БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » История Беларуси » РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ (1990—2006 гг.)

РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ (1990—2006 гг.)

РАЗВІЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ (1990—2006 гг.)

1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь
2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя
3. Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа
4. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі
5. Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991—2006 гг.

 

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

1. Абвяшчэнне суверэнітэту і эвалюцыя палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь

Палітыка перабудовы, распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг., стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычным і духоўным жыцці, але не спыніла спаўзанне СССР да крызісу. Партыйна-палітычнае кіраўніцтва шэрагу рэспублік паступова станавілася на шлях адкрытага супрацьпастаўлення інтарэсаў сваіх краін і рэгіёнаў агульнасаюзным інтарэсам. Больш відавочным і адчувальным станавіліся разбалансаванне ўсёй палітычнай сістэмы і паступовая страта манаполіі КПСС на ўладу.
Асабліва рэзка ў другой палове 1980-х гг. абвастрылася нацыянальная праблема. Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР, сур’ёзныя памылкі і пралікі КПСС у час перабудовы абвастрылі цэнтрабежныя тэндэнцыі. У канцы 1980-х гг. Прыбалтыйскія рэспублікі адкрыта паставілі пытанне аб выхадзе з Саюза. У красавіку 1990 г. быў прыняты закон «Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі федэрацыі», які значна пашыраў правы саюзных рэспублік. На парадак дня ставілася падрыхтоўка новага саюзнага дагавора.
Аднак спадзяванні паправіць становішча не спраўдзіліся: недавер да цэнтра і супярэчнасці паміж асобнымі рэспублікамі нарасталі. Ва ўмовах нарастаючых супярэчнасцей расійскае кіраўніцтва пайшло на неардынарны крок: 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. Крыху пазней, 16 ліпеня, аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. Атрымалася так, што пасля гэтага толькі Беларусь юрыдычна яшчэ прытрымлівалася нормаў саюзнага дагавора.
Пытанне аб суверэнітэце Беларусі неаднаразова ўздымалася прадстаўнікамі розных колаў і грамадскіх аб’яднанняў. Яно было вырашана 27 ліпеня 1990 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
У сувязі з нарастаннем цэнтрабежных тэндэнцый перад савецкім грамадствам непасрэдна паўстала пытанне аб самім існаванні СССР, вырашэнне якога ажыццяўлялася метадам пошуку і памылак. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў настаяў на правядзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндуму па праблеме захавання СССР.
Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 18 па 21 жніўня 1991 г. , калі адбылася спроба дзяржаўнага пераварода. Б. Ельцын як Прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і сваім указам забараніў яе дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
У Мінску група з 25 дэпутатаў вышэйшага заканадаўчага органа ўлады рэспублікі прапанавала склікаць 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўня на ёй быў прыняты Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» і пастанова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзная маёмасць. Таксама пачаўся працэс дэпартызацыі, а дзейнасць КПБ — КПСС прыпынялася.
3 17 па 19 верасня адбылася 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, на якой разглядаўся Закон «Аб назве БССР». Дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах — Беларусь. Тады ж былі абвешчаны законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Якое значэнне мелі прынятыя дакументы? Старшынёй Вярхоўнага Савета на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта С. Шушкевіч. Так у гісторыі Беларусі пачаўся новы этап незалежнай Рэспублікі Беларусь.
8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі «Віскулі» (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча «брэсцкай тройкі», «ашхабадскай пяцёркі» і Арменіі. На ёй была прынята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да канца 1991 г. да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан.
25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады Прэзідэнта СССР.
Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была атрымана не столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага руху, колькі ў выніку распаду СССР. Таму нацыянальная свядомасць беларусаў, з аднаго боку, атрымала ўнутраны ўздым, а з другога — пачуццё трывогі і заклапочанасці аб уласным лёсе.
Працэс станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы паскорыўся пасля падаўлення жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве. У Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся заканадаўчая ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета, выканаўчая — да ўрада.
15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю — Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У рэспубліцы ўводзілася пасада прэзідэнта. Ні парламент, ні прэзідэнт не атрымалі рашучай перавагі ва ўладных паўнамоцтвах. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 10 чэрвеня 1994 г.
Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.
3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі Прэзідэнтам А. Лукашэнкам было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная Прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, так званая «вертыкаль» — строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.
Між тым у грамадстве працягваліся палітычныя рознагалоссі і барацьба. Важным этапам барацьбы паміж урадавымі коламі і апазіцыяй сталі парламенцкія выбары, прызначаныя на 14 мая 1995 г. Для ўдзелу ў выбарах апазіцыйныя партыі арганізавалі перадвыбарны блок, аднак перамагчы на выбарах не здолелі. Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне ў адзін дзень з парламенцкімі выбарамі рэспубліканскага рэферэндуму.
Па ўсіх пытаннях Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян.
24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн чалавек, якія мелі права ў ім удзельнічаць, прагаласавалі каля 6,2 млн чалавек. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) прагаласавалі каля 5,2 млн чалавек, ці 70,45 % грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.
На парламенцкіх выбарах 2000 г. насельніцтва падтрымала палітыку Прэзідэнта, у Нацыянальны сход прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары былі беспаспяховымі. У 2001 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка быў абраны на новы тэрмін. 3 цягам часу палітычная сітуацыя ў краіне набыла адносную стабільнасць.
Аб гэтым сведчаць вынікі новых парламенцкіх выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму. 17 кастрычніка 2004 г. адбыліся выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, на якіх ніводны прадстаўнік апазіцыі не прайшоў у вышэйшы заканадаўчы орган улады краіны. Адначасова з парламенцкімі выбарамі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, якія далі права А. Лукашэнку балаціравацца ў прэзідэнты трэці раз. Пераважная большасць беларусаў прагаласавала за тое, каб сучасны кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2006 г.


2. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя

3 лета 1990 г. , калі ў СССР быў абвешчаны пераход да рынку, пачалася таксама рыначная трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі. У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову «Аб пераходзе БССР дарыначнай эканомікі» і зацвердзіў праграму пераходу да рынку, распрацаваную Саветам Міністраў Беларусі. Такі пераход планавалася пачаць з 1 лістапада 1990 г. Асновай беларускай праграмы рыначных пераўтварэнняў стала радыкальная праграма «500 дзён» расійскіх эканамістаў С. Шаталіна і Р. Яўлінскага.
Перайсці да рынку планавалася за два гады ў тры этапы:
1. этап надзвычайных мер — IV квартал 1990 г. — I квартал 1991 г.;
2. этап «захавання раўнавагі» — II квартал — IV квартал 1991 г.;
3. этап «пазітыўных зрухаў» — I — IV кварталы 1992 г.
Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб уласнасці», 14 снежня быў прыняты закон «Аб Нацыянальным банку», у снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы «Аб прадпрыемстне» і «Аб арэндзе».
Развіццё новых форм уласнасці і гаспадарання пачало рэгулявацца законамі «Аб прадпрымальніцтве», «Аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве». У 1991 г. была зацверджана «Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва.
Акрамя таго, планавалася, што ажыццяўленне праграмы пераходу да рынку дазволіць Беларусі спыніць спад вытворчасці і дабіцца яе росту ў 1993 г. Аднак гэтага не атрымалася.
У 1991 г. пачынаецца спад у эканоміцы Беларусі і эканамічны крызіс, які працягваўся да 1995 г. уключна. 3 1992 г. рэзка ўзраслі цэны на сыравіну для прамысловасці і энергарэсурсы. Расія ў 1992 г. увяла ўласныя грошы і Беларусь таксама пачала выпуск разліковых білетаў Нацбанка.
Спад грамадскай вытворчасці па асноўных паказчыках працягваўся да 1995 г., але ўжо ў 1994 г., пасля выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі прапанавана была «Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу». Гэта праграма па прапанове Савета Міністраў была зацверджана 30 верасня 1994 г. Вярхоўным Саветам.
Ў 1996 г. была распрацавана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г,, Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 1996—2000 гг., у 1998 г. — Канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2015 г., у 1999 г. — Асноўныя кірункі сацыяльна-экаыамічнага развіцця Беларусі да 2010 г. і ў 2000 г. — Канцэпцыя і праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гг.
У верасні 1996 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зацвердзіў «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг.».
Для выканання праграмы была рэарганізавана сістэма кіравання эканомікай — прынята Генеральная схема кіравання народнай гаспадаркай на 1996—2000 гг. Другая палова 90-х гг. XXст. стала важным этапам у працэсе пераадолення крызісных з’яў, якія былі выкліканы распадам СССР і фарміраваннем новай структуры эканомікі.
Разам з тым, нягледзячы на значны рост у параўнанні з 1995 г., пашэрагу асноўных паказчыкаў у 2000 г. узроўню 1990-х гг. дасягнуць не ўдалося.
У 2001 г. пачаўся новы этап трансфармацыі эканомікі Беларусі.
Кіраўніцтвам была распрацавана і прынята на II Усебеларускім народным сходзе «Праграма сацыяльна-эканамічнагаразвіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гг.». Праграма прадугледжвае стварэнне высокаэфектыўнай сацыяль-на арыентаванай рыначнай эканомікі з дзейснымі механізмамі дзяржаўыага і рыначнага рэгулявання.
Паводле афіцыйных даных, у 2001—2003 гг. гаспадарка Беларусі ў цэлым мела неблагія тэмпы прырост, але яны крыху адставалі ад запланаваных. У 2003 г. прагнозным паказчыкам адпавядаў прырост экспарту, аб’ём жыллёвага будаўніцтва, зніжэнне энергаёмістасці ВУП. Разам з тым павялічылася колькасць стратных прадпрыемстваў. У 2003 г. доля стратных прадпрыемстваў у прамысловасці складала 35 % , у сельскай гаспадарцы — звыш паловы.
22 чэрвеня 2004 г. на пасяджэнні Савета Міністраў была абмеркавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г.
У цэлым пабудова рыначнай эканомікі ў Беларусі адбываецца неадназначна і супярэчліва. Першая палова 1990-х гг. характарызавалася разрывам складзеных у перыяд існавання СССР эканамічных сувязяў, стратаю сыравіннай базы эканомікі і большасці рынкаў збыту прадукцыі, рэзкім спадам вытворчасці, ростам беспрацоўя, гіперінфляцыяй, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва. 3 1996 г. пачалося паступовае пераадоленне крызісу. Была істотна ўзмоцнена роля дзяржавы ў эканамічных пераўтварэннях, выпрацавана стратэгія развіцця грамадства — пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.


3. Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура пачала самавызначацца як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове. Ідэямі дзяржаўнасці напаўняліся адукацыя, навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці.
3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. Ён гарантаваў стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, задавальнення адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, арыентаваў на агульначалавечыя каштоўнасці. 3 1998 г. пачалася рэформа 4,5 тыс. агульнаадукацыйных школ.
У 90-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб’яднала 44 універсітэты і акадэміі. Акрамя таго, узніклі 20 недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, навучанне ў якіх было платным.
У 90-я гг. складаныя працэсы адбываліся ў навуковай сферы. Тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў два разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту — у чатыры разы. Аднак і ў гэтых умовах у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’явіліся новыя навуковыя ўстановы: Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі быў пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс «Сосны», у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыяэкалагічных праблем. Роля вядучай навуковай установы нададзена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у якой сканцэнтра-вана каля 70 % фундаментальных даследаванняў краіны. У 1093 г. быў прыняты закон «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі», які ўсклаў на Акадэмію навук адказнасць за развіццё ў краіне фундаментальных навуковых даследаванняў.
У 90-я гг. беларуская культура папоўнілася значнымі творамі літаратуры, мастацтва. Напрыклад, гучны рэзананс у культурным жыцці атрымала пастаноўка ў 1995 г. балета «Страсці» («Рагнеда») А. Мдзівані і В. Елізар’ева. Аўтары пастаноўкі атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996).
Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў «Музычнае Палессе», «Музы Нясвіжа», Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Полацку, «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца», беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, «Залаты шлягер» у Магілёве і інш. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску.
У беларускай літаратуры 90-х гг. прыкметна праявіліся спробы адысці ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва і ўзрасла цікавасць да мінулых літаратурных эпох, мадэрнізму і постмадэрнізму. Сучасная беларуская літаратура — гэта «сплаў» традыцый і пошуку новых шляхоў. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыстоўвае ў сваёй творчасці разнастайныя жанравыя і стылявыя формы замежнай літаратуры, такія, як дэтэктыўна прыгодніцкія і фантастычныя творы: «Забойства на Каляды» М. Шайбака (1990), «Заўсёды светла каля турэмных муроў» А. Сакалова (1991), «Латвійскі дэтэктыў» А. Глобуса (1991), «Сцэнарый смерці» М. Клімковіча (1991), «Сапежынскі прывід» Т. Сабоцкай (1993), «Ліхія прыгоды Генрыка Войніча, злодзея і прайдзісвета» Т. Сабоцкай (1994), «Прывід у Гайцюнішках» М. Адамчыка і М. Клімковіча (2000). Беларускія пісьменнікі пачынаюць працаваць у жанры абсурду (Э. Мядзведзеў). У жанры постмадэрнізму працуюць А. Бахарэвіч, З. Вішнёў, В. Гапеева і інш. Калі раней усё літаратурнае жыццё краіны было сканцэнтравана ў Саюзе пісьменнікаў, то зараз літаратурныя аб’яднанні ёсць амаль пры кожнай вышэйшай навучальнай установе.
Як і раней, у беларускіх пісьменнікаў вялікая цяга да мінулага роднай зямлі, традыцыі гістарычнага раману працягваюць В. Іпатава, У. Федарэнка, Л. Дайнека, У. Арлоў. Літаратура вызначылася велізарным попытам на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Павышанай увагай да сацыяльнага боку рэчаіснасці, імкненнем выкрываць маральныя язвы грамадства вылучаюцца многія творы сучаснай тэматыкі. Адкрыта заяўленая грамадзянская пазіцыя, высокае гуманістычнае гучанне характэрна для шматлікіх твораў В. Быкава, Н. Гілевіча, Я. Брыля, I. Пташнікава, А. Разанава, А. Дудараваі інш.
У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі «Арт-творчасць», «Віта-нова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З’явіліся неафіцыйныя творчыя аб’яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага, В. Слаўка, С. Кавалеўскага, Р. Сустатава, П. Татарнікава, Ю. Алісевіча. Шырокую вядомасць атрымалі мастакі М. Селяшчук і А. Ксяндзоў. Традыцыі беларускай школы скульптуры працягваюць В. Борзды, В. Ковач, К. Селіханаў, У. Жбанаў, творы якога ўпрыгожваюць вуліцы беларускай сталіцы.
Акрамя стварэння новых культурных каштоўнасцей перад грамадствам паўстала пытанне захавання гістарычнай спадчыны. У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах.
Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае болыы за 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў.
Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-палітычных перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем.


4. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі

Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус незалежнай дзяржавы быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Рэспубліка Беларусь у маі 2004 г. мела дыпламатычныя адносіны са 160 краінамі свету. У Мінску знаходзіліся дыпламатычныя прадстаўніцтвы 35 краін, а таксама 8 консульстваў і 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. 82 паслы былі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву.
На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз’ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка — шматвектарнай.
Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з’яўляецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН.
У 1992 г. Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародыы валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый, якое ўваходзіць у групу Сусветнага банка ў якасці асацыіраванай арганізацыі; атрымала статус назіральніка ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, створанай у 1995 г.
Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка ў кастрычніку 1995 г. выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным 50-годдзю гэтай арганізацыі, дзе выклаў пазіцыі кіраўніцтва Беларусі па ключавых праблемах міжнародных адносін. У Будапешце і Лісабоне на форумах АБСЕ А.Лукашэнка прапанаваў стварыць бяз’ядзерную прастору ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была вывезена ў лістападзе 1996 г.
Да пачатку 1998 г. Беларусь з’яўлялася ўдзельніцай звыш 230 міжнародных дагавораў і канвенцый.
У шматвектарнай знешняй палітыцы Беларусі прыярытэтным, тым не менш, з’яўляецца супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем у 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. У 1995 г. прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў.
2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні супольнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Па новаму дагавору прадугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаць па захаванню бяс-пекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю.
У 1996 г. адбылася першая сесія Парламенцкага сходу Расіі і Беларусі, былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні па дзейнасці вышэйшых органаў. Аднак намечаныя планы не былі поўнасцю выкананы. Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі выступалі з праектамі, якія былі заснаваны на розных, часам дыяметральна супрацьлеглых варыянтах інтэграцыі. Частка расійскіх палітыкаў выказвала ідэі абмежавання правоў Беларусі ў складзе супольнасці. У студзені 1997 г. Б. Ельцын звярнуўся да А. Лукашэнкі з прапановай падрыхтаваць юрыдычны дакумент аб стварэнні адзінай дзяржавы.
2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй. 9 красавіка 1997 г. на грамадскае абмеркаванне быў вынесены праект Статута Саюза Беларусі і Расіі, а 23 мая Статут быў падпісаны прэзідэнтамі абедзвюх дзяржаў у Маскве. 10 чэрвеня 1997 г. дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.
Разам з тым і пасля падпісання дагавора аб Саюзе шматлікія пагадненні не рэалізоўваліся на практыцы. Новай спробай развіцця адносін паміж дзяржавамі было падпісанне снежня 1998 г. Дэкларацыі аб аб’яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву. Праз год, 8 снежня 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 25 студзеня 2000 г. дагавор быў ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага савета быў абраны А. Лукашэнка, Старшынёй Савета Міністраў стаў М. Касьянаў, які ў той час узначальваў урад Расіі, Дзяржсакратаром Саюза — П. Барадзін.
Зараз распрацоўваецца канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы. Існуюць спрэчныя пытанні адндсна пабудовы такой дзяржавы, кампетэнцыі яе кіруючых органаў.
Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь прытрымліваецца тактыкі рознаўзроўневай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. У сакавіку 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краін — Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, пазней да эканамічнай супольнасці чатырох далучыўся Таджыкістан.
У 2003 г. створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, у якую ўвайшлі Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан. Гэтыя краіны заявілі аб імкненні стварыць зону свабоднага гандлю і падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). 15 верасня 2004 г. на саміце ў Астане (Казахстан) кіраўнікі дзяржаў — членаў АЭП падпісалі двухбаковыя пагадненні аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць ва ўзаемным гандлі з 2005 г. па краіне прызначэння.


5. Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991—2006 гг.

Знешнеэканамічныя сувязі. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца сярэдняй еўрапейскай краінай з адкрытай эканомікай. Па адкрытасці эканомікі Рэспубліка Беларусь — лідэр сярод краін СНД. Гэта выклікае высокую ступень залежнасці нацыянальнай эканомікі ад знешнезканамічнай дзейнасці, найперш знешняга гандлю.
У 1992—2001 гг. знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі павялічыўся ў 2,2 раза, прычым імпарт павялічваўся больш імкліва, чым экспарт (імпарт — у 2,3 раза, экспарт — у 2,1 раза). Гэта стала падставай для адмоўнага знешнегандлё-вага сальда, якое захоўвалася на працягу амаль ўсяго адзачанага перыяда.
Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з’яўляецца Доля іншых краін СНД скарацілася ў пяць разоў. Доля краін па-за СНД вагалася ў межах адной трэці знешнегандлёвага тавараабароту.
Абвясціўшы шматвектарную знешнепалітычную стратэгію, Рэспубліка Беларусь развівала гандлёвыя адносіны і з іншымі краінамі свету.
Важным і перспектыўным кірункам у знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі з’яўляецца гандаль паслугамі, які ўключае транспартныя, фіыансавыя, турыстычныя і іншыя паслугі.
Развіццё знешнеэканамічных сувязяў прадугледжвае таксама стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў, што спрыяе прыцягненню замежных інвестыцый, прымяненню прагрэсіўных тэхналогій, павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на сусветным рынку. На 1 студзеня 2002 г. у рэспубліцы было зарэгістравана 2415 прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі, з якіх дзеючымі былі 2082.
Функцыяніраванне свабодных эканамічных зон (СЭЗ) «Брэст», «Мінск», «Гомель-Ратон», «Віцебск» таксама непасрэдна звязана са знешнеэканамічнай дзейнасцю.
У цэлым развіццё знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы адбывалася ў дастаткова складаных умовах трансфармацыі былой эканамічнай сістэмы, цеснай залежнасці ад крыніц сыравіны і рынкаў збыту.
Навуковыя і культурныя сувязі. Важнейшымі кірункамі міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца далейшая інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць. У 1993 г. Акадэмія навук Беларусі была прынята ў Міжнародную раду навуковых саюзаў — няўрадавую арганізацыю, якая створана для развіцця навукі і аховы правоў і свабод вучоных. Рада аб’ядноўвае акадэміі навук 95 краін, 25 міжнародных саюзаў практычна па ўсіх галінах навукі. У 1998 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЮНЕСКА і НАН Беларусі, дзе ў якасці прыярытэтаў вызначаны фізіка і матэматыка, інфарматыка, камунікацыі, інжынерныя навукі, аднаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі, хімія, геалогія, біялогія і біятэхналогіі, праблемы сацыяльных навук і культурнай спадчыны. У 1999 г. дзейнічала 27 дагавораў і пагадненняў на міжакадэмічным узроўні, выконвалася 265 праектаў з замежнымі навуковымі ўстановамі.
Важным напрамкам міжнароднай дзейнасці Беларусі з’яўляецца супрацоўніцтва па чарнобыльскіх праблемах. У 1990 г. урад Беларусі звярнуўся за дапамогай да сусветнага супольніцтва ў ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай катастрофы. 13 ліпеня 1990 г. ААН прыняла рашэнне аб дапамозе Беларусі ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. 3 1994 г. Міжнародная арганізацыя аховы здароўя ажыццяўляе на тэрыторыі Беларусі міжнародыы праект «Шчытападобная залоза». У тым жа годзе ў Мінску прайшоў Другі міжнародны кангрэс «Свет пасля Чарнобыля», арганізаваны Беларускім дабрачыыным фондам «Дзецям Чарыобыля» разам з дабрачыннымі арганізацыямі СНД, краін Еўропы, Азіі, Амерыкі. Дагавор аб супрацоўніцтве і ліквідацыі вынікаў аварыі ў Чарнобылі быў падпісаны паміж урадамі Беларусі і Японіі. Наогул, многія краіны свету і міжнародныя арганізацыі аказваюць Беларусі гуманітарную дапамогу ў сувязі з чарнобыльскай аварыяй. Аднак асноўны цяжар гэтай трагедыі ўсё ж прыходзіцца пераадольваць за кошт уласных сродкаў.
Важным кірункам на шляху ўзаемаразумення і збліжэння народаў свету з’яўляецца абмен дасягненнямі культуры. За межамі Беларусі перакладаюцца і выдаюцца творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, В. Быкава і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Папулярныя ў свеце беларускія мастацкія калектывы — тэатр оперы і балету, аркестр пад кіраўніцтвам М. Фінберга, ансамблі «Песняры», «Беларускія песняры», «Верасы», «Харошкі», «Свята» і інш.
Пашыраліся міжнародныя сувязі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, у тым ліку БДУ, БДЭУ і інш.
Развіццё палітычных, эканамічных, навуковых, культурных сувязяў з іншымі краінамі свету з’яўляецца жыццёва важным для паспяховага ўваходжання самастойнай і незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь у сусветную супольнасць, уласнага развіцця краіны, павышэння дабрабыту народа.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии