1.Прыналежныя займеннікі яго, іх ўжываюцца і ў формах ягоны, іхні: ягоны дотык, іхняя маці. Займеннік ягоны кваліфікуецца як размоўнае слова, а іхні – як міжстылевае.
2.Няпэўныя займеннікі на -сьці (хтосьці, штосьці, якісьці, чыйсьці) могуць ужывацца ў скарочанай форме (у размоўным стылі ў мове мастацкай літаратуры): хтось, штось, якісь, чыйсь.