Уводзіны ў дісцыпліну

1.Сутнасць і задачы культуры маўлення
2.Паняцце нормы. Віды моўных нормаў
1.Культура маўлення – авлоданне нормамі вуснай і пісьмовай форм літаратурнай мовы, а таксама выкарыстоўваць разнастайныя сродкі ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі маўлення.
Асноўная задача курса – пазнаеміць не толькі з нормамі і іх выкарыстаннем, але і з тыпамі і разнавіднасцямі маўленчых памылак, шляхамі іх ліквідацыі, а таксама з разнастайнымі кантэкстамі, выказваннямі і тэкстам, як працэсам і вынікам маўленчай дзейнасці.
Сучасная навука разглядае культуру маўлення як:
1)Навуку пра нарматыўнасць (правільнасць маўлення)
2)Раздзел філалогіі
3)Раздзел методыкі мовы, у якім асноўным аб’ектам з’яўляецца маўленне і яго развіццё
2.Цэнтральным паняццем культуры маўлення з’яўляецца паняцце літататурнай нормы, яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы.
Норма – гэта выпрацаваныя грамадствам правілы адбору слоў і ўжыванне ў адпаведнай граматычнай форме, а таксама правілы іх напісання і вымаўлення.
Варыянтнасць норм – гэта іх разнастайнасць, разнатыпнасць, выкліканая рознымі ўмовамі ўжывання, а таксама адрозненне сацыяльнага і тэррытарыльная характару.
Нарматыўнасць – гэта афіцыйная замацаванасць ці традыцыйная агульнапрынятасць літаратурных норм.
Нармалізацыя – гэта працэс выпрацоўкі літаратурных норм.
Існуюць наступныя нормы мовы:
-Лексічныя нормы
-Граматычныя нормы
-Арфаграфічныя нормы
-Арфаэпічныя нормы
Лексічныя нормы патрабуюць правільнага ўжывання солў і выразаў ва ўласцівых ім значэннях, абмяжоўваюць выкарыстанне гэтых моўных фордкаў у адпаведнасці з выбранным стылем.
Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне форм слова, спалучэнняў слоў у словазлучэннях, складах
Арфаграфічныя нормы патрабуюць перадачы вуснай мовы на пісьме ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі.
Арфаэпічныя нормы патрабуюць аднастайнага вымаўдення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў ў словах, правільнай пастаноўкі націску.