, што ў Расіі развіццё капіталістычных адносін і фарміраванне новых капіталістычных класаў стрымлівалася адносінамі феадальнага грамадства, а пана-ванне дваран і памешчыкаў грунтавалася на існаванні прыгоннага стану асноўнай масы насельніцтва.
Але стрымліваць развіццё капіталістычных адносін было немагчыма. На беларускіх землях у першай палове ХІХст. адбываліся працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Павялічылася колькасць мануфактур ад 57 у 1796 г. да 549 у канцы 50-х гг. ХІХст., а рабочых у іх ад 2,4 тыс. да 6,5 тыс. Вольнанаёмныя складалі 43% усіх рабочых. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гады ХІХст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні.
За перыяд з 1825 па 1861 гг. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялічылася з 151 тыс. да 320 тыс. чалавек.
Новыя з’явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канопляў, бульбы і цукровых буракоў), узнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выка-рыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 г. па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут.
І ўсе ж такі неабходна адзначыць, што новыя капіталістычныя адносіны закранулі толькі невялікі працэнт панскіх гаспадарак. Зямля па-ранейшаму апрацоўвалася прымітыўнымі прыладамі, паколькі ўсе работы выконвалі прыгонныя сяляне сваім інвентаром.
У другой трэці ХІХст. крызіс прыгоннай сістэмы гаспадаркі ўзмацніўся.
У выніку такіх умоў гаспадарання панскія маёнткі прыходзілі ў заняпад, каля 60% прыгонных сялян Беларусі былі закладзены ў крэдытных установах.
Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала магутны сялянскі рух, які падаўляўся з дапамогай ваеннай сілы. У першай трэці ХІХст. адбылося 46 буйных сялянскіх хваляванняў, у другой трэці — больш за 90.
Страх аб’яднання сялянскага руху з дэмакратычнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбой польскага народа прымусіла царызм правесці некоторыя аграрныя рэформы ў заходніх губер-нях. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформ стаў міністр дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі граф П. Дз. Кісялёў — прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін. Адна з іх тычылася дзяржаўных сялян, другая — прыватнаўласніцкіх прыгонных.
Хаця рэформы 40—50-х гг. садзейнічалі некатораму паляпшэнню матэрыяльнага становішча сялян, развіццю іх гаспа-дарчай ініцыятывы, яны не закраналі феадальна-прыгоннага ладу і не здымалі з павесткі дня пытанне аб неабходнасці барацьбы за зямлю, супраць прыгону. Рэформа выклікала супраціўленне па-мешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завы-шанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правя-дзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права, што стала жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.


4. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове ХІХст.

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб’ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, што асабліва праявілася пад час паўстання 1830—1831 гг.
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта — Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана «Таварыства філаматаў», якое мела аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах.
На Беларусі знайшлі падтрымку ідэі дзекабрыстаў. Тут служылі дзеячы дзекабрысцкага руху: А. А. Бястужаў-Марлінскі, А. І. Адаеўскі, К. Ф. Рылееў, К. Г. Ігельстром, С. І. Трусаў і інш.
Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лі-чылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэ-дзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.
Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага Саюза.
У 20-я гг. ХІХст. у адказ на яго дзейнасць у Польшчы ўзнікла нелегальнае «Таварыства падхарунжых», якое ставіла сваёй задачай падрыхтоўку нацыянальна-вызваленчага руху і распаў-сюджванне яго на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Шляхецкае паўстанне пачалося ў лістападзе 1830 г. і ахапіла Літву і частку Заходняй Беларусі.
Шляхецкія рэвалюцыянеры ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся, радыкалізаваўся, набываў аграрны характар. У ім ўдзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Шырокую падтрымку набылі ідэі польскага дэмакрата Іаахіма Лялевеля аб ролі сялянства ў рэвалюцыйнай барацьбе.
У 1836 г. у Вільні пад кіраўніцтвам Франца Савіча было заснавана «Дэмакратычнае таварыства», якое праіснавала да 1838 г.і было разгромлена. У 1846—1849 гг. у Вільна і ў другіх гарадах існавала арганізацыя «Саюз свабодных братоў», якая налі-чвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдатаў і афіцэ-раў мінскага гарнізона, выраблялася зброя, завязваліся непасрэд-ныя кантакты з сялянамі аж да ўцягнення іх у арганізацыю.
У Еўропе 1848 г. стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі адыгралі вялікую ролю ў асла-бленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі.
Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай І супрацьпаставіў ёй «бар’ер са штыкоў». У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад «рэвалюцыйнай заразы». Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць «усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры» на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з’явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы з заклікамі далучацца да іх. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей
у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.
Зыходзячы з гэтых дадзеных, можна зрабіць вывад, што беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII — першай паловы ХІХстст. яшчэ не аформілася. Разам з тым удзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай глебе, праяўлялі «літоўскі сепаратызм», любілі родны край, што, пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай, стварала неабходныя перадумовы для фарміравання беларускай ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.
У адказ на пашырэнне нацыянальна-вызваленчага руху царызм узмацніў рэпрэсіі, стаў на шлях ліквідацыі асаблівасцей заходніх абласцей у параўнанні з цэнтральнымі.


5. Культура Беларусі у першай палове ХІХст.

Значны ўплыў на развіццё культуры Беларусі пасля далучэння яе да Расіі аказала польская і часткова руская культуры, а так сама панаванне польскай мовы ва ўсіх сферах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Так працягвалася да паражэння шляхецкага паўстання 1830—1831 гг., калі паланізацыя стала мяняцца на палітыку русіфікацыі. Пры гэтым кіруючыя колы Расіі і Польшчы не прызнавалі існаванне беларускага этнасу і адмаўлялі яму ў сама-стойным развіцці.
Сур’ёзным крокам на шляху развіцця культуры Беларусі з’явілася стварэнне і развіццё свецкай агульнаадукацыйнай школы. Яшчэ пры Кацярыне ІІ былі зроблены першыя спробы арганізацыі народнай асветы на дзяржаўным узроўні ў Расіі. Паводле статута 1786 г. у кожным губернскім горадзе прадугледжвалася адкрыццё аднаго чатырохкласнага Галоўнага народнага вучылішча, а ў павятовым — аднаго двухкласнага Малога народнага вучы-лішча. Палажэнні статута рэалізоўваліся ў губернях усходняй Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі ў 1772 г. Аднак на практыцы рускія свецкія школы ўзніклі не ўсюды і прытым яны былі недаступныя для сялян. У канцы XVIIIст. працягвалі дзей-нічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку і Полацкая езуіцкая акадэмія (1812—1820 гг.), якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы.
У адпаведнасці з рэформай асветы 1803—1804 гг. школы беларускіх губерняў увайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі і сталі падпарадкоўвацца Віленскаму універсітэту.
У адпаведнасці з патрэбай практыкі ў 1840 г. пачынае працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, ператвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут — першую ў Расіі вышэйшую аграна-мічную навучальную ўстанову.
У Горы-Горацкім інстытуце развіваліся аграбіялогія і іншыя сельскагаспадарчыя навукі. Тут працаваў адзін з пачынальнікаў хімічнай навукі на Беларусі К. Шміт, выкладаў таксама выдатны хімік і педагог І. Цютчаў.
У 60-я гг. ХІХст. на Беларусі налічвалася 576 навучальных устаноў усіх тыпаў, у якіх навучалася 17 тыс. чалавек.
У першай палове ХІХст. значныя поспехі былі дасягнуты ў вобласці беларусазнаўства. Вучоныя-грамадазнаўцы мелі поспехі ў даследаванні мінулага Вялікага княства Літоўскага, старажытнай беларускай культуры, што спрыяла абгрунтаванню беларускай нацыянальнай ідэі. У канцы XVIIIст. Расійская Акадэмія навук арганізавала экспедыцыі для ўсебаковага вывучэння Беларусі. Вялікі ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі беларускія вучоныя І. Даніловіч, Н. Шпілеўскі, Я.і К. Тышкевічы, А. Кіркор, С. Мікуцкі, Ж. Нарбут, М. Без-Карніловіч, І. Насовіч і інш.
Станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра звязана з імем В. Дуніна-Марцінкевіча, які стварыў у Мінску музычна-драматычны гурток.
У галіне архітэктуры адбываецца перамена стыляў — барока саступае месца класіцызму.
Састаўной часткай культуры з’яўляецца выяўленчае мастацтва.
Гэтым ён зрабіў вялікую паслугу гісторыі беларускай культуры.
Беларуская інтэлігенцыя імкнулася пашыраць сувязі з іншаземнымі навукоўцамі. З ініцыятывы Яўстафія Тышкевіча ў 1855 г. быў заснаваны першы ў Беларусі і Літве публічны Віленскі музей старажытнасцей. Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследваннем і папулярызацыяй гістарычнай і этнакультурнай спадчыны. Арганізоўвала абмен інфармацыяй, кнігамі і сусрэчы з навуковымі арганізацыямі Англіі, Даніі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Швецыі і іншых краін. У пачатку 40-х гадоў знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык на этнаграфічнай карце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ўпершыню паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў; ён жа адзначыў 15 спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы.
Такім чынам, беларуская культура ў пачатку ХІХст. зрабіла значны крок наперад у сваім развіцці. На яе развіццё вялікі ўплыў аказала культура Расіі, Украіны, Польшчы, усіх еўрапейскіх краін. Нягледзячы на складанае становішча — разлажэнне феадальна-прыгонніцкай сістэмы, фарміраванне капіталістычных адносін, нарастанне рэвалюцыйнага руху — культура Беларусі ўключалася ў агульнаеўрапейскія працэсы развіцця і спрыяла фарміраванню этнасу і самасвядомасці беларускага народа.

br /



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии