БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » История Беларуси » САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ ў пачатку XXст. (1900—1917)

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ ў пачатку XXст. (1900—1917)

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ ў пачатку XXст. (1900—1917)

1. Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў пачатку XXст.
2. Грамадска-палітычнае развіццё. Беларускі нацыянальны рух.
3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. на Беларусі.
4. Беларусь ў гады першай сусветнай вайны.
5. Беларусь ў перыяд Лютаўскай рэвалюцыі і вясной — летам 1917 г.
6. Культура Беларусі ў пачатку XXст.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

1. Прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі ў пачатку XXст.

Эканамічны рост у 1901—1903 гг. садзейнічаў росту мана-палістычных аб’яднанняў. З 1900 па 1908 гг. было ўтворана 13 ак-цыянерных аб’яднанняў. 14 буйнейшых прамысловых прадпры-емстваў належалі акцыянерным таварыствам. Таксама ўзніклі манапалістычныя саюзы: «Сіндыкат прамысловасці запалак», «Вінакураны сіндыкат», «Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю» і інш.
У пачатку XXст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі вытворчасці. Так, у 1900 г. на 50 прамысловых прадпрыемствах з колькасцю рабочых больш за 100 чалавек працавала 24% ад усіх рабочых. Да вялікіх прадпрыемстваў адносіліся льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» у Віцебску (каля тысячы рабочых), папяровая фабрыка ў Добрушы, фабрыка «Неман» у Лідскім павеце па вырабу крышталёвага шкла, тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне, запалкавыя фабрыкі «Прагрэс-Вулкан» у Пінску і «Вікторыя» у Барысаве і інш.
На Беларусі з 1908 г. назіралася павелічэнне колькасці прамысловых прадпрыемстваў і рост прадукцыі на іх. За тры перадваенныя гады пабудавана каля 200 прамысловых прадпрыемстваў (столькі ж, колькі за перыяд 1900—1908). Прырост колькасці рабочых у 1911—1913 гг. быў удвая большы, чым у 1900—1908 гг., а прамысловай прадукцыі — у 1,9 раза. Тэмпы росту валавай прадукцыі аказаліся нават вышэйшымі, чым па краіне ў цэлым. Аднак дробная вытворчасць захавалася тут у вя-лікіх памерах (53,5% валавай прадукцыі ў параўнанні з 31,4% па краіне). Беларуская прамысловасць развівалася нераў-намерна, галоўным чынам на аснове інтэнсіўнага выкарыстання лясных багаццяў краю і перапрацоўкі мясцовай сельска-гаспадарчай сыравіны. Гэтаму спрыялі вялікія запасы парод драўніны, зручныя водныя і чыгуначныя шляхі, якія звязвалі Беларусь з краінамі Заходняй Еўропы. 3 Беларусі ў 1900 г. было вывезена 3,2 млн кубаметраў драўніны. Таксама развівалася харчовая, дрэваапрацоўчая, сілікатна-цагельная і гарбарна-абут-ковая галіны прамысловасць. Цяжкая прамысловасць пачала толькі развівацца. Такая галіновая структура прамысловасці, своеасаблівасць сыравінных рэсурсаў былі адной з прычын перавагі на Беларусі невялікіх і дробных прамысловых прадпрыемстваў.
У пачатку XXст. на Беларусі ўзніклі першыя манапалістычныя аб’яднанні. Аднак агульны ўзровень цэнтралізацыі і манапалізацыі беларускай прамысловасці быў невысокі.
У 1900—1913 гг. прамысловае развіццё на Беларусі зрабіла значны крок наперад. Колькасць буйных, пераважна фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў вырасла за гэты перыяд з 799 да 1 282%, аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся на 129%, а яе удзельная вага ў агульнай вытворчасці — з 33 да 46,5%. Аднак дробныя і рамесна-саматужныя прадпрыемствы давалі больш за палову валавой прадукцыі прамысловасці. Узровень фабрыч-най вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці па-ранейшаму заставаўся адносна нізкім. За 1900—1913 гг. колькасць рабочых на прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці павялічылася з 31 да 57 тыс. чалавек (на 76,6%), аднак на дробных і рамесна-саматужных прадпрыемствах іх было у тры разы больш. Мінск, Пінск, Гродна, Магілёў, Віцебск, Гомель, Бабруйск сталі вялікімі прамысловымі цэнтрамі Беларусі. Эканамічны крызіс паскорыў працэс цэнтралізацыі і канцэнтрацыі капіталу. З пачатку XXст. Павя-лічыліся ўкладанні ў эканоміку Беларусі капіталу з іншых раёнаў краіны і з-за мяжы. Гэта выявілася ў пашырэнні дзейнасці банкаў, у павелічэнні ліку прамысловых прадпрыемстваў, якія належалі акцыянерным таварыствам.
У 1908 г. на Беларусі было 17 фабрык і заводаў, якія належалі акцыянерным таварыствам, 13 з іх было адкрыта ў перыяд з 1900 — 1908 гг. У іх быў задзейнічаны мясцовы, расейскі
і замежны капітал. Найбольш буйнымі з іх былі ў Віцебску льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (належала руска-бельгійскаму таварыству з капіталам 2 млн франкаў), трамвайнае дэпо і элект-рычная станцыя (належалі бельгійскаму акцыянернаму тава-рыству). Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасці ў 1905 г. набыло Шклоўскую папяровую фабрыку. Мабілізацыя капіталу шляхам заснавання акцыянерных тава-рыстваў і кампаній, выкарыстанне іх капіталаў для арганізацыі новых вялікіх прадпрыемстваў і пашырэння дзеючых, садзейнічалі росту канцэнтрацыі цэнзавай прамысловасці Беларусі.
Развіцце капіталізму суправаджалася ростам наёмных рабочых. У 1913 г. іх колькасць складала 400 млн (без сельска-гаспадарчых рабочых).
У пачатку XXст. у Беларусі склаўся даволі шматлікі клас наёмных рабочых: у прамысловасці — 237 тыс., на чыгунцы — 25 тыс., у прамысловасці, гандлю, сельскай гаспадарцы, рачным і гужавым транспарце — каля 200 тыс. рабочых. Па нацыянальнаму складу — беларусы складалі 17%, рускія — 10%, палякі — 10,2%, яўрэі — 60%. Рады пралетарыяту папаўнялі збяднеўшыя рамеснікі, мяшчане, сяляне. Нізкім быў узровень пісьменнасці рабочых. Сярод гарадскога рабочага насельніцтва працэнт пісьменных складаў 57%, сельскага — 23,8%.
Такім чынам, у канцы XIX — пачатку XXст. на Беларусі назіраўся значны прамысловы ўздым, больш вышэйшы чым на астатняй Расійскай імперыі, адбывалася канцэтрацыя вытворчасці і капіталу і ўзнікалі манапалістычныя аб’яднанні. Паступова змяняецца сацыяльная структура грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым засталіся сельскагаспадарчым раёнам Расіі, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасці. Беларусь была адным з сельскагаспадарчых раёнаў Расіі з буйным памешчыцкім землекарыстаннем. Сялянам належалі толькі 33,2%, у той час, як памешчыкам, казне, царскай сям’і, царкве 57,3% зямлі.
Вынікам развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы стала разарэнне асноўнай масы сялянства і ўтварэнне шырокага пласта вясковай беднаты, якая у пачатку XXст. складала каля 60% сялянскіх двароў Беларусі. Адметнай сацыяльнай рысай беднаты з’яўлялася тое, што яна не магла існаваць без продажу сваёй рабочай сілы. Прамысловасць Беларусі ў пачатку XXст. была развіта слаба і не магла паглынуць у вёсцы лішку рабочай сілы. Таму бедната нанімалася на працу да мясцовых памешчыкаў і ку-лакоў, выязджала на заробкі за мяжу. К пачатку XXст. на Беларусі ў памешчыцкіх і кулацкіх гаспадарках працавала прыблізна 140 тыс. сельскагаспадарчых наёмных рабочых. Капіталістычная эксплуатацыя сельскагаспадарчых рабочых перапляталася з пе-ражыткамі прыгонніцтва — кабалой і асабістай залежнасцю ад наймальніка — памешчыка. Звыш паловы заробка наёмныя рабочыя атрымлівалі прадуктамі харчавання. Адным з перажыткаў прыгонніцтва ў вёсцы былі адробкі, якія вялікім цяжарам клаліся перш за ўсё на беднату і сярэдняе сялянства. Буйным перажыткам у аграрных адносінах Беларусі былі сервітуты. Перажыткам прыгонніцтва была сялянская абшчына, найбольш пашыраная ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Уся зямля ў вёсцы належала абшчыне і не магла быць прададзена сялянамі другой асобе. У абшчыне існавала кругавая парука пры выплаце падаткаў і адбыцці павіннасцяў. Таму абшчына садзейнічала захаванню адробкаў і росту аграрнага перанасялення ў вёсцы. Цераспалосіца ўскладняла вядзенне сялянскай гаспадаркі. Прыгнёт сялян павялічваўся з-за шматлікіх падаткаў і павіннасцяў, якія мелі прыгонніцкі характар. Сярод іх былі: выкупныя плацяжы, зборы на ўтрыманне земскіх органаў кіравання. Акрамя таго сяляне выконвалі і натуральныя павіннасці, грамадскія паручэнні. Ся-лянства ў пачатку XXст. заставалася падатковым саслоўем.
Прыгнёт памешчыкаў і цяжар шматлікіх рэшткаў прыгонніцтва ў пачатку XXст. быў яшчэ настолькі вялікі, што выклікаў вострыя класавыя супярэчнасці паміж усім сялянствам і класам па-мешчыкаў, і стварыў аснову для агульнасялянскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай барацьбы супраць памешчыкаў і царызму.
Цяжкае становішча сялянства, рэвалюцыя 1905—1907 гг. Пры-мусіла царызм пайсці на аграрную рэформу, ініцыятарам якой быў прэм’ер-міністр П. Сталыпін. Сутнасць рэформы заключалася ў разбурэнні сельскай абшчыны, замацаванні зямлі ва ўласнасці сялян, перасяленне беззямельных і малазямельных сялян на «свабодныя» землі ў Сібіры і інш.
На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абшчына была ліквідавана ўжо даўно. Падворна-спадчыннае сялянскае землеў-ладанне, якое тут пераважала, у значнай ступені аблегчыла рэформу, спрыяла замацаванню зямлі ў асабістай уласнасці.
Узмоцненае разбурэнне сялянскай абшчыны ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было пашырана абшчыннае землеўладанне, тут супярэчнасці паміж патрэбнасцямі капіт-алістычнага развіцця і ўстарэлай формай землеўладання былі яшчэ значныя. Сяляне ў асноўным з ахвотай выходзілі з абшчыны, імкнуліся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад «міру», а мала-зямельныя сяляне разлічвалі прадаць свае занядбалыя участкі. У су-вязі з гэтым Беларусь, па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі.
Высяленне сялянскіх гаспадарак на хутары на Беларусі праводзілася задоўга да рэформы. У 1907—1914 гг. у пяці заходніх губернях было створана 128—187 хутарскіх і абрубных гаспадарак. Гэта склала каля 12% ад усіх сялянскіх двароў. У Віцебскай губерніі гэта склала 25,1%, у Магілёўскай — 13,1%, Віленскай — 8,1%, Мінскай — 5,8%, Гродзенскай — 7,1%.
Асаблівасцю рэформы на Беларусі было стварэнне тут земстваў. П. А. Сталыпін з дапамогай земстваў імкнуўся аблегчыць правядзенне аграрнай рэформы, узняць ролю заможнага селяніна і аслабіць палітычную ролю буйных земле-ўладальнікаў польскага паходжання. Увядзенне земстваў мела прагрэсіўнае значэнне. Земствы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельска-гаспадарчыя гурткі. У выніку рэформы заможная частка насель-ніцтва ў беларускай вёсцы да 1914 г. павялічылася да 12% двароў, у той жа час як бедната складала менш за 68% двароў. У сацыяль-ным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян — у сельскую буржуазію.
Сталыпінская рэформа мела кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Тым не менш яна аказала ўплыў на развіццё капіталістычных адносін.


2. Грамадска-палітычнае развіццё. Беларускі нацыянальны рух

У пачатку XXст. у Беларусі вызначыліся тры палітычныя лагеры: памешчыцка-манархічны, буржуазна-ліберальны і рэва-люцыйна-дэмакратычны. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі палітычных партый і арганізацый дэмакратычнага накірунку былі: знішчэнне самадзяржаўя, абвяшчэнне дэмакратычнай рэспублікі, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, рашэнне нацыя-нальнага пытання.
У 1900 г. У. Ленін, Л. Мартаў, Г. Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету «Іскра». Аб’яд-наныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II з’езде РСДРП (1903) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў гэты час вызначалася іх раздзяленне на дзве фракцыі — бальшавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У. Ленін), і меньшавікоў, якія прызнавалі магчымым супра-цоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый (без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказ-насці членаў арганізацыі за свае дзеянні). Раскол у РСДРП стаў віда-вочным у 1905 г. Пасля аб’яднання гэтых дзвюх фракцый у 1906 г., некалькі гадоў працягвалася іх фармальнае суіснаванне ў рамках адной партыі, але з 1912 года У. Ленін адмовіўся ад супрацоўніцтва і з 1912 г. партыя бальшавікоў існавала як самастойная.
На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902—1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і іншыя.
Прыхільнікі буржуазна-ліберальнага блока баяліся народнай рэвалюцыі, звяржэння царызму і дабіваліся ўступак з боку самадзяржаўя, падзелу з імі ўлады. Іх палітычным ідэалам была канстытуцыйная манархія з парламентам.
На Беларусі гэтыя ідэі падтрымлівалі буйныя землеўладальнікі і буржуазія. Тут царызм не дазваляў арганізацыі земстваў, баючыся, што яны ператворацца ў цэнтры палітычнай апазіцыі польскіх памешчыкаў. Таму ліберальная расійская і беларуская буржуазія не мела тут сваіх легальных апорных пунктаў. Ліберальныя па-мешчыкі групаваліся вакол сельскагаспадарчых таварыстваў.
Рэакцыйны памешчыцка-манархічны лагер уключаў у сябе асноўную масу памешчыкаў, дзяржаўна-бюракратычны апарат кіравання, вярхушку царкоўнай іерархіі, частку буржуазіі, якая залежала ад самадзяржаўя. Аднак яны не маглі спыніць рост рэвалюцыйнага руху.
У канцы 1904 г. ў Расіі наспела рэвалюцыйная сітуацыя. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы склаліся ў перыяд эка-намічнага крызісу, абвастрыўшага да крайнасці беднае становішча шырокіх слаёў насельніцтва. Паражэнне царызму ў руска-японскай вайне паскорыла палітычны і эканамічны крызіс у краіне.
Палітычныя партыі манархічнага і ліберальна-буржуазнага накірунку пачалі стварацца толькі ў другой палове 1905 г., пасля выдання царскага маніфеста 17 кастрычніка 1905 г.
Найбольш значныя з іх — Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) і «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты). Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў фор-ме канстытуцыйнай манархіі. Яны выступалі за адмену ўсіх саслоў-ных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных сва-бод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае сама-вызначэнне. У аграрным пытанні яны прадуглежвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным накіраваць сельскую гаспадарку па «прускім шляху». Тактыка партыі прадуглежвала актыўныя формы дзейнасці. Таму яна вяла вялікую агітацыйна-прапагандысцкую працу сярод насельніцтва.
У партыю акцябрыстаў уваходзілі буйныя капіталісты і па-мешчыкі, банкіры. Партыя падтрымлівала самадзяржаўе. Таму акцябрысты падтрымалі праграму царскага ўрада, выкладзеную ў маніфесце 17 кастрычніка. Тактычна партыя прадугледжвала парламенцкія формы барацьбы за ўладу.


3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. на Беларусі

Рэвалюцыя 1905—1907 гг. была вынікам абвастрэння супя-рэчнасцей паміж капіталізмам і прыгоннымі адносінамі ў эка-номіцы і дзяржаўным ладзе Расіі. Яна павінна вырашыць задачы: знішчыць самадзяржаўе, абвясціць дэмакратычную рэспубліку, рашыць аграрныя і нацыянальныя пытанні.
Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазнай, але па рухаючым сілам — дэмакратычнай, так як у ёй прымала ўдзел большасць народа. Роля кіраўніцтва належала рабочаму класу.
Пачаткам рэвалюцыі лічыцца 9 студзеня 1905 г., калі царскія войскі расстралялі мірнае шэсце рабочых, у выніку чаго было забіта каля 1 200 рабочых і каля 5 тыс. паранена. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як «крывавая нядзеля». Звесткі аб злачынствах царызму хутка пранесліся па ўсёй краіне і выклікалі гнеў і абу-рэнне працоўных.
З’езд накіраваў партыю і рабочы клас на падрыхтоўку ўзброенага паўстання для звяржэння самадзяржаўя, устанаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры пралетарыята і сялянства. З’езд выказаўся за аб’яднанне ўсіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у адзіную РСДРП.
Забастоўкі салідарнасці з падзеямі крывавай нядзелі ў Пе-цярбургу 10—15 студзеня 1905 года ахапілі Мінск, Магілёў, Го-мель, Гродна, Смаргонь — усяго каля 30 гарадоў і мястэчак Беларусі.
У Мінску забастоўка салідарнасці пачалася 11 студзеня 1905 г. У Смаргоні 13—14 студзеня стачка суправаджалася мітынгамі, дэманстрацыямі, маніфестацыямі значнага размаху. У Смаргоні ў забастоўках прымала ўдзел звыш 3 тыс. рабочых, на вуліцы выйшла больш за 20 тыс. дэманстрантаў. У Гомелі сходкі і мітынгі пачаліся 12 студзеня 1905 г., а 16 студзеня забастоўка набыла агульнагарадскі размах, у ёй удзельнічала каля 4 тыс. чалавек. Хваляванні ў Гродна ўлады падавілі толькі пасля ўводу дадатковых вайсковых часцей.
Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дакладнага кіраўніцтва і каардынацыі выступленняў. Ініцыятарамі выступленняў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку — РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Поспех выступленняў у значнай ступені залежаў ад узаемаадносін паміж імі. У справе яднання левых сіл вялікае значэнне мелі рашэнні III з’езда РСДРП (красавік 1905), асабліва ў адносінах да нацыянальных арганізацый. З’езд выпрацаваў стратэгію і тактыку бальшавікоў ва ўмовах пачатку рэвалюцыі, накіраваныя на падрыхтоўку ўзброенага паўстання з мэтай звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры пралетарыяту і сялянства. Ён таксама выказаўся за аб’яднанне сацыял-дэмакратычных арганізацый у адзіную РСДРП пры ўмовах падпарадкавання рашэнням з’езда. Рашэнні, прынятыя III з’ездам РСДРП дазвалялі згуртаваць рэвалюцыйныя сілы з улікам асаблівасцей рэвалюцыі на Беларусі.
Дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады ў гады рэвалюцыі мела найважнейшае значэнне для ідэйнай кансалідацыі беларускага руху. У сакавіку 1905 г. БСГ разам з эсэрамі правяла у Мінску сялянскі з’езд. Дэлегаты прыйшлі да высновы, што атрымаць зямлю можна толькі шляхам узброенай барацьбы з самадзяржаўем. Быў створаны Беларускі сялянскі саюз для садзейнічання згуртаванню сялян. БСГ узаемадзейнічала з ін-шымі партыямі дэмакратычнага напрамку, заклікала народ да ба-рацьбы, выдавала лістоўкі і іншую нелегальную літаратуру, якую распаўсюджвала звычайна ў сельскай мясцовасці. Гэта садзейнічала ідэйнаму і арганізацыйнаму станаўленню партыі.
Пад’ём рэвалюцыйнага руху прывёў у кастрычніку 1905 г. да ўсеагульнай палітычнай стачкі. У гэтых умовах цар 17 кастрычніка 1905 г. вымушаны быў падпісаць маніфест, у якім абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоды слова, сходаў, саюзаў. Цар абяцаў сазваць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі.
Дэмакратычныя партыі: РСДРП, Бунд, ППС на Літве, ПСР выступілі супраць царскага маніфесту. Яны стваралі каалі-цыйныя саветы і камітэты па кіраўніцтву стачачным рухам. Во-стры палітычны характар набылі дэманстрацыі ў Оршы, Віцебску, Горках, Смаргоні і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Буржуазія актыўна падтрымала маніфест 17 кастрычніка 1905 г. Былі створаны дзве партыі, якія выражалі яе інтарэсы: акцябрысты і кадэты. Платформу кадэтаў падзяляла канстытуцыйна-каталіц-кая партыя, створаная ў пачатку 1906 г. віленскім біскупам
Э. Ропам. Маніфест падтрымалі яўрэйскія буржуазныя партыі. Яны былі аб’яднаны ў «Саюз дасягнення раўнапраўя яўрэяў». Крайне правыя сілы стварылі свае арганізацыі: «Праваслаўнае брацтва», «Саюз рускага народа», «Айчынны саюз народа» і іншыя. Яны поўнасцю падтрымалі маніфест 17 кастрычніка 1905 года. Аднак рабочыя з недаверам сустрэлі царскі маніфест.
Па ініцыятыве РСДРП ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэсту. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на плошчы Віленскага вакзала. У выніку больш 80 чалавек былі забіты, некалькі соцен паранены. Расстрэлы мірных дэманстрантаў адбыліся ў Смаргоні, Віцебску, Полацку. 19 кастрычніка 1905 г. выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы.
У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі — Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Лунінцы, Мазыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў улады.
Вышэйшым пад’ёмам рэвалюцыі было ўзброеннае паўстанне ў Маскве, якое пачалося 8 снежня 1905 г.
У адказ на снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве 8 снежня 1905 г. забаставалі чыгуначнікі большасці чыгуначных вузлоў Беларусі. Для кіраўніцтва ў Мінску быў створаны кааліцыйны савет у складзе Мінскай групы РСДРП, Мінскага камітэта эсэраў, Бунда і чыгуначнага камітэта Лібава-Раменскай дарогі. Стачка 9 снежня 1905 г. у Мінску набыла ўсеагульны характар. Пачаліся хваляванні сярод салдат. Мінская група РСДРП заклікала да паўстання, аднак пад уплывам бундаўцаў і меншавікоў гэты заклік не быў падтрыманы. У Гомелі палітычнай стачкай кіраваў палескі камітэт РСДРП. Забастоўшчыкі захапілі станцыю, тэлеграф, пошту. У Пінску ўсеагульная палітычная стачка даз-воліла фактычна ўзяць у свае рукі горад і станцыю, але з прычыны нерашучасці бундаўцаў і меншавікоў яна не перарасла ва ўзброенае паўстанне. Бальшавікоў падтрымалі толькі эсэры. Снежаньская палітычная стачка праходзіла больш арганізавана, але абарончая тактыка прадвызначыла яе паражэнне. 18 снежня 1905 г. кааліцыйны савет у Мінску быў арыштаваны.
Пасля снежаньскіх падзей рэвалюцыйная актыўнасць пачала зніжацца.
Улады ўзялі палітычную сітуацыю пад кантроль. У гэтых умовах «левы блок» пачаў распадацца. Ужо са снежня 1905 г. Бунд ухіляўся ад адкрытай рэвалюцыйнай барацьбы. З’езды «Паалей-Цыёна» (люты 1906 г), сіяністаў-сацыялістаў (красавік 1906) прынялі рашэнні, галоўная ідэя якіх заключалася у адасабленні яўрэйскага пралетарыяту і яднанні яго са сваёй буржуазіяй для стварэння самастойнай яўрэйскай дзяржавы. БСГ у студзені 1906 г. правяла ў Мінску свой другі з’езд. На ім былі прыняты радыкальныя меры ў аграрнай і прамысловай сферы. Апошняй сумеснай акцыяй «левага блоку» стаў байкот I Дзяржаўнай Думы вясной 1906 г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсэры, БСГ, Бунд, Сіяніцка-сацыя-лістычная рабочая партыя, яўрэйская сацыял-дэмакратычная партыя «Паалей-Цыён» і інш. Аднак і Бунд, і гэтыя партыі не былі паслядоўнымі. Ухіліліся ад удзелу ў выбарах эсэры і БСГ. Такая непаслядоўнасць дзеянняў, няправільная ацэнка палітычнай сітуацыі не дазволілі правесці байкот першай і другой Дум. У складзе першых дум былі прадстаўнікі правых сіл з беларускіх губерняў. На Беларусі пры выбарах у Думы левыя партыі пацярпелі паражэнні.
3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Ду-мы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрыч-ніка 1905 г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без адабрэння яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі.
Расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг. завяршыла сабой першы перыяд развіцця капіталізму. Яна аказала моцнае ўздзеянне на рост рабочага і нацыянальнага руху не толькі ў Расіі, але
і ва ўсім свеце. Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці з абвяшчэннем 17 кастрычніка маніфеста пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Беларускі нацыянальны рух у 1905—1907 гг. дабіўся значных поспехаў у культурна-асветнай дзейнасці. Пачалі выходзіць газеты «Наша ніва» і «Наша доля», ствараюцца беларускія выдавецтвы. Носьбітамі прагрэсіўных ідэй у беларускім руху былі рабочыя, сяляне, вясковая інтэлі-генцыя, студэнцкая моладзь, высланыя ў Сібір беларускія перасяленцы, дзеячы культуры, пісьменнікі. Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Газета «Наша ніва» стала цэнтрам легальнай дзей-насці беларускага нацыянальнага руху. Беларускі нацыянальны рух з’яўляўся народным. I хаця ён у гэты перыяд быў шырокім, але аб’ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.


4. Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны

Першая сусветная вайна (1 жніўня 1914—11 лістапада 1918) з’явілася вынікам вострых канфліктаў і супярэчнасцей паміж буйнейшымі імперыялістычнымі дзяржавамі ш канцы XIXст. Задоўга да вайны былі створаны ваенна-палітычныя блокі: Гер-манія, Аўстра-Венгрыя, Італія (Траісты саюз) і Англія, Францыя і Расія (Антанта).
У арбіту вайны былі ўцягнуты 38 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 млд чалавек, або 75% усяго насельніцтва зямнога шара.
Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 года па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ большую «Вялікую Брытанію», каб падпарадкаваць увесь свет. Германія таксама імкнулася стаць «Вялікай Германіяй», куды павінны былі ўвайсці частка Францыі, Аўстра-Венгрыі, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя. Акрамя таго, Германія прагла мець вялізныя калоніі ў Афрыцы. У Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італія хацела падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. ЗША марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар’і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.
Кіраўніцтва краін, якія ваявалі, імкнуліся пераканаць свае народы ў тым, што вайна вядзецца з мэтай абароны бацькаўшчыны, тым самым атруціць іх ядам нацыяналізму і шавінізму.
Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгад ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна зможа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых. Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі былі таксама атручаны ядам шавінузму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас. Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі адбівалася на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Большасць членаў партый эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга «Абарона Радзімы ад прускіх варвараў». У жніўні 1914 г. У.Ленін напісаў тэзісы аб вайне «Задачы рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне». Тэзісы з’явіліся асновай маніфеста ЦК РСДРП «Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя». Гэта была праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны. Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць стала немагчыма, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую. Гэта быў асноўны лозунг маніфеста. Другім лозунгам маніфеста бальшавікоў быў лозунг паражэння «сваіх» урадаў у імперыялістычнай вайне. Змест гэтага лозунга заключаўся ў тым, што ваенныя няўдачы на фронце будуць аслабляць урады ваюючых краін і тым самым будуць садзей-нічаць разгортванню рэвалюцыйнай барацьбы і звяржэнню гэтых урадаў.
Трэцім лозунгам бальшавікоў быў заклік да поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III Камуністычнага Інтэрнацыянала.
Германія першай пачала ваенныя дзеянні супраць Францыі.
4 жніўня 1914 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Бельгію і 16 жніўня захапілі крэпасць Льеж. Да 20 жніўня яны выйшлі на лінію Брусель, Намгор, Дзіан. Французская армія пацярпела пара-жэнне і ў канцы жніўня адступіла бліжэй да Парыжу. Навісла пагроза захопу французскай сталіцы. Каб выратаваць становішча саюзнікі патрабавалі ад Расіі актывізаваць ваенныя дзеянні на Усходнім фронце супраць Германіі.
Наступленне рускіх войск ва Усходняй Прусіі пачалося 17 жніўня 1914 г. 1-я і 2-я рускія арміі пачалі тут наступленне. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з За-ходняга фронту на Усходні. Пагроза захопу германскай арміяй Парыжу была знята. Але ў выніку неўзгодненасці ў баявых дзеяннях, рускія арміі ва Усходняй Прусіі пацярпелі паражэнне і былі адтуль выцеснены. У пачатку 1915 г. Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў і ўдарыла з боку Усходняй Прусіі і Галіцыі, каб акружыць у Польшчы сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М. Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага «мяшка», церпячы паражэнне за паражэннем. У ліпені 1915 г. рускія войскі здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна — Вільня — Мінск. 8 верасня яны пачалі наступленне ў раёне Вільні. 9 верасня немцы прарвалі фронт у Свянцян. Пранікнуўшы ў тыл рускіх войск, яны захапілі Вілейку і падышлі да Маладзечна. Рускія вайскі пакінулі Вільню. У сярэдзіне верасня 1915 г. наступленне нямецкіх войск было спынена. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск.
У пачатку вайны ў беларускіх губернях было абвешчана ваеннае становішча.
На тэрыторыі Беларусі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволеннасць такім становішчам. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыства і іншыя масавыя арганізацыі працуючых. Усе населеныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі войскамі.
Наступленне нямецкіх войск выклікала вялікую колькасць бежанцаў, якія з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі хлынулі на Усход і запаланілі амаль усю ўсходнюю частку Беларусі.
Становішча гэтых людзей было надзвычай цяжкім. Яны ператвараліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаў-леных сродкаў існавання. Тысяча галодных, змучаных людзей гінулі ад розных эпідэмій. Царскія ўлады ім не аказвалі дапамогі, часта застаўлялі працаваць на будаўніцтве ўмаца-ванняў у прыфрантавой паласе.
На захопленай тэрыторыі Беларусі германскімі ўладамі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго падатак браўся з бальніц, рынкаў і г. д. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, насельніцтва прымусова вывозілася на працу ў Германію. Акупанты здзекаваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа.
Былі разбураны шматлікія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак. У незахопленных паветах Беларусі многія галіны прамысловасці з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія фабрыкі і заводы, зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. Для рабочых на прадпрыемствах быў устаноўлены жорсткі рэжым. За спыненне работ без дазволу адміністрацыі прадпрыемства і вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. Былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы і нізка-аплатная праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. У выключна цяжкім становішчы апынулася гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з’яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагавізны, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Пачынаючы з 1915 года адбываўся якасны рух у гра-мадскай свядомасці. Рабочыя і сяляне мяняюць свае адносіны да вайны. Назіралася нарастанне рабочага руху. У 1916 г. у стачачным руху ўдзельнічала 1 800 чалавек. Больш шырокі размах на Беларусі атрымаў сялянскі рух. Ён выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў. У 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў, у 1916 г. — 60. Ваенныя паражэнні царскай арміі ў 1915 годзе выклікалі незадаволеннасць салдат Заходняга фронту. Усяго ў Беларусі адбылося 62 хваляванні салдат. У 1916 г. адбылося паўстанне салдат Гомельскага размеркавальнага пункта. Гэта сведчыла аб пачатку працэса разлажэння царскай арміі.
Сусветная вайна сур’ёзна паўплывала на развіццё беларускага нацыянальнага руху.
Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, актыўныя ўдзельнікі беларускага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнтральную Расіі. Была закрыта газета «Наша ніва», якую рэдагаваў Я. Купала. Ва ўсходняй неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На акупіраваных Германіяй беларускіх землях вядомыя дзеячы нацыянальнага руху — браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй адраджэння былога ВКЛ, з аўтаноміяй у ім Беларусі. Аднак ажыццявіць гэту ідэю не дазволілі германскія акупацыйныя ўлады. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выпадку парамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і па-літычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.


5. Беларусь ў перыяд Лютаўскай рэвалюцыі і вясной-летам 1917 г.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі пера-магла 27 лютага 1917 года. У выніку ўзброенага паўстання рабочых, салдат і матросаў самадзяржаўе было звергнута і ўлада перайшла да Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова з членаў Дзяржаўнай Думы быў утво-раны часовы буржуазны ўрад. Так утварылася двоеўладдзе — улада буржуазіі ў асобе Часовага ўрада і рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура пралетарыяту і сялянства ў асобе Саветаў. Дзве формы ўлады былі ўтвораны па ўсёй дзяржаве.
У Мінску 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў, 10 сакавіка ў Магі-лёве ўтварыўся Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 саветаў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, праф-саюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх — у вёсцы. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы.
Значнай з’явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з’явіўся I з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7—17 кастрычніка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ён прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну да пераможнага канца. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі абвастрылася пытанне выбараў далейшага развіцця Расіі.
Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-экана-мічным развіцці краіны. Перад краінай узнікла альтэрнатыва: якім шляхам ісці далей: буржуазна-рэфармісцкім — да развітога капі-талізму ці пралетарска-рэвалюцыйным — да сацыялізму. Не выключаўся і трэці шлях — контрэвалюцыйны пераварот
і аднаўленне манархіі. Выбар далейшага шляху залежаў ад асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. У грамадскім жыцці не былі сфарміраваны дастаткова ўстойлівыя дэмакратычныя традыцыі. Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Розныя класы, палітычныя партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны. Партыі буйной буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Ліберальна-дэмак-ратычныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой улады і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі кансты-туцыйнай манархіі. Востра стаяла пытанне нацыянальна-дзяр-жаўнага будаўніцтва Расіі. Розныя партыі мелі свае прадстаўленні ў гэтым пытанні. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вызначыла сваю палітычную лінію партыя бальшавікоў, якая прызнавала поўнае раўнапраўе ўсіх нацый і народнасцей, права нацый на самавызначэнне, вяла барацьбу за інтэрнацыянальнае адзінства ўсіх працоўных.
У чэрвені 1917 г. наступленне рускіх войск на Паўднёва-Заходнім фронце правалілася. На працягу 10 дзён было забіта і паранена каля 60 тыс. салдат і афіцэраў. Часовы ўрад вырашыў ускласці віну за правал наступлення на бальшавікоў. 4 ліпеня ў Петраградзе была расстраляна мірная дэманстрацыя, якая праходзіла пад лозунгамі перадачы ўсёй улады Саветам, заканчэння імперыялістычнай вайны і заключэння дэмакратычнага міру. Расстрэлам мірнай дэманстрацыі і поўнай перамогай буржуазіі скончылася двоеўладдзе. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (27 лютага — 4 ліпеня 1917 г.) быў завершаны. Не атрымаўшы поспеху пасля ліпеньскіх падзей, буржуазія рыхтавалася развязаць грамадзянскую вайну, каб узброеным шляхам задушыць рэвалюцыю. Вялікія надзеі яна ўскладала на ўстанаўленне ваеннай дыктатуры. Вярхоўны галоўнакамандуючы Расіі Л. Карнілаў прапанаваў устанавіць ваенную дыктатуру шляхам мяцяжу. Ён імкнуўся ператварыць Беларусь у плацдарм для наступлення контрэвалюцыйных сіл на Петраград і Маскву. Пэўны ўклад у разгром карнілаўскага мяцяжу ўнеслі баль-шавікі. 28 жніўня 1917 г. быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт для барацьбы з карнілаўшчынай. Карнілаўскі мяцеж быў разгромлены, а Карнілаў — арыштаваны. У сувязі з гэтымі падзеямі ўзрасла папулярнасць бальшавікоў.
У вераснёўскіх выбарах у гарадскія Саветы рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў бальшавікі атрымалі большасць. Гэта сведчыла аб узрастанні ролі бальшавікоў. Яны мелі свае фракцыі ў Са-ветах, гарадскіх думах, галіновых праўленнях, Цэнтраль-ным бюро прафсаюзаў. У выніку бальшавікі праз органы ўлады змаглі праводзіць свае рашэнні.
Лютаўская рэвалюцыя прабудзіла дзейнасць палітычных партый, стварыла ўмовы для ўзнікнення нацыянальных партый і арганізацый на Беларусі. Раскрыйце змест іх праграм.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі значна ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Ажывілася дзейнасць агульнарасійскіх партый, і ў першую чаргу кадэтаў. Былі створаны камітэты кадэтаў у Го-мелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меньшавікі. Эсэраў падтрымлівала вялікая колькасць сялян і салдат, чаму спрыяла аграрная праграма эсэраў — праграма «сацыялізацыі» зямлі. Працягвалі дзейнасць манархічна-памешчыцкія аб’яднанні: Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Беларускі праваслаўны саюз і іншыя. У маі 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС). Галоўным праграмным патрабаваннем была аўтаномія Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы.
У маі 1917 г. была арганізавана партыя — Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), якая выступала за захаванне прыватнай уласнасці, а ў нацыянальнай палітыцы прытрымлі-валася, як і Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), курсу на аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі. Вясной 1917 г. уз-навіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Акрамя Беларусі, арганізацыі БСГ дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Кіеве, Адэсе, Калузе і іншых гарадах. У сярэдзіне 1917 г. яна налічвала 5 тысяч членаў і спачуваючых. Кіравалі БСГ У. Адамовіч, П. Бадунова, З. Жылуновіч, Я. Дыла. Па сваіх патрабаваннях блізка да БСГ стаяла Беларуская народная грамада (БНГ), якая ўзнікла ў маі 1917 г. у Маскве: 25 сакавіка 1917 г. адбыўся першы з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый. На ім кіруючым органам руху быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), на чале якога стаў Р. Скірмунт. 8—12 ліпеня 1917 г. ў Мінску адбыўся другі з’езд беларускіх арганізацый і партый. Там быў скасаваны БНК і замест яго створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. Рада была абвешчана адзіным кіруючым органам усяго бела-рускага нацыянальнага руху. Восенню 1917 г. у гэтай арганізацыі абвастрыліся супярэчнасці паміж рознымі плынямі яе складу. 
У кастрычніку 1917 г. замест ЦРБА была створана Вялікая беларуская рада (ВБР). Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся раскол у беларускім нацыянальным руху на правую
і левую плыні. Калі правыя былі задаволены вынікамі Лютаўскай рэвалюцыі, то левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне рады-кальных пераўтварэнняў.


6. Культура Беларусі ў пачатку XXст.

На пачатку XXст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства: замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі перат-вораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічылася колькасць сярэдніхнавучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных), у іх навучалася 31,5 тыс. навучэнцаў. Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтва грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі універсітэта ці палітэхнічнага універсітэта.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. стварыла ўмовы для з’яўлення легальнага перыядычнага друку, узнікнення новых газет і часо-пісаў, у тым ліку і на беларускай мове.
У Вільні 3 лістапада 1906 г. пачала выходзіць газета «Наша ніва». Яна стала цэнтрам легальнага развіцця нацыянальнага культурнага руху. Газета была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца
у ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў. Пры рэдакцыі газеты ствараўся беларускі нацыянальны музей. Рэдакцыя гуртавала вакол сябе аўтараў усіх веравызнанняў і накірункаў, якія выступалі за нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. Гэтымі захадамі яна спрыяла фарміраванню самасвядомасці беларускага народа.
У гэтыя гады працягвалася актыўнае вывучэнне гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі.
Навуковыя даследаванні праводзіліся ў вышэйшых навучальных установах Расіі, з-за адсутнасці вышэйшых наву-чальных устаноў і навукова-даследчых інстытутаў на Беларусі. Многія вучоныя, ураджэнцы Беларусі вымушаны былі жыць і працаваць у Расіі. Гэта былі Я. Раманаў, М. Федароўскі, Н. Нікіфароўскі, В. Ластоўскі, А. Багдановіч і іншыя вучоныя. Беларуская навука ў пачатку XXст. была пераважна гуманітарнай. Найбольшых поспехаў яна дасягнула ў вобласці этнаграфіі, філасофіі, фалькларыстыкі. Е. Раманавым, М. Нікіфароўскім, Я. Карскім былі сабраны і апублікаваны матэрыялы, якія даказвалі існаванне самастойнага беларускага этнасу. Найбольшы ўклад у фарміраванне беларускай мовы ўнёс Яўхім Карскі. Ён напісаў больш чым 700 навуковых прац па беларусазнаўству. Яго фундаментальная трохтомная праца «Беларусы» (1903—1922 гг.) з’яўляецца ўнікальнай энцыклапедыяй па беларусазнаўству. На аснове аналізу сабранага фактычнага матэрыялу Я. Карскі даказаў, што беларускі народ існуе як самастойная адзінка, мае сваю гісторыю, культуру, мову, традыцыі. Працы Я. Карскага маюць вялікае значэнне ў тым, што фарміруюць нацыянальную сама-свядомасць беларусаў.
Дасягненні беларускай культуры ў пачатку XXст. асабліва яскрава адметныя ў літаратуры. Найбольш вядомымі яе прад-стаўнікамі былі: Я. Купала, Я. Колас, А. Пашкевіч, З. Бядуля, М. Багдановіч, Ц. Гартны і іншыя.
Я. Купала ўвайшоў у гісторыю як народны паэт, адзін
з заснавальнікаў беларускай літаратуры і беларускай літара-турнай мовы, нацыянальнай школы перакладу. Першы яго верш «Мужык» быў апублікованы ў 1905 г., а першы зборнік вершаў «Жалейка» ўбачыў свет у 1908 г. Героіка-рамантычныя паэмы Я. Купалы «Курган», «Бандароўна» вылучылі яго як стваральніка класічнага нацыянальнага эпасу. Значэнне творчасці Я. Купалы заключаецца ў тым, што ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень і сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю спрыяў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Я. Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Я. Колас. Першы верш-паэма «Наш родны край» з’явіўся ў друку ў 1906 г. Першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» быў надрукаваны ў 1910 г. Сваёй творчасцю Я. Колас спрыяў фарміраванню нацыянальнага самасумлення беларускага народа. Адзіны паэтычны зборнік «Вянок» належыць М. Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць значнае месца ў беларускай літаратуры. М. Багдановіч узбагаціў беларускую лірыку новымі тэмамі, вобразамі і формамі.
Пачатак XXст. — час зараджэння прафесійнага тэатра.
На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага — сапраўдны тэатр прафе-сійнага тыпу. У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п’ес «Па рэвізіі», «Пашыліся ў дурні», «У зі-мовы вечар» Э. Ажэшкі, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І. Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І. Буйніцкі імкнуўся аказваць дапамогу мясцовым аматарскім гурткам. Гэта спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарскага тэатра. Пераем-нікамі Першай беларускай трупы і яе заснавальніка стала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Яно ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
На Беларусі ў пачатку XXст. не было ніводнай вышэйшай мастацкай навучальнай установы. Першым крокам на шляху арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў з’явілася стварэнне ў 1866 г. Віленскай рысавальнай школы пад кіраўніцтвам І. Трутнева. У 90-я гады XIXст. былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску. На рубяжы XIX — пачатку ХХстст. ў беларускім жывапісе з’явілася шмат таленавітых мастакоў. У бытавым і партрэтным жанры працаваў Ю. Пэн, а Я. Кругер — пераважна ў жанры партрэта. У 1904 г. Кругер у Мінску адкрыў прыватную школу малявання.
Беларускі жывапісец, графік Ф. Рушчыц у ранні перыяд творчасці пісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды («Мінск зімою», «Млын», «Каля касцёла»). У канцы XIXст. пачалася творчая дзейнасць тале-навітага беларускага мастака В. Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй твор-часці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. У ранні перыяд творчасці ім былі напісаны карціны «3 аколіц Пяцігорска», «Вясна ідзе».
Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё бела-рускіх гарадоў. З вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы. Беларусь наведалі кампазітары і спевакі: С. Рахманінаў, А. Скрабін, Л. Собінаў, Ф. Шаляпін. Поспехам карысталася харавая капэла Д. Агрэ-нева-Славянскага. Вялікую ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Яго твор карыстаўся поспехам на сцэнах Вільні і Варшавы.
У пачатку XXст. завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развівалася мова і культура. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць школ, сярэдніхнавучальных устаноў, павялічвалася колькасць навучэнцаў. Далейшае развіццё атрымалі прафесійны тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура. Расла колькасць прафесійных тэатральных аб’яднанняў, пашы-раліся іх творчыя сувязі з майстрамі і грамадкасцю іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі і замежных дзяржаў. Культура Беларусі з’яўлялася неад’емнай часткай сусветнай культуры.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии