БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » История Беларуси » БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЕ

БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЕ

БЕЛАРУСЬ У ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЕ

1. Пачатак Другой Сусветнай вайны і падзеі на Беларусі.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
3. Аккупацыйны рэжым на тэррыторыі Беларусі.
4. Антыфашысцкае супраціўленне.
5. Вызваленне Беларусі.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

1. Пачатак Другой Сусветнай вайны і падзеі на Беларусі

У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г., германская «ваенная машына» пачала агрэсію супраць Польшчы. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэрау, германская армія дзякуючы вялікай ваеннай перавазе да 16 верасня 1939 г. акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана». Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну і эміграваў у Румынію. Гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, якія капітулявалі толькі 27 верасня, а таксама Брэсцкай крэпасці. Сярод якіх было шмат беларусаў. Агульнае становішча польскіх войскаў аказалася катастрафічным. У другой палове верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ужо не існавала.
Нягледзячы на шматлікія намаганні германскага боку прымусіць СССР уступіць у вайну, савецкі ўрад усяляк дэманстраваў стрыманасць. Толькі 17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
Паход войскаў Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. Былі створаны два франты: Заходні (камандуючы М. П. Кавалёу) і Украінскі (камандуючы С. К. Цімашэнка). Усяго было задзейнічана звыш 466 тыс. байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі.
17 верасня 1939 г. былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня — Навагрудак, Ліда і Слонім, 19 верасня — Вільня і Пружаны, 20 верасня — Гродна, 21 верасня — Пінск, 22 верасня — Беласток і Брэст. У ходзе баёў у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне страты Чырвонай Арміі склалі 1475 чалавек. Насельніцтва Заходняй Беларусі актыўна дапамагала воінам Чырвонай Арміі, сустракала іх з радасцю як вызваліцеляў.
28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй Дагавор аб дружбе і граніцы, згодна з якім паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэках Нараў, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змены ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву. Лінія граніцы паміж савецкімі і германскімі войскамі ў асноўным супадала з «лініяй Керзана», якая ў свой час была прызнана Вялікабрытаніяй і Францыяй.
У склад БССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. км2 з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. км2 да 225,6 тыс. км2, насельніцтва — з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек.
Пасля ўступлення савецкіх войскаў у заходніх абласцях разгарнулася падрыхтоўка да выбараў у Народны сход Заход¬няй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку пачаў работу Народны сход Заходняй Беларусі, які адкрыў найстарэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.
Народны сход выбраў Паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі увайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, заслухаўшы заяву Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць гэтую просьбу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз’яднаннем іх з Беларускай ССР.
У канцы 1939 — пачатку 1940 г. у Заходняй Беларусі утвараліся органы савецкай улады, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Разгарнулася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных.
За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці.
У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніхспецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэхнікумаў. У 1939/1940 навучальным годзе працавалі 5 643 школы, прычым у 4 278 з іх навучанне вялося на беларускай мове, а ў астатніх 1 365 дзеці вучыліся на рускай, польской, яўрэйскай і літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг. Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі і арганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх — А. I. Валынец, I. Я. Дабрыян, М. Е. Крыштафовіч, 3. Ф. Паплаўскі, С. В. Прытыцкі, I. П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і шмат іншых.
Разам з тым не абышлося без памылак і перакосаў. Пэўныя адмоўныя наступствы прынесла савецкая ідэалогія нацыянальна-духоўнай сферы. Палітыка ваяўнічага атэізму прывяла да закрыцця соцень касцёлаў, праваслаўных храмаў, сінагог і мячэцей. Гэта пярэчыла рашэнням Народнага сходу і выклікала незадаволенасць часці насельніцтва, асабліва палякаў. Месцамі сталі ўзнікаць ачагі антысавецкага супраціўлення, якія жорстка падаўляліся органамі бяспекі. Яго удзельнікі, а таксама дзяржаўныя чыноўнікі, служачыя паліцыі і асаднікі высяляліся ва ўсходнія і паўночныя раёны Савецкага Саюза.
Уз’яднанне заходніх абласцей Беларусі і Украіныз СССР мела важнае ваенна-эканамічнае і стратэгічнае значэнне. Больш чым на 250 км адсоўвалася заходняя граніца, што з’яўлялася немалаважным фактарам умацавання бяспекі краіны. Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкомах і райкомах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст абавязаны быў авалодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна удзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый.
Заходняя Асобая ваенная акруга (ЗАВА) вылучалася сярод ваенных акруг Чырвонай Арміі. Па колькасным складзе яна саступала толькі Кіеўскай Асобай ваеннай акрузе. У ЗАВА налічвалася каля 672 тыс. Байцоў і камандзіраў. На ўэбраенні мелася 10 087 гармат і мінамётаў, 2 502 танкі, у тым ліку 383 КВ і Т — 34, а таксама 1 909 самалётаў, з якіх 424 былі новых тыпаў. Гэта складала чацвёртую частку ўзброеных сіл, якія дыслацыраваліся ў заходніх акругах СССР. На стыку Заходняй і Кіеўскай асобых ваенных акруг базіравалася Пінская ваенная флатылія пад камандаваннем контр-адмірала Дз. Дз. Рагачова.
Акрамя тага на заходніх граніцах Беларусі неслі службу пагрнічныя войскі — 11 пагрнічных атрадаў. У іх складзе было 19 519 чалавек. На старой граніце службу неслі 5 пагранатрадаў. Да пачатку вайны большасць злучэнняў знаходзілася ў стане рэарганізацыі, пераўзбраення і фарміравання. Асабовы склад некаторых вайсковых часцей Заходняй Асобай ваеннай акругі налічваў 37—71% ад звычайнага штату ваеннай акругі таго часу, забяспечанасць тылавых службаў транспартам складала 40—45%. З шасці механізаваных карпусоў толькі адзін меў поўнае матэрыяльнае аснашчэнне. Танкі і самалёты былі пераважна састарэлых тыпаў.
Камандаваў войскамі Заходняй Асабовай ваеннй акругі генерал арміі Дз. Р. Паўлаў. Начальнікам штаба быў генерал-маёр У. Я. Клімаўскіх, членам ваеннага савета — карпусны камісар А.Я. Фаміных. Галоўная задача акругі заключалася ў забяспячэнні прыкрыцця заходняга напрамку ад паўднёвай граніцы Літвы да паўночнай граніцы Украіны.
Кіраўніцтва рэспублікі і камандаванне Заходняй Асобай ваеннай акругі імкнулася да ўдасканалення інжынернага абсталявання заходняй граніцы, асабліва Беластоцкага выступу. Пачалося будаўніцтва чатырох умацаваных раёнаў (УР): Гродзенскага, Асавецкага, Замбраўскага і Брэсцкага. Кожны УР меў працягласць ад 80 да 180 км і глыбіню абароны ад 3 да 8 км. Аднак да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў, а абсталявана і ўзброена толькі 193 з запланаваных 1 174. Па гэтай прычыне ў пачатку вайны не ўдалося стварыць устойлівую сістэму абароны заходніх граніц Беларусі.


2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. Германія без абвяшчэння вайны напала на Савецкі Саюз. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны мусілі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаўнай граніцы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войскаў у баявую гатоўнасць паступіла з Наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй Асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р. Паўлава толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны.
Між тым пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія граніцы. Упартая барацьба войскаў Чырвонай Арміі з перавышаючымі сіламі нямецка-фашысцкіх матарызаваных часцей разгарнулася на подступах да Гродна. З раёна Сувалак наступалі злучэнні 9-й палявай арміі і 3-й танкавай групы з групы арміі «Цэнтр». Асноўны ўдар яны наносілі на поўнач ад Гродна ( на стыку савецкіх 11-й і 3-й армій). Мужна і самаахвярна змагаліся з ворагам воіны 3-й арміі пад камандаваннем В. І. Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К. Задорны). Каля вёскі Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з малодшым лейтэнантам А.М. Савічовым 11 гадзін вялі бой, знішчылі 60 гітлераўцаў і 3 танка. Каля вёскі Драгунь пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. П. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак. Амаль усе пагранічнікі загінулі.
У гісторыю увайшлі шматлікія прыклады гераізму, мужнасці і самаахвярнасці савецкіх камандзіраў і салдат. Легендай аб мужнасці і стойкасці стала ў гісторыі вайны абарона Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў акружэнні, невялікі гарнізон пры недахопе ўзбраення баепрыпасаў амаль месяц, з 22 чэрвеня да 20 ліпеня 1941 года, змагаўся супраць у шмат разоў перавышаючых сіл ворага.
У чэрвені — жніўні 1941 года войскі Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі супраць праціўніка. На Беларускім напрамку наступала найбольш баяздольная группа арміі «Цэнтр» пад камандаваннем фельдмаршала Ф. Фон Бока. У выніку масіраваных удараў авіацыіі праціўніка, дзейнасці нямецка-фашысцкіх дыверсійных груп былі дэзарганізаваны вузлы сувязі, дэзарганізаваны дзйнасць савецкіх воінскіх часцей і злучэнняў і аператыўнае кіраванне войскамі.
Дзве германскія танкавыя групы пад камандаваннем Г. фон Гота і Г. Гудэрыяна прарвалі абарону савецкіх войск ў раёне Беластока і Брэста. 4-я і 9-я палявыя арміі праціўніка, якія наступалі за танкавымі групамі, акружылі нашы войскі. Злучэнні Чырвонай Арміі Заходняга фронту нанеслі 23 чэрвеня контрудар у раёне Гродна. Аднак істотных ваенна-аператыўных вынікаў ён не прынёс. Наступленне ворага працягвалася.
У наступныя дні немцы працягвалі тактыку акружэння савецкіх войскаў. У гіганцкім катле на захадзе ад беларускай сталіцы апынуліся звыш 300 тысяч байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Актыўны адпор праціўніку пад Мінскам аказала 100-я дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І. М. Русіянава, якая не толькі спыніла ворага, але і перайшла ў контрнаступленне. Толькі вялікая перавага праціўніка прымусіла савецкіх воінаў адступіць. З-за адсутнасці супрацьтанкавых гармат тут упершыню ў барацьбе супраць варожых танкаў былі выкарыстаны бутэлькі з гаручай сумессю.
Абяскроўленыя рэшткі часцей і злучэнняў, якія з першых дзён вялі кровапралітныя баі з праціўнікам, не маглі стрымаць ворага і вымушаны былі адыходзіць на ўсход. У такіх умовах Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб неабходнасці преаходу ад контрудараў да стратэгічнай абароны. 1 ліпеня 1941 г. камандуючым Заходнім фронтам быў прызначаны нарком абароны маршал С. К. Цімашэнка.
Каб стрымаць наступленне праціўніка на лініі рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро, Стаўка прыняла меры па ўмацаванні Заходняго фронту рэзервамі. Паміж Оршай і Віцебскам 6 ліпеня 1941 г. адбылася адна з найбуйнейшых танкавых бітваў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яна ўвайшла у гісторыю як «Лепельскі контрудар». З абодвух бакоў удзельнічалі каля 1 600 танкаў. За тры дні баёў савецкія механізаваныя карпусы прасунуліся да 40 км., страцілі 832 танкі і адступілі. Значныя страты былі нанесены ворагу, паменшана яго ударная сіла, запаволены тэмп прасоўвання на ўсход. Тым не менш 11 ліпеня 1941 г. немцы захапілі Віцебск. 2-я танкавая група Г. Гудэрыяна рушыла на Смаленск.
Упартым было супраціўленне савецкіх войскаў у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі, асабліва пад Бабруйскам, Жлобінам, Рагачовам і Гомелем. Быў нанесены адчувальны контрудар 63-м стралковым корпусам пад камандаваннем Л. Р. Пятроўскага. Гэта было наступленне на Бабруйскім напрамку 13 ліпеня — 17 жніўня 1941 г., якое прывяло да часовага вызвалення Жлобіна і Рагачова. З 6 па 26 ліпеня 1941 г. ішлі напружаныя баі ў раёне Магілёва. Непасрэдную абарону горада трымала 172-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра М. Ц. Раманава. На працягу двух тыдняў байцы дывізіі трымалі абарону каля вёскі Буйнічы. Найбольш жорсткія баі адбываліся 12 ліпеня, калі праціўнік накіраў на Буйніцкае поле 70 танкаў. Бітва працягвалася 14 гадзін. У час яе савецкія воіны знішчылі 39 танкаў і адбілі некалькі атак праціўніка. Жорсткі баі праходзілі і ў наступныя дні. Свае пазіцыі воіны ўтрымлівалі да 26 ліпеня.
Трагедыю абаронцаў лета 1941 г. цяжка нават уявіць. Войскі Чырвонай Арміі панеслі велізарныя страты. Толькі за першыя 18 дзён баёў з 44 пяхотных і танкавых дывізій Заходняга фронту,якія ўступілі ў вайну, 24 былі разгромлены, 20 страцілі ад 30 да 90% сіл і матэрыяльных рэсурсаў. Войскі Заходняга фронту страцілі 417 790 чалавек.
Да пачатку верасня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была захоплена немцамі. Аднак адчувальныя страты панеслі і яны: да 10 ліпеня было знішчана 79 058 салдат і афіцэраў, 1 061 гармата і мінамёт, 826 самалётаў і 350 танкаў.


3. Аккупацыйны рэжым на тэррыторыі Беларусі

На акупіраваных тэрыторыях СССР і краін Еўропы нямецка-фашысцкія захопнікі ажыццяўлялі чалавеканенавісніцкія планы, накіраваныя на ліквідацыю дзяржаўнага ладу, эканамічнае рабаванне і масавае знішчэнне насельніцтва. Акупацыя германскім вермахтам тэрыторыі СССР прывяла да разбурэння дзяржаўных органаў кіравання. Дзейнасць савецкіх грамадскіх арганізацый забаранялася. Планамерна ажыццяўлялася палітыка генацыду і насаджэнне антычалавечай нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі.
Пасля акупацыі часткі тэрыторыі Савецкага Саюза захопнікі ўсталёўвалі там так званы «новы парадак». Гэта быў загадзя распрацаваны мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага ладу і яго духоўных каштоўнасцей, рабавання матэрыяльных здабыткаў і прыродных рэсурсаў.
Практычныя задачы ўвядзення «новага парадку» ў захопленых рэгіёнах былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях» да дырэктывы № 21 («план Барбароса») — выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрага іншых дакументаў, у якіх меліся ўказанні па арганізацыі і дзейнасці акупацыйных улад.
Спачатку на захопленай тэрыторыі гаспадарылі вайсковыя ўлады, якія паступова перадавалі функцыі кіравання германскім акупацыйным органам. Загадам фюрэра ад 17 ліпеня 1941 г. уводзіўся германскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і сістэма акупацыйнага кіравання.
На захопленай тэрыторыі СССР былі створаны толькі два рэйхскамісарыяты: «Украіна» на чале з Э. Кохам і «Остланд», якім кіраваў Г. Лозе. Рэйхскамісарыяты складаліся з генеральных акруг. Тэрыторыя БССР была падзелена і ўключана ў розныя тэрытарыяльныя адміністрацыйныя адзінкі. У Генеральную акругу Беларусь (ГАБ) — якая ўваходзіла ў рэйхскамісарыят «Остланд», былі ўключаны толькі 68 даваенных раёнаў рэспублікі. Яе плошча складала чацвёртую частку даваеннай тэрыторьй з насельніцтвам 3,1 млн чалавек (на 4 снежня 1941 г.).
Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 абласных акруг — гебітаў: Баранавіцкую, Віцебскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую і Мінск, які быў вылучаны ў асобную акругу. У кожную з іх уваходзіла ад 10 да 15 раёнаў, якія ў сваю чаргу падзяліся на воласці.
Вышэйшым выканаўчым органам ГАБ з’яуляўся генеральны камісарыят Беларусь, які ўзначальваў гаўляйтэр В. Кубэ (пасля яго забойства ў верасні 1943 г. ГАБ кіраваў К. фон Готберг). Яму і ваенна-паліцэйскаму кіраўніцтву належала ўся паўната ўлады на акупіраванай тэрыторыі.
Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей з абласнымі цэнтрамі Брэст, Пінск, Мазыр былі далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна», граніца якога праходзіла прыкладна ў 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст — Гомель. Гэтыя тэрыторыі былі ўключаны ў склад генеральных акруг Волынь — Падолія і Жытомір.
Беластоцкую, паўночныя раёны Брэсцкай і частку раёнаў Баранавіцкай вобласці германскія ўлады ўключылі ў склад акругі Беласток, якая ўваходзіла ва Усходнюю Прусію. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральной акругі Літва.
Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі ўключаны ў тылавы раён групы арміі «Цэнтр». Улада на гэтай тэрыторыі належала камандаванню ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам тут з’яўляўся штаб тылу групы арміі «Цэнтр».
У абласных акругах дзейнічалі акруговыя камісарыяты, якія ўзначальваліся гебітскамісарамі. Іх апарат фарміраваўся пераважна з немцаў. Акруговыя камісарыяты забяспечвалі рэалізацыю ваенна-эканамічнай палітыкі ў межах акругі. У раёнах дзейнічалі ўправы на чале з бургамістрамі (пазней — начальнікі раёнаў). У валасцях прызначаліся валасныя старшыні (бургамістры), а ў вёсках — старасты.
Дзейнасць акупацыйнага апарату будавалася на прынцыпе «фюрэрства» — адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па ўласным меркаванні ці паводле ўказанняў вышэйшых германскіх інстанцый. Апошнія накіроўвалі і кантралявалі дзейнасць раённых і валасных упраў, а таксама старастаў вёсак. Апарат раённых і валасных органаў фарміраваўся пераважна з лаяльна настроеных да акупацыйных улад мясцовых асоб. Трэба адзначыць, што партызаны і падпольшчыкі засылалі туды своіх агентаў, якія збіралі разведвальную інфармацыю, сабатавалі дзейнасць акупацыйных улад. Ва ўсходняй частцы Беларусі, на тэрыторыі тылавога раёна групы армій «Цэнтр», ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі палявыя і мясцовыя камендатуры. Яны надзяляліся усёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці.
Акупацыйны рэжым абапіраўся на войскі вермахта: ахоўныя дывізіі, ваенна-паліцэйскія фарміраванні, а таксама спецслужбы СС і СД, тайную палявую паліцыю, жандармерыю, абвер і дапаможныя мясцовыя паліцэйскія сілы. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб’ектаў, лагераў ваеннапалонных, гета, вялі барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў.
Органы германскай акупацыйнай улады размяшчаліся ў гарадах, раённых цэнтрах і буйных населеных пунктах, якія знаходзіліся пад аховай шматлікіх ваенных і ваенна-паліцэйскіх гарнізонаў. Германскія агрэсары сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі пры фарміраванні акупацыйных органаў улады. Міністр усходніх абласцей А. Розенберг адзначаў, што у Беларусі адсутнічаюць значныя сілы, якія падтрымліваюць германсю рэжым. 
Няўдачы вермахта на савецка-германскім фронце, актыўная барацьба ў тыле акупантаў партызан і падпольшчыкаў вымушалі германскія ўлады шукаць падтрымку сярод мясцовага насельніцтва. Агрэсары імкнуліся стварыць на захопленых тэрыторыях добра наладжаную структуру органаў кіравання, якія павінны былі садзейнічаць найбольш эфектыўнаму ваенна-эканамічнаму прысвойванню прыродна-сыравінных і харчовых багаццяў краіны, ажыццяўленню татальнага ваенна-паліцэйскага кантролю, падтрыманню жорсткага парадку і насаджэнню нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі. 3 ліку мясцовых жыхароў ствараліся калабарацыянісцкія органы і арганізацыі.
Асобныя калабарацыяніскія з’явы мелі месца і ў Беларусі. Укастрычніку 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС) — узначаленая I. А. Ермачэнкам, якая павінна была займацца вярбоўкай і вывазам насельніцтва на прымусовую работу у «трэці рэйх», арганізацыяй вайсковай справы, школьнай адукацыіі, аховай здароўя, культурай прапагандай германскага нацызму. Акрамя таго, калабарацыяністы арганізавалі Беларускае навуковае таварыства, беларускія прафсаюзы і судовыя структуры. Пры кіраўніцтве БНС была створана Центральная рада, члены якой назначался і звальняліся гауляйтэрам В. Кубэ. Дзейнічалі і мясцовыя органы БНС.
Для барацьбы супраць партызан і падпольшчыкаў БНС разгарнула работу па стварэнні вайсковай арганізацыі — Беларускага корпуса самааховы (БКС). Яго камандуючым быў назначаны I. А. Ермачэнка. 29 чэрвеня 1942 г. В. Кубэ абвясціў аб яго заснаванні БКС. Аднак ужо вясной 1943 г. гэта арганізацыя была ліквідавана германскімі органамі кіравання, якія палічылі, што БКС не выканаў ускладзеныя на яго задачы.
У доўгатэрміновай палітыцы германскіх улад стаўка рабілася на моладзь, якую імкнуліся ўцягнуць у сферу эканамічных і палітычных інтарэсаў гітлераўскай Германіі. 3 гэтай нагоды шла актыўная работа па арганізацыі маладзёжных саюзаў накшталт германскага «Гітлерюгенда». 22 чэрвеня 1943 г. было абвешчана аб стварэнні Саюза беларускай моладзі (СБМ).
Каб прыцягнуць мясцовае насельнцтва да рэалізацыі акупацыйнай палітыкі, германскія ўлады 27 чэрвеня 1943 г. стварылі дарадчы орган — Беларускую раду даверу. У яе склад увайшлі лідэры грамадскіх калабарацыяністскіх арганізацый на чале з бургамістрам Мінска В. Л. Іваноўскім. У верасні — лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады пры падтрымцы рады пачалі прымусовую мабілізацыю ў беларускія паліцэйскія батальёны.
У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні Беларускай Цэнтралънай Рады (БЦР) — марыянетачнага ўрада, узначаленага прэзідэнтам Р. К. Астроўскім. Рада разгарнула дзейнасць па стварэнні Беларускай краёвай абароны (БКА). БЦР атрымала дазвол нямецка-фашысцкіх улад на правядзенне прымусовай мабілізацыі насельніцтва у БКА.
6 сакавіка 1944 г. была аб’яулена мабілізацыя мужчын 1908—1924 гг. нараджэння. За нез’яуленне на зборны пункт пагражала смяротнае пакаранне. Да канца сакавіка 1944 г. былі гвалтоўна мабілізаваны каля 25 тыс. чалавек, якія пазней удзельнічалі ў гаспадарчых работах, ахове збудаванняў і складоў, прыцягваліся да барацьбы супраць партызан. Мабілізацыя ў БКА таксама была выкарыстана для прымусовага вывазу рабочай сілы ў Германію.
Пасля перамог Чырвонай Арміі і пад уздзеяннем партызанскай агіацыі БКА распалася. Многія з мабілізаваных перайшлі ў партызанскія атрады.
Апошняй акцыяй калабарацыяністаў стаў Другі Усебеларускі кангрэс, які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску, калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да горада. Сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых «дэлегатаў беларускага народа» абвясціў сябе «паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа».
Кангрэс выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці і аб’явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі. Не закончыўшы работы, «кангрэсмены» збеглі ў Кёнігсберг, а затым перабраліся ў Берлін. Апынуўшыся на Захадзе, многія з іх актыўна ўдзельнічалі ў германскіх вайсковых фарміраваннях і вялі барацьбу супраць Чырвонай Арміі.


4. Антыфашысцкае супраціўленне

Партызанскі і падпольны рух на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны набыў велізарныя памеры. На тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан i падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яуляліся байцамі 1 255 партызанскіх атрадаў, большасць з якіх былі аб’яднаны ў 213 брыгад.
26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц. Бумажкоў i ўпаўнаважаны Наркамата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф. Паўлоўскі стварылі адзін з першых партызанскіх атрадаў. Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецгах танкаў, узарвалі некалькі мастоў. Камандзіру атрада Ц. Бумажкову i камісару Ф. Паўлоўскаму першым з белаpycкix партызан 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Трэба ўлічваць, што партызанскі рух развіваўся ў вельмі цяжкіх умовах. З першых дзён нямецкія акупанты распачалі мэтанакіраваны тэрор. Так у ліпені-жніўні 1941 г. адбылася першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад кодавай назвай «Прыпяцкія балоты» , у час якой карнікі знішчылі 14 тыс. галоўным чынам мірных жыхароў.
Партызанскі рух выжыў нават у цяжкіх умовах зімы 1941—1942 гг. Паспяховыя дзеянні першых партызанскіх атрадаў, перамога савецкіх войскаў пад Масквой спрыялі таму.
Акупанты таксама пачынаюць лічыць партызан за рэальную сілу. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапаноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу i пару пачак махоркі, або 100 рублёў, то зімой 1941—1942 гг. гэтая цана вырасла да 5 000 рублёу.
Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху адыгралі падпольныя арганізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская i іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.
У верасні 1942 г. быў створаны цэнтр кіравання партызанскім рухам на тэрыторыі рэспублікі — Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з другім сакратаром ЦК КП(б)Б П. Калініным. Савецкая авіяцыя ў шырокіх маштабах дастаўляла партызанам зброю і баепрыпасы. Для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу ў Беларусь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў. Значную работу па ператварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць акупантаў выканалі падпольныя органы Камуністычнай партыі рэспублікі.
Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы ў Германію. У лістападзе 1943 г. колькасць партызан складала ўжо 122 тыс. чалавек.
Узмацненне партызанскага руху на Беларусі дазволіла перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецкіх акупантаў, такіх як, напрыклад, «Рэйкавая вайна». Галоўнай задачай гэтай аперацыі было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле ворага напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. На Беларусі "Рэйкавая вайна" праводзілася ў тры этапы. Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. i працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г. Асноўная мэта аперацыі — садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам.
Другі этап «рэйкавая вайны» пад умоўнай назвай «Канцэрт» праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г. У выніку дзеянняў партызан праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецка-германскім фронце, быў вымушаны падвоіць колькасць войскаў на Беларусі для аховы камунікацый свайго тылу.
Трэці этап «рэйкавая вайны» быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі «Баграціён». На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ycix дарогах Беларусі.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі партызансю рух быў менш інтэнсіўным, чым на ўсходзе рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху там ішло марудна. Ядро антыфашысцкага падполля складалі ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ i савецкія вайскоўцы-акружэнцы. Істотныя цяжкасці савецкаму партызанскаму руху ў Заходняй Беларусі стварала польскае падполле i дзейнасць Арміі Краёвай (АК).
Польскія падпольныя арганізацыі пачалі стварацца на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўжо восенню 1939 г. Галоўнай мэтай АК, утворанай у лютым 1942 г., было адраджэнне незалежнай Польшчы ў межах 1939 г. Таму АК праводзіла свае акцыі на Белаpyci як супраць нямецкіх акупантаў i беларускіх калабарацыяністаў, так i супраць савецкіх партызан, асабліва пасля разрыву ў кpacaвiкy 1943 г. адносін паміж СССР i польскім эмігранцкім урадам у Лондане. Напярэдадні аперацыі "Баграціён" у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Apмii Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі нaлiчвaлi каля 20 тыс. салдат i афіцэраў.
Партызаны i падпольшчыкі Беларусі сваей дзейнасцю ў гады Другой сусветнай вайны нанеслі значныя страты нямецкім акупантам, чым icтотнa паспрыялі поспеху Чырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За repaiзм i адвагу каля 140 тыс. партызан i падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі i медалямі, 88 з ix прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.


5. Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія разгарнула стратэгічнае наступленне ад Невеля да Чорнага мора па франтавой лініі працягам 2 000 км. На цэнтральным участку фронту савецкія войскі працягвалі наступленне і выйшлі да усходніх раёнаў БССР. Восенню 1943 г. пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі, 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла 23 верасня 1943 г. першы раённы цэнтр рэспублікі — Камарын.
Плануючы далейшыя ваенныя дзеянні, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад савецкімі войскамі задачу разграміць нямецкую групу армій «Цэнтр» і ачысціць ад акупантаў усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся войскі трох франтоў: Калінінскага (з 20 кастрычніка 1943 г. — 1-ы Прыбалтыйскі), Заходняга і Цэнтральнага (з 20 кастрычніка 1943 г. — Беларускі фронт).
Аднак савецкае кіраўніцтва не ўлічыла рэальныя суадносіны сіл бакоў. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання меркавала, што гітлераўцы, якія ў летняй кампаніі 1943 г. панеслі такія вялікія страты, настолькі дэмаралізаваны, што не здолеюць стрымаць наступленне савецкіх войскаў. Але для гэткіх аптымістычных прагнозаў не было падстаў. Чырвоная Армія не мела дастатковых рэзерваў: не хапала баявой тэхнікі, узбраення і боепрыпасаў. Наступленне пачалося ў кастрычніку 1943 г. і працягвалася на шырокім фронце да канца года. У выніку цяжкіх кровапралітных баёў гітлераўцы здолелі спыніць наступленне войскаў 1-га Прыбалтыйскага фронту. У снежні 1943 г. наступленне аднавілася. 24 снежня 1943 г. быў вызвалены райцэнтр Гарадок. Спробы савецкіх войскаў прарвацца да Віцебска поспеху не мелі. Новае наступленне войскаў Чырвонай Арміі пачалося 3 лютага 1944 г., аднак вызваліцъ Віцебск ім так і не ўдалося.
Да канца 1943 г. войскі Заходняга фронту сем разоў пераходзілі ў наступленне на Магілёўскім напрамку, але задач сваіх не выканалі. Цаной велізарных страт яны змаглі прасунуцца наперад толькі на 10—20 км.
Войскі Чырвонай Арміі 16 кастрычніка 1943 г фарсіравалі раку Дняпро і вызвалілі Лоеў, 18 лістапада 1943 г. вораг быў выгнаны з Рэчыцы, 26 лістапада 1943 г. чырвоны сцяг быў узняты над Гомелем, 14 студзеня 1944 г. вызвалены Мазыр і Калінкавічы, а 24 лютага 1944 г. — Рагачоў.
Восенню і зімой 1943—1944 гг. войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў Беларусі, 36 раённых і два абласныя цэнтры: Гомель і Мазыр. Наступленне савецкіх войскаў на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і мірнага насельніцтва рэспублікі.
Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны ўрад СССР і ЦК ВКП(б) распрацавалі план мерапрыемстваў па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленых раёнах. Пераадольваючы цяжкасці, працоўныя Беларусі ўзяліся за адраджэнне прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысловых прадпрыемстваў. На іх было занята звыш 40 тыс. рабочых.
Да лета 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву. Перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача разбіць цэнтральную групоўку нямецкіх войскаў — арміі «Цэнтр», вызваліць Беларусь і выйсці да дзяржаўнай граніцы СССР.
Беларуская наступальная аперацыя па сваіх маштабах, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ей, з’яўляецца адной з самых буйных не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў Другой сусветнай вайне. Гэта аперацыя атрымала кодавую назву «Баграціён». На першым яе этапе — з 23 па 4 ліпеня 1944 г. — былі паспяхова праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская і Полацкая аперацыі, была акружана мінская групоўка ворага. На другім этапе — з 5 ліпеня па 29 жніўня 1944 г. — ажыццёўлены Шаўляйская, Вільнюская, Каўнаская, Беластоцкая і Люблінска-Брэсцкая аперацыі.
3 улікам дадатковых рэзерваў, атрыманых у ходзе баёў, у аперацыі «Баграціён» з абодвух бакоў удзельнічала болъш за 4 млн чалавек, задзейнічана каля 62 тыс. гармат, звыш 7 100 самалётаў.
Лінія фронту на беларускім участку да пачатку аперацыі «Баграціён» праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, на захад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяць да Ковеля. Яна агінала Беларусь з поўначы і поўдня амаль па ўсёй яе тэрыторыі.
Гэты гіганцкі выступ меў выключна важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войскаў. Ён абараняў іх галоўныя стратэгічныя напрамкі (Усходнепрускі і Варшава-Берлінскі) і забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій у Прыбалтыцы.
На тэрыторыі Беларусі германскія агрэсары стварылі моцную глыбокую (да 270 км) лінію абароны «Фатэрлянд» («Бацькаўшчына»). Сама назва гэтай лініі падкрэслівала, што ад яе залежыць лес Германіі. Спецыяльным загадам А. Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёу, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшчаліся крэпасцямі. Камандуючыя гэтых крэпасцей давалі фюрэру пісьмовыя абавязацельствы ўтрымліваць іх да апошняга салдата. Тут была сканцэнтравана група армій «Цэнтр», частка правафланговых злучэнняў групы армій «Поўнач» і левафланговых злучэнняў групы армій «Паўночная Украіна» — усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, у якіх налічвалася звыш 1200 тыс. чалавек, 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1 300 самалётаў.
Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на франтавой лініі працягласцю 700 км наносілі чатары франты: 1-ы Прыбалтыйскі пад камандаваннем генерала арміі І. Х. Баграмяна, 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія франты пад камандаваннем генерала арміі К.К. Ракасоўскага, генерал-палкоўнікаў Г. Ф. Захарава і І. Д. Чарняхоўскага. Іх аб’яднаныя сілы налічвалі 2 400 тыс. чалавек баявога складу, каля 32 тыс. гарамат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.
Наступленне войскаў Чырвонай Арміі разгортвалася паспяхова на усіх напрамках. Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25—27 чэрвеня 1944 г. акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня 1944 г. быў вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня — Лепель. Праціўнік панёс значныя страты (20 тыс. салдат і афіцэраў былі забіты і больш за 10 тыс. узяты ў палон).
26 чэрвеня 1944 г. войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел абароны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын. Адначасова войскі 2-га Беларускаа фронту разгарнулі аперацыю на Магілёўскім напрамку. Яны прарвалі моцную абарону праціўніка і авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам. На гэтым участку дыслацыраваліся галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі. Яны былі акружаны і разгромлены.
У выніку Бабруйскай аперацыі войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня 1944 г. ліквідавалі групоўку ворага ў складзе шасці дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулі 50 тыс. чалавек забітымі. У палон былі захоплены 23 680 саддат і афіцэраў.
Такім чынам, за шэсць дзён наступлення пад ударамі савецкіх войскаў чатырох франтоў магутная варожая абарона на прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю пала. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск.
Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла наступная задача: шляхам двухбаковага наступлення з раёнаў Барысава і Асіповіч на Мінск і франтальнага праследавання з напрамку Магілёў — Мінск завяршыць акружэнне праціўніка, знішчыць галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць сталіцу Беларусі. Выканаць гэтую задачу павінны былі войскі 3, 1 і 2-га Беларускіх франтоў.
Тым часам 1-ы Прыбалтыйскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня 1944 г. Полацк быў вызвалены. Савецкія войскі, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 г. на захад на 120—130 км, вышлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізаляваўшы адну ад адной варожыя групы армій «Цэнтр» і «Поўнач».
Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня 1944 г. фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў — важны апорны пункт акупантаў, які абараняў подступы да Мінска. 2 ліпеня 1944 г. савецкія войскі абышлі Мінск з паўночнага захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перарэзалі чыгунку Мінск— Вільнюс.
Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня 1944 г. вызвалілі Слуцк, 2 ліпеня — Гарадзею, 4 ліпеня Нясвіж і такім чынам пазбавілі праціўніка магчымасці адступлення на паўднёвы захад. На досвітку 3 ліпеня 1944 г. 2-і гвардзейскі Тацынскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уступіў у Мінск з усходу. Услед за ім у сталіцу ўвайшлі войскі 3-га і 1-га Беларускіх франтоў. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага.
4-я нямецкая армія і некаторыя іншыя часці ворага на ўсходзе ад Мінска трапілі ў акружэнне. У мінскім «катле» апынулася 105-тысячная варожая групоўка. Для яе ліквідацыі войскі 2-га і частка сіл 3-га Беларускіх франтоў пры ўзаемадзеянні з партызанамі і актыўнай падтрымцы авіяцыі разгарнулі баі па яе знішчэнні. Былі забіты 70 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў і больш за 35 тыс. узяты ў палон, у тым ліку 12 генералаў.
4 ліпеня 1944 г. завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы арміі «Цэнтр». У выніку ўтварыўся 400-кіламетровы пралом фронту глыбінёй 500 км, які нямецкія войскі не здолелі ліквідаваць у кароткі тэрмін. 4 ліпеня 1944 г. войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі ў раёнах возера Нарач, Смаргоні, Маладзечна, Краснага, Волмы. 5 ліпеня яны авалодалі Маладзечна, 16 ліпеня — Гродна.
Войскі 2-га Беларускага фронту за 12 дзён з баямі прайшлі каля 270 км, вызвалілі Навагрудак, Ваўкавыск і выйшлі на дзяржаўную граніцу на гэтым напрамку.
Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка-Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня 1944 г. былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня — Пінск. 21 ліпеня яны перасеклі дзяржаўную граніцу ў раёне Белавежскай пушчы. 28 ліпеня штурмам быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі Беларускага народа. Узяццем Брэста нашы войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі.
У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі «Баграціён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Фактычна спыніла існаванне адна з самых моцных груповак вермахта — група армій «Цэнтр».
Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. З 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі звыш 440 тыс. чалавек, у тым ліку 97 232 забітымі.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии