Правапіс займеннікаў

1.Часціцы-афіксы не-, ні-, -сьці (-сь) з асноўнай часткай займенніка пішуцца разам: нехта, нешта, нейкі, нечы, некаторы, ніхто, ніякі, нічый, хтосьці (хтось), штосьці (штось), якісьці (якісь), чыйсьці (чыйсь).

2.Часціцы-афіксы  абы-, -небудзь з асноўнай часткай займенніка пішуцца праз злучок: абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь.

3.Часціцы ні, абы пішуцца асобна, калі іх аддзяляе ад асноўнай часткі займенніка прыназоўнік: ні з кім, ні з чым, ні з якім, ні з чыім, ні ў чым, абы з кім, абы з чым, абы з якім, абы з чыім, абы да каго.

4.Неабходна адрозніваць звароты не хто іншы, як; не што іншае, як і ніхто іншы не, нішто іншае не. Спалучэнні не хто іншы, як (не хто іншы, а); не што іншае, як (не што іншае, а) ужываюцца толькі ў свцярджальных сказах (дзе няма другога адмоўя), маюць значэнне ўзмацняльнай часціцы і членамі сказа не з’яуляюцца. Гэтыя звароты можна замяніць сінанімічнымі да іх часціцамі менавіта, толькі або зусім апусціць са сказа: Яны ўсе, у тым ліку і вартавыя, схільны былі думаць, што прычынай пажару з’яуляецца не што іншае, як удар маланкі. (Лыньк.) Спалучэнні ніхто іншы не, нішто іншае не ўжываюцца толькі ў адмоўных сказах, могуць абмяжоўвацца зваротамі з прыназоўнікам апрача (акрамя). У сказе першыя займеннікі гэтых спалучэнняў (ніхто, нішто) выконваюць ролю дзейніка або дапаўнення, другія (іншы, іншае) з’яуляюцца азначэннямі: Нічым іншым, апрача матэматыкі, ён не цікавіўся. У першых двух спалучэннях часціца не пішацца асобна, у двух другіх часціца-афікс пішацца разам з асноўнай часткай адмоўнага займенніка. Словы хто, што, ніхто, нішто ў гэтых спалучэннях ужываюцца і ва ўскосных склонах: не каму іншаму, як; не чым іншым, як; нікому іншаму не; нічым іншым не.



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии