БарГУ.by » Учебные материалы » Лекции » Беларуская мова » Ужыванне некаторых займеннікаў

Ужыванне некаторых займеннікаў

1.Прыналежныя займеннікі яго, іх ўжываюцца і ў формах ягоны, іхні: ягоны дотык, іхняя маці. Займеннік ягоны кваліфікуецца як размоўнае слова, а іхні – як міжстылевае.

2.Няпэўныя займеннікі на -сьці (хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці) могуць ужывацца ў скарочанай форме (у размоўным стылі ў мове мастацкай літаратуры): хтось, штось, якісь, чыйсь.

3.Да няпэўных займенннікаў адносяцца не толькі тыя, што ўтвараюцца пры дапамозе афіксаў-часціц не-, -сьці, -небудзь, абы-, але і складаныя займеннікі: сякі-такі, сей-той, хто-ніхто, што-нішто, які-ніякі, чый-нічый: Арцель вырабляла сякую-такую мэблю. (Лыньк.) Мы таксама тут сее-тое пішам. (Лыньк.)

4.З адмоўным значэннем ужываюцца выразы няма чаго, няма каго: няма з кім пайсці, не было ў каго спытаць, не будзе чым пахваліцца.

5.Пры ўжыванні займенніка 3-й асобы (ён, яна, яно, яны) трэба сачыць, каб было зразумела, на якое слова паказвае займеннік. Сказ стылістычна няправільны, калі ў ім няма выразнай сувязі паміж назоўнікам і займеннікам, які выкарыстаны замест гэтага назоўніка. Таму неабходна прытрымлівацца правіла: займеннік паказвае на бліжэйшы да яго (папярэдні) назоўнік таго самага роду і лікую. Калі правіла гэта парушаецца, узнікае двухсэнсавасць, незразумеласць, а то і кур’ёз: Клава была вельмі патрэбна яму ў жыцці. Якраз цётка памерла, і ён пераехаў да яе (?) жыць. Выйшаўшы замуж, яна (?) была таксама непрыкметная, ціха мітусілася па хаце. (Карп.)

Дваякае разуменне займенніка часам выкарыстоўваецца ў літаратуры для стварэння пэўнага стылістычнага эфекту, напрыклад: Як сказала яна “дурнем”, ну дык, мае, міленькія, хто ж гэта вытрымае?.. Усхапіўся я, самдзеле, з ложка, адшпіліў дзягу і ужо думаю сабе… А яна – тут успамінаючы, не дзяга, а мая жонка – вазьмі ды схапі мешалку. Ох, мае міленькія! Сам люцыпар, відаць, выдумаў гэтыя мешалкі, як падсоўваў Еве яблыкі ў раі. (Куп.)

Выправіць сказы з двухсэнсавым ужываннем займенніка можна рознымі спосабамі: перабудовай сказа, пропускам займенніка 3-й асобы, устаўкай  пасля займенніка адпаведнага паясняльнага слова і г.д. Напрыклад: Дзед убачыў ваўка, але ён не спалохаўся яго. – Дзед убачыў ваўка, але не спалохаўся яго. (Пол.)



Обсудить на форуме

Комментарии к статье:

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Регистрация

Реклама

Последние комментарии