Слова і фразеалагізм

 Слова і фразеалагізм

1.Паняцце лексікі і лексікалогіі. Прамое і пераноснае значэнне слоў

2.Размежаванне мнагазначных слоў і антонімаў. Паронімы і сінонімы

3.Фразеалагічныя адзнакі і іх ужыванне ў мове

4.Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі і даводнікі, іх прызначэнне. Структура слоўнікавага артыкула

1.Лексіка – сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Таксама:

-Сукупнасць слоў блізкіх па паходжанню (запазычаная лексіка)

-Словы, аб’яднаныя агульнай стылістычнай паметай (нейтральная лексіка)

-Сукупнасць слоў, пэўнай сферы ужывання (професійная лексіка)

-Словы, характэрныя для літаратурнага напрамку (рамантычная лексіка)

Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы, лексічны склад мовы.

Семасіялогія – вывучае лексічнае значэнне слова і выраза, выяўляе змены значэнняў у працесе гістарычнага развіцця.

Этымалогія – высвятляе пахожданне і гісторыю асобных слоў і марфем.

Стылістыка – вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, паведамлення.

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае тэарэтычныя асновы і практычная прыёмы складання слоўнікаў.

Фразеалогія вывучае ўстойлівыя выразы, іх пахожданне, значэнне, класіфікацыю.

Апісальная лексікалогія вывучае слоўнікавы склад мовы на пэўным этапе развіцця.

Гістарычная лексікалогія даследуе гісторыю асобных слоў.

Прамое і пераноснае значэнне слова

Адназначныя словы маюць толькі адно лексічные значэнне.

Мнагазначныя словы маюць некалькі лексічных значэнняў. Полісемія

Прамое значэнне – першаснае, якое узнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту.

Пераноснае значэнне – узнікае ў выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з адной з’явы на другую.

Тры спосабы узнікнення новых значэнняў:

1)Метафара – слова ў пераносным значэнні на аснове падабенства ў выніку апрадмечвання, увасаблення, абстрасавання (купал парасона)

2)Метанімія – перанос назвы на падставе знешняй ці унутранай сувязі паміж імі (золата ў спаборніцтве)

3)Сінекдаха – перанос назвы, замена аднаго паняцця другім на аснове колькасці: Выстава беларускай кнігі.

Аманімія – падабенства слоў, якія маюць розныя значэнні. У лексікаграфічных даведніках амонімы нумаруюцца справа ўверсе.

Размежаванне:

-Прынадлежнасць слоў да пэўных лексіка-семантычных груп

-Словаўтварэнне (амонімы трапляюць у розныя словаўтваральныя роды)

Лексічныя амонімы поўнасцю супадаюць па гучанню

Марфалагічныя амонімы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной ці некалькіх формах (соты)

Фанетычныя – гучаць аднолькава, пішуцца па рознаму (плод\\плот)

Графічныя – аднолькава пішуцца, маюць розны нациск

Паронімы – аднакарэнныя словы, якія маюць знешнее гукавае падабенства, але не точнае па марфемнай будове, розныя па лексічных значэннях (адрасат\\адрасант).

Аднолькавыя словаспалучальныя магчымасці.

Сінонімы – словы, якія значаць адно і тое ж, але пішуцца па рознаму. Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад (могуць уваходзіць фразеалагізмы).

Семантычныя – адрозніцаюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы (лес\\бор).

Стылістычныя – адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай.

Кантэкстуальныя (аўтарскія) – становяцца сінонімамі ў пэўным кантэксце (шляпы пылалі пад сонцам).

Абсалютныя сінонімы (лексічныя дублеты) – сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычна, ні стылістычнай афарбоўкай (мовазнаўства/лінгвістыка).

Экспрэсіўна-стылістычная функцыя – выражэнне разанстайнай ацэнкі, эмацыянальнае ўздзеянне на чытача.

Фразеалагічныя адзінкі і іх ужыванне ў мове

Фразеалагізм – устойлівае спалучэнне слоў з непадзельным цэнасным значэннем. Мае свае прыметы:

-Узнаўляльнасць – не ствараем у працэссе маўлення, а ўзнаўляем у памяці

-Устойлівасць – устойлівасць яго кампанентнага складу і значэння

-Шматкампанентнасць – не менш за два словы-кампанента

-Сэнсавая і сінтаксічная непадзельнасць – выступае адным членам сказа.

Могуць быть мнагазначнымі, сінанімічнымі.

Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку –

У граматычную характарыстку уваходзяць: назвы часцін мовы, рода, ліку, трывання, асобы.

Maxvel

Поделиться
Отправить
Класснуть
Вотсапнуть
Запинить

Напишите комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Adblock
detector