Фанетыка, графіка, арфаграфія

1.Галосныя, зычныя гукі, іх характарыстыка
2.Асаблівасці фнетыкі беларускай мовы (яканне, дзеканне, уканне, прыстаўныя і падоўжанныя гукі)
3.Гукі і літары. Алфавіт. Абазначэнні якасці зычных на пісьме. Правапіс мяккага знака і апострфа. Правапіс “у” і “ў”. Ужыванне вялікай літары.
1.Гук – найменшы членараздзельны элемент вуснай мовы, утвораны органамі маўлення за адну артыкулізацыю. Гукі, якія вымаўлаяюцца толькі пры ўдзеле голасу, называюцца галоснымі ([а],[ о],[ э],[ у],[ і],[ ы]).
Паводле ўдзелу ў вымаўленні губ:
-Лабіялізаваныя (губныя): [о],[у].
-Нелабіялізаваныя: [а],[э],[і],[ы].
Паводле ступені пад’ёму языка:
-Верхняга пад’ёму ([і],[ы],[у])
-Ніжняга ([а])
-Сярэдняга ([о],[э])
Паводле перамяшчэння языка па гарызанталі:
-Пярэдняга рада ([і],[э])
-Сярэдняга ([ы],[а])
-Задняга ([у],[о])
Зычныя гукі – гукі, якія складаюцца з шуму або голасу і шуму, што узнікае ў час вымаўлення ў выніку сутыкнення струменю выдыхаемага паветра з перашкодай у поласці рота. Усяго 39 зычных гукаў: [б] [б]’,[ в] [в’], [з] [з’] – ныплінныя, [г] [г’] – выбухныя.
Класіфікуюцца паводле:
-Удзелу голасу і шуму
-Цвердасці і мяккасці
-Спосабу ўтварэння
-Месца ўтварэння
1)Санорныя (пераважае голас: [в] [в’], [ў], [й], [л] [л’], [м] [м’],[ п] [п’], [р]) і шумныя (звонкія і глухія)
2)Цвердыя і мяккія (пары) [ж],[ш],[ г] [г’], [р] і [д] – зацвярдзелыя
3)Змычныя (выбухныя): [б] [б’], [п] [п’], [д], [т], [к] [к’], [г] [г’].
4)Шчылінныя (фрыкатыўныя): [в] [в’], [з] [з’], і г.д.
5)Змычна-шчылінныя (афрыкаты): [г] [г’], [з] [з’].
6)Змычна-праходныя: [л] [л’], [м] [м’],[ н] [н’].
7)Губныя (лабільныя): пярэднезычныя/заднязычныя, шыпячыя/свісцячыя.