БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » История Беларуси » СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ (другая палова XIXст.)

СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ (другая палова XIXст.)

СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ (другая палова XIXст.)

1. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці зямельнай рэформы на тэрыторыі Беларусі.
2. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863—1864 г. К. Каліноўскі і яго дзейнасць.
3. Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. ХІХст.
4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60—90 гг.ХІХст.
5. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі. Першыя палітычныя арганізацыі.
6. Фарміраванне беларускай нацыі.
7. Культура Беларусі ў другой палове ХІХст.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

1. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці зямельнай рэформы на тэрыторыі Беларусі

Змена феадальна-карпаратыўнага ладу буржуазна-ліберальнымі парадкамі ў заходнееўрапейскіх краінах, якія першымі ўступілі на капіталістычны шлях развіцця (Нідэрланды, Англія, Францыя) адбылася, як вядома, праз Рэфармацыю і буржуазныя рэвалюцыі. Пры ўсіх непазбежных для такога роду канфліктах, выдатках і ахвярах, яны забяспечвалі радыкальны злом старой сістэмы сацыяльных адносін і хуткі пераход грамадства ў новую якасць. Але пазней выявіўся і іншы шлях — ён больш характэрны для ўсходнееўрапейскіх краін — шлях буржуазных рэформ, з яго паступовым пераўтварэннем грамадства ў капіталістычным напрамку, пры непазбежным захоўванні на доўгі час перажыткаў феадальнага мінулага. У цэнтры гэтых пераўтварэнняў стаяла пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці і стварэнні з іх класа свабодных вытворцаў.
Дзве галоўныя прычыны абумовілі адмену прыгоннага права ў Расіі: існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы; узрастанне антыпрыгонніцкага руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам.
У цэлым эканоміка развівалася невысокімі тэмпамі, пераважна экстэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях развіцця, па-першае, меў пэўныя межы, па-другое, ужо не адпавядаў запатрабаванням часу. Яскравым сведчаннем крызісу прыгонніцкай сістэмы стала Крымская вайна.
На працягу ўсёй першай паловы XIXст. пытанне аб адмене прыгоннага права займала цэнтральнае месца ў ідэалагічных спрэчках. У канцы 50-х гадоў яно набыло найвышэйшую вастрыню. Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў сакрэце ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт «для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян». Да канца ліпеня 1857 г. быў складзены кампрамісны варыянт — вызваліць сялян з сядзібай, які і атры-маў перавагу.
Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Перш за ўсё мясцовыя памешчыкі значна больш, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны. Гэта абумоўлівалася блізкасцю да заходнееўрапей-скага рынку. Да гэтага трэба дадаць і тое, што для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла пагрозу палітычнай небяспекі, неабходна было як мага хутчэй пазбавіць яго магчымасці выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах.
Пад уплывам У. І. Назімава інвентарныя камітэты Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў прынялі рашэнне не займацца пытаннямі рэгулявання адносін паміж памешчыкамі і сялянамі, для чаго яны і былі калісьці створаны, а пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян, пакінуўшы памешчыкам усю зямлю, у тым ліку і сялянскія надзелы. Гэта рашэнне У. І. Назімаў у верасні 1857 г. накіраваў міністру ўнутраных спраў. У кастрычніку ён асабіста прыехаў у Пецярбург і папрасіў даць яму далейшыя інструкцыі. Імператар загадаў паскорыць вырашэнне гэтага пытання. Хутка такая інструкцыя для Назімава была распрацавана, і 20. 11. 1857 г. Аляксандр II падпісаў і накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генерал-губернатару Віленскай, Ковенскай і Гродзен-скай губерняў У. І. Назімаву аб заснаванні з прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў трох губернскіх камітэтаў і адной агуль-най камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляп-шэння быту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і ў іншых губернях Расіі.
У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21. 11. 1857 г. у «Дадатковай адносіне» ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у «паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян» з’яўляецца адмена прыгоннага права.
19. 02. 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў усе заканадаўчыя акты (іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з маніфестам. Але апублікаваны ўсе гэтыя дакументы былі 5. 03. 1861 г.
Усе дакументы, апублікаваныя 5. 03. 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы.
У маніфесце і палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грама-дскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. У адпаведнасці з маніфестам селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду.
Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.
Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з’езды і губернскія установы па сялянскіх справах. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаў-ліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6.
Уся зямля ў маёнтку прызнавалася ўласнасцю памешчыка, у тым ліку і тая, якая знаходзілася ў карыстанні сялян. За карыстанне сваімі надзеламі асабіста свабодныя сяляне на працягу не менш за дзевяць гадоў (да правядзення выкупной аперацыі) павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк. Пагэтаму асабіста свабодныя сяляне, якія працягвалі выконваць павіннасці на карысць памешчыка, называліся часоваабавязанымі.
Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялян-скага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селя-ніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. — 6%, 100 р. — 100%). Ад 20 да 25% гэтай сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэба было вяртаць доўг у выглядзе выкупных плацяжоў, куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300% пазычанай сумы.
Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі ў 34 разы).
Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Аб’яўленне маніфеста і палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў па ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваляванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці, вярнуць выпасы, сенажаці.
Сялянскі рух 1861—1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленні сялян былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслі істотныя змены ў «Палажэнні» ад 19. 02. 1861 г. Указ ад 1. 03. 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні. Сяляне пераставалі быць часоваабавязанымі і станавіліся ўласнікамі зямлі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. 2. 11 1863 г. гэты ўказ быў распаўсюджаны на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губерні. Паўстанне 1863—1864 гг. паўплывала і на становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У адпаведнасці з законам 1867 г. яны пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў.


2. Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і на Беларусі. К. Каліноўскі і яго дзейнасць

У паўстанні 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі і прымалі ўдзел розныя палітычныя сілы. Таму ў ім стварыліся два лагеры — белых і чырвоных. Чырвоныя, у сваю чаргу, падзяліліся на правых і левых.
Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50—60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. Пасля даволі жорсткай антыпольскай палітыкі Мікалая I, выкліканай паўстаннем 1830—1831 гг., урад Аляксандра II палічыў патрэбным зрабіць некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваеннае становішча, частка сасланых паўстанцаў вернута з Сібіры. Дазволена было заснаваць у Варшаве «Земляробчае таварыства» для вывучэння сялянскага пытання. Аднак прынятыя меры не аслабілі, а, наадварот, узмацнілі антырускія настроі сярод польскага грамадства. У 1861 г. у Варшаве, іншых гарадах Польшчы, а таксама ў Літве і заходніх губернях Беларусі і Украіны пракацілася хваля польскіх патрыятычных дэманстрацый.
Патрыятычны лагер падзяляўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў, прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя». Праціўнікаў паўстання называлі «белымі». Гэта былі пераважна памешчыкі з «Земляробчага таварыства», сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі.
Сярод «чырвоных» не было адзінства наконт метадаў дасягнення сваіх мэт. Яны падзяляліся на правых памяркоўных і ле-вых прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Левыя ж разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Поспех паўстання, на іх думку, быў гарантаваны толькі ў саюзе і адзін-стве дзеянняў з рускімі рэвалюцыянерамі.
«Белыя» былі адназначна супраць паўстання, не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна-палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Яны хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., выкарыстоўваючы націск заходне-еўрапейскіх краін на расійскія ўлады.
Падобныя палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
Штуршком для непасрэднай арганізацыйнай падрых-тоўкі паўстання стаў расстрэл войскамі дэманстрацыі ў Варшаве 8. 04. 1861 г. Увосень 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі Гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).
3 мэтай падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна падначальваўся ЦНК. У яго ўвайшлі спачатку «чырвоныя», а потым і «белыя». Сярод «чырвоных» былі капітан генеральнага штаба рускай арміі Л. Звяждоўскі, інжынер-паручнік Я. Козел, доктар Б. Длускі, юрысты Э. Вярыга і К. Каліноўскі.
Левых на Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838—1864).
Падрыхтоўка да паўстання яшчэ не была завершана, калі ў канцы 1862 г. стала вядома аб намеры расійскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор. Гэта паведамленне прымусіла ЦНК, ваенным кіраўніком якога пасля арышту Дамброўскага стаў 3. Падлеўскі, прызначыць паўстанне на студзень 1863 г.
22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на рускія войскі ў правінцыяльных гарнізонах.
Пачатак паўстання быў нечаканым для расійскага камандавання, якое сканцэнтравала войскі ў некалькіх буйных польскіх гарадах. Нягледзячы на гэтыя спрыяльныя ўмовы, рэвалюцыянеры не скарысталі час для папаўнення і ўзбраення сваіх атрадаў.
ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, ён 1. 02. 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы.
У студзені лютым 1863 г. на Беларусі з’явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Польшчы. Мясцовыя атрады пачалі дзейнічаць у сакавіку красавіку і былі падначалены ўжо «беламу» камітэту ў Вільні. Яны складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян.
Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў: В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі ў Гродзенскай губерні, М. Чарняк у Віленскай, З. Серакоўскі і А. Мацкявічус у Ковен-скай, А. Трусаў у Мінскай, Л. Звяждоўскі ў Магілёўскай імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян. Левыя «чырвоныя» ў ЛПК, асабліва К. Каліноўскі, планавалі пашырыць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне атрадаў у Латвіі і Эстоніі (З. Серакоўскім), у Віцебскай губерні (О. Грабніцкім і Б. Куль-чынскім). 3 мэтай арганізацыі паўстання ў Смаленскай і Мас-коўскай губернях з Пецярбурга на дапамогу Л. Звяждоўскаму прыехалі афіцэры І. Будзіловіч і К. Жаброўскі.
Але планы рэвалюцыянераў не ажыццявіліся. Сялян сярод паўстанцаў было няшмат. Значнай перашкодай пашырэнню паўстання з’явілася далучэнне да паўстанцаў «белых». Больш таго, паступова яны ўзялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі. У сакавіку 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі «белыя». Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К. Каліноўскі заняў пасаду ваяводскага камісара на Гродзеншчыне.
Падавіць паўстанне расійскія ўлады змаглі не толькі дзякуючы вайсковай сіле і жорсткім рэпрэсіям у адносінах да паўстанцаў.
У маі 1863 г. віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М. М. Мураўёў.
Значную ўвагу ён звярнуў на цывільнае кіраванне, маючы на мэце знайсці ў краі тыя элементы, на якія ўлады маглі б аба-перціся. Перш за ўсё гэта было сялянства. М. М. Мураўёў дабіўся, каб у краі не толькі выконваліся нормы «Палажэнняў» 1861 г., але і значнага іх паслаблення. Усе гэтыя меры сціскалі раён дзеянняў паўстанцаў і адхілялі ад іх сялян.
Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, «белыя» пачалі пакідаць свае пасады ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі «чырвоныя». У чэрвені ў Вільню вярнуўся К. Каліноў-скі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Каліноўскага было сканцэнтравана ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі.
28. 08. 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была падаўлена, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты. К. Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны ў студзені 1864 г. Ваенна-палявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, аднак М. М. Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка таго ж года К. Каліноўскі быў павешаны ў Вільні. Увогуле за ўдзел у паўстанні 128 чалавек былі пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 — у Сібір.
Паўстанне 1863—1864 гг. па сваіх мэтах было польскай нацыянальнай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці. Пад націскам паўстання ўлады былі вымушаны пайсці на значнае паслабленне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх губернях. Паўстанне дало штуршок развіццю беларускага нацыянальнага руху.
Разам з тым паўстанне мела і адмоўныя вынікі. Перш за ўсё гэта тычыцца буржуазных рэформ 60—70-х гадоў, якія на Беларусі ці не праводзіліся ўвогуле (як земская), ці ажыццяўляліся са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў (як судовая і гарадская). Да канца 60-х гадоў у краі захоўвалася ваеннае становішча.


3. Буржуазныя рэформы 60—70-х гадоў ХІХст.

Пасля адмены прыгоннага права патрэбнасці развіцця капіталізму, фарміраванне буржуазнага грамадства прымусілі царызм правесці шэраг рэформ у сацыяльна-палітычнай вобласці. Раскажыце аб сутнасці гэтых рэформ, вылучце самую радыкальную, пакажыце іх значэнне на шляху пераўтварэння Расіі з феадальнай манархіі ў буржуазную. У Беларусі рэформы праводзіліся пазней і са значнымі зменамі. Растлумачце прычыны гэтага, пакажыце асаблівасці рэформ у беларускіх губернях, іх абмяжоўваючы характар у параўнанні з другімі рэгіёнамі Расіі.
Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі — прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60—70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.
3 усіх рэформ самай радыкальнай з’яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20. 11. 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней у Расіі судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу.
На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з’явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г.
Земская рэформа, аб’яўленая 1. 01. 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863—1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам.
Са спазненнем на пяць гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой.
Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым ліку і Віленская, у якую ўвайшлі ўсе беларускія губерні) і скарочаны тэрмін службы ў сухапутным войску да сямі і на флоце да васьмі гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы статут, які выходзіў з прын-цыпаў судовай рэформы 1864 г. Уводзіліся тры судовыя інстанцыі палкавы, ваенна-акруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд. Рашэнні ваенных судоў падлягалі зацвярджэнню палкавога і акруговага военачальнікаў.
Разам з тым у расійскай арміі яшчэ працягваў дзейнічаць саслоўны прынцып камплектавання войска. I толькі закон 1874 г. увёў усеагульную воінскую павіннасць. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павінны былі служыць у войску. У сухапутных войсках тэрмін службы паніжаўся да шасці гадоў абавязковай і дзевяці гадоў у запасе, на флоце адпаведна да сямі і трох гадоў. Таксама ўводзіліся льготы для людзей, якія мелі адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы, служылі 6 месяцаў, гімназіі 1,5 года, гарадскія вучылішчы 3, пачатковыя школы 4 гады.
Буржуазны характар насілі таксама школьная рэформа 1864 г. і цэнзурная рэформа 1865 г. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераем-насць розных ступеняў навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя і рэальныя (апошнія пазней пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы). У класічных гімназіях у аснову навучання было пакладзена выкладанне так званых класічных моў (грэчаскай і лацінскай), а таксама гуманітарных дысцыплін. Рэальныя гімназіі павялічвалі аб’ём выкладання матэматыкі і прыродазнаўства за кошт старажытных моў.
Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў 20. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гадоў усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.
Такім чынам, буржуазныя рэформы 60—70-х гадоў XIXст., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым яны неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні і адтэрміноўкі ў правядзенні рэформ на Беларусі надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непа-слядоўны характар у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі.
Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку 80—90-я гады ўвайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформ. У 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі. Іх рэдакцыі павінны былі па першым патрабаванні Міністэрства ўнутраных спраў называць імёны аўтараў, якія друкаваліся пад псеўданімамі. Узмац-ніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі хутка зачынены зусім.
Урад Аляксандра III прыняў шэраг мер па нагляду за газетамі і часопісамі, абмежаванню ў сістэме асветы, зацвердзіў новае гарадское палажэнне, якое пазбаўляла права ўдзелу ў выбарах органаў гарадскога самакіравання асноўнай колькасці гарадскіх жыхароў.
У 80-я гады ўрад прыняў шэраг пастаноў, якія ўводзілі шмат абмежаванняў у сістэму адукацыі. Так, Палажэнне аб царкоўна-прыходскіх школах, якое было выдадзена ў 1884 г., падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання (у царкоўна-прыходскіх школах вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян). У 1887 г. міністр народнай адукацыі выдаў цыркуляр «аб кухар-чыных дзецях», згодна з якім забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога насельніцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі пераўтвораны ў тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вышэйшая адукацыя так-сама была ўзята пад больш жорсткі кантроль з боку адмініст-рацыі. Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію ўніверсітэтаў у кіраванні. 3 1887 г, каб паступіць ва універсітэт, трэба было прадаставіць характарыстыку аб «добра-надзейнасці», а плата за год навучання павялічвалася з 10 да 50 рублёў.
Спробай ўзяць жыццё сялян пад больш пільны кантроль урадавай адміністрацыі было ўвядзенне ў 1889 г. інстытута земскіх начальнікаў. Праўда, на Беларусі закон аб земскіх начальніках пачаў дзейнічаць толькі ў 1900 г.
У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарад-скога самакіравання і ўзмацняла кантроль над ім з боку ўра-давай адміністрацыі. Выкананне Гарадскога палажэння 1892 г. прымала на Беларусі форму нацыянальнага прыгнёту.
Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863—1864 гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маёнткі інакш як па спадчыне. Беларускія сяляне-каталікі маглі мець не больш за 60 дзесяцін зямлі на сям’ю. У 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. Існавала працэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Галоўнай задачай, якую ўрад ставіў перад сабой, праводзячы серыю контррэформ у сялянскім пытанні, галіне народнай адукацыі, друку, органах мясцовага самакіравання, было ўма-цаванне сваёй сацыяльнанй базы класа памешчыкаў, пазіцыі якога аказаліся значна падарванымі аб’ектыўнымі ўмовамі сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформеннай Расіі. Іншай апоры сваёй улады самадзяржаўе не бачыла і не жадала бачыць. Тым не менш ураду не ўдалося ў поўным аб’ёме ажыццявіць праграму контррэформ. Гэты працэс быў спынены новым уздымам рэвалюцыйнага руху ў краіне.


4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў ў 60—90 гг. ХХст.

Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла «прускі шлях» развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ больш выразныя. Тут пера-важала памешчыцкае землеўладанне. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1% ад агульнай зямельнай плошчы. Памеш-чыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфун-дыяльны характар.
Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіта-лістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельска-гаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі.
Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў феадалізму і пераважала падворнае землекарыстанне.
Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытвор-часці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80—90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у два разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках Заходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высокаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пераважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельскагаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.
У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.
У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля.
Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашы-рэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх галоўнае месца займалі бульба і лён.
Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Наварасійскага раёна. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі ў асноўным адсталую ручную тэхніку.
Да пачатку XXст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адработачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках.
Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталісты-чнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XXст. на Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы.
Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIXст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.
У 60-я гады XIXст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выка-рыстоўвалася ручная праца. Перш за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва (сталярны), гліны (ганчар-ны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну (ткацкі). Рамесніц-кая вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і шматлікіх мястэчках.
Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе падзел па спецыяльнасцях.
Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на Беларусі на працягу другой паловы XIXст. ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і ману-фактуру паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 46,8% вала-вога прадукту.
Беларусь з’яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Значнае развіццё на Бе-ларусі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя прадпрыемствы.
Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, піваварныя, тэ-кстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на ўвазной сыравіне. У другой палове XIXст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама шклозаводы і прад-прыемствы па вытворчасці кафлі.
Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прай-шла праз Гродна. У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск — Полацк — Віцебск. Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70—90-х гг. У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск — Орша — Баранавічы — Брэст); у 1871—1874 гг. — Лібава-Роменская (Вільня — Маладзечна — Мінск — Асіповічы — Бабруйск — Жлобін); у 1873 г. — Брэст — Ковель; у 1882 г. — Пінск — Жабінка; у 1886 г. — Лунінец — Гомель і Беласток — Баранавічы. Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны — Пецярбургам, Масквой, Кіевам, прыбалтыйскімі портамі.
Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.
Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі.
Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон, цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты, жытняя і бульбяная мука і г. д. Прывозілі ж на Беларусь метал, мануфактурныя тавары, соль, збожжа.
Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мяс-цовыя — Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазначанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эка-номіцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.


5. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі. Першыя палітычныя арганізацыі

Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50—60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г.
Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі пера-жыткі феадалізму, якія захаваліся пасля рэформы 1861 г.: буйное памешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян у параўнанні з іншы-мі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свой адбітак на формы праяўлення сялянскага руху.
Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці са-цыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту.
Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. Спачатку гэта былі стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г. д. Нярэдка хваляванні суправаджаліся разгромам абсталявання, заводскіх будынкаў, лавак, кантор. У 70-я гады асноўнай формай пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем паляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых, гэта значыць павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў.
Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай аргані-заванасцю і масавасцю.
Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80—90-я гады ўрад быў вымушаны прыняць шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых. У 1882 г. забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12—15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і святочныя дні. Законам 1885 г. на тэкстыльных прад-прыемствах забаранялася начная праца жанчын і падлеткаў да 17 гадоў. У 1886 г. быў абмежаваны памер штрафаў і ўво-дзіліся разліковыя кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. працягласць працоўнага дня абмяжоў-валася 11,5 гадзінам. 3 1882 г. для назірання за выкананнем працоўнага заканадаўства павінны былі стварацца фабрычныя інспекцыі.
Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі.
З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні рэвалюцыйная і рэфарматарская. У 70-я — пачатку 80-х гадоў найбольш папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую (П. Л. Лаўроў), бунтарскую (М. А. Бакунін) і змоўніцкую (П. М. Ткачоў).
Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыяналь-нага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых працэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі.
У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на інды-відуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 са-кавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. Рэпрэсіі, якія паследвалі пасля гэтага, у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый «Народнай волі». Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна-арганізацыйным крызісе.
Народнікі на Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паў-ночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі».
У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў-выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове: адозвы «Да беларускай моладзі» і «Да беларускай інтэлігенцыі», «Лісты пра Беларусь. Ліст першы», «Пасланне да землякоў-беларусаў». У 1884 г. члены групы «Гоман» (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб’яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса «Гоман» (на рускай мове).
У другой палове 80-х — 90-я гады пануючым накірункам у на-родніцтве з’яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы.
У пачатку 80-х гг. народніцтва ўступіла месца марксізму. Пад уплывам польскай партыі «Пралетарыят» і пляханаўскай групы «Вызваленне працы» у Беларусі ўзнік самастойны сацыял-дэмакратычны рух, у некаторых гарадах Беларусі ўзніклі марксісцкія гурткі, у якіх вывучаліся творы Маркса і Энгельса. Але яны былі нешматлікія і не звязаны з рабочым рухам. Такое становішча назіралася і ў Расіі.
У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі «Пралетарыят» (утворана ў 1882 г.) і пляханаўскай групы «Вызваленне працы» (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі) .У другой палове 80 — пачатку 90-х гадоў у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э. Абрамовіч, І. Гурвіч, С. Трусевіч, Гомелі — А. Поляк і І. Заха-рын, Гродне — М. Дзем’яновіч і С. Галюн, Віцебску — А. Амс-тэрдам, М. Заслаўскі, П. Дубінская і Х. Усышкін. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі. На Беларусі гэтаму пераходу садзейнічала рукапісная брашура А. Крэмера «Аб агітацыі» (1893).
У 1893 г. у выніку аб’яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). З 1897 г., пасля арганізацыйнага з’езда у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). У 1898 г. у Мінску адбыўся І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Адначасова адбывалася афармленне больш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі — бальшавікоў (лідэрам гэтай фракцыі стаў У. Ленін).
Такім чынам, у канцы XIXст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты: самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльна-эканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў палітычныя партыі.


6. Фарміраванне беларускай нацыі

Эвалюцыя беларускага этнасу да сярэдзіны XIXст. Паско-рылася і наступіў перыяд фарміравання нацыі. Галоўнай умовай пераўтварэння феадальнай народнасці ў буржуазную нацыю з’явілася развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспа-дарцы, пашырэнне і паглыбленне эканамічных сувязей паміж асобнымі рэгіёнамі, фарміраванне ўнутранага рынку. Вялікае зна-чэнне маюць таксама сацыяльны, палітычны і дэмаграфічны фактары.
Нацыя (ад лац. племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.
У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII — першую палову XIXст. і з’яўляецца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIXст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.
3 развіццём капіталізму адбываліся змены ў класавай струк-туры грамадства. Класы — саслоўі феадальнага грамадства — дваране-памешчыкі, сяляне, рамеснікі, гандляры, купцы разла-галіся, фарміраваліся класы буржуазнага грамадства — прале-тарыят і буржуазія.
Адной з асноўных прыкмет нацыі з’яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак.
Павелічэнню аб’ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі бела-рускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва.
Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Беларуская нацыя-нальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIXст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, бела-руская мова.
У канцы XIXст. паступова стабілізавалася этнічная тэры-торыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з’яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцяг-ваюць іх у адно кампактнае цэлае.
Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.
Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву.
Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі пяці заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і лі-тоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае — у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан пяці заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5%, а ва ўсім насельніцтве 13,8%.
Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90%). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5%. Пасля скасавання ў 1839 г. Брэсцкай уніі і далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў сталі значнай большасцю (у 1897 г. — 81,2%).
У другой палове XIX — пачатку XX ст., працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фа-нетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.
На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова.
У матэрыяльнай культуры беларусаў побач з традыцыйнымі элементамі ўзнікалі і новыя з’явы.
У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Паступова трацілі сваё былое значэнне быліны, балады, рознага роду замовы і магічныя дзеянні.
Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў свое-асаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Мелі распаўсюджванне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў. Своеасаблівай рысай беларускіх тканін было выкарыстанне ў арнаменце пераважна геаметрычных форм чатырохвугольніка, ромба, квадрата і іх частак.
Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIXст. усё больш актыўна ўжываюцца назва «Беларусь» і этнонім «беларусы».
Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX — пачатку XXст. Фунда-ментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І. І. Насовіча, М. А. Дзмітрыева, Ю. Ф. Крачкоўскага, А. М. Семянтоўскага, М. Я. Нікіфароўскага, Я. Ф. Карскага, Е. Р. Раманава і іншых аў-тараў аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага бела-рускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыя-нальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В. Ластоўскага.
Такім чынам, у другой палове XIX — пачатку XXст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Нягледзячы на некаторы рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў гэты працэс поўнасцю не завяршыўся. Развіццё беларускай нацыі пра-цягвалася ў наступныя дзесяцігоддзі XXст.


7. Культура Беларусі ў другой палове ХІХст.

У другой палове XIXст. пачаўся новы этап у развіцці беларускай літаратуры, абумоўлены новымі з’явамі ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці. Яркім прыкладам мастацкай рэвалюцыйнай публіцыстыкі з’яўляецца газета К. Каліноўскага «Мужыцкая праўда» і яго «Пісьмы з-пад шыбеніцы».
Традыцыі пачатку 60-х гадоў XIXст. прадоўжылі Ф. Багу-шэвіч, А. Гурыновіч і Я. Лучына, якія прыйшлі ў літаратуру ў кан-цы 80 — пачатку 90-х гадоў.
Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, Ф. Багушэвіч праз дэмакратычную паэзію і публіцыстыку станоўча паўплываў на сваіх сучаснікаў — Я. Лучыну і А. Гурыновіча.
У творчасці Я. Лучыны (І. Неслухоўскага) знайшлі адлюстраванне любоў да беларускага селяніна, імкненне бачыць яго адукаваным і шчаслівым. Лірычны верш з’яўляецца асноўным жанрам яго творчасці на беларускай мове.
Літаратурных твораў А. Гурыновіча захавалася вельмі мала. За рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў арыштаваны царскімі ўладамі.
У сваіх лірычных і сатырычных вершах ён асноўную ўвагу надаваў паказу жыцця беларускага сялянства, заклікаў яго да барацьбы. Творы А. Гурыновіча былі выдадзены толькі пасля яго смерці.
У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў.
Пад уздзеяннем выступленняў прафесійных тэатраў у бе-ларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У Мінску на сцэне Дваранскага сходу прафесіяналы
і аматары ставілі творы рускай, украінскай і зарубежнай драматургіі. 5 чэрвеня 1890 г. у горадзе быў адкрыты пастаянны тэатр (цяпер памяшканне тэатра імя Янкі Купалы). У гэтым жа годзе ў Мінску было створана Таварыства аматараў мастацтваў.
Уздым беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, з’яўленне новых значных твораў беларускай драматургіі спрыялі ў пачатку XXст. стварэнню шматлікіх музычна-драматычных гурткоў і арга-нізацыі беларускіх вечарынак.
На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага — сапраўдны тэатр пра-фесійнага тыпу.
Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў У адзначаны перыяд узрасла цікавасць музы-кантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кам-пазітары М. Рымскі-Корсакаў, А. Грачанінаў, С. Танееў і некаторыя іншыя апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі бела-рускую тэматыку ў сваіх творах. Пэўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася значным поспехам у Вільні і Варшаве.
У другой палове XIX — пачатку XXст. выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва.
Першым крокам на шляху арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў з’явілася стварэнне ў 1866 г. Віленскай рысавальнай школы пад кіраўніцтвам І. Трутнева. У 90-я гады XIXст. былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску.
Значны ўплыў на развіццё беларускага жывапісу аказвала рускае мастацтва. На Беларусі жылі і працавалі рускія жывапісцы К. Савіцкі, І. Шышкін, І. Рэпін.
Сярод беларускіх мастакоў можна вызначыць: А. Гараўскага, Н. Сілівановіча, Я. Кругера, Ф. Рушчыца, В. Бялыніцкага-Бірулю.
У беларускай графіцы другой паловы XIXст. самай прыкметнай фігурай быў М. Андрыёлі, аўтар ілюстрацый да твораў А. Міц-кевіча, Э. Ажэшкі. Графічныя работы стваралі таксама А. Каменскі, С. Богуш-Сестранцэвіч, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец).
Адбываліся змены ў планіроўцы гарадоў. У выніку ўлад-кавання забудовы ў цэнтральнай частцы гарадоў з’яўляліся новыя плошчы і бульвары, будаваліся мураваныя шматпавярховыя дамы. Аднак трэба адзначыць, што масавая гарадская забудова харак-тарызавалася ў першую чаргу драўляным аднапавярховым жыллём.
Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне XIXст. Да канца XIXст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, якая вызначалася некрытычным выкарыстаннем рознастылявых форм: неаготыкі, неабарока, неаракако, неакласіцызму, неараманскага і псеўдавізантыйскага стыляў. Неастылі атрымалі назву «архітэктуры гістарызму».
Побач з неастылямі ў канцы XIXст. адбывалася станаўленне новага стылю — мадэрна. Для архітэктуры мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор.
Патрэбнасці капіталістычнага развіцця прымусілі царызм правесці рэформу сістэмы народнай адукацыі, якая пашырыла сетку пачатковых школ, адмяніла саслоўныя абмежаванні для паступаю-чых у сярэднія і вышэйшыя ўстановы.
Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. было дазволена грамадскім установам і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы. Для ўзмацнення адміністрацыйнага і педа-гагічнага кантролю ў 1869 г. уводзілася пасада інспектара народных вучылішч, а ў 1874 г. дырэктара народных вучылішч.
Статут гімназій і прагімназій (няпоўная гімназія ў складзе 4, 5 і 6-х класаў) 1864 г. уводзіў усесаслоўны прынцып, аднак высокая плата за навучанне фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі прадстаўнікам шырокіх колаў насельніцтва. У 1871 г. быў зацверджаны новы статут гімназій. Па-ранейшаму існавалі сярэднія навучальныя ўстановы царкоўнага ведамства духоўныя семінарыі.
Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія адна- і двухкласныя школы дарэформеннага тыпу, а таксама двух-, трох- і чатырохкласныя мужчынскія і жаночыя вучылішчы царкоўнага ведамства.
Разам з тым ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Мала-дзечанская прагімназіі.
3 1881 г. у Расіі наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі, якая адмоўна паўплывала на сістэму адукацыі. У адпа-веднасці з палажэннем 1884 г. аб царкоўнапрыходскіх школах пачаўся наступ на народныя вучылішчы, многія з якіх былі закрыты. Замест народных вучылішч ствараліся царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, падначаленыя мясцоваму праваслаўнаму духавенству.
Сярэднія навучальныя ўстановы знаходзіліся ў буйных гарадах Беларусі. У 1868 г. на тэрыторыі Беларусі працавалі шэсць мужчынскіх і чатыры жаночыя гімназіі, дзве прагімназіі, чатыры духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус.
У 70-я гады былі адкрыты рэальныя вучылішчы ў Пінску і Мінску, у 1885 г. — у Магілёве. У 1898 г. колькасць сярэдніхнавучальных устаноў на Беларусі павялічылася да 20, у іх навучалася каля 5 000 чалавек.
Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і на транспарце выклікала патрэбу ў ква-ліфікаванай рабочай сіле. Таму менавіта ў другой палове XIXст. на тэрыторыі Беларусі, як і ў цэлым па Расійскай імперыі, наглядалася ўзнікненне і колькасны рост прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў.
У 1889 г. былі выпрацаваны статуты трох асноўных тыпаў прамысловых вучылішч: сярэдніхі ніжэйшых тэхнічных вучылішч і рамесных вучылішч.
Адной з першых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў было Горацкае рамеснае вучылішча, адчыненае ў 1872 г. на базе Горацкага механічнага завода.
У сувязі з развіццём чыгуначнага транспарту ў 1878 г. адчынена Гомельскае тэхнічнае чыгуначнае вучылішча.
Ніжэйшыя рамесныя школы працавалі ў Ракаве, Віцебску, Быхаве, Гарадку, Мазыры, Дрысе, Рэчыцы, Нягневічах (Наваг-рудскі павет), Крычаве, Лоўжы (Полацкі павет), Клімавічах.
У 1896 г. пачала сваю работу школа рамесных вучняў у Мінску.
Працягвала сваю работу Горацкае земляробчае вучылішча, сярэдняя сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, адчыненая яшчэ ў 1840 г. У 1878 г. была адчынена Мар’інагорская казённая сельскагаспадарчая школа. На Беларусі існаваў шэраг спецыяльных сельскагаспадарчых школ.
У дарэвалюцыйным Мінску працавалі камерцыйныя наву-чальныя ўстановы. На Беларусі былі распаўсюджаны жаночыя прафесійныя навучальныя ўстановы. Пераважалі школы кройкі і шыцця і рукадзельныя класы. Падрыхтоўка сярэдняга медыцын-скага персаналу ажыццяўлялася ў ветэрынарна-фельчарскіх і паві-вальных школах.
У другой палове XIXст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У выніку правядзення школьных рэформ 60-х гадоў павялічылася сетка пачатковых народных вучылішч, што выклікала патрэбу ў педагагічных кадрах. Для іх падрыхтоўкі створаны педагагічныя навучальныя ўстановы — настаўніцкія семінарыі. Маладзечанская настаўніцкая семі-нарыя, першая на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі, пачала сваю дзейнасць восенню 1864 г.
Пасля паўстання 1863—1864 гг. узрасла цікавасць прагрэ-сіўнай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Беларусі. Па-ранейшаму значны ўклад у вывучэнне краю ўносілі вядучыя навуковыя цэнтры Расіі — Акадэмія навук, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты, у якіх працавалі вядомыя знаўцы культуры і побыту беларусаў А. А. Шахматаў, А. І. Сабалеўскі, М. А. Янчук.
У 60—70-я гады XIXст. вывучэнне Беларусі паступова стала справай мясцовай інтэлігенцыі, пачалі фарміравацца рэгіянальныя этнаграфічныя цэнтры. Адзін з такіх цэнтраў — Паўночна-Заходняе аддзяленне Рускага геаграфічнага таварыства існаваў у Вільні.
Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік І. І. Насовіч; У 1852—1869 гг. ён надрукаваў некалькі зборнікаў беларускіх прымавак і загадак, а ў 1873 г. — зборнік «Беларускія песні». Асноўная праца І. І. Насовіча, якой ён аддаў 16 гадоў, «Словарь белорусского наречия», выдадзены ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу.
Выдатным даследчыкам беларускай этнаграфіі і фальклору з’яўляўся настаўнік народных школ Віцебска М. Я. Нікіфароўскі. Першай яго працай былі «Нарысы Віцебскай Беларусі», якія давалі характарыстыку грамадскага побыту беларусаў.
Плённай была дзейнасць этнографа, фалькларыста і археолага Е. Р. Раманава, настаўніка і інспектара народных вучылішч. Значны ўклад у вывучэнне беларускай этнаграфіі і фальклору ўнеслі працы настаўніка рускай мовы Навагрудскага дваранскага вучылішча М. А. Дзмітрыева, педагога Ю. Ф. Крачкоўскага, супрацоўніка Віцебскага статыстычнага камітэта А. М. Семянтоў-скага, П. В. Шэйна, М. Федароўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, А. Я. Багдановіча і інш.
У 60—80-я гады XIXст. у мясцовых выдавецтвах Беларусі выходзілі пераважна рэлігійная і багаслоўская літаратура,
а таксама граматыкі і азбукі, даведнікі, невялікія зборнікі вершаў. Кнігі выдаваліся галоўным чынам на рускай, яўрэйскай і польскай мовах, некалькі кніг у год выходзіла на літоўскай мове. На беларускай мове за гэтыя гады ў краі не было выдадзена ніводнай кнігі.
Перыядычны друк Беларусі быў прадстаўлены толькі афіцыйнымі органамі. Сярод іх «Губернские ведомости», якія выдаваліся за казённы кошт губернскімі праўленнямі пад наглядам віцэ-губернатараў.
У краі выдавалася таксама газета «Віленский вестник», рэдактарам якой з’яўляўся вядомы этнограф А. Кіркор, часопіс «Вестник Западной России» (рэдактар-выдавец К. Гаворскі).
У 1886 г. пачалося выданне ў Беларусі адзінай легальнай, незалежнай ад урада літаратурна-палітычнай газеты «Минский листок». Супрацоўнікамі газеты былі паэт Я. Лучына, гісторыкі і этнографы А. Я. Багдановіч, М. Я. Янчук, М. В. Доўнар-Запольскі і інш. На старонках газеты друкаваліся матэрыялы і даследаванні па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Беларусі, вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, крытычныя агляды твораў літаратуры і мастацтва XIXст.
У 90-я гады XIXст. пачалося некаторае ажыўленне падцэнзур-нага беларускамоўнага друку. Паэма «Тарас на Парнасе», напрыклад, тройчы перавыдавалася ў Віцебску, двойчы ў Гродне і Магілёве.
Такім чынам, другая палова ХІХ — важны этап далейшага развіцця беларускай культуры. У асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развіццё мовы і культуры. Станоўчыя змены адбыліся ў галіне адукацыі. Далейшае развіццё атрымалі прафесійны тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии