Марфемная структура слова

 Марфемная структура слова

1.Аснова слова і канчатак. Невытворная і вытворная аснова

2.Корань. Варыянты кораня. Афіксы: суфікс, постфікс, інтэрфікс

3.Правапіс прыставак. Правапіс і,ы,й пасля праставак

4.Спосабы утварэння слоў

1.Канчатак (флексія) – зменная службовая марфема, якаяя ўтварае граматычныя формы слова і служыць для сувязі яго з іншымі словамі, у сказе. Канчатак выражаюць граматычныя значэнні роду, ліку, склону, асобы.

Канчаткі могуць складацца з аднаго або больш гукаў: чысты, чыстым. Ёсць словы з нулявым канчаткам – словы, у якіх канчаткі не маюць гукавага выражэння.

Кожнаму зменнаму слову ўласцівы свае канчаткі, па якіх адрозніваюцаа назоўнікі першага, другога і трэцяга скланенняў, дзеясловы 1 і 2 спражэнняў і інш.

Аснова – частка формы слова без канчатка, формаўтваральных суфіксаў інфінітыва-цо, -ці, -чы і постфікса –це. Выражае лексічнае значэнне слова.

Асновы бываюць простыя (аднакаранёвая марфема) і складаныя (дзве і больш).

Простыя падзяляюцца на:

-Вытворчыя – складаюцца з некалькіх марфем (апрача караня ёсць афіксы)

-Невытворчыя – складаецца з адной марфемы. Яе лексічнае значэнне выражана коранем.

2.Корань – абавязковая марфема, якая выражае агульнае лексічнае значэнне аданародных слоў. Яны бываюць:

-Свабоднымі – супадаюць з асновай хоць бы ў адной форме слова (снег, снегавы)

-Звязанымі – ніколі не супадаюць з асновай, сустракаюцца толькі ў вытворчай аснове ў спалучэнні з афіксамі (вул-і-ц-а, за-вул-ак)

Афіксы – службовыя марфемы, якія з’яўляюцца неабязковымі для кожнага слова і выражаюць дадатковае значэнне. Словаўтваральныя або формаўтваральныя. Бываюць толькі звязаныя.

Віды афіксаў:

-Прыстаўка – знаходзіцца ў складзе простай асновы перад коранем

-Суфікс – пасля кораня

-Постфікс – пасля канчатка

-Інтэрфікс – паміж дзвюма простымі асновамі ў складанай (горад-а-будаўніцтва)

3.Замест -і каранёвага пасля прыставак на зычны пішуцца -ы. Пасля прыставак на галосны –й. Пасля прыставак, якія закончваюцца на галосны і захоўваецца, калі яно ўтварае склад. Захоўваецца і пасля прыставак звыш-, між-, дэз-, суб-. Замест –і прыстаўнога пастя прыставак на зычны пішуцца –ы, а пасля прыставак на галосны знікае.

4.Спосабы утварэння слоў

Адна ўтваральная аснова:

А) марфемны (афекс):

– суфіксальны (аснова +…)

– прыставачны (…+аснова)

– постфіксальны

– прыставачна-суфіксальны

– прыставачна-постфіксальны

Б) субстанцывацыя (пераход прыметніка і дзеепрыметніка ў назоўнік)

В) лексічна-семантычны (расшчапленне значэнняў мнагазначнага слова, якое вядзе да ўжывання амонімаў)

Г) больш чым адна аснова:

– складанне (бела-ружовы(

– складана-суфіксальны (землепраходзец)

– зрашчэнне (глыбокапаважаны)

– абрэвіяцыя (ВНУ – вышэйшая навучальная установа)

Maxvel

Поделиться
Отправить
Класснуть
Вотсапнуть
Запинить

Напишите комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Adblock
detector