БарГУ.by » Учебные материалы » КСРы » Беларуская мова » Шпоры по Белорусскому языку

Шпоры по Белорусскому языку

Вы не можете скачивать файлы с нашего сервера

 

 1.Мова і грамадства. Роля мовы ў станаўленні асобы. Паняцце мовы і маўлення. Белару-ская мова сярод іншых славянскіх моў. Моўныя сем’і, славянская група моў.
Беларуская мова элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. Гісторыя станаўлення і развіцця бел.мовы звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця бел. народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.
Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з’яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадстве соцыуме. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усё пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццё адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.
Сродкі зносін, узятыя самі па сабе, без канкрэтнага выкарыстання, — гэта мова; тыя ж самыя сродкі, выкарыстаныя непасрэдна ў канкрэтнай сітуацыі, — гэта маўленне.
Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца слыхам, зрокам. Прымета маўлення — яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з’явы, што ўзнікаюць у маўленні, могуць пераходзіць з часам у мову. Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту.
Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Моўная сям’я – гэта вялікая група моў, якая аб’ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем’і падзяляюцца на групы і падгрупы.
Індаеўрапейская моўная сям’я ўключае такія падгрупы: індыйская ; іранская ; балтыйская; раманская ; германская; кельцкая; славянская беларуская, руская, украінская – усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая – заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая — паўднёваславянскія. Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем’яў: японская, карэйская. Ёсць мовы мёртвыя, якія актыўна не ўжываюцца ці зусім не ўжываюцца, так як няма носьбітаў мовы: санскрыт, ведыйская, скіфская, харэзмская, пруская, лацінская, гоцкая, бургундская, карнуэльская, стараславянская, палабская, старажытнагрэчаская, візантыйская.
Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай.

2.Этапы развіцця і фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Індаеўрапейскі, агульнаўсходнеславянскі, старабеларускі перыяды. Перыяд сучаснай беларускай мовы.
Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы , якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:
1 перыяд.10-13 стст. — перыяд старыжытнарускай мовы. Існавалі магутныя цэнтры Полацк 862г. і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб’яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь праіснавала да 13ст.. У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым…”. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. Вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.
2 перыяд.14-18 стст. – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы. 14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый, 15-16 стст. – інтэнсіўным развіццём спецыфічных рыс беларускай мовы: аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем, 17-ст. – пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы, 18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай мовы. У 14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 15-16 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” Беларусь упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры адпаведна і назва “мова беларуская”. Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак масіў Вільня-Полацк-Віцебск-Смаленск. Гэта была дзяржаўная мова. На ёй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, “Статут ВКЛ” . 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры. У 1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава РП. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах.
3 пярыяд. канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні.
У 1795г. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Бел рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь. Менавіта ў часы заняпаду мовы ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную навуковую аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.

3.Паняцце “сучасная беларуская мова”. Праблемы развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы. “Закон аб мовах у БССР” 1990.
Беларуская моваз’яўляецца адной з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. У мове адлюстроўваюцца думкі і пачуцці народа, яго грамадскі вопыт, ход гістарычнага развіцця, узровень эканомікі, навукі, мастацтва.
26студзеня1990г. быў прыняты “Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Увядзенне закона было разлічана на 1 верасня1990г. і рэалізацыя яго на працягу 10год. За гэты тэрмін неабходна: а) на працягу 3 год увесці беларускую мову ў афіцыйныя дакументы грамадзян; у навуку; культуру; сродкі масавай інфармацыі; маркіроўку тавараў
б) на працягу 3–5 год – у дзяржаўныя ўстановы, органы дзяржаўнай улады і кіравання, в) на працягу 5 год – у справаводства, у тэхнічную і праектную дакументацыю, падчас выбараў народных дэпутатаў, у сферу абслугоўвання, дзіцячыя ўстановы, г) на працягу 10 год – у юрыдычныя ўстановы, установы адукацыі сярэднія, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя з абавязковай здачай экзамену.
14 мая 1995 г. Адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога другой дзяржаўнай мовай стала руская. Як паказвае жыццё,беларуская мова цяпер не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Праблема двухмоўя мае 3 аспекты: псіхалінгвістычны прадуг-леджвае пытанні развіцця беларускай мовы, яе ўдасканалення і сферы ўжывання з пункту гледжання псіхалогіі; педагагічны прадугледжвае пытанні навучання беларускай мове ва ўмовах існавання другой мовы рускай і сацыякультурны прадугледжвае пытанні суіснавання беларускай і рускай моў у грамадстве і ў культурным жыцці. Літаратурная беларуская мова не мае прэстыжу як мова адукацыі і прафесійнага росту.

4.Беларуская мова як сістэма. Асноўныя адзінкі мовы ў адрозненні ад маўлення.
Беларуская нацыянальная мова мае дзве разнавіднасці: літаратурную ў яе пісьмовай і вуснай формах і народна-дыялектную.
Літаратурная мова — гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай формах. Яна абслугоўвае асноўныя сферы дзейнасці народа. Гэта мова школы, навукі, друку, радыё, тэлебачання, тэатра, мастацкай літаратуры, дзяржаўных устаноў.
Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць:
- арфаэпічныя нормы правільнасць вымаўлення
- арфаграфічныя правільнасць напісання
- лексічныя ужыванне слова ва ўласцівым яму значэнні; правільнае спалучэнне слоў па сэнсу;
- граматычныя правільнае ўжыванне граматычных форм слоў і правільная пабудова сказаў
- стылістычныя адпаведнае ўжыванне моўных сродкаў у пэўным стылі
- пунктуацыйныя правільнасць ужывання знакаў прыпынку
Мова – сістэма гукавых знакаў, пры дапамозе якіх адбываецца камунікацыя. Гэтая сістэма можа выразіць усю сукупнасць ведаў і ўяўленняў чалавека пра грамадства, людзей, цэлы свет.
Маўленне – канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Мова і маўленне – дзве катэгорыі, якія ў
сукупнасці ўтвараюць адзіны феномен мовы.
Вызначым асноўныя характарыстыкі мовы і маўлення.
1. Мова – гэта пэўны код, а маўленне – рэалізацыя гэтага кода.
2. Мова ў адрозненне ад маўлення не ўлічвае канкрэтныя сітуацыі зносін і не залежыць ад іх.
3. Мова абстрактная з’ява, а маўленне канкрэтнае.
4. Мова з’яўляецца ідэальнай катэгорыяй, а маўленне –матэрыяльнай успрымаецца праз зрок, слых.
5. Для мовы характэрны іерархічныя адносіны вылучаюцца ўзроўні мовы, а для маўлення – лінейныя паслядоўнасць гукаў, складоў, слоў.
6. Мова не мае канчатковай мэты, а маўленне заўсёды накіравана на дасягненне пэўнай мэты. (прыклад: Прачытай гэту кнігу! Ало! Слухай!)
7. Мова стабільная, а маўленне рухомае.
8. Мова пазбаўлена варыянтаў, а маўленне варыянтнае. Моўца выбірае словы, граматычныя мадэлі, спалучае словы паміж сабой, аддае перавагу таму ці іншаму стылю зносін.

5.Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць у краінах свету. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму.
Білінгвізм (двухмоўе) — гэта з’ява адначасовага існавання ў дзяржаве двух моў, афіцыйна замацаваных законам.
14 мая 1995 г. Адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога другой дзяржаўнай мовай стала руская. Як паказвае жыццё,беларуская мова цяпер не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Праблема двухмоўя мае 3 аспекты: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны.Псіхалінгвістычны прадугледжвае пытанні развіцця беларускай мовы, яе ўдасканалення і сферы ўжывання з пункту гледжання псіхалогіі.
Педагагічны прадугледжвае пытанні навучання беларускай мове ва ўмовах існавання другой мовы рускай.
Сацыякультурны прадугледжвае пытанні суіснавання беларускай і рускай моў у грамадстве і ў культурным жыцці.

6.Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная.
Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры.
Інтэрферэнцыя ў мове — узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным несвядомым перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні ў родную мову асаблівасцей іншай мовы. Такая з’ява наглядаецца ў беларускай мове: руская мова ўплывае на родную нацыянальную мову, а нацыянальная мова – на рускую.
Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:
Фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная.
Фанетычная інтэрферэнцыя:
-змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір рус. пектин, бригадир
-прыстаўны в перад о, у: вуха, вока рус: око, ухо
-[р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэнь- шэнь, бяроза рус. жень- шень, берёза
-[г] – фрыкатыўны
-наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай або ў канцы слова з [у, в, л]: праўда рус. правда, воўк рус. волк, няўжо рус. неужели
-наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: імгла, іржавы, ілгаць рус. мгла, ржавый, лгать
-наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы рус. дождь, дверь
-падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]: ноччу, рус. ночью
-наяўнасць чаргавання [ро, ло ры,лы] адпаведна: глотка — глытаць, кроў – крыві рус. глотать, крови
-захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом рус. театр, диплом.
Марфалагічная інтэрферэнцыя:
-чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе рус. оболочке, ткачихе, стогу
-наяўнасць канчатка –і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі рус. земле, але: рэакцыі, канцэнтрацыі рус. реакции, концентрации
-ужыванне канчатка –ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужч. полу: старастам, дзядзькам рус. старостой, дядей
-ужыванне канчаткаў –у; -ю ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-скл., што абазначаюць абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчыўныя назоўнікі і хімічныя элементы: аміяку, вугляроду, аб’ёму, снегу, рэалізму рус. углерода, снега, объёма
-наяўнасць канчаткаў –у;-ю ў месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду асабовых назоўнікаў 2-скл.: аб трактарысту, аб герою о трактористе, о герое
-абмежаванасць ужывання кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, выцясненне іх поўнымі формамі: пабудаваны, раскрыты рус. построен, раскрыт
-наяўнасць форм роднага і давальнага склону займеннікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу: майго, твайго, свайму рус. моего, твоего, своего
-наяўнасць мяккага [ц] у 3-яй асобе дзеясловаў мн.л., а ў 2-м спр. і ў 3-яй асобе адз. л.: экспартуюць, транспартуюць, возіць рус. экспортируют, транспортируют, возит
-наяўнасць суфіксаў –учы-; -ючы-; -ачы-; -ячы- ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання: канкурыруючы, размяркоўваючы; возячы рус. конкурируя, распределяя
-адсутнасць зваротнай формы дзеепрыметнікаў: рус. распространяющийся – бел. які распаўсюджаны.
Лексічная інтэрферэнцыя:
-уласнабеларуская лексіка: адмова, вырай, вір, дзівак рус. отказ, юг, омут, чудак
-ужыванне паланізмаў слоў з польскай мовы: бэз, рыдлёўка, скарга, кепска рус.сирень, лопата, жалоба, плохо
-ужыванне лацінізмаў: колер, літара, артыкул рус. цвет, буква, статья
-ужыванне германізмаў: ахвяра, варта, кошт, дрот, кірмаш, цукар рус. Жертва, охрана, стоимость, провод, базар, сахар.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
-Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях:
падзякаваць сястры – рус. благодарить сестру
жарты з мяне – шутки надо мной
гаварыць пра ўраджай – говорить об урожае
ажаніцца з Валяй – жениться на Вале
за пяць кіламетраў ад аб’екта – в пяти километрах от объекта и г.д.
Словаўтваральная інтэрферэнцыя. У беларускай мове, як і ў рускай, марфемны спосаб утварэння слоў самы прадуктыўны. Але правапіс слоў, утвораных суфіксальным, прэфіксальным спосабам, ажыццяўляецца па фанетычным і марфалагічным прынцыпах: рассыпаць, узлёт, мноства, хараство – фанетычны прынцып; любанскі, французскі, грамадскі — марфалагічны прынцып рус. рассыпать, взлёт, множество, любаньский, французский.
Акцэнтная інтэрферэнцыя. Націск у рускай і беларускай мовах можа супадаць і можа адрознівацца месцам націску.
Кожны адзначаны выпадак моўнай інтэрферэнцыі і будзе інтэрферэмай.

9.Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Паняцце лексікі. Лексічнае значэнне слова.
Лексікалогія – гэта навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы. Ад грэч. logos ‘навука’ слова, паняцце. Задача лексікалогіі – вывучэнне і сістэматызацыя слоўнікавага складу, вывучэнне шляхоў развіцця значэнняў слоў, іх паходжанне, вызначэнне сферы ўжывання.
Прадметам вывучэння лексікалогіі з’яўляецца
слова. Слова – найменшая сэнсавая адзінка мовы, гэта гук або комплекс гукаў, які ўжываецца як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам зносін. Змест слова складае яго лексічнае значэнне. Словы ў мове абазначаюць прадметы, іх якасць, дзеянне, стан, прымету дзеяння, колькасць. Гэтыя абагуленыя значэнні прадметнасці, прыметы, дзеяння, колькасці – граматычныя, яны даюць падставу для вылучэння назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і г. д. Такім чынам, слова валодае граматычным значэннем.
Лексічнае значэнне – гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці. Не абазначаюць паняццяў службовыя словы. Аднак было б памылковым сцвярджаць, што лексічнае значэнне зводзіцца толькі да паняцця. Напрыклад, у слове “вялізны”, акрамя семантычнага зместу, у значэнні дадаткова выяўляюцца адносіны таго, хто гаворыць: адабрэнне ці неадабрэнне. Толькі тэрміны абазначаюць “чыстыя паняцці”, не ўскладненыя эмоцыямі. Лексічнае значэнне слова – не застылае, статычнае, яно развіваецца. Слова можа пашыраць ці звужаць сваё значэнне, можа знікаць з ужытку. Значэнне можа быць:
прамое першаснае, асноўнае, калі слова абазначае “чыстае паняцце”, без дадатковай семантыкі: цвёрды грунт, вада льецца…пераноснае, якое ўзнікае ў залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з’явы на другі: неглыбокі сон, цвёрды характар, гаворка льецца…фразеалагічна звязанае, якое рэалізуецца ва ўстойлівых зваротах фразеалагізмах: зубы з’есці, ісці на свой хлеб…сінтаксічна абумоўленае, якое рэалізуецца ў кантэксце: — Не прадстаўнік паліцыі, а авечка ты дурная, вось хто ты! Я. Колас.
У сучаснай мове адны словы могуць мець адно значэнне адназначныя, монасемантычныя словы і шмат значэнняў два і больш; гэта мнагазначныя словы ці полісемантычныя. Адназначныя словы: вецер, сасна, бегчы. Мнагазначныя словы: іголка сасны, крыло самалёта. Адрозніваюць некалькі відаў мнагазначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. Усе гэтыя значэнні пераносныя. У метафары шляхі пераносу назвы на другі прадмет па форме, колеры, функцыі, па месцы знаходжання, напрыклад: воблака пылу, залатыя каласы. Метанімія – гэта перанос па сумежнасці ў прасторы, у часе, назвы матэрыялу на выраб, імя ўласнага на выраб: разліць вядро, чытаць пераклад. Сінекдаха – гэта перанос назвы часткі на цэлае, назвы агульнага на канкрэтнае, родавай назвы на відавую:. лес багаты птушкай, дзічка – ‘яблыня’ і ‘плод яблыні’, шэрыя курткі рагаталі.

10.Лексіка паводле значэння. Адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы.
У сучаснай мове адны словы могуць мець адно значэнне адназначныя, монасемантычныя словы і шмат значэнняў два і больш; гэта мнагазначныя словы ці полісемантычныя. Адназначныя словы: вецер, дэканат, тралейбус. Мнагазначныя словы: свінцовая хмара, крыло самалёта. Адрозніваюць некалькі відаў мнагазначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. Усе гэтыя значэнні пераносныя. У метафары шляхі пераносу назвы на другі прадмет па форме, колеры, функцыі, па месцы знаходжання, напрыклад: воблака пылу, залатыя каласы. Метанімія – гэта перанос па сумежнасці ў прасторы, у часе, назвы матэрыялу на выраб, імя ўласнага на выраб: разліць вядро, чытаць пераклад. Сінекдаха – гэта перанос назвы часткі на цэлае, назвы агульнага на канкрэтнае, родавай назвы на відавую:. лес багаты птушкай, дзічка – ‘яблыня’ і ‘плод яблыні’, шэрыя курткі рагаталі. Сiнонiмы – словы, якiя маюць аднолькавае цi блiзкае значэнне: напр.: многа, шмат. Антонiмы – словы з супрацьлеглым значэннем: герой – баязлiвец. Амонiмы – словы, якiя гучаць i пiшуцца аднолькава, але маюць рознае значэнне: гасцінец ‘шырокая, бойкая дарога, шлях’ і ‘рэч, ласунак, які госць падносіць як падарунак’.
Паронiмы – словы, якiя маюць блiзкае гучанне, але розныя значэннi: чарнець ‘станавіцца чорным, чарнейшым’ і чарніць ‘рабіць што-небудзь чорным, чарнейшым’

11.Лексіка паводле паходжання: спрадвечна бедаруская лексика, запазычаная лексика.
Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на дзве вялікія групы:
-спрадвечна беларуская лексіка
-запазычаная лексіка.
У спрадвечна беларускай лексіцы вялікі пласт складаюць словы агульнаславянскія, якія існуюць у тых ці іншых формах ва ўсіх славянскіх мовах: маці, брат, дзень, зіма, воля, адзін, я, ты і г. д. Гэты пласт лексікі сфарміраваўся яшчэ да 6 – 7 стст. Другі пласт – усходнеславянская лексіка, якая склалася ў 7 – 14 стст.: боты, вяроўка, дудка, смуглы, тулава, шчака, вораг. Трэці пласт – уласнабеларуская лексіка, якая ўзнікла ў 13 – 14 стст. – нашыя дні: абрус, рухаць, клопат, вораг, вырай.
Запазычанне слоў – няспынны працэс, уласцівы мове на працягу ўсёй гісторыі яе існавання і абумоўлена эканамічнымі, палітычнымі, гандлёвымі, культурнымі, навукова-тэхнічнымі зносінамі. Крыніцай запазычвання могуць выступаць роднасныя славянскія і няроднасныя неславянскія мовы. Вялікая колькасць слоў запазычана са славянскіх моў:
-паланізмы з польскай: моц, скарб, гузік, млын
-з украінскай мовы: бадзёры, журыцца, чупрына
-русізмы: азнаменаваць, вінтоўка, мясарубка, саратнік
Запазычаныя словы з неславянскіх моў:
-грэцызмы: акадэмія, кафедра, камедыя, геаметрыя-лацінізмы: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар
-германізмы: жабрак, майстар, слесар, швагер, варта, рота
-з французскай мовы: абажур, абсурд, акварэль, афіша
-англіцызмы: байкот, бар, баскетбол, бокс, біфштэкс, долар
-з італьянскай і іспанскай мовы: акорд, арыя, бас, кампазітар
-са скандынаўскіх моў: акула, вікінг, нарты, сані.
АСНОЎНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОЎ
-Наяўнасць у слове літары ф: фарба, фабрыка.
-Пачатковая галосная о, э, а : Эма, ода, атака.
-Спалучэнне ге, ке, хе ў корані слоў: агент, схема, кельма.
-Спалучэнне бю, кю, вю, мю, пю, фю ў корані: бюро, кювет.
-Спалучэнне галосных у корані ау, іо, ыо, еа, эа, іё, ыё: ідэал, Трыо, геаметрыя, аул і г. д.
-Цвёрдасць зычных д, т у спалучэннях дэ, тэ, ды, ты: дэтэктыў, тэатр, дыплом, дэкаратар.
-Прыстаўкі –а-, -анты-, -архі-, -контр-, -рэ-, -дэ-, -дыс-, -амфі-: амаральны, антыцыклон, рэфармацыя і г. д.
-Суфіксы -–ізм-, -ызм-, -іст-, -ыст-, -ір-, -ыр: арганізм, капіраваць, сацыяліст.
-Наяўнасць у слове спалучэнняў –ум, -ус, -юс: подыум, конус, полюс.
-Наяўнасць спалучэнняў зычных –дл-, -тл-, -шт-, -шп-: вяндліна, тлусты, штаб, шпрыц.
-Наяўнасць спалучэнняў –ен-, -ён-, -эн-: маёнтак.

12. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання дыялектызмы, прафесіяналізмы, спецыяльная тэрміналагічная лексіка, жарганізмы.
Агульнаўжывальная лексіка
Аснову мовы складаюць усім добра вядомыя словы, якія ўваходзяць у лексікон кожнага чалавека. Гэта агульнаўжывальныя словы. У процівагу ім існуюць словы, якімі карыстаюцца не ўсе, толькі некаторыя носьбіты мовы, якія жывуць у межах пэўнай тэрыторыі або ўтвараюць замкнутую сацыяльную ці прафесіянальную групу. Такія словы складаюць лексіку абмежаванага ўжывання: дыялектную, спецыяльную, размоўна-бытавую.
Дыялектная лексіка
Дыялектная лексіка дыялектызмы абмежавана тэрыторыяй ужывання. Вылучаюць наступныя дыялектызмы:
-уласналексічныя- гэта тыя назвы з’яў, прадметаў, для абазначэння якіх у літаратурнай мове ўжываюцца словы з іншай асновай, напрыклад: пасталы лапці, гала прастора
-этнаграфічныя– назвы прадметаў, з’яў, якія не маюць адпаведніка ў літаратурнай мове
-семантычныя — агульнанародныя словы, якія ўжывацца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэн-нем, чым у літаратурнай мове: чалавек муж, гуска белая лілея
-фанетычныя– словы, што адлюстроўваюць фанетычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: болото, забуў, штрап
-граматычныя– такія словы, што адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці дыялекту:
-словаўтваральныя– словы, якія адрозніваюцца ад адпаведных літаратурных словаўваральнымі сродкамі
Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
Да спецыяльнай лексікі адносяць словы, якія ўжываюць і
разумеюць людзі пэўнай спецыяльнасці. Гэтыя словы ўключаюць тэрміналагічную і прафесійную лексіку.
Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі называецца тэрміналогіяй. Слова “тэрміналогія” мае два асноўныя значэнні: -сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, -сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.
Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, эканамічнай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях. Тэрміны патрабуць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры. Прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі
Прафесійная лексіка прафесіяналізмы блізкія да тэрмінаў; прафесіяналізм – слова, распаўсюджанае пераважна ў гутарковай мове, сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці: у шафёраў – “баранка”, у газетчыкаў – “ляп”.
Жарганізмы фр. jargon ‘умоўная гаворка’ – гэта сукупнасць лексічных асаблівасцей якога-небудзь кола людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, сумесным дзеяннем. У наш час жар-гонныя словы сустракаюцца ў мове школьнікаў, студэнтаў. Да жарганізмаў належаць умоўныя словы і назвы, якія бытуюць у асяроддзі прадстаўнікоў розных прафесій і сацыяльных груповак. Жаргонная лексіка засмечвае літаратурную мову і не мае права існаваць у ёй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных персанажаў.

13.Лексіка і тэрміналогія. Месца тэрміналогіі ў лексічнай сістэме беларускай мовы.
Сучасны стан беларускай тэрміналогіі.
Распрацоўка любой тэрміналогіі – справа сур’ёзная, яна вымагае цеснага супрацоўніцтва мовазнаўцаў з прадстаўнікамі адпаведных навук. Ідэя уніфікацыі з арыентацыяй на рускую мову добра прыжылася ў навуковых і дзяржаўных установах. Але справа ў тым, што многія уніфікаваныя тэрміны знаходзяцца ў прынцыповай супярэчнасці з беларускімі моўнымі традыцыямі і арфаграфіяй. Так, сучасная фізіка-хімічная тэрміналогія ўключае звыш шасці дзесяткаў такіх элементаў. У найменнях “гелій, літый” і інш. выкарыстоўваюцца неўласцівыя беларускай мове “канчаткі” –ій-,-ый-. Падобныя няўдалыя запазычанні, узятыя непасрэдна з рускай мовы, патрабуюць уважлівага асэнсавання і большай адаптацыі ў нашай мове.

14.Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
Кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. Пры Міністэрстве адукацыі РБ працуе Тэрміналагічная камісія, мэта якой – стварэнне, стабілізацыя тэрміналогіі ўвогуле і пэўных тэрмінасістэм у прыватнасці. Словы-тэрміны фіксуюцца ў слоўніках. Складаннем слоўнікаў займаецца лексікаграфія. Вылучаюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Энцыклапедычныя слоўнікі – даведачныя навуковыя выданні, якія даюць кароткія звесткі па асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва тлумачаць не словы, а паняцці, з’явы, прадметы, падзеі. У такіх слоўніках няма граматычных і стылістычных
характарыстык слова, няма прыкладаў у тэксце. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова, яго ўжыванне, паходжанне і г.д. Да лінгвістычных слоўнікаў адносяцца і тэрміналагічныя. У апошнія гады выдадзена шмат слоўнікаў розных галін навукі і тэхнікі. Гэта тлумачальныя слоўнікі і перакладныя. Вось толькі некаторыя:
1.Інфарматыка: Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік.
2.Кароткі эканамічны слоўнік. – Мінск, 1993.
3.Краткий русско-белорусский словарь экономических и бухгалтерский терминов. – Мінск, 1993.
4.Маркетинг: Словарь-справочник. – Мінск, 1993.
5.Павловец Д. Д. Старченко В. Н. Русско-белорусский словарь спортивных терминов. – Мінск, 1995.
6.Расейска-беларускі хімічны слоўнік. – Мінск, 1993.
7.Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии. – Мінск, 1997.
8.Русско-белорусский политехнический словарь. Около 157000 терминов. В 2-х томах. – Мінск, 1997.
9.Русско-белорусский словарь. Изд. 4-е. — Мінск, 1993.
10.Слоўнік эканамічных тэрмінаў. – Мінск, 1992.
Праца над складаннем новых тэрміналагічных слоўнікаў і ўдасканаленні існуючых працягваецца.

15. Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы. Паняцце “стыль”.
Слова ‘стыль’ паходзіць ад лац. stilus грэч. stylos, яно абазначала палачку з завостраным канцом для пісання на дошчачках, пакрытых воскам. Надругім канцы палачкі была лапатачка, якой разгладжвалі воск, калі трэба было сцерці напісанае ці выправіць памылку.
функцыянальны стыль Гэта разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці; гэта адбор моўных сродкаў, іх сукупнасць для перадачы пэўнай інфармацыі. Навука, якая займаецца вывучэннем стыляў, называецца стылістыкай. Стылі характарызуюцца сферай прымянення, мэтай зносін, асноўнымі відамі тэкстаў і моўнымі асаблівасцямі. Вылучаюць наступныя стылі мовы: афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы, мастацкі, навуковы.
Афіцыйна-справавы стыль. Аблугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых зносін людзей, устаноў; мэта зносін – рэгуляцыя афіцыйных адносін, камунікатыўная мэта; асноўныя віды тэкстаў – загады, справаздачы, указы, законы, дагаворы і г. д.; моўныя асаблівасці – дакладнасць, паслядоўнасць, сухасць маўлення, афіцыйнасць; ужываюцца своеасаблівыя ўстойлівыя лексічныя адзінкі, так званыя канцылярызмы: давесці да ведама, дагаворныя бакі, вызначаецца заканадаўствам. Форма існавання – пісьмовая.
Публіцыстычны стыль. Абслугоўвае грамадскае жыццё, палітыку; мэта – агітацыйна-прапагандысцкая, даць інфармацыю аб грамадска важных справах, інфармацыйнае ўздзеянне на свядомасць і пачуцці людзі; віды тэкстаў – выступленні на мітынгу, артыкулы у газеце, гумарэскі, даклады; моўныя асаблівасці – даходлівасць, эмацыянальнасць, палымянасць маўлення и г.д. Форма існавання – пісьмовая.
Гутарковы стыль. Абслугоўвае сферу бытавых адносін сямейных, сяброўскіх; мэта – камунікатыўная, абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі; асноўныя віды тэкстаў – гутаркі, запіскі, пісьмы; моўныя асаблівасці – натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, вялікую ролю адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка; часта ўжываюцца асабовыя займеннікі, выклічнікі, часціцы, гутарковая лексіка, простыя сказы, словы-сказы. Форма існавання – вусная.
Мастацкі стыль. Абслугоўвае эстэтычную і духоўную сферу жыцця грамадства; мэта – мастацка-эстэтычная, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека; віды тэкстаў – апавяданні, аповесці, раманы, моўныя асаблівасці – ужыванне разнастайнай лексікі кніжнай, дыялектнай, жаргоннай, мова вобразная, эмацыянальная. Усё гэта падпарадкавана аўтарскай задуме — раскрыццю мастацкіх вобразаў.
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі і тэхнікі; мэта – пазнавальная, паведамленне аб дасягненнях навукі і тэхнікі, іх тлумачэнне; віды тэкстаў – выступленні, даклады на навуковых канферэнцыях, лекцыі, дыспуты, падручнікі; моўныя асаблівасці – інфармацыйнасць, лагічнасць, ужыванне тэрмінаў. Форма існавання – пісьмовая.

16.Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць.
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі і тэхнікі; мэта – пазнавальная, паведамленне аб дасягненнях
навукі і тэхнікі, іх тлумачэнне; віды тэкстаў – выступленні, даклады на навуковых канферэнцы-ях, лекцыі, дыспуты, падручнікі, дысертацыі; моўныя асаблівасці – інфармацыйнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць, доказнасць, ужыванне тэрмінаў, шмат абстрактнай лексікі, пабоч-ных і ўстаўных канструкцый. Форма існавання – пісьмовая. З развіццём сродкаў масавай камунікацыі ўзрастае роля і вуснай формы навуковай мовы. Экстралінгвістычныя прыкметы навуковага стылю – гэта дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе астатнія моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.
Так, тэксты навуковага стылю прымушаюць ужываць мнагазначныя стылістычна нейтральныя словы толькі ў адным значэнні, радзей – двух значэннях. Напрыклад: адкрыць ’адчыніць’, ‘даць магчымасць’, ‘зрабіць вядомым тое, што скрывалася’. Выпадкі мнагазначнасці тэрмінаў у межах адной навукі ўвогуле сустракаецца рэдка. Ідэальная тэрміналогія не павінна мець мнагазначных тэрмінаў.
Навуковы стыль характарызуецца абагульняльнасцю. Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае паняцце. Напрыклад, аміяк ’хімічнае злучэнне азоту з вадародам NH.

17.Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю агульнанавуковая, тэрміналагічная лексіка; сродкі лагічнай сувязі. Агульнанавуковая лексіка.
Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны да якіх адносяцца словы, спалучэнні слоў, што групуюцца ў тэрміналагічныя аб’яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі, напрыклад, тэрміны медыцыны, хіміі, эканомікі і інш. Тэрміны вызначаюцца прыналежнасцю да пэўнага тэрміналагічнага поля, не патрабуюць кантэксту для свайго выяўлення. Яны залежаць ад зместу і метадалогіі той навукі, якую тэрмін прадстаўляе. Напрыклад, слова “перыяд” лац. periodos – абход, кругазварот:
у астраноміі мае значэнне прамежак часу, на працягу якога адбываюцца ўсе фазы якога-небудзь паўторнага працэсу
матэматыцы – адна лічба ці група лічбаў у перыядычным дробе
у лінгвістыцы – складаная сінтаксічная канструкцыя, якая пры чытанні распадаецца па інтанацыі на дзве ці болей часткі
у геалогіі – ‘час, на працягу якога ўтварыліся горныя пароды, якія складаюць геалагічную сістэму’
у фізіцы – ‘перыяд вагання, прамежкі часу, праз якія сістэма, што ажыццяўляе ваганне, вярта-ецца ў зыходны стан’.
Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія хутка папаўняецца новымі адзінкамі. Навуковы стыль не характарызуецца даступнасцю. У межах навуковага стылю вылучаюць падстылі. Гэта звязана са зместам навукі, мэтай і задачамі, якія стаяць перад аўтарам навуковага тэксту. Вылучаюць падстылі:
- уласна навуковы
- навукова — папулярны
- навукова – вучэбны
- навукова – тэхнічны.
Навукова-папулярны і навукова-вучэбны падстылі адрозніваюцца вобразнасцю і эмацыяналь-насцю. Мэта такіх тэкстаў – актывізаваць увагу, лагічнае мысленне.
Адметнасцю навуковых тэкстаў з’яўляецца пэўны адбор і выкарыстанне фразеалагізмаў, менавіта кніжных фразеалагізмаў: пад знакам, актуальная тэма, чырвоная нітка, аддаваць належнае, камень спатыкнення. Функцыя фразеалагізмаў у навуковых тэкстах – намінатыўная, у той час як у мастацкім ці публіцыстычным тэксце яны выкарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць.

18.Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Інфармацыйная роля парадку слоў у навуковым тэксце.
Навуковы стыль прызначаны для фіксавання, захоўвання, перадачы інфармацыі ў пэўнай галіне ведаў і характарызуецца такімі ўласцівасцямі, як лагічнасць, дакладнасць, паслядоўнасць, што збліжае яго з афіцыйным стылем. Яшчэ адна рыса, якая лучыць дадзеныя стылі – першаснасць пісьмовай формы ў адносінах да вуснай.
Парадак слоў у навуковых тэкстах адносна свабодны, г. зн. можа быць прамы і адваротны інверсія, у залежнасці ад мэты выказвання. Трэба памятаць, што пры прамым парадку слоў, на апошняе месца ставіцца слова, якое заключае ў сабе новую, найбольш важную інфармацыю. Пры адваротным парадку слоў такі член сказа выносіцца або ў пачатак, або ставіцца ў канцы сказа. Дакладнасць і яснасць выказанай думкі залежыць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе. Трэба сачыць, каб слова, якое залежыць ад іншага, стаяла ў сказе побач з ім або як мага бліжэй. Калі паміж кампанентамі аднаго словазлучэння стаіць многа слоў іншых словазлучэнняў, то выказаная думка можа аказацца незразумелай.У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і сродкі лагічнай сувязі: лексічныя паўторы, пабочныя словы, злучнікі, асабовыя займеннікі 3-й асобы, указальныя займеннікі.

19. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Тэрміны вузкаспецыяльныя, агульнанавуковыя, міжнавуковыя. Інтэрнацыяналізмы
Тэрмін лац. terminus ‘канец, мяжа’ – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмін — спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – імя гэтаму паняццю. Асаблівасцю тэрмінаў з’яўляецца тое, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а сутнасць тэрміна павінна быць максімальна вызначана. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі называецца тэрміналогіяй. Слова “тэрміналогія” мае два асноўныя значэнні:
-сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва
-сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.
Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, эканамічнай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях.
Тэрміны могуць быць вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя, агульнанавуковыя. Вузкаспецыяль-ныя разумеюць і ўжываюць толькі спецыялісты. Міжнавуковыя тэрміны ўжываюцца ў працах розных галін ведаў: сінтэз, гіпотэза, планаваць.
У беларускай мове тэрміны паводле паходжання можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя. Сярод іншамоўных тэрміны-інтэрнацыяналізмы займаюць значнае месца ў беларускай навуко-вай тэрміналогіі. Часцей за ўсё гэта словы з грэчаскай ці лацінскай моў. Даволі часта ўжываюцца іншамоўныя інтэрнацыянальныя сродкі ўтварэння тэрмінаў:
-прыстаўкі: анты-‘супраць’ , архі-‘галоўны’ -суфіксы: -ізм- байранізм, дарвінізм, -іст-, -тар- дэбітар, аўдытар
-словаўтваральныя фарманты: -ацыя канцэнтрацыя,-логлогія біялогія, -фон мікрафон, мікра ‘малы’ мікракосмас.

20. З гісторыі фармавання і развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі.
Тэрміналагічная лексіка беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. Яе склад вызначаецца зместам нешматлікіх кніг і брашур вучэбнага і навукова-папулярнага характару, што з’явіліся яшчэ ў дарэвалюцыйны час на беларускай мове пасля абвяшчэння царызмам так званага “закона аб свабодзе друку”, і зместам розных артыкулаў, якія публікаваліся на старонках беларускіх газет і часопісаў таго часу. Словы і словазлучэнні, што ўжываліся для абазначэння паняццяў, мелі агульнаўжывальны характар, аднак паступова акрэсліваліся такія прыкметы тэрмінаў, як адназначнасць, сістэмнасць арганізацыі тэрмінаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі задача стварэння беларускай тэрміналогіі была аб’яўлена адной з першачарговых, і ў 1924 годзе пачалася свядомая, мэтанакіраваная тэрмінатворчасць. Галоўны прынцып дзейнасці Навукова-тэрміналагічная камісія вызначыла так: “ Што тычыцца самога характару тэрміналогіі, то ў аснову яе браліся словы, якія існавалі ў жывой народнай мове…” Але паколькі народная лексіка ўсё ж заставалася тэматычна абмежаванай і неўнармаванай, то гэта прадвызначыла шырокую дублетнасць і варыянтнасць тэрмінаў, незразумеласць семантычных сувязей паміж тэрмінамі, праектны характар першых тэрміналагічных слоўнікаў. Кіруючымі напрамкамі ў вызначэнні шляхоў развіцця беларускай мовы былі названы: арыентацыя на ўласнабеларускія лексічныя і словаўтваральныя сродкі, пераасэнсаванне семантыкі слоў, паглыбленне ў рэсурсы тэрытарыяльных дыялектаў. Аб гэтым пісалі Я. Лёсік “Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы” 1924, С. Некрашэвіч “Да пытаньня аб укладаньні слоўніка жывой беларускай мовы” 1925.

21.Патрабаванні да тэрмінаўжывання дакладнасць, яснасць, адназначнасць, сістэмнасць. Лексічныя, семантычныя асаблівасці тэрміналогіі пэўнай галіны дзейнасці. Тэрмінасістэмы педагагічная, эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая. Асаблівасці тэрміналогіі розных галін навукі і вытворчасці
Асноўныя патрабаванні да тэрмінаўжывання: дакладнасць, яснасць, адназначнасць, сістэмнасць, г. зн. тэрмін павінен ужывацца ў адным значэнні, без дадатковых сэнсавых афар-бовак памяншальна-ласкальных, павелічальна-пагарджальных, прастамоўных, гутарковых, павінен адпавядаць канкрэтнаму навуковаму паняццю, якое ўжываецца ў межах пэўнай галіны навукі.
Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
Тэрміны паводле будовы суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей за ўсё са словазлучэннямі..
1.Словы-тэрміны не могуць існаваць па-за межамі часцін мовы, але ў якасці тэрмінаў выкарыстоўваюцца толькі назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, дзеясловы. Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі. Напрыклад: паўфабрыкат, рэкламаванне, купон, буцік У якасці аднаслоўных тэрмінаў часта выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, якія, перайшоўшы ў разрад тэрмінаў, становяцца агульнымі назоўнікамі. Да такіх тэрмінаў можна аднесці адзінкі вымярэння фізічных велічынь, названыя ў гонар адкрывальнікаў, напрыклад: ампер ‘адзінка сілы току’ – па прозвішчы французскага фізіка А. М. Ампера. У ролі тэрміна выкарыстоўваюцца ўласныя назоўнікі і як утваральныя асновы, напрыклад: у хімічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца прозвішчы вучоных, у гонар якіх названы хімічныя элементы: Курчатаў – курчатавій, Кюры – кюрый. .
У якасці слоў-тэрмінаў таксама ўжываюцца прыметнікі. У параўнанні з шырока ўжывальнымі назоўнікамі іх даволі мала. Тым менш прыметнікі-тэрміны можна сустрэць у розных тэрмінасістэмах: у эканоміцы – дэпазітны, валютны, падаткавы; у хіміі, фізіцы – жалеза арма-турнае, бромістае, вязкае.
Дзеясловы таксама ўжываюцца ў якасці тэрмінаў: прагназаваць, канверсаваць, інвесціраваць дысацыіраваць, сінтэзаваць,
У ролі тэрмінаў прыслоўі ўжываюцца рэдка. Але ўсё ж сустракаюцца ў некаторых галінах навукі, культуры, тэхнікі: у тэхніцы – накрыж, шчыльна, дысперсійна, даволі пастаянна, упоперак; у медыцыне – унутрывенна, дынамічна, уручную.
2.Словазлучэнні-тэрміны шырока выкарыстоўваюцца ў навуцы і тэхніцы. Вылучаюць свабод-ныя і несвабодныя словазлучэнні. У свабодных словазлучэннях кожны кампанент па-за межамі тэрміна можа ўступаць у сувязь з іншымі словамі, напрыклад: ёмкасць рынку, рынак пакупніка. Кожны кампанент з’яўляецца тэрмінам. У несвабодных словазлучэннях-тэрмінах можна выдзеліць кампанент, які можа і не быць тэрмінам, напрыклад: бацькоўская фірма, белы тавар.
3.Адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы з’яўляцца трохслоўныя і шматслоўныя тэрміны. Гэта звязана з удакладненнем, дапаўненнем галоўнага кампанента: вядучы прэзентацыі тавару –дэманстратар; уласцівасць рэчываў растварацца –растваральнасць. Састаўныя тэрміны падобныя да простых перш за ўсё тым, што яны абазначаюць адно цэласнае паняцце. У трох- і шматслоўных тэрмінах апорным словам з’яўляецца назоўнік, напрыклад: фонд заработнай платы, бюджэтныя ўстановы і арганізацыі, метад. Часткова састаўныя тэрміны спрашчаюцца, утвараючы складаныя словы, абрэвіятуры: Еўрапейская эканамічная супольнасць – ЕЭС.
Тэрмінасістэма эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. д.
Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны залежаць адзін ад аднаго, кожнае слова мае сваё месца. Гэтая сістэмная залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Так, тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз прыналежнасць да дадзенай сістэмы. Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей. Тэрміны, такім чынам, суадносяцца з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі і ўтвараюць разам тэрміналагічную сістэму, ці тэрмінасістэму. Можна гаварыць пра эканамічна-бухгалтарскую, фізіка-тэхнічную, медыка-біялагічную, гандлёвую, харчовую і іншыя тэрмінасістэмы. Напрыклад: дэбіторская запазычанасць, трасат, трасант, пасіў – эканамічна-бухгалтарская тэрмінасістэма, паўправаднік, інтэрпаляцыя, генерыраваць, дэфармацыя, вібрацыя — тэхнічная тэрмінасістэма.

22. Асаблівасці перакладу тэрмінау з русскай мовы на бел-кую.
Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму.
Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку, сінтаксіс. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная. Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва тых, якія маюць агульныя карані. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у склонавых формах лічэбнікаў, ужыванні дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і г.д. Напрыклад, рус. шинель, собака, медаль, надпись – жаночы род, бел. шынель, сабака, медаль, надпіс – мужчынскі род; рус. писать чернилами – бел. пісаць чарнілам;
рус. завявший – бел. завялы. Інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе (сінтаксічная інтэрферэнцыя) выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўн. белар. дзякаваць сябру, смяяцца з другіх, паслаць па бацьку – рус. благодарить друга, смеяться над другими, послать за отцом). Структура сказаў таксама мае некаторыя адрозненні: рус. В одном из переулков встретились ему два друга – бел. У адным завулку ён сустрэў двух сяброў.

23. АСАБЛІВАСЦІ СЛОВАЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ
Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі іх утварэння. Тэрмінам «словаўтварэнне» называюць і сам працэс утварэння новых слоў.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове даследчыкамі звычайна вылучаецца 4 спосабы ўтварэння новых слоў (з падраздзяленнямі ўнутры асобных спосабаў): лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны, марфалагічны. Навуковыя тэрміны ў большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоў і каранёў агульналітаратурнай лексікі. Утварэнне тэрмінаадзінак адбываецца па тых жа спосабах і мадэлях, што і дэрывацыя агульнаўжывальных слоў, але адрозніваецца рознай ступенню прадукцыйнасці. Найбольш прадукцыйным спосабам утварэння тэрмінаў з’яўляецца марфалагічны (ён адрозніваецца ад звычайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэлей. Некаторыя даследчыкі складанне асноў і слоў уключаюць у марфалагічны спосаб толькі з пэўнымі агаворкамі, а некаторыя адносяць да сінтаксічнага спосабу словаўтварэння). Значнае пашырэнне ў прэфіксальным утварэнні тэрмінаў дакладных навук, эканомікі і права знаходзяць іншамоўныя прыстаўкі. Асобы пласт складае запазычаная лексіка. Аналіз фактычнага матэрыялу, змешчанага ў тэрміналагічных слоўніках сведчыць аб вялікай прадукцыйнасці сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрмінаў-словазлучэнняў. Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў аддаецца двухкампанентным комплексным найменням з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, якія найбольш поўна адпавядаюць патрабаванням аптымальнай даўжыні тэрміна і сэнсавай кампактнасці выказвання.

25. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага значэння, напрыклад: анкетуемы, рэспандэнт; тэхнічныя прыёмы, болевыя прыёмы і інш.
Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў.
Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый і пад. (напрыклад: люблінская унія, магдэбургскае права і інш.). Уласныя назоўнікі ці прыметнікі страчваюць сваё значэнне прыналежнасці пэўнай асобе і пачынаюць перадаваць якасную характарыстыку паняцця, у склад якога яны ўваходзяць. Напрыклад: Магдэбургскае права – сукупнасць юрыдычных норм, што вызначалі саслоўна-прававое становішча гараджан ва ўмовах феадальнага грамадства (М.С.).
Тзхнічныя тэксты маюць сваю спецыфіку выкарыстання назоўнікаў: рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага ліку.
Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад тзрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю. Класіфікацыйная роля прыметніка абумоўлівае той факт, што ў тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта не маюць ступеней параўнання і форм суб’ектыўнай ацэнкі Для навуковай мовы характэрны субстантываваныя прыметнікі і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку тыпу непаўналетнія, непрацаздольныя, абвінавачаны.
Дзеепрыметнікі сустракаюцца пераважна ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, напрыклад: крэдыт адтэрмінаваны.
У навуковым маўленні пашырана выкарыстанне таксама неазначальнай формы дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі і інш. словамі, якая мае значэнне неабходнасці і выступае як сродак выражэння прадпісання, рэкамендацыі, указанняў тыпу трэба адрозніваць, трэба мець на ўвазе.

26. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя сказы. Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы апавядальныя сказы часам бываюць клічныя, у такім выпадку яны пераважна ўжываюцца ў значэнні ‘звярніце ўвагу!’ Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання: часта яны ўжываюцца ўканструкцыі «пытанне – адказ». Часам пытaльныя сказы ідуць адзін за адным. Такая форма падачы надае матэрыялу падручнікаў папулярны характар, як бы «ажыўляе» яго і разам з тым прымушае чытача задумацца над прачытаным. Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запрашэннем да сумесных дзеянняў (або разважанняў). Напрыклад: Абмяркуйце, наколькі прыдатная тая ці іншая рэч, каб выконваць функцыі грошай: а) золата, б) ікра, в) дыяменты, г) медзь. Для навуковага выкладу характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі сказа. Аднародныя члены сказа служаць у навуковых тэкстах для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прыкмет, прадметаў і інш. Ім уласціва інтанацыя пералічэння або супастаўлення, і звязваюцца аднародныя члены часцей за ўсё бяззлучнікавай сувяззю або пры дапамозе злучнікаў і, не толькі – але і, а, а таксама. Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэксце мае свае асаблівасці: пабочныя канструкцыі звычайна паказваюць на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу паведамлення, упэўненасць. Устаўныя канструкцыі могуць быць заўвагамі, удакладненнямі, тлумачэннямі, папраўкамі, дадатковымі звесткамі. Для большай доказнасці сваіх разважанняў аўтар часта звяртаецца да параўнальна-раўналежных зваротаў. Параўнальна-раўналежныя звароты, як пазначаецца ў «Граматыцы беларускай мовы», служаць для вызначэння адпаведнасці, тоеснасці паміж прадметамі, з’явамі на аснове іх прымет або абставін, пры якіх адбываецца дзеянне; яны не маюць метафарычнасці. Параўнальна-раўналежныя звароты выдзяляюцца (або аддзяляюцца) коскамі і пачынаюцца злучнікамі як і, як. Ад параўнальна-раўналежных зваротаў трэба адрозніваць звароты са злучнікам як, які мае значэнне ‘ў якасці’: На Беларусі барацьба як народны від спорту вядома здаўна.
3 чатырох тыпаў складаных сказаў – складаназлучаных, складаназaлежных, бяззлучнікавых, сказаў з рознымі відамі сувязі (камбінаваных) – у навуковых тэкстах часцей выкарыстоўваюцца складаназалежныя. «У іх падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны – адносіны часу, умовы, прычыны, месца і г.д.» Неабходнасць даваць тлумачэнні паняццям абумоўлівае частае выкарыстанне складаназалежных сказаў з даданымі азначальнымі часткамі (часам ускладненымі адасобленымі азначэннямі ці акалічнасцямі). Навуковаму выкладу (як і любому іншаму выкладу) уласціва размежаванне асноўнага і дадатковага, другаснага. Таму вельмі зручным спосабам для выражэння думак з’яўляецца шырокае выкарыстанне складаназалежных сказаў, у якіх у галоўнай частцы змяшчаецца асноўны змест выказвання, а ў залежнай частцы – дадатковы. Аднак у навуковых тэкстах даволі часта выкарыстоўваюцца складаназалежныя сказы, галоўная частка якіх тыпу варта падкрэсліць, што...; будзем лічыць, што...; гэта азначае, што... і інш. амаль пазбаўлена зместу. Асноўная інфармацыя змяшчаецца ў даданай частцы. Напрыклад: Даследаванні паказалі, што спалучэнне работы з пераадольваючым і паддаючымся рэжымамі значна больш эфектыўнае, чым практыкаванні, якія выконваюцца ў адным рэжыме (В.І.).
У складаназалежных сказах паміж двума падпарадкавaльнымі злучнікамі, якія стаяць паміж галоўнай і даданай часткамі, коска ставіцца, калі пропуск даданай часткі не парушае агульны сэнс складаназалежнага сказа. Выклад дакладных навук у навукова-вучэбным падстылі часта будуецца па схеме: аксіёма → доказ→ вывады. Для лагічнай сувязі выказвання выкарыстоўваюцца спецыфічныя словы і канструкцыі тыпу дапусцім, што; няцяжка заўважыць, што; пяройдзем да; з раскладу відаць; акрамя гэтага вынікае; атрыманыя вынікі дазваляюць; такім чынам і інш., якія па-за межамі навуковага стылю звычайна не выкарыстоўваюцца.
Аб’ектыўнасць навуковага выкладу, адсутнасць персаніфікацыі (не важна хтогаворыць, важна штосказана) (асабліва пры разнастайных формах-напамінах вядомых фактаў, пры гістарычных экскурсах) абумоўлівае выкарыстанне пасіўных канструкцый тыпу было паказана, было вырашана, за аснову прымаецца і інш.

27. Систэма жанрау навуковай литаратуры (анатацыя, рэферат, тэзисы, рэзюмэ)
Навуковы тэкст — гэта вынік маўленчай або мысліцельнай дзейнасці асобы, які фіксуецца пісьмова ці выкладаецца вусна. Асноўная форма існавання такога тэксту — пісьмовая, маналагічная. Але рэалізавацца навуковая праца можа і вусна, напрыклад, у дакладзе, выступленні і інш. Рэферат — гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды. Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.
Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад. Навуковы стыль па сваіх функцыянальных і моўных якасцях набліжаецца да афіцыйна-справавога, бо іх аб’ядноўвае пераважна пісьмовая маналагічная форма існавання, сцісласць і неэмацыяналь-насць у перадачы зместу. Узаемазвязаныя стылі выкарыстоўваюць значную колькасць абст-рактнай і тэрміналагічнай лексікі, пазбягаюць слоў пераноснага значэння, змяшчаюць сказы з прамым парадкам слоў, аднароднымі і адасобленымі членамі.

29. Даведачна-бібліяграфічны апарат
навуковай літаратуры. Афармленне цытат.
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі,
аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі.
Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыводжу) – да-
слоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзе-
ныя чые-небудзь словы; выкарыстоўваецца для пацвярджэння або
тлумачэння аўтарскай думкі. Цытаты часта ўжываюцца ў навуковых працах, лекцыях, дакла-дах, рэфератах, сачыненнях, у розных творах як эпіграф. Цытата афармляецца як простая і як ускосная мовы. Калі
цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа, яна пачынаецца з
малой літары і бярэцца ў двукоссе: Якуб Колас справядліва ўказ-
ваў, што «роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую
мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет». Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца так, як простая мова. Адрозненне цытат ад канструкцый з простай мовай заклю-чаецца ў тым, што цытаты бяруцца толькі ў двукоссе і маюць дакладную спасылку на крыніцу цытавання. Спасылкі на цытату афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТу. Напрыклад: «Выхаванне сваім краем, – пісаў Янка Сіпакоў, – выхаванне роднаю зямлёю, выхаванне дарагімі краявідамі, выхаванне традыцыямі і добрымі (працоўнымі і ратнымі) справамі продкаў – ці не гэта з’яўляецца самым важным ва ўсёй сістэме выхавання?» (Мой родны кут: вершы беларускіх паэтаў аб роднай прыродзе / склад. У.А. Начэўны. – Мінск: Маст. літаратура, 1987. – С. 7).
Цытаты-эпіграфы звычайна не бяруцца ў двукоссе:
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!...
Якуб Колас
Словы і словазлучэнні, якія ўключаюцца ў аўтарскі тэкст без спе-
цыяльных спасылак, бяруцца ў двукоссе. Бібліяграфічны спіс (бібліяграфічныя апісанні выка-рыстаных крыніц) звычайна будуецца ў славянскім алфавітным парадку на мове арыгінала (замежныя крыніцы размяшчаюцца адпаведна лацінскаму алфавіту пасля крыніц, размешчаных адпаведна славянскаму алфавіту; пасля замежных крыніц ідуць адрасы сайтаў у лацінскім алфавітным парадку).
Схема бібліяграфічнага апісання:
1. Загаловак (прозвішча, ініцыялы аўтараў.
2. Звесткі, якія раскрываюць тэматыку загалоўка, від, жанр, прызначэнне і інш.).
3. Звесткі аб адказнасці (інфармацыя аб складальніках, рэдактарах, перакладчыках і пад.).
4. Звесткі аб выданні (паўторнасць выдання, яго перапрацоўка і г.д.).
5. Месца і час выдання (горад, выдавецтва, год выдання).
6. Аб’ём (колькасць старонак, можна ўказаць колькасць табліц).
Такім чынам, напісанне рэфератаў, анатацый і іншых жанраў
навуковай літаратуры садзейнічае развіццю навыкаў і ўменняў у
галіне пісьмовай літаратурнай мовы і развівае навыкі самастойнага
падбору, аналізу, правільнага тлумачэння і абагульнення навуковай
інфармацыі.

30. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-ка-
мунікатыўныя характарыстыкі
Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, якія абумоўлены функцыянаваннем у адміністрацыйна-прававой дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя ў сферы гэтай камунікатыўнай дзейнасці, адносяцца да афіцыйна-справавога стылю . Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога
дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць
волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да
ведама каго-небудзь. У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяля юць наступ-ныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, стату-ты); 2) дыпламатычны (нота,
мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распа-раджэнне, загад, характарыстыка,аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: (перагаворы, прэзентацыі сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін можна лічыць дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-справавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця.

31. Лексика афицыйна-справавога стылю. Канцылярския штампы и их функцыя у тэксце дакументау.
Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі:
інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Так, даведка заключае ў сабе інфармацыю, загад – наказ (што трэба зрабіць), а пратакол – адначасова і інфармацыю (Слухалі...), і загад (Пастанавілі). Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць ад наступных якасцей: 1) доказнасць праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці дакладных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармулёвак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, паралельных сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту;
2) аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства);
3) інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падмацоўваюцца наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць, напрыклад, як дадатак да афіцыйнага пісьма;
4) лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаўчасць, эканомія моўных сродкаў;
5) адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыкету, які мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспандэнцыі, якая з’яўляецца асноўным сродкам сувязі п



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии